Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

28.Эканоміка Беларусі у перыяд нэПа.

Час пераходу ад вайны да мірнага будаўніцтва паставіў шмат цяжкіх праблем. Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманнае усеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразверстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Цяжкае эканамічнае становішча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфіскацыя збожжа – да супраціўлення ўладам сялян. Кульмінацыяй гэтай незадаволенасці стала ўзброенае выступленне у лютым–сакавіку 1921 г. маракоў Кранштата. Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камуністычных метадаў кіравання пры новых палітычных і эканамічных абставінах. Перагляд метадаў кіравання стаў неабходным. І адказ на гэтыя пытанні з’явілася новая эканамічная палітыка. Сутнасць НЭПа зводзілася да максімальнага надвігу вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады. Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразвёрсткі харчпадаткам. Падатак быў меншы і ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Патрэбна было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвёрстцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькі чырвонцамі ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак дыферэнцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Дазвалялася здаваць зямлю у арэнду і выкарыстоўваць наемную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварыла матэрыяльную зацікаўленасць. Лішкі, селянін пасля выплаты падаткаў, мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку. У часы НЭПа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. У галіне фінансаў вялікае значэнне надавалася стабілізацыі рубля, які амаль абясцэніўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбыліся дзве дэнамінацыі (змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў з абменам у вызначальных суадносінах старых знакаў да новых грашовых знакаў. У 1922 г. выпушчаны новыя дзяржаўныя знакі, т.зв. саўзнакі. Адзіны рубель адпавядаў 10-ці тысячам дарэформенных. Другая – у 1923 г.: адзін рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1922 г. У 1922 былі выпушчаны грашовыя знакі – чырвонцы, якія абменьваліся на золата (адзін чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7,74 г. чыстага золата). Т.ч. у краіне ўтварыліся дзве грашовыя сістэмы: абясцэненыя саўзнакі выпуску 1922–1923 і цверды чырвонец, які абменіваўся на золата. У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася. У прамысловасці: здаваліся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам нават іншаземным фірмам у форме канцэсій. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх трэсты. Прадпрыемствы атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Сталі стварацца сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займалісь збытам, забяспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі. Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі. Былі ліквідаваны абавязковыя працоўныя павіннасці і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.

У выніку тэмпы развіцця прамысловасці сталі намнога вышэйшымі. У 1922 г. ў Беларусі ужо дзейнічала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку 17 аб’ектаў металаапрацоўчай, 33 – дрэваапрацоўчай, 87 – харчовай прамысловасці. Дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду. Перанаселенасць вескі, нізкая землезабяспечаннасць сялянскай гаспадаркі, беспрацоўе ў мястэчках і гарадах спрыялі развіццю саматужнай вытворчасці, дробнай прамысловасці і гандлю. У выніку у рэспубліцы з’явілася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак і інш. Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку, узняць матэрыяльнае становішча насельніцтва.

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі

Восенью 1923 г. – распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца «нажніцы цэн» – калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з даваенным узроўнем больш чым у 3 разы. Сялянам стала нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю і купляць тавары прамысловасці. «Крызіс збыту» адбыўся, калі прамысловыя прадпрыемствы яшчэ толькі пачалі аднаўляцца, толькі пачалі наладжваць выпуск прадукцыі, яле яна ўжо не раскупалася, а склады прадпрыемстваў затаварваліся. Прычынамі крызісу было больш хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі, манапольнае ўзняцце цэн на прамысловыя вырабы з боку трэстаў і сіндыкатаў; рэзкае зніжэнне цэн на хлеб пасля добрага ўраджаю 1923 года, а, так сама, неразвітасць гандлёвага апарату і памяншэнне крэдытавання гандлю ў верасні-кастрычніку 1923 годзе. Меры па пераадоленню крызісу былі пераважна эканамічныя: дзяржава ўстанавіла дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання, была праведзена грашовая рэформа 1924 г. Рубеж 1925/26 гг. – гэта другі крызіс, сутнасць якога была ў вострым дэфіцыце тавараў. Дэфіцыт узнік у выніку хуткага росту вытворчых сіл. Прычыны крызісу былі ў праліках у планаванні. Дзяржава не змагла закупіць хлеб у сялян па нізкіх цэнах, таму што 1925 г. быў неўраджайны. Рынак прамтавараў БССР залежыў ад іх паступлення з-за мяжы, а памеры экспарту хлеба былі невялікімі. Да таго, значна вырасла пакупніцкая здольнасць сельскага і гарацкога насельніцтва, якую прамысловасць не паспявала задавальняць. Меры пераадолення былі пераважна эканамічныя: быў скарочаны імпарт, замарожаны новабудоўлі, павялічаны ўскосныя падаткі; з 1925 г. уведзены дзяржаўны продаж гарэлкі; павялічана нарыхтоўчая цана на зерне, адноўлена дзейнасць закансерваваных тэхнічна адсталых прадпрыемстваў. Крызіс 1925 года паказаў розніцу паміж мэтамі савецкай дзяржавы і прыватнага сектара, дрэннае валоданне кіраўніцтвам эканамічнымі рычагамі. Рубеж 1927/28 гг.трэці крызіс, які меў больш сацыяльна-палітычную сутнасць. Прычынамі крызісу было невыкананне дзяржаўнага плана хлебанарыхтовак па танных коштах, што вызвала недахоп сродкаў для індустрыялізацыі. Меры пераадолення мелі надзвычайны характар, блізкі да метадаў «ваеннага камунізму». Такім чынам, НЭП страціў актуальнасць. Агульныя прычыны крызісаў – памкненне партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад лозунгам «рыўка ў сацыялізм», што дэфарміравала эканоміку. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Адсутнічалі трывалыя сувязі з сусветнай эканомікай, бо існавала манаполія дзяржавы на знешні гандаль. Гаспадарчае развіццё было падпарадкавана інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы. Апарат кіравання, больш звыклы да метадаў “ваеннага камунізму” праяўляў у большасці некампетэнтнасць. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 г. адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік – незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць. Былі і станоўчыя вынікі правядзення НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай СССР, удзельная вага яе прамысловасці ў 1926 годзе склала менш аднаго працэнта ад усёй прамысловасці СССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]