Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

55. Дух. І культурнае жыццё народа ў 90-я г.Г.

У 90-я гг. адбыліся значныя змены у сістэме аду-кацыі. Створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы—ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзяцца прадметныя алімпіяды па матэматыцы, фізіцы, гісторыі і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканс-кага этапа маюць права паступаць у вышэйшыя наву-чальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды.. Практыкуецца сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Частка тэхнікумаў была пераўтворана у каледжы, дзе адначасова ажыц-цяўляецца падрыхтоука спецыялістау сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістау павышанага ўзроўню. Апошнія маюць магчымасць паступіць адразу на 3 курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх камп’ютэр-ных сістэмах і інш.

Асаблівасцю развіцця адукацыі рэспублікі стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі і у якіх навучанне ажыц-цяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых срод-каў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучаль-ныя установы атрымліваюць ліцэнзію (права) на пра-вядзенне вучэбнай дзейнасці ад дзяржавы. Яны павін-ны забяспечыць існуючы у краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў.

Захоўвае свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука.

У 1990 г. у свеце шырока адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара Ф. Скарыны. Гэтаму юбілею была прысвечана святочная цырымонія у Парыжы у штаб-кватэры ЮНЕСКА. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічае выданне дзесяткаў даследаванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Сярод іх працы А. Мальдзіса, М. Ермаловіча, П. Лойкі, М. Біча, Г. Галенчанка і інш. Ад-ноўлены у памяці народа іме’ны беларускіх гісторы-каў М. Доўнар-Запольскага, У. Ігнатоўскага, В. Ластоў-скага і іх навуковыя працы.

Моцны ўплыў на свядомасць народа аказваюць беларускія пісьменнікі. Высокай грамадзянскай пазіцыяй вылучаюцца творы I. Чыгрынава, I. Шамякіна, В. Быкава. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяр-шыў свой цыкл твораў пра жыхароў вескі. Прыкла-дам асэнсавання праблем сенняшніх могуць быць ра-ман народнага пісьменніка Івана Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Саманінскі тур”. Пстарычная тэматыка пераважае у творчасці У. Арлова (“Таямніцы Іюлацкай гісторыі”), Л. Дайнекі (раманы”Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”), К. Тарасава (“Памяць пра легенды”, “Постаці беларускай мінуўшчыны”), В. Чаропкі (“Імя ў летапісе”).

У рэспубліцы развіваюць тэатральнае мастацтва больш за 20 тэатраў. Сярод іх на высокім прафесійным узроўні працуюць Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа у Віцебску, Дзяржаўны тэатр музычнай ка-медыі, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Дзяржаўны тэатр лялек. У 90-я гг. узніклі прафесій-ныя драматычныя тэатры у Маладзечне, Слоніме, Ма-зыры. Значны уклад у развіцце беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысе’ры В. Раеўскі і Б. Луцэн-ка, харэограф В. Елізар’еў, акцеры С. Станюта, М. Яро-менка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, Л. Бржазоуская, Ю. Тра-ян і інш.

Шырокую папулярнасць на Беларусі і за яе межамі набыу Дзяржаўны Канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Шырока вя-домы песенныя творы беларускіх кампазітараў Ю. Семянякі, I. Лучанка, Э. Ханка і інш. 3 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроупю майстэрства маладых выканауцау садзейнічае фестываль у Маладзечне, які у 1993 г. стаў традыцыйным. Набыў вядомасць фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілеве.

Вялікую справу у духоўным выхаванні насельніцтва Беларусі робяць музеі (іх каля 150). Самай буйной скарбонкай твораў выяўленчага мастацтва з’яўляецца Нацыянальны мастацкі музей. У апошнія гады актыўна праходзіла выставачная дзейнасць многіх музеяў, творчых суполак і мастакоў Беларусі. У Рэспубліканскай мастацкай галерэі Саюза мастакоў Беларусі праводзяцца персанальныя выставы М. Савіцкага, А. Анікейчыка, У. Стэльмашонка, Г. Вашчанкі і некаторых маладых мастакоў.

Адной з важных задач палітыкі дзяржавы у галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. Вялікія рэстаўрацыйныя работы праводзяцца у Мірскім замку—помніку архітэктуры XVI ст. Для адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Нясвіжа створаны міжнародны фонд.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]