Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

12.Палітычны крызіс рп.Падзелы рп.

Прычыны падзелау РП заключаліся перш за усе ва унутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы, яно характырызавалася, як палітычны крызіс, або бязладзе. Такі стан стау вынікам злоужываня шляхецкімі вольнасцямі. На пасядженнях сойма яшче з др. пал. XVIст. Дзейнічала права ”Ліберум вета”(ад лац. “недазваляю”).Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступау супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася.У выніку гэтага абсалютная большасць соймау была сарвана.Дадзенае кіраванне у РП. Характэрызавалася усеуладдзем магнатау,шляхты і слабасцю каралеускай улады у асобе анпошняга караля РП. Станіслава Аугуста Панятоускага. Такае унутрыпалітычнае становішча ускладнялася знешнепалітычнымі абставінамі,звязанымі у пач.XVIIIст. з баявымі дзеянямі у гады Пауночнай вайны(1700-1721г.). РП, стала заездным дваром і карчмой для іншаземных войск. У 1772г. уПецярбургу быу падпісаны дакумент аб 1-ым падзеле РП. Паміж Рас.Імп., Прусіяй і Аустрыяй. Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем). Гэта падзея стала вынікам абсалютнай слабасці каралеускай улады і паліт. анархіі.Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшченне саймам 3 мая 1791г. Канстытуцыі РП.(2-ой па ліку у свеце пасля Канстытуцыі ЗША 1787г. і 1-ай уЕуропе).Канстытуцыя ліквідавала падзел РП.на Польшчу і ВКЛ.Абвяшчалася дзяржава за адзіным улрадам, агульным войскам і фінансамі.Аднак час на рэфармаванне дзяржавы быу ужо упушчаны.У 1793г. 100тыс.руск. войска здзейсніла умяшанне ва унутраныя справы РП., коб аказаць дапамогу прадстаунікам шляхецкага саслоуя не католікам. Пад уладу рас.Імператрыцы КацярыныІІ адышла цэнтральная частка бел.зямель: Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Ўкраіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. Станіслау Аугуст Панятоускі адрокся ад прыстола.РП. спыніла свае дзяржаунае кіраванне.

13.Уключ. Бел.Зям. У склад Рас.Імп. Паліт.Рас.Урада. На Бел.

2 падзел РП (1793) паміж Рас. і Прус. У адказ у 1794 пач. паустанне з Т.Кас- Тюшкам.Паустан. ахап. тэрыт-ю Польшы,Литвы и Бел.У Бел.:партызанска-дэверсійная форма барацьбы.Ствар. атрады,якія вялі партыз-я дзеян. Кіраунік паустан. на Бел.-Якуб Ясінскі( загінуу пры абаро- не Варшавы) Пауст.1794 выклік.незадавол. Рас,Аустр, Пруссіі.Мэта пауст.-нац. вызваленне і заахав.дзярж.незалеж-ці РП.10 кастр. 1794 войскі Суворава захап. Касцюшку. У кастр.1795 падпіс. Пагадненне аб 3 Падзеле РП паміж Рас,Аустрыяй,Прус. Пасля падзел-у РП тэрытор. Бел. Была уключ. У Рас. імпер.Пасля 1падзелу: усход.частка Бел. Да рэк Зах.Дзвіна, Друць,Днепр.Пасля 2:цэнтр.частка Бел. па лініі Браслау-Палтавы-Мір-Пінск. Пасля 3:Зах. Бел. І літоускія землі на поунач и усх. ад Немана.РП,ВКЛ і Польша спынілі свае існаванне.

На Беларусі з 1777 г. былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Канчаткова яна аформілася пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. – былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерні) і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства. Відавочнасць пераёмнасці ўлады стварыла захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаўству. Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях – але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а так сама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Так, да 1800 г. канфіскавана было толькі 26 маёнткаў (каля 38.000 сялян) па ўсёй Беларусі. Адначасова з “прыручэннем” мясцовай шляхты ўрад займаўся распаўсюджаннем русскага землеўладання на далучаных землях. Фонд падараванняў – дзяржаўныя маёнткі і канфіскаваныя шляхецкія. Урад захаваў канфесійную сітуацыю, якая склалася ў межах былой Рэчы Паспалітай. Таму каталіцкай шляхце і духавенству падстаў для недавольства створана не было. Захаваўся і ордэн езуітаў, забаронены ў Еўропе згодна рашэнню папы – Кацярына II шукала падтрымкі ўплывовай рэлігійнай арганізацыі. У 1773 г. у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, якая ў 1782 г. пераўтварылася ў архібіскупства. Гэта было зроблена, каб перапыніць умяшальніцтва ў рэлігійныя справы з-за межаў імперыі. У гэтым жа рэчышчы каталіцкія манастыры былі выведзены з падпарадкавання замежным генералам і перададзены епархіальным біскупам (1795 г.). У 1798 г. на беларускіх землях было ўтворана тры каталіцкія епархіі (з шасці расійскіх). Улады пільна сачылі за каталіцкім духавенствам – але значных перашкод у звычайнай дзейнасці не чынілі. Беларускія сяляне з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем. Адразу пасля далучэння ім была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай. Што датычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права. Частка гарадоў і мястэчак атрымалі правы згодна даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары іншых мястэчак пераводзіліся ў разрад сялян і маглі быць падараваныя прыватным уладальнікам. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць. Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў. Гэты закон на доўгі час абумовіў спецыфіку развіцця гарадоў Беларусі, яе прамысловасці, а так сама і грамадска-палітычныя адметнасці беларускага рэгіёну, асабліва ў канцы XIX – пачатку XX стст. Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіёну як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]