Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Інтэрфіксы паміж утваральнай ановай (коранем) і словаўтваральным суфіксам.

Інтэрфіксы, якія служаць для злучэння асновы (кораня) з суфіксам выкарыстоўваюцца пры аб’яднанні асноў з суфіксамі як прыкрытымі, так і не прыкрытымі. Напр.: пры іх дапамозе аб’ядноўваюцца запазычаныя асновы, што заканчваюцца на галосную з непрыкрытымі суфіксамі:

Арга(т)ызм-арго+ызм; Снабізм- сноб+ізм

Асновы на галосную фанему могуць спалучацца і з прыкрытымі суфіксамі пры дапамозе інтэрфіксаў:

Жэле(й)ны- жэле+ -н-; Купэй()ны- купэ+-н-; Рэле(й)шчык-рэле+-шчык-; Самалі(й)скій- Самалі+ск; Чылі(й)цы- Чылі+ск

Пры стварэнні такіх прыметнікаў як кабарэтны, буржуазны, кіношнік у словаўтваральным працэсе ўдзельнічаюць інтэрфіксы –т-, -з-, -ш-

Інтэрфікс можа з’яўл. і пры аб’яднані з суфіксамі спрадвечна беларускіх асноў, якія заканчваюцца на галосную фанему (як паравіла гэта асновы прыслоўяў): Заўтрашні, нікудышні, Сённяшні, Учарашні.

Шырока выкарыстоўваюцца інтэрфіксы ў словах з прыкрытымі суфіксамі і асновамі якія заканчваюцца на зычную фанему або спалучэнне зычных фанем.У гэтых выпадках ужываюцца інтэрфіксы якія пачынаюцца на галосную фанему

Амерыканец-Амерыка+-ец-; Гегель(ян)ец-гегель+-ец-; Канадзец- Канада+-ец-; Рэспублік(ан)скі-рэспубліка+-ск-; Губернскі-губерня+-ск-; Кант(ыян)ства-Кант+-ств-; Донжуанства-Дон Жуан+-ств-; Марс(іян)скі-Марс+-ск-; Японскі-Японій+-ск-.

Многія з прыведзеных прыкладаў адносяцца да рознага тыпу вытворных слоў, якія ўзніклі на базе асноў уласных назоўнікаў. І сапраўды інтэрфіксацыя значна пашырае магчымасці словаўтварэння ад такіх асноў.

Юрацішкі- юрацішкаўская

Інтэрфікс, які служыць для злучэння асновы з пэўным суфіксам можа “абслугоўваць” не толькі гэты суфікс але і іншыя суфіксы ў словаўтваральнай парадыгме: Марс- марс(іян)ец, марс(іян)ка, марс(іян)скі; валачы- валач(ыль)шчык, валач(ыль)ня, валач(ыль)ны. Нягледзячы на тое, што разам з суфіксам інтэрфікс ўдзельнічае ва ўтварэнні новаго слова ўсёж такі яго поўнага зліцця з суфіксам не адбываецца. Каб паказаць, што інтэрфікс адрозніваецца ад суфікса і не зліваееца з ім поўнасцю ў марфемных слоўніках інтэрфікс аддзяляюць ад суфікса касой рыскай або дужкамі: амерык-(ан)-ец

Некаторыя вучоныя інтэрфіксы схільныя разглядаць як часткі морфаў, якія могуць скарачацца або нарошчвацца. Многія ўключаюць інтэрфіксы ў склад аднаго суфікса, які наз-ца вытворным суфіксам. Такія афіксы ўзніклі ў выніку працэсу перараскладання асноў і функцыянуюць яны як адзінае цэлае. Аднак вылучэнне інтэрфіксаў як структурных частак слоў грунтуецца на тым пункце погляду, што ніякіх вытворных суфіксаў у мове не існуе, таму што знач. такіх суфіксаў тоесныя знач. простых суфіксаў. Г.зн., што носьбітам словаўтваральнага знач. з’яўляецца не ўвесь адрэзак пасля ўтваральнай асновы, а толькі просты суфікс, адрэзак жа паміж асновай і суфіксам немае ніякага знач. і таму ён можа далучацца да розных суфіксаў.

Разам з тым неабходна прызнаць, што на практыцы далёка не ва ўсіх выпадках лёгка вызначыць, валодае тая ці іншая частка слова значэннем ці не.

Напр.:вісець

Чытаць

Па гэтай прычыне так званыя тэматычныя галосныя ў структуры дзеясловаў некаторыя даследчыкі разглядаюць як тэматычныя суфіксы, некаторыя- як асемантычныя пракладкі – гэта значыць інтэрфіксы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]