Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Постфікс: тэрмін і паняцце. Паходжанне постфіксаў. Постфіксы і суфіксы. Постфіксы і прыстаўкі.

Многія даследчыкі сярод суфіксаў вылучаюць асобную разнавіднасць, постфіксы. Постфіксы- гэта афіксы, якія як і суфіксы ўжываюцца заўсёды пасля кораня. Аднак у адрозненне ад суфікса яны могуць размяшчацца і пасля канчатка, таму іх часта наз-ць СУФІКСАМІ ПАФЛЕКСІЙНЫМІ або СУФМІ АГЛЮТЫНАТЫЎНЫМІ, г.зн як бы прыклеены да канчатка.

Да пост-саў у СБМ належаць: -ся/-ца/-цца

Мыюся, мыцца,мыецца

-сьць/-сь: хтосьці, хтось

-небудзь

Некаторыя лічаць постфіксам і –це ў дзеяс-ах загаднага ладу,мн-га ліку: нясіце.

У тых выпадках,калі постфікс, які як і іншыя службовыя афіксы, уваходзіць у склад асновы, ужываецца пасля канчатка, аснова як бы разрываецца на часткі, інакш кажучы робіцца перарывістай (мыюся).

Постфіксы СБМ утварыліся на базе службовых слоў - часціц. Зарас гэта уўжо не асобныя словы а часткі вытворных слоў. У вытворных словах яны зліліся ў адно цэлае з іншымі марфемамі і

1)страцілі знач. асобных слоў (адбылася іх марфемізацыя).

Паміж імі і іншымі марфемамі ў слове 2) немагчыма ўжыванне якіх-небудзь уставак ,

3)месца ў стр-ры строга вызначана і не можа мяняца, толькі мыюся-сямыю-нельга

4) аддзяляцца ад слова постфіксы не могуць як і іншыя службовыя марфемы

У стр-ры слова поствіксы вычляняюцца вельмі выразна, нават у тых выпадках, калі у СБМ няма ўтваральнага слова да слова з поствіксаам. Параўн.: мыць +ся + мыцца але БАЯЦЦА; смяяцца. Функцыя-словаўтваральная (ВЫКЛЮЧЭННЕ: - це, якому прыпісваецца словазменная функцыя і зна-не, а іменна зн-не множнага ліку дзеясловай загаднага ладу другой асобы)

Месца поствіксаў у сіс-ме афіксаў СБМ своеасаблівае! З суфіксамі яны збліжаюцца паводле фармальнай прыметы - здольнасцю ўжывацца пасля кораня, аднак тое, што постфіксы пры гэтым могуць ужывацца пасля канчаткаў адрознівае ад суфіксаў. Акрамя таго постфіксы адрозніваюцца і тым ,што яны далучаюцца не да асновы,а да цэлага слова: параўн.: мыю-мыюся; каго- каго-небудзь . Паводле гэтай прыметы постфіксы збліжаюцца з прыстаўкай.

Прыведзеныя факты ствараюць падставу разглядаць постфіксы не як разнавіднасць суфіксаў, а як асобны від афіксальных марфем. Постфікс разглядаецца:

-Постфікс як любая марфема пасля кораня і

-постфікс як спецыфічны від марфем у лінгвістычнай літ-ры.

  1. Конфікс (цыркумфікс): тэрмін і паняцце. Конфікс як лінгвістычная праблема.

КОНФІКСАМ называецца састаўная службовая марфема, якая складаецца з прыстаўкі і суфікса, што адначасова, у комплексе далучаюцца да асновы пры утварэнні слова (ад лац. сумесна ўзятае)

Арасіць- рас-а(а+і)

Аслупянець- стаць як слуп(А+яне)

Вылюдак- людзі(вы+ак)

Выявіць-яўны(вы+і)

Выясніць-ясны(вы+і)

Прыведзеныя словы нельга лічыць утворанымі з дапамогай толькі прыстаўкі, бо няма безпрыставачных слоў тапу: расіць, слупянець, людак, явіць, ясніць, броўны.

Нельга лічыць гэтыя словы і ўтворанымі толькі з дапамогай суфіксаў, бо няма слоў тыпу: арас, аслуп, вылюд, выяв і г.д.

У прыведзеных вытворных словах прыстаўкі і суфіксы не маюць незалежнага словаўтваральнага зн-ня: у словаўтвар-ым працэсе яны дзейнічаюць адначасова і “падмацоўваюць” словаўтваральныя магчымасці адзін другога.

Параўн.:Рэзаць- надрэзаць- надрэзка.

У прыкладах жа тыпу арасіць, падбародак і іншых мы маем справу не з асобным суфіксам і не з асобнай прыстаўкай, а з састаўнымі марфемамі а-, -іць, а- - ак, якія і называюцца конфіксамі.

Састаўныя элементы такіх марфем хоць і аддзелены адзін ад другога, акружаюць утваральную аснову з абодвух бакоў, таму такія марфемы наз таксама ЦЫРКУМФІКСАМІ. Часткі цыркумфіксаў выступаюць як адзінае цэлае. У структурных адносінах цыркумфіксы складаюцца толькі з тых элементаў, якія існуюць як асобн. прыстаўкі і суфіксы. Напр.:рас-пагодз-і-цца – пагода.

Але значэнне конфікса не раўняецца значэнню прыстаўкі і знач. суфікса, чаму так?: не усе прыстаўкі і суфіксы ўтвараюць конфіксы і знач. конфікса, як цэласнага ўтварэння адрзнів. ад знач. незалежнага суфікса і незалежнай прыстаўкі.

Тое што са структурнага боку ў конфіксах выкарыст.элементы вядомыя ў якасці незалежных прыставак і суфіксаў служаць падставай для многіх даследчыкаў не вылучаць конфіксы, як асобны від афіксаў. Праўда, гэтыя прыст і суф ў складзе састаўных марфем адрознів. паводле функцыі і знач. асн. ангументам супрацьвыдзялення конфіксаў з’яўл. палажэнне аб тым, што марфемы ў СБМ не маюць уласцівасці перарывацца: у структуры слова, кожная марфема займае месца або перад коранем, або пасля яго, марфемы размяшчаюцца ў строгай, лінейнай паслядоўнасці (адна за другой) і не разбіваюцца на адасобленыя часткі. Па гэтай прычыне большасць даследчыкаў схільна разглядаць выпадкі тыпу: арасіць, падбародак, як прыст-суф утварэнне. Своеасаблівасць утварэннеў у тым, што прыст. і суф. выкарыст. тут адначасова ў адным словаўтваральным акце, а не паслядоўна. Т.ч. на думку большасці лінгвістаў, няма падстаў побач з суфіксамі і прыстаўкамі вылучаць яшчэ адзін від афіксаў – конфіксы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]