Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Марфалагічны ўзровень мовы і яго адзінкі. Марфема і фанема. Марфема і слова.

Вядома, што колькасць тэкстаў на любой натур.м.бязмежная, але гэт.тэксты склад.з пэўн.колькасці канструкт.адзінак, якія таксама не з’яўл.элементарнымі і склад.з інш.,яшчэ больш простых адзінак. Такая асабл.мовы звыч.апісваецца ў тэрмінах яе ўзроўн.арганізацыі. звычайна мы гаворым, што мова – гэта пэўная стра-ра, якая мае пэўныя ўзроўні, кожны моўны уз-нь утвар.сукупнасцю адзінак аднольк.ступені складанасці. У лінгвістыцы прынята выдзяляць мін. 4 моўныя ўзроўні: * уз-нь фанемы, або мін.адзінак, якія выконв. сэнсава-адрознів. функцыю, *уз-нь марфем, або мін. значных адзінак, *уз-нь словаформ, мін.аўтаномн. значных адзінак, *уз-нь выказванняў, або мін. камунікатыўных адзінак.

Т.ч.актуальнай аказ.пр-ма: якая розніца існуе паміж адзінкамі розных моўных уз-яў. Для марфалогіі істотна вызначыць розніцу паміж: а)фанемамі і марфемамі, б)марфемамі і сл.ф.

Фанемы і марфемы адр.тым,што першыя нязнакавыя, а 2-ія – знакавыя моўныя адзінкі. Фанемы не маюць плану зместу, яны нічога не абазначаюць, хаця і выкарыст.для адрознення моўных знакаў.

Паміж марфемамі і сл.ф.таксама існуюць істотн.адрозненні, хаця тыя і другія з’яўл.значн.моўн.адзінкамі. Марфема – мінімальны моўны знак, а сл.ф. – жорсткі комплекс мін.моўн.знакаў. марфема не валодае такімі ўласцівасцямі,як аўтаномнасць і перамяшчальнасць – г.зн., што марфемы не здольныя ўтвараць выказванне і не могуць перастаўляцца ў стр-ры словаформ. Разам з тым у суч.лінгвістыцы ліч., што марфема і сл.ф.з’яўл.адзінкамі аднаго моўнага ўзроўня,таму што сл.ф-мы – гэта нішто іншае, як спалуч.марфем. Пры гэтым лінгвісты гавораць, марфема – мін.,а сл.ф. – макс.адзінкі марфалаг.узроўню мовы.

  1. Марфема і морф як асноўныя паняцці марфемікі.

Мінімальныя значн.неаўтаномныя моўныя адзінкі – марфемы. Аднак у марфеміцы існуе яшчэ адно лінгвістычнае паняцце – морф. Морф – найменшая фармальная ч-ка канкрэтнай словаф., якая выражае пэўнае значэнне. морф – найм.2-хбаковая знакавая адзінка ў стр-ры словаф. Для таго,каб падзял.сл.ф.на морфы неабходна выдз.у ей такія ч., якія сустр.і ў іншых словаформах, выражаюць такое самае зн-нне. З гэтага вынікае, што канкр.словаф.падзял.на морфы. Розніца паміж марфемай і морфам аналаг.розніцы паміж фанемай і гукам, які прадст.даную фанему. Т.ч.марфема – абагульненая адзінка, а морфы – канкр.рэпрэзентанты марфем, якія выяўл.пры падзеле канкр.сл.ф.на найм.значн.часткі. Бадуэн дэ Куртэнэ піс.пра тэрмін марфема так: “Лічыць гэты тэрмін лішнім – гэта тое ж самае, што лічыць лішнім аб’ядн.тэрмін “дрэво” і задавальняцца прыв.назвамі “дуб,броза,елка””.

  1. Правілы ідэнтыфікацыі марфем. Аламорфы і варыянты марфемы.

У лінгвістыцы існуюць 2 асн. правілы ідэнтыфікацыі марфем: Правіла А: у адну марфему аб’ядноўваюцца морфы, якія: маюць тоеснае зн-не; з’яўляюцца фанематычна блізкімі; іх фанематычныя адрозненні абумоўлены пазіцыяй адносна іншых морфаў, а іменна: адносна некаторых морфаў, пэўныя морфы не могуць ужывацца. Такое размеркаванне морфаў называецца дадатковай дыстрыбуцыяй, або дадатковым размеркаваннем: кніга-кніжны-кніГ-. Аламорфы—морфы адной марфемы, якія знаходзяцца ў адносінах дадтковай дыстрыбуцыі. Аламорфы адной марфемы могуць выступаць: у ррозных словаформах аднаго слова: куп-ец – куп-ц-а; у розных словах: кніга-кніжны. Г.зн., што аламарфія назіраецца як у сферы словазмянення, так і ў сферы словаўтварэння. Правіла Б: у адну марфему аб’ядноўваюцца морфы: тоесныя паводле зн-я; фанематычна блізкія; тоесныя паводле пазіцыі ў стр-ры слова, здольныя ў пэўных пазіцыях узаемазамяняцца. Такія морфы называюцца варыянтамі марфемы: вад-ой –вад-ою. Варыянты марфем знаходзяцца паміж сабой у адносінах свабоднага вар’іравання, а аламорфа ў адносінах дадатковага размеркавання. І тыя і другія з’яўляюцца мадыфікацыямі плана выражэння марфемы. Паводле зн-я адрозненне паміж аламорфамі і варыянтамі марфемы адсутнічаюць. Праблема ідэнтыфікацыі марфем у сучаснай лінгвістыцы не з’яўляецца канчаткова вырашанай. Істотным з’яўляецца пыт: у якіх адносінах паміж сабой знаходзяцца морфы, фармальнае адрозненне паміж якімі выклікаецца фаналагічнай пазіцыяй. Існуе меркаванне, што такія морфы не з’яўляюцца ні аламорфамі, ні варыянтамі марфемы: дуб [дуп]-дубы [дубы]. У гэтым выпадку мы маем справу з вар’іраваннем марфемы за кошт чаргавання гукаў, якія прадстаўляюць адну і тую фанему: /п/, /б/. Т.ч. перад намі такая фармальная мадыфікацыя марфем, якая назіраецца на фанетычным узроўні. Такія выпадкі вар’іравання марфем, у выніку якога фанемны склад марфемы захоўваецца, але змяняецца яе гукавое аблічча.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]