- •1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Бела-русі”. Перыядызацыя курса. Гісторыя Бел. – састаўная частка Сусветнай Гісторыи.
- •2. Гаспадарка і грамадскі лад людзей Беларусі ў старажытны час (100 тыс.Г. - да н.Э. - V ст. Н.Э.). Этнічны склад насельніцтва.
- •3. Рассяленне славян на тэрыторыи Беларуси. Дрыгавичы, радзимичы, крывичы. Паходжанне беларусау.
- •4. Зараджэнне феадальных адносин. Сутнасць и рысы феадализма.
- •5. Увядзенне и распаусюджванне хрысциянства на Беларуси. Культура беларуских зямель (VI – сярэдзина XIII). Культура беларуских зямель.
- •6. Утварэнне Вяликага княства Литоускага, Рускага, Жамойцкага. Пашырэнне тэрыторыи княства. Дзяржауны лад.
- •7. Сацыяльна – эканамичнае развиццё вкл. Феадальная гаспадарка. Катэгорыи сялян.
- •8. Этапы запрыгоньвання сялян. Сутнасць прыгоннага права.
- •9. Аграрная рэформа 1557 г., яе змест і вынікі.
- •10. Узаемаадносіны вкл з Польшчай і Маскоўскім княствам. Лівонская вайна. Люблінская ўнія.
- •12.Палітычны крызіс рп.Падзелы рп.
- •13.Уключ. Бел.Зям. У склад Рас.Імп. Паліт.Рас.Урада. На Бел.
- •14.Месца і роля царквы у феад.Грам-ве. Праваслауе,каталіцызм и уніяцтва на Бел.Культ.Бел. У XVII-xviiIст.
- •15.Развиц. Гарад. Бел. У XIII – пач. XVIII ст. Магдэбурскае права.
- •16.Развиццё рамяства и гандлю у XIII – XVI ст.
- •17. Сацыяльна-эканам. Развіццё Бел. У канцы XVIII – пер. Пал. XiXстст.
- •18.Грамадска – палітычны рух у першай палове XIX ст. Зараджэнне бел. Нацыян.-культурнага руху.
- •19.Адмена прыгон. Права. Асаблівасці бурж. Рэф. І контррэф. На Бел.
- •20.Развіцце сялянскай гаспадаркі у др. Пал.19 ст.
- •21.Развиц. Капитализму у прамысл. Будауництва чыгунак. Фармирав. Пралетарыяту.
- •22.Паустанне 1863г.Грам.-палит. Рух у 60-90-я гг.XIX ст. Абвастрэнне ситуацыи.
- •23.Прамысловасць і сельская гаспадарка у Беларусі у пач. ХХст.
- •24.Ревалюцыя 1905-1907 гг
- •25. Беларусь у гады і Сусветнай Вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.
- •26 Кастрьгчніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Устанаўленне савецкай улады.
- •27.Беларусь у час савецка-польскай вайны.Рыжскі мірны дагавор і Беларусь.
- •28.Эканоміка Беларусі у перыяд нэПа.
- •29. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-ыя гг. Утварэнне ссср, узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •30. Культ. І дух. Жыццё б-сі у 20-30 гг. XXст. Беларусізацыя, яе вынікі.
- •31.Бел. Нац. Рух пасля Кастрычнiцкай рэв-ыi.
- •32. Абвяшчэнне бнр
- •33. Стварэнне.Бсср. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў.
- •34. Сацыяльна-дэмакратычны рух на Беларуси. Утварэнне палитычных партый и арганизацый беларускай арыентацыи.
- •35. Культ. Бел. У к. ХlХ- пач. Хх ст.
- •36. Iндустрыялịзацыя у бсср, шляхị правядзення ị вынịкị.
- •37. Калектывізацыя, этапы, метады і вынікі.
- •38. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1928 - 1939гг. Канстытуцыя 1936г. Шлітычныя рэпрэссіі.
- •39. Заходняя Бел пад уладай Польшчы. Уз'яднанне беларускịх зямель.
- •40. Бсср у гады в а в. Фашысцкị акупацыйны рэжым. Партызанскị рух на Беларусị.
- •41. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў гады 4-ай пацігодкі
- •42. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •43. Беларусь у 50-я г.Навукова-тэхн. Прагрэс. Сельская гас.
- •44.Грамадска-паліт. І сац. Развіццё бсср у 50-я годы
- •45. Эканамічная рэформа 60-х гг. У бсср I яе вышкі
- •46.Культура Беларусi у 40-80гг.XX ст.
- •47.Нарастанне крызисных з’яў у ссср і бсср. Курс на перабудову.
- •48. Працэсы дэмакратызацыи у бсср. Фармираванне шматпартыйнасци.
- •49.Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызіса ў ссср у іі пал. 80-х гг., асаблівасці яго праяўлення на Беларусі.
- •50. Беларусь на міжнароднай арэне ў 40-80-ыя гг. Прадстаўніцтва бсср у аан.
- •51.Узмацненне руху за нац. Адр-не. Дэклр. Вс бсср ад 27.07.90аб дзярж. Сув-це. Зак. Афармлен. Незал. Рб.
- •52.Распад ссср і утвар. Снг.Грамад-паліт. Жыццё незалеж. Беларусі.
- •53.Эканамічн. Разв-цё рб у 90-я гг.
- •54.Рб у сусв. Супольнасці. Знешняя палітыка.
- •55. Дух. І культурнае жыццё народа ў 90-я г.Г.
- •56. Развіц. Прам-ці і транспарту ў 70-80 г.Г.
- •57. С/г бсср у 70-пач. 80-х г.Г.
- •58. Роля рб у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
31.Бел. Нац. Рух пасля Кастрычнiцкай рэв-ыi.
Усебеларускi з'езд (снежань 1917г.)
Правыя сацыялiсты, бел. партыйныя арганiзацыi не пры-зналi легiтымнымi органы улады бальшавикоу. Яны имкну-лися утварыць такую уладу, якая б на их думку забяспеч-вала прадстауництва ад розных палитычных сил Беларуси. Было вырашана сабраць Усебеларуски з'езд. 14 снежня 1917г. у Минск прыехала 1872 дэлегаты. Быу выбраны прэзидыум з'езда, зацвержаны палажэнни аб прадстау-ництве мандатнай камиссии. Але 17 снежня 1917г. з'езд быу разагнаны бальшаицкай уладай. Пасля гэтага, 17 снежня частка разагнаных дэпутатау сабраласяу дэпо Либава- Вароминскай чыгунки, праца адбывалася да 21 снежня. Яны абрали выканаучы камитэт з 10 чалавек на чале з Язэпам Варонкай. У Брэсце дэлегацыю узначальвау Троцки, а кай-зерауския войски узначалиу Гиндэрбург. На Брэст- Литоус-кия перамовы не прыгласили ни аднаго прадстауника ад Беларуси. Троцки заявиу, што армия будзе распушчана, вайну савецкая улада працягваць не збираецца и пагад-ненне на умовах Германии падписваць не будуць. Гэтая заява прывяла да разрыву памиж немцами и сав. уладай. Немцы пачали наступаць 18 лютага 1918г. Наступали хутка. 22 лютага у Минск увайшли немцы. Бальшавики выехали з Минска яшчэ да прыходу немцау. Уладу у свае руки узяли палитычныя партыи. На будынках были вывешаны бел-чыр-вона-белыя сцяги. 21 лютага 1918г. была выдыдзена 1-ая устауная грамата, у якой абвяшчалася аб стварэнни сакра-тарыята на чале з Я. Варонкай . 3 сакавика 1918г. – Брэсцки мир. Прадстауникоу бел. Урада туды зноу не запрасили што их моцна абразила.
32. Абвяшчэнне бнр
Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”. Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі. 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней – і Віленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з’яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Напрыклад, да Украінскай Народнай Рэспублікі па ўмовах Брэсцкага міра адыходзілі землі на поўдзень ад Палескай чыгункі, Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. А адноўленая Польшча адразу абвясціла сваёй мэтай “вяртанне” Польскай дзяржавы ў межы 1772 года. Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Па прапанове Р.Скірмунта на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Аднак адказу з Берліна не было. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ – галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Раду пакінулі прадстаўнікі эсэраў, Бунда, меньшавікоў, частка БСГ. Наогул, БСГ распалася на тры партыі – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзве апошнія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў. Так, да восені 1918 года налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў толькі на частцы акупаванай тэрыторыі. Аднак зараз ліберальна-кансерватыўная большасць урада БНР значна палепшыла свае адносіны з акупацыйнымі ўладамі. Ураду былі перададзены пытанні, звязаныя з арганізацыяй мясцовага гандлю, прамысловасці, сацыяльнай дапамогі, устаноў адукацыі і культуры. Аднак нямецкае камандаванне недазволіла стварыць сваю армію, паліцыю, фінансавую структуру і сетку мясцовых органаў улады. Актыўна дзейнічалі дыпламатычныя місіі БНР у Еўропе. У Кіеве была арганізавана Беларуская гандлевая палата.
Найбольшых поспехаў урад БНР дасягнуў у культурным будаўніцтве і развіцці адукацыі. Былі створаны за кароткі час да 350 пачатковых школ, некалькі гімназій, Мінскі педагагічны інстытут, выходзіла 28 газет, дзейнічала 11 выдавецтваў, выдавецтва “Адукацыя” актыўна друкавала падручнікі для школ, рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтай справай займаліся А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, В.Ігнатоўскі). У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый. Разам з адыходзячымі германскімі войскамі эмігрыраваў і ўрад БНР, бо сваіх узброеных сіл і нават структуры ўлады на месцах ён не меў – яму не было што супрацьпаставіць бальшавікам, прыйшоўшым на змену немцам.
Спроба падняць беларускае пытанне пад час мірных перамоў у Версалі і на іншых міжнародных канферэнцыях на рубяжы першага і другога дзесяцігоддзяў скончылася безвынікова. Версальскі мірны дагавор ад 28 чэрвеня 1919 года і дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гадоў не ўтрымлівалі механізмаў вырашэння беларускага пытання – стварэння незалежнай Беларусі. Краіны Антанты былі зацікаўлены ў Польшчы, як буферы паміж імі і Савецкай Расіяй, таму выканалі яе патрабаванне не прызнаваць незалежнай Беларусі. Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі.