Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Суфікс: тэрмін і паняцце. Суфікс і прыстаўка. Суфікс і канчатак. Функцыя і структура суфікса.

Суфіксы- службовыя,або афіксальныя марфемы, якія ўжываюцца пасля кораня для ўтварэння новых слоў або грам. формы слоў. Суфіксы могуць далучацца непасрэдна да кораня(гаман-лів-ы), аюо да іншага суфікса, які ў сваю чаргу далучаецца да каранёвай марфемы(гаман-лів-асць).

Суфіксам заканчваецца аснова слова. Пасля суфікса можа быць ужыты канчатак, які ў склад асновы не ўваходзіць. Т.ч. пры ўтварэнні слоў,аюо грам. формы слова суфікс, у адрозненне ад прыстаўкі далучаецца не да цэлага слова, а толькі да яго асновы,якая назыв. утваральнай,або матывавальнай. Далучэнне суф. да цэлага слова магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўтваральнае слова мае чыстую аснову, пазбаўленай матэрыяльна вызначанага канчатку(стол-+-ік=столік). Суфіксы ад прыставак адрозніваюцца яшчэ і тым, што пры дапамозе суф. утвараюцца словы як той самай часціны мовы, да якой належыць утваральнае слова, так і словы іншай часціны мовы(крык+ун=крыкун). Суфікс,утвараючы слова, якраз і адносіць яго да той ці іншай часціны мовы, г.зн. ажыццяўляе граматычнае афармленне гэтага слова. Калі ў склад вытворнага слова ўваходзіць некалькі суфіксаў, то гэту функцыя заўсёды выконвае апошні суф.(гаманлівасць – наз.суф. –асць- = назоўнік). Але да гэтага прыметнікавы суф. –лів-, які далучыўся да асновы, утварыў прыетнік, які і стаў утваральным словам для адпавеных назоўнікаў ,узнік словаўтваральны ланцуг.

У словаўтварэнні кожнай часціны мовы выкарыстоўваюцца,як правіла,свае суфіксы суфіксаў,якія ўтваралі суфіксы розных часцін мовы зусім мала(прыгож-аньк-і). У той час прыстаўкі аднолькавыя паводле фанемнага складу могуць дзейнічаць у сферах словаўт-ня розных часцін мовы(ручны-наручны,кіпець-накіпець). Для афармлення вытворнага слова як той ці іншай часціны мова суфікс выступае ў цесным адзінстве з нулявым канчаткам: артыстка,гаманлівы – ва ўсіх прыведзеных прыкладахсуф. Аказваецца непарыўна звязанай з флексіяй, якая знаходзіцца пасля яго. Спалучэнне словаўтваральных суф. і канч. нярэдка назыв. словазт-ным, або словазменным фармантам. Разам з тым суф. і канч. даволі выразна адрозніваюцца. Ім уласцівы адметныя функцыі і значэнні. Узаемасувязь гэтых афіксальных марфем мае карані ў гісторыі мовы. Вядома, што некаторыя канчаткі нават узніклі з суф. Гэта датычыцца: канчатак назоўнага тыпу “сцяна,зямля”. У глыбокай старажытнасці (праслав.перыяд) фінальныя галосныя гэтых слоў выконвалі функцыю асноваўтв. суф. і не з’яўл.канч. З другога боку, многія суф. у СБМ развіваліся. З канчату – маюцца на ўвазе перш за ўсё адносна новыя суф. слоў –прыслоўяў: дрэва ўпала верхам – ехаў на кані верхам. Суф. могуць складацца з аднаго або некалькі фанем(бяліць,заліваць) і быць як адкрытымі(скокнуць) так і закрытымі(тыповы). У іменных часцінах мовы амаль выключна ўжываецца закрыты суф.(возчык,маленькі), а ў дзеясловах могуць ўжыв. І адкрытыя,і закрытыя суф.(заліваць,шкадаваць), уф. Прыслоўяў пераважна адкрытыя(раніцай,часамі),але могуць быць і закрытымі(часам,верхам). На спосаб далучння суф. да ўтвар. асновы ў значнай ступені ўплывае фінальная фанема ўтвар. асновы. Калі аснова заканчваецца на галосную фанему, то да яе можа далучыцца толькі такі суф.,які пачынаецца на зычную фанему – прыкрытую,такія суф. назыв. павакальнымі(пасля галоснай фанемы): даваць. У тым жа выпадку, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычную фанему,да яе можа далучыцца як прыкрыты, так і непрыкрыты суфікс, значыць такі,які пачынаецца на галосную фанему(свінар-нік,дзів-ак – суф. назоўніка пакансанантамі). Такім чынам палакальныя суф. могуць быць толькі прыкрытымі,а пакасанантныя – як прыкрытымі,так і непрыкрытымі. Паводле значэння пераважная большасць суф. з’яўл. словаўт-нымі афіксамі. У якасці словазменных суф. у лінгвістычнай літ-ры звычайна разглядаюць наступныя:1)суф. вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў(выш-эйш-ы,выш-эй),2)суф. інфінітыва(нес-ці,кліка-ць,бег-чы – гэтыя марфемы часам называюць канчаткамі інфінітыву),3)суф.прошлагачасу дзеясловаў(вадзіў),4)суф.дзеепрым. і дзеепрысл.(пану-ючы,гуля-ючы).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]