- •1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Бела-русі”. Перыядызацыя курса. Гісторыя Бел. – састаўная частка Сусветнай Гісторыи.
- •2. Гаспадарка і грамадскі лад людзей Беларусі ў старажытны час (100 тыс.Г. - да н.Э. - V ст. Н.Э.). Этнічны склад насельніцтва.
- •3. Рассяленне славян на тэрыторыи Беларуси. Дрыгавичы, радзимичы, крывичы. Паходжанне беларусау.
- •4. Зараджэнне феадальных адносин. Сутнасць и рысы феадализма.
- •5. Увядзенне и распаусюджванне хрысциянства на Беларуси. Культура беларуских зямель (VI – сярэдзина XIII). Культура беларуских зямель.
- •6. Утварэнне Вяликага княства Литоускага, Рускага, Жамойцкага. Пашырэнне тэрыторыи княства. Дзяржауны лад.
- •7. Сацыяльна – эканамичнае развиццё вкл. Феадальная гаспадарка. Катэгорыи сялян.
- •8. Этапы запрыгоньвання сялян. Сутнасць прыгоннага права.
- •9. Аграрная рэформа 1557 г., яе змест і вынікі.
- •10. Узаемаадносіны вкл з Польшчай і Маскоўскім княствам. Лівонская вайна. Люблінская ўнія.
- •12.Палітычны крызіс рп.Падзелы рп.
- •13.Уключ. Бел.Зям. У склад Рас.Імп. Паліт.Рас.Урада. На Бел.
- •14.Месца і роля царквы у феад.Грам-ве. Праваслауе,каталіцызм и уніяцтва на Бел.Культ.Бел. У XVII-xviiIст.
- •15.Развиц. Гарад. Бел. У XIII – пач. XVIII ст. Магдэбурскае права.
- •16.Развиццё рамяства и гандлю у XIII – XVI ст.
- •17. Сацыяльна-эканам. Развіццё Бел. У канцы XVIII – пер. Пал. XiXстст.
- •18.Грамадска – палітычны рух у першай палове XIX ст. Зараджэнне бел. Нацыян.-культурнага руху.
- •19.Адмена прыгон. Права. Асаблівасці бурж. Рэф. І контррэф. На Бел.
- •20.Развіцце сялянскай гаспадаркі у др. Пал.19 ст.
- •21.Развиц. Капитализму у прамысл. Будауництва чыгунак. Фармирав. Пралетарыяту.
- •22.Паустанне 1863г.Грам.-палит. Рух у 60-90-я гг.XIX ст. Абвастрэнне ситуацыи.
- •23.Прамысловасць і сельская гаспадарка у Беларусі у пач. ХХст.
- •24.Ревалюцыя 1905-1907 гг
- •25. Беларусь у гады і Сусветнай Вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.
- •26 Кастрьгчніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Устанаўленне савецкай улады.
- •27.Беларусь у час савецка-польскай вайны.Рыжскі мірны дагавор і Беларусь.
- •28.Эканоміка Беларусі у перыяд нэПа.
- •29. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-ыя гг. Утварэнне ссср, узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •30. Культ. І дух. Жыццё б-сі у 20-30 гг. XXст. Беларусізацыя, яе вынікі.
- •31.Бел. Нац. Рух пасля Кастрычнiцкай рэв-ыi.
- •32. Абвяшчэнне бнр
- •33. Стварэнне.Бсср. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў.
- •34. Сацыяльна-дэмакратычны рух на Беларуси. Утварэнне палитычных партый и арганизацый беларускай арыентацыи.
- •35. Культ. Бел. У к. ХlХ- пач. Хх ст.
- •36. Iндустрыялịзацыя у бсср, шляхị правядзення ị вынịкị.
- •37. Калектывізацыя, этапы, метады і вынікі.
- •38. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1928 - 1939гг. Канстытуцыя 1936г. Шлітычныя рэпрэссіі.
- •39. Заходняя Бел пад уладай Польшчы. Уз'яднанне беларускịх зямель.
- •40. Бсср у гады в а в. Фашысцкị акупацыйны рэжым. Партызанскị рух на Беларусị.
- •41. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў гады 4-ай пацігодкі
- •42. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •43. Беларусь у 50-я г.Навукова-тэхн. Прагрэс. Сельская гас.
- •44.Грамадска-паліт. І сац. Развіццё бсср у 50-я годы
- •45. Эканамічная рэформа 60-х гг. У бсср I яе вышкі
- •46.Культура Беларусi у 40-80гг.XX ст.
- •47.Нарастанне крызисных з’яў у ссср і бсср. Курс на перабудову.
- •48. Працэсы дэмакратызацыи у бсср. Фармираванне шматпартыйнасци.
- •49.Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызіса ў ссср у іі пал. 80-х гг., асаблівасці яго праяўлення на Беларусі.
- •50. Беларусь на міжнароднай арэне ў 40-80-ыя гг. Прадстаўніцтва бсср у аан.
- •51.Узмацненне руху за нац. Адр-не. Дэклр. Вс бсср ад 27.07.90аб дзярж. Сув-це. Зак. Афармлен. Незал. Рб.
- •52.Распад ссср і утвар. Снг.Грамад-паліт. Жыццё незалеж. Беларусі.
- •53.Эканамічн. Разв-цё рб у 90-я гг.
- •54.Рб у сусв. Супольнасці. Знешняя палітыка.
- •55. Дух. І культурнае жыццё народа ў 90-я г.Г.
- •56. Развіц. Прам-ці і транспарту ў 70-80 г.Г.
- •57. С/г бсср у 70-пач. 80-х г.Г.
- •58. Роля рб у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
38. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1928 - 1939гг. Канстытуцыя 1936г. Шлітычныя рэпрэссіі.
У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Усталёўваліся загадныя метады кіравання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Бюракратычны апарат зліўся з партыйным і пераўтварыўся па сутнасці ў асобны сацыяльны клас. У выніку зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных Саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай улады. Тэрытарыяльныя рэспубліканскія прафсаюзы ліквідаваліся, у БССР быў прызначаны ўпаўнаважаны ВЦСПС. У кіраванні спалучаліся метады татальнай цэнтралізацыі, адміністрацыйна-загадныя метады кіравання і дзяржаўны тэрор у дачыненні да незадаволеных і патэнцыяльна незадаволеных асоб. Адбылася змена сацыяльных слаёў насельніцтва і яго інстытутаў, на якія зараз абапіраліся ўлады – гэта люмпенізаванае насельніцтва, бюракратыя, армія, праваахоўчыя і карныя структуры. Адначасова Канстытуцыя СССР 1936 года і напісаная на яе аснове Канстытуцыя БССР 1937 года былі амаль не самымі дэмакратычнымі ў свеце. Яна вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Дэкларавала шматлікія дэмакратычныя свабоды. Аднак выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1938 года і давыбары 1940 года ў Заходняй Беларусі прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, была зафіксавана 100% яўка выбаршчыкаў. Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. “Ворагі народа” былі патрэбны, каб спісаць на іх няўдачы ў эканамічным развіцці. Гэта так сама было падставай для ліквідацыі палітычных праціўнікаў улады, паралізавання пратэстных настроеў у насельніцтва. Да тагож з абвінавачаных можна было стварыць шматмільённую працоўную армію рабоў (ГУЛАГ), на якую не распаўсюджваліся сацыяльныя гарантыі і працоўнае заканадаўства. І.Сталін заявіў, што рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з’яўляюцца неабходным элементам. Карані рэпрэсій 1930-х гадоў ляжалі ў вераснеўскай пастанове СНК РСФСР яшчэ 1918 года, якая ўводзіла “чырвоны тэрор”. Падрыхтоўка да вынішчэння “класавых ворагаў” пачалася ў пачатку дзесяцігоддзя. Так, міліцыя была выведзена з падпарадкавання мясцовых уладаў і перададзена АДПУ СССР, якое ў ліпені 1934 года было перайменавана ў НКУС СССР. У рамках НКУС ствараліся Асобыя нарады, якія мелі права караць без судовых пастаноў. Пасля забойства Кірава ў снежні 1934 года спрашчалася следства па “тэрарыстычных” справах, якія праводзіліся без адвакатаў і пракурораў, “нарадамі” з 3-5 асоб. Спрошчанае следства было ў 1937 годзе пашырана на справы па шкодніцтву і дыверсіям. Смяротны прысуд выконваўся адразу. Да арыштаваных дазвалялася (а з 1939 года патрабавалася) прымяненне фізічнага ўздзеяння. Судовая “тэорыя Вышынскага” – Генеральнага пракурора СССР – дазваляла выносіць абвінаваўчыя пастановы на падставе прызнанняў падсудных. Нават дзеці падпалі пад рэпрэсіі – бо з 1935 года ўводзілася крымінальная адказнасць з узросту ў 12 год. Рэпрэсіі ў СССР пачаліся яшчэ ў 20-я гады, у дачыненні да праваслаўнага, каталіцкага і інш. духавенства. На рубяжы дзесяцігоддзяў рыпрэсіравалі кулакоў, а на пачатак 1930-х гадоў рэпрэсіі перакінуліся на іншыя слаі грамадства, у тым ліку блізкія да ўлады. Так, па справе 1930 г. аб неіснуючым “Саюзе вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку дзяржаўныя і культурныя дзеячы, галоўным чынам, рээмігранты В.Ластоўскі, Дз.Прышчэпаў, А.Смоліч, М.Гарэцкі і інш. З кожным годам карны механізм паскараўся, дасягнуўшы піка ў 1937 годзе. Пачала рэпрэсіі партыйная сістэма, але хутка пачаліся чысткі партыйнага апарата, сярод радавых членаў партыі і кіраўніцтва. З 1933 па 1937 год колькасць членаў партыі на Беларусі паменьшылася з 65 да 31 тыс. чалавек. Напярэдадні ліпеньскага пленума 1937 года быў арыштаваны першы сакратар партыі В.Ф.Шаранговіч, даведзены да самагубства А.Чарвякоў. У Маскве ў чэрвені 1937 года арыштавалі старшыню СНК БССР М.М.Галадзеда (пазней выкінуўся з акна НКУС БССР). Да пачатку 40-х былі рэпрэсіраваны кіраўнікі партыі на Беларусі Я.Б.Гамарнік, К.В.Гей, М.Ф.Гікала, пры якіх і распачаліся рэпрэсіі. Амаль усе наркомы БССР, камсамольскія лідары, кіраўнікі прафсаюзаў і прадпрыемстваў народнай гаспадаркі былі рэпрэсіраваны. На месцах у сельскай мясцовасці пры МТС былі ў студзені 1933 года створаны палітаддзелы пры МТС. Гэтыя надзвычайныя партыйныя органы прызваны былі замацаваць калгасы палітычна, дзеля чаго праводзілі чыстку сярод сялян-камуністаў, у выніку колькасць іх паменшылася амаль напалову. Адначасова палітаддзелы вышуквалі “падкулачнікаў” – бо сапраўдных кулакоў ліквідавалі ў пачатку калектывізацыі, наглядалі за выкананнем “закону аб 5 каласках” – закон ад 7 жніўня 1932 года “Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў, кааператываў і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці”. Ва ўмовах страшэннага голаду 5 каласкоў, падабраных на ўжо ўбраных калгасных палетках з’яўляліся падставай для растрэлу з канфіскацыяй маёмасці (у 1933-34 гадах асуджана каля 10 тыс. чалавек). Цяжкія страты панесла навука – 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў АН БССР, у тым ліку прэзідэнты акадэміі П.В.Горын, І.З.Сурта, акадэмікі Я.М.Афанасьеў, Т.Ф.Домбаль, П.Я.Панкевіч, І.А.Пятровіч, Б.Тарашкевіч. Былі абвінавачваны ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і расстраляны сыны першага прэзідэнта акадэміі навук У.Ігнатоўскага Юрый і Валянцін. Расстраляны так сама пісьменнікі М.Гарэцкі, М.Зарэцкі, М.Чарот, П.Галавач і інш. Не пазбеглі арышту Я.Колас і Я.Купала. З далучэннем да БССР Заходняй Беларусі там адразу падвегліся рэпрэсіям асаднікі, леснікі, каталіцкае духавенства, супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Каля 50 тыс. чалавек, ці больш за 9 тыс. сямей было адразу выселена ў Сібір. Ахвярамі ўнутранага тэрору сталі многія палітычныя і культурныя дзеячы, вучоныя, артысты, пісьменнікі, святары і простыя людзі. Рэгламентацыя паўсядзённага жыцця савецкіх людзей узмацнялася. У чэрвені 1940 года Указ ВС СССР уводзіў 8-мі гадзінны працоўны дзень і 7-мі дзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы. Яшчэ раней сялянам было забаронена пакідаць без дазволу калгасы. Па сутнасці, гэта было мадэрнізаванае прыгонніцтва.