Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

35. Культ. Бел. У к. ХlХ- пач. Хх ст.

Беларускі нацыянальна-культурны рух узначаліла з 1903 г. нацыянальна-дэмакратычная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стваральнікі -браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі і інш. Першай легальнай газетай на беларускай мове была «Наша доля». Кароткі час, з верасня па снежань 1906 г., яна выдавалася у Вільні групай сяброў Беларускай сацыялістычнай грамады. Усяго выйшла шэсць нума-роў, пяць з якіх было канфіскавана паліцыяй. У га-зеце былі надрукаваны творы выдатных беларускіх пісьменнікаў: Цеткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Ядзвігіна Ш. У цэнтры грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця Беларусі у 1906 -- 1915 гг. была газета «Наша ніва». Яна выходзіла штотыднева у Вільні. Ініцыятарамі і выдаўцамі «Нашай нівы» з'яўляліся кіраўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, вядо-мыя дзеячы беларускага адраджэнцкага руху браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, з 1914 г. рэдактарам «Нашай нівы» быў Янка Купала. У газеце знайшлі адлюстраванне матэрыялы пра народнае жыцце, нацыянальны характар беларусаў. Яна адстой-вала патрабаванні грамадзянскага і палітычнага раў-напраўя беларускага народа, выступала супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, за права свабод-на карыстацца родной мовай, развіваць на ей нацыя-нальную культуру і асвету. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў, публіцыстаў, грамадска-палітычных дзеячаў. У ідэйных адносінах яны не былі адзінымі. Паміж імі адбываліся жорсткія дыскусіі, яны па-рознаму глядзелі на хвалюючыя Бе­ларусь праблемы. Але разам з тым усе гэтыя людзі аддавалі газеце увесь свой талент. Сярод іх—Янка Купала, Якуб Колас, Цетка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Каганец, Гурло, Журба, Ядзвігін Ш., М.Гарэцкі. «Наша ніва» адыгра-ла вялікую ролю у выяўленні і збіранні нацыяналь-ных літаратурных сіл, развіцці беларускай мовы, выданні і прапагандзе беларускіх кніг. У 1906 г. у Пецярбургу была створана першая ле­гальная беларуская выдавецкая суполка, якая атрыма-ла назву «Загляне сонца і у наша ваконца». Яна дзейнічала да 1914 г. Тут было надрукавана больш за 100 тыс. экземпляраў кніг. Сярод іх першыя беларускія падручнікі «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» Каганца, «Першае чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Алесь Гарун выдатны беларускі пісьменнік пачатку XX ст., паплечнік Янкі Купалы і Якуба Ко­ласа. У 1904 г. Алесь Гарун звязаў свой лес з партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і расдачаў пад-польную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. ен быў арыштаваны у падпольнай друкарні і адпраўлены у віленскую турму, а адтуль—на пасяленне у Сібір. Пасля 10 гадоў ссылкі Гарун вярнуўся у Мінск цяжка хворы. Сібір забрала у яго не толькі маладосць, але і здароўе. Адзіны прыжыццевы зборнік вершаў А. Га-руна «Матчын дар» убачыў свет у 1918 г. У 1920 г. Гарун памер. Карусь Каганец нарадзіўся у сям'і ссыльнага шляхціца Кастравіцкага, удзельніка паўстання 1863 -1864 гг. у Табольску. Праз 10 гадоў сям'я будучага паэта вярнулася на радзіму, бацька памер і Карусь вымушаны быў пайсці у наймы. Наогул, на працягу ўсяго жыцця нястача і вечныя пошукі работы былі пастаяннымі яго спадарожнікамі. Ужо з юнацтва Ка­ганец вызначаўся разнастайнымі здольнасцямі. Ён пісаў вершы, добра апавядаў, маляваў, ляпіў з гліны, выразаў з косці і дрэва. Вучыўся спачатку у Мінскім гарадскім вучылішчы, а затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Палітычна актыўны чалавек, Карусь Каганец стаў ад-ным з засназальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. За рэвалюцыйную агітацыю неаднаразова па-падаў у турму. У яго вершах, прозе, драмах знайшла адлюстраванне нацыянальна-гістарычная тэматыка («Плач беларуса», «Старажавы курган», «Сын Даніла» і інш.). К. Каганец — аўтар шырока вядомай камедыі «Модны шляхцюк», дзе ен вывеў тып нацыянальнага нігіліста, які адракаецца ад усяго роднага ўзамен на панскае. Праявіў сябе і як збіральнік і знаўца бела-рускага фальклору. Памер Каганец у 1918 г.

Максім Багдановіч пражыў кароткае жыцце — 26 гадоў. Зборнік паэзіі «Вянок» выйшаў у свет у 1913 г. у Вільні і з'яўляецца адной з вяршынь беларускай нацыянальнай лірыкі пачатку XX ст. Заснавальнікам беларускай філалогіі і мовазнаў-ства лічыцца Яўхім Карскі. Пяру акадэміка Карскага належаць капітальныя працы па дыялекталогіі, сучас-най беларускай літаратурнай мове, гісторыі беларус­кай мовы і літаратуры, фальклору. Карскі аўтар фундаментальнага трохтомнага даследавання «Бела-русы», у першым томе якога змешчана «Этнаграфічная карта беларускага племя», якую ен пабудаваў на наву-ковых фактах. Аўтарам першай «Кароткай гісторыі Беларусі» з'яўляецца Вацлаў Ластоўскі. Ён адзін з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі—БГС. Гісто­рыі Вялікага княства Літоўскага прысвяціў свае пра­цы гісторык М.В. Доўнар-Запольскі. Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў Ігнатп Буйніцкі. У 1907 г. ен стварыў у маентку Палівачы (Віцебская вобласць) аматарскі тэатр. У 1910 г. тэатр стаў прафесійным і атрымаў назву «Першая Беларус-кая трупа Ігната Буйніцкага». 3 твораў беларускіх драматургаў найболын вядомымі былі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Паўлінка» (упершыню пастаўлена у Вільні у 1913 г.), «Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я.Купалы. У грамадстве атрымалі шырокую вядомасць зборнікі твораў Це'ткі «Скрыпка беларуская», «Хрэст на свабоду»; Я.Купалы «Жалейка», «Гусляр»; Я.Коласа «Песні жальбы» і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]