Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

41. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў гады 4-ай пацігодкі

З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці – трактара- і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўнівання эканамічнага патэнцыялу краіны трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавай прадукцыі ўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г.

Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. т грузаў на суму 61 млн. дол. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы. У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод «Рухавік рэвалюцыі» ў Гомелі). У 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцей ў 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень. Аднаўлялася паліўна-энергетычная гаспадарка. Агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі на 1949 г. дасягнула 116,3% ад даваеннага ўзроўню.

Лёгкая, харчовая прамысловасць працягвалі атрымліваць дапамогу па рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г. (у параўнанні з 1940 г.) выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў – 33%, бялізнавага трыкатажу – 31,6%, макаронных вырабаў – 73%, хлебабулачных – 57,3%, прадукцыі мясаапрацоўчай прамысловасці – 65%.

У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэнне прадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаў развіцця.

Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.

42. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкіх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі. Сумесна з Чырвонай Арміяй дзейнічалі 1‑я польская дывізія імя Т.Касцюшкі, партызанскія атрады. Было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсёй тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялася па плану “Баграціён”. Удзельнічалі войскі 1, 2, 3‑га Беларускіх франтоў, 1‑га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флытылія, французскі добраахвотніцкі авіяполк “Нармандыя-Нёман”, партызанскія злучэнні. Супраць Чырвонай Арміі вораг сканцэнтраваў групу армій “Цэнтр” колькасцю 1,3 млн.чал., каля 10 тыс. гармат і мінамётаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалётаў. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне, Чырвоная Армія здолела акружыць і знішчыць шматлікія групоўкі войск (Віцебскі, Бабруйскі, Мінскі кацёл). Вялікі ўклад у вызваленне Беларусі ўнеслі партызанскія злучэнні. За месяц наступлення савецкія войскі ачысцілі ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусі, большую частку Літвы, частку Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Аперацыя “Баграціён” мела гістарычнае значэнне. Была знішчана варожая групоўка армій “Цэнтр” (28 дывізій з 38), забіта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат і афіцэраў. Савецкая армія падыйшла да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльная ўмовы для вызвалення шэрагу краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі. Саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі ўбачылі, што СССР сваімі сіламі знішчыць ворага, і ў 1944 г. адкрылі другі фронт. Вялікая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзі ўліліся ў рады Чырвонай Арміі. Вызваленая Беларусь пачала адраджацца і працаваць на патрэбы фронта і перамогі. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспяховым дзеянням Савецкай арміі (савецка-германскі фронт галоўны) фашысцкая Германія была разгромлена. 8 мая Германія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 9 мая было аб’яўлена Святам Перамогі. 9 жніўня 1945 г. У полымі вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На франтах вайны, у дзеючай арміі змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў і ураджэнцаў рэспублікі. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі атрымалі ордэны і медалі, 44 воіны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.

Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]