Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

36. Iндустрыялịзацыя у бсср, шляхị правядзення ị вынịкị.

На пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Беларусь па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Аснову прамысловасці складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала большая частка агульнага аб’ёму валавай прадукцыі, прамысловасць па-ранейшаму заставалася “дробнай” і “кустарнай”. Вельмі востра ў рэспубліцы стаяла праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся нізкім. Усё гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі. Галоўнай мэтай палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі было стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна-незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і на гэтай аснове няўхільнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню працоўных. Сутнасць індустрыялізацыі заключалася ў наступным: весці эканамічнае будаўніцтва пад такім вуглом гледжання, каб СССР з краіны, якая уводзіць машыны і абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны і абсталяванне. Каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняцце яе на новы тэхнічны узровень, аб’яўлялася пераважным развіццё цяжкай індустрыі, асабліва тых яе галін, што выраблялі сродкі вытворчасці. Улічвалася, што поспех індустрыялізацыі будзе залежаць ад “змычкі рабочага класа і сялянства”, г.зн. удзелу вескі ў фінансаванні прамысловасці цераз забалансаваную палітыку у вобласці падаткаў і цэн як на сельскагаспадарчую, так і на прамысловую прадукцыю. Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў. Паколькі эканоміка савецкай Беларусі была неад’емнай часткай эканомікі Савецкага Саюза, індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла так, як у цэлым па краіне. На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці. Адрозненне ў тэрмінах і тэмпах індустрыялізацыі, галіновых і структурных прапорцыях былі абумоўлены:

- геапалітычным становішчам Беларусі ў міжваенны перыяд (прымежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развіцця цяжкай прамысловасці прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

- адсутнасцю разведаных радовішчаў нафты, газу, каменнага вугалю, руд чорных і каляровых металаў, сыравіннай базы будаўнічых матэрыялаў;

- арыентацыяй прамысловасці на мясцовую сыравіну, першачарговым развіццём легкай і харчовай прамысловасці;

- недахопам кваліфікаваных кадраў. З улікам гэтых асаблівасцей на Беларусі быў узяты курс на неабходнае і хуткае развіццё галін, якія базіраваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: керамічнай, шкляной, запалкавай, дрэваапрацоўчай, ільнопрадзільнай, папяровай, гарбарнай, харчовай і інш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасці рэспублікі, яе гістарычным, эканамічным і фінансавым магчымасцям. Аднак перапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі займала вядучае месца у БССР. Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнай крыніцай накаплення з’яўлялася сама прамысловасць праз скарачэнне накладных расходаў, зніжэнне сабекошту прадукцыі, паскарэнне абарачальнасці сродкаў, шырокай нацыяналізацыі прамысловасці, укараненне найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і ўмацаванне дысцыпліны, а таксама за кошт эканоміі і павышэння рэнтабельнасці вытворчасці. Важнай крыніцай атрымання сродкаў з’явіліся таксама зберажэнні працоўных, падпіска на дзяржаўныя пазыкі. За тры гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў Адначасова вялася рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў, абапіраючыся на фінансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцігодкі было пабудавана 78 буйных і 460 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Другая пяцігодка (1933–1937) дала павялічэнне валавай прадукцыі у 1,9 раза. Усяго ў 1929–1940 гг. было ўведзена ў строй і рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцігодкі рэспубліка давала ўжо 2,2% усей валавой прадукцыі прамысловасці СССР. Прамысловасць Беларусі выпускала 1,2% металарэзных станкоў, 10,3% торфу, 28,7% фанеры, 6,9% паперы, 2,0% цэменту, 16,0% ільновалакна і трыкатажных вырабаў, 3,8% абутку ад агульнай вытворчасці. У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала рэканструкцыі і развіццю транспарта, асабліва аўтамабільнага. У 1935 г. адкрыта першая у рэспубліцы авіялінія Мінск-Масква. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная і тэлеграфная сувязь. Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак (як і першай) не былі выкананы. Па тэмпах развіцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

Вынікі правядзення калектывізацыі:

1. Усталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.

2. Палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця.

3. Дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры.

4. Праявіўся небывалы працоўны энтузіазм люд-зей, які быў выкарыстаны дзяржавай для выканання задачы мадэрнізацыі (ператварэння) грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]