Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Інтэрфікс як лінгвістычная праблема.

У сучаснай лінгвістычнай літ-ры няма адзінства поглядаў на такія структурныя часткі слова як інтэрфіксы (ад лац. паміж, прымацаваны). Некаторыя даследчыкі іх не вылучаюць як структурныя часткі. Тыя ж лінгвісты, якія вылучаюць інтэрфіксы лічаць, што інтэрфікс міжмарфемная “пракладка”, чыста будаўнічая частка слова, але не марфема. У адрозненне ад марфем інтэрфіксы нязначныя асемантычныя структурныя элементы, якія не ўносяць ніякага дадатковага значэння ў семантыку слова. Даволі часта для абазначэння інтэрфіксаў выкарыстоўваюць такія тэрміны як:

*Асімантэма - частка пазбаўленная значэння; *Структэма - чыста структурная нязначная частка слова; *Фарматыў - часка слова, якая выкарыстоўваецца для спалучэння марфем.

У лінгвістыцы выкарыстоўваюцца і такія назвы: “злучальныя марфемы”, “пустыя марфемы”, “звязачныя”, але яны надакладныя, бо не перадаюць іх спецыфікі інтэрфіксаў і адносяць іх да марфем, да якіх яны не належаць.

Звычайна інтэрфіксы падзяляюць на 2 друпы: інт-сы, якія служаць для злучэння асноў у складаным слове, ін-сы, якія служаць для злучэння асновы(слова)або кораня з суфіксамі.

  1. Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слова. Спрашчэнне як гістарычны працэс. Прычыны спрашчэння.

З'яўленне ў мове новых слоў, знікненне з ужытку старых слоў – усё гэта аказвае істотны ўплыў на падзельнасць слоў: узнікаюць новыя сэнсавыя сувязі паміж словамі, змяняюцца іх словаўтваральныя адносіны, у ввыніку чаго першыя словы перастаюць падзяляцца на марфемы, а другія наадварот – з непадзеленых становяцца падзеленымі,у словах можа адбывацца перамяшчэнне мяжы паміж марфемамі і іншымі працэсы.

У марфемным складзе беларускіх слоў(як спр.-бел.,так і запазыч. з іншых моў) маглі адбывацца наст. змены:1)спрашчэнне,2)перараскладанне,3)ускладненне. Некаторыя лінгвісты выдзяляюць і такі гістарычны працэс, як дэкарэляцыя.

Спрашчэнне – такая змена ў марфемным складзе слова,якая прыводзіць да пераўтварэння яго з вытворнага ў невытворнае, г. зн. слова ў працэсе свайго развіцця страчвае падзельнасць і пачынае ўспрымацца як непадзельнае; у яго складзе вылучаюць толькі каранёвая марфема,не лічачы канчатка, які можа як ужыв.,так і не ўжыв. у стр-ры словаформы.

У выніку гэтага гіст. працэсу невытворнымі у СБМ сталі такія словы,як: беларус – бел-а-рус, водшыб – вод-шыб, дар – да-р, жыла – жы-л-а. Як відаць з прыведзенных прыкладаў спрашчэнне можа адбывацца на стыку прыстаўкі і кораня, на стыку 2-ух каранёў; паміж коранем і некалькімі афіксамі-суфіксамі. Ступень спрашчэння можа быць рознай: у адных словах адбылося поўнае зліццё афіксаў з коранем і такія словы цалкам страцілі здольнасць падзял. на марфемы. Іх былы марфемны падзел можна ўстанавіць шляхам глыбокага этымалагічнага аналізу: ар-ол, аўтор-ак. У гэтых выпадках назір. поўнае або абсалютнае спрашчэнне. Некаторыя невытворныя словы ўсё ж такі захоўваюць сляды сваёй былой вытворнасці: былыя корань і афікс распазнаюцца, хаця ўжо і страцілі сваё самастойнае значэнне(да-р, жы-л-а, у-мов-а). Асобныя словы знаходзяцца як бына шляху да спрашчэння марфемнага складу: зычны(тэрмін),радыска,шапка. У тых выпадках, калі словы яшчэ захоўваюць сляды былой вытворчасці, гавораць пра няпоўнае спрашчэнне іменна такія словы выклікаюць асаблівыя цяжкасці пры марфемным аналізе: у гэтых выпадках існуе небяспека падмяніць марфемны аналіз этымалагічным.

Прычыны: 1. Парушэнне семантычных сувязей паміж словамі, якія некалі ўтвараюцца ў агульнай базе і мелі семантычную агульнасць слова, губляе першапачатковае значэнне так званую ўнутраную форму, г.зн. дэтымалагізуецца страта празрыстасці паходжання, яго значэнне перастае матывавацца тым словам, з якім яно мела семантычныя і словаўтваральныя сувязі(жыла-жыць). Такім чынам дэтымалагізацыя слова і спрашчэння яго марфемнага складу – узаемасвязаныя працэсы і пераважная большасць выпадкаў спрашчэння звязана іменна з тым семантычнымі зрухамі, якімя адбыв. у гісторыі слоў.

2. архаізацыя суадносных слоў, аж да поўнага знікнення іх з ужытку.(персцень-перст)

3. у некаторых выпадках да спрашчэння прыводзяць розныя фанемныя мадыфікацыі, якія ўзнікаюць у структуры той, ці іншыя словаформы.

Дзякуючы спрашчэнню, мова узбагачаецца новымі каранёвымі марфемамі. Якія парваўшы старыя роднасныя сувязі становяцца базай для ўтварэння новых словаўтваральных радоў, пры дапамозе розных афіксальных сродкаў(стары: старэць, старасць, састарэлы) .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]