Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

18.Грамадска – палітычны рух у першай палове XIX ст. Зараджэнне бел. Нацыян.-культурнага руху.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху у Еуропе закрануу і тэрыторыю Бел. Узрастанне нацыян. настрояу складвалася напярэдадні адмены прыгоннага права. Патрыятычны лагер падзяляуся на дэмакратау, якія выступалі за паустанне (“чырвоныя”), і лібералау прыхільнікау мірных сродкау барацьбы (“белыя”). Чырвоныя: мелкая і дробная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржыязія, інтэлігенцыя, студенства. Белыя: памешчыкі, сярэдняя буржыязія, частка інтылігенцыі. Левых узначаліу К.Каліноускі (1838-1864). У 1861г. ён разам з Урублёускім стварыу у Гродне нелегальную рэвалюц. арганізацыю з разначыннай інтэлігенцыі, якая мела сувязі з арганізатарамі Вільні, Масквы, Пецярбурга. У 1862-1863гг. ён, Урублёускі, Ражанскі выдавау рэвал. газету на бел мове “Мужыцкая прауда”. 22 студзеня 1863г пачалося паустанне. Верасень 1864г паустанне падаулена. На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д.

Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах.

Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Для значнай часткі беларускай шляхты – адзінага правадзейнага суб’екта тагачаснага грамадства, прычынай незадаволенасці была роспач аб Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных колах выспяваюць ідэі аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве.

Першай тайнай арганізацыяй стала “Віленская асацыяцыя”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўнай мэтай удзельнікі асацыяцыі ставілі аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 года з дапамогай звонку ад Францыі. Гэтая ідэя была папулярнай сярод шляхты, але асацыяцыя хутка была раскрыта – у шляхты яшчэ не было вопыту канспіратыўнай работы.

Частка гэтых арганізацый мела масонскі характар. Масоны – рэлігійна-маральны рух, які ўзнік на пачатку XVIII ст. у Англіі. Пад гэтым вызначэннем хаваюцца рухі разнастайнай накіраванасці, у тым ліку рэвалюцыйнай. Масонскія арганізацыі ў пачатку XIX ст. існавалі ў большасці еўрапейскіх краін і не выклікалі, пераважна, актыўнага супрацьдзеяння з боку ўлад, даволі часта ў склад масонскіх ложаў уваходзілі ўплывовыя асобы.

У канцы 1817 – пачатку 1818 г. студэнты Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Яжоўскі (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. – шанавальнікі ведаў). Члены суполкі першапачаткова ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. Пэўны час філаматы заставаліся нешматлікай групоўкай. У 1819 г. яны разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі Вільні. Вынікам гэтай працы стала заснаванне, з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва, у маі 1820 г. па ініцыятыве Т. Зана “Таварыства прамяністых”.

У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам. Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.

Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Пасля паўстання Сяменаўскага палка ў Пецярбургу (1820 г.) на заходнюю ўскраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.А. Бястужаў-Марлінскі, М.С. Лунін, А.I. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў, М.М. Мураўёў і інш. У 1821 г. быў напісаны «мінскі вырыянт» Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.М. Мураўеў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]