Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

34. Сацыяльна-дэмакратычны рух на Беларуси. Утварэнне палитычных партый и арганизацый беларускай арыентацыи.

У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі – з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. – 21%. Паралельна змянілася сацыяльная структура грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. склала 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы ўвогуле зніклі, а “іншыя” класы склалі каля 6%. Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Нацыянальны даход Беларусі з 1913 г. да 1940 г. вырас амаль у 4 разы, але рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў з-за рэшткавага прынцыпу яго забеспячэння, бо асноўная частка нацыянальнага даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.). Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на працягу 1930 гадоў яна расла прыкладна на 1/6, але гэты рост ануляваўся высокай інфляцыяў, таму рэальная заработная плата працоўных часам не толькі не расла, а нават паніжалася. Значны рост заработнай платы адбываўся ў перадавікоў і наватараў вытворчасці. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8-10 разоў перавышала зарплату звычайных рабочых. Уводзіліся прэміі за перавыкананне вытворчых планаў, выплаты за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, а, так сама, іншыя грашовыя заахвочванні. Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту. Рост выдаткаў дзяржавы на сацыяльную сферу за 1928-1940 г. склаў 72 разы, аднак дасягнуты ўзровень 170 руб. на душу насельніцтва заставаўся вельмі нізкім паказчыкам. Абмежаваны характар насіла спажыванне з прычыны фарсіравання індустрыялізацыі, вялікіх памераў экспарту харчовых тавараў, забароны прыватнага гандлю, інтэнсіўнага росту гарадскога насельніцтва, парушэння прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Знізілася пакупная здольнасць рубля і выраслі цэны на ўсе віды прадукцыі. У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. быў уведзены нарміраваны водпуск тавараў спажывання – ці картачная сістэма. Былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны. Ствараліся закрытыя рабочыя кааператывы (ЗРК), якія атрымалі права рабіць пазапланаваныя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах, што дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым. Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. Іх прадукцыя пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК У 1932 г. была створана першая падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф». Ствараліся калектыўныя агароды, гараджанам давалі індывідуальныя надзелы. Кожная пятая рабочыя сем’я мела індывідуальныя ўчасткі. У 1935 г. была адменена картачная сістэма, уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных. Адчыняліся новыя прадпрыемствы гандлю. Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў. Рознічны тавараабарот вырас за 1928-1940 г. у 15,7 разоў, перавысіўшы паўмільядра рублёў. Свае асаблівасці мела сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў. Яны не мелі права на штогадовы водпуск, аплачваемы бюлютэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родам. Для калгаснікаў не быў вызначаны пенсійны ўзрост, ім не выплачваліся пенсіі. Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці была электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы. Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – гэта прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі каля 4% ад усіх сельскагаспадарчых плошчаў, але на іх вырошчвалі 45% усёй прадукцыі краіны, атрымлівалі 70% мяса і малака, 45% шэрсці. Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы. Жыллёвы фонд Беларусі павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы, але ён не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго планы пяцігодак па ўводу жылля не выконваліся. Камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах быў вадаправод, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт развіваўся марудна – электрычны трамвай у Віцебску быў ўведзены яшчэ да 1913 г., у Мінску ўведзены пасля 1917 г. на базе конкі, у 9 гарадах меліся аўтобусы (усяго 85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.

Першыя сацыял-дэмакратычныя плынi з’явiлiся на бел. землях у 80-ых гг. ХIХ ст. Прыхiлiнькi гэтых плыняу верылi у непазбежнасть гiбелi капiталiстычнага ладу, лiчылi пралетарыят – галоуным рэвалюцыйным атрадам. На Беларрусi першы сацыял-дэмакратычны гурток быу створаны студэнтам Абрамовiчам у Мiнску летам 1894г. У канцы 80-ых – пачатку 90-ых гг. сацыял-дэмакратычныя гурткi былi створаны у Вiльнi, Гродне, Вiцебску, Смаргонi, Пiнску. У вераснi 1897г. была створана 1-ая сацыял-дэмакратычная арганiзацыя на Беларусi. Адбыуся у Вiльнi з’езд сацыял-дэмакратычнай арганiзацii i была створана арганiзацыя БУНД. Туды уваходзiлi толькi яурэi. !898г. – з’езд РСДРП, кiраунiком быу Ленiн, якi у Мiнск не прыехау, таму што знаходзiуся у Шуманскай турме. Так была створана арганiзацыя сацыял-дэмакратычнау, у якую маглi уступаць усе. На нашых землях не было бел. партыi, таму мэтай было стварыць бел. сацыял-дэмакратычную партыю. На мяжы 1902-1903гг. была створана “Беларуская Рэвалюцыйная Грамада” якая хутка атрымала назву “Бел. Соц. Грамада”. Дзеячы: Антон i Iван Луцэвiчы, Вацлау Ластоускi, Элаiза Пашкевмч, Янка Купала.Акрамя данай партыi была створана “сац. партыя бел. зямлi”. У 1904г. была створана партыя “Беларускай Русi” у якую уваходзiлi Панскi, Рускоускi. Гэтая партыя выдала некалькi пракламацый, лiстовак i вяла размовы па аб’яднанню з сац. бел. грамадой. Але аб’яднання не адбылося i гэтая партыя перастала iснаваць у канцы 1905г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]