Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Свабодныя і звязаныя карані.

У СБМ корань можа выступаць як свабодная, або як звязаная марфема. Свабодны корань – такі корань, які або сам па сабе, або ў спалучэнні з канчаткам, ці з тэмат. суфіксам дзеясл, здольны ўваходзіць у структуру самастойнага невытворн. слова або словаформы (дом, дарог-а, крыч-а-ць)

У вытворных словах такі корань “абрастае” рознымі словаўтваральнымі афіксамі: суфіксамі дам-ішч-а; прэфіксамі на-крычаць; суфіксамі і прэфіксамі пры-дарож-н(ы), але ад гэтага “абрастання” характар кораны не змяняецца:ён як быў, так і застаецца свабодны. Свабодных каранёў у мове пераважная большасць, яны выразна выяўляюць сваю сэнсавую і фармальную самастойнасць і лёгка вычляняюцца ў структуры словаформы. Звязаны корань – такі корань, які сам па сабе не можа ўтвараць аснову слова. У складзе словаформы ён заўсёды выступае ў спалучэнні з прыстаўкай ці суфіксам інакш кажучы ў звязаным выглядзе. (аб-у-ць, вул-іц(а), за-мок, пры-вык-ну(ць)) Звязаны корань пазбаўлены сэнсавай выразнасці і вылучаецца толькі ў выніку супастаўлення роднасных слоў (аб-у-ць - раз-у-ць – аб-у-т(ы). Значэнне звязанага кораня выводзіцца як тое агульнае, што характэрна для групы аднакаранёвых слоў. Т.ч. звязаныя карані адрозніваюцца ад свабодных тым, што:

  • Не могуць самастойна без афіксальных марфем утвараць асноўныя словы.

  • Не валодаюць выразным значэннем

  • Абавязкова павінны паўтарацца ў шэрагу слоў, інакш не будзе падстаў для іх вывучэння (ЗАЎВАГА! Свабодныя карані могуць быць і непаўтаральнымі адзінкамі). Адзначанныя адрозненні сведчаць аб тым, што звязаныя карані толькі падобныя на “звычайныя” каранёвыя марфемы, таму нярэдка іх называюць радыксоідамі (грэч. radix-корань + oid-падобны)

Многія звязаныя парамі ўзніклі ў выніку таго, што калісьці свабодныя караня страцілі сваю самастойнасць. Такое адбываецца ў тым выпадку, калі з мовы знікае слова ў якім дадзены корань самастойна ўтвараў аснову. У бел.м. ёсць словы: адвергнуць, адвержаны, звергнуць і падобныя ў якіх “верг” – гэта радыксоід, але калісьці ў мове было слова ў якім морф – верг- з’яўл. свабодным каранёвым морфам (верг-атн-кідаць). Звязанасць кораня – пэўны крок да поўнай страты падзельнасці слова на марфемы. Словы з такімі каранямі нагадваюць не свабодныя фразеалагічна звязаныя словазлуч. Вычляненне кораня ў гэтых словах магчыма не толькі таму, што дакладна вылучаюцца афіксы: прыстаўкі і суфіксы.

  1. Канчатак (флексія) як спецыфічная афіксальная марфема. Структура канчатка. Цяжкія выпадкі вылучэння канчатка.

Канчаткі – службовыя марфемы, пры дапамозе якіх ўтвараюцца граматычныя формы аднаго і таго ж слова, таму канчаткі гэта словазменныя сродкі мовы і гэтым яны адрознваюцца ад прыставак і суфіксаў. Звычайна канчаткі ўжываюцца на канцы слова і замыкаюць марфемны рад. Выключэннямі з’яўл.:

*словаформы з постфіксамі: каго-небудзь;

*складаныя сродкі лічэбнікі: двумастамі;

У адрозненні ад прыставак і суфіксаў канчаткі не ўваходзяць у аснову слова і недапаўняюць яго лекс.знач., як вядома, аснова слова гэта якраз той сігмент словаформы, які атрымліваецца, калі адкінуць канчатак. Асновы асабліва іменных часцін мовы амаль заўсёды заканчваюцца на зычную фанему, за выключ.асноў запазычаных нязменных назоўнікаў, у якіх адсутнічае канчатак: метро, дэпо. У словах з постфіксамі канчатак перарывае аснову. Ад іншых марфем канчаткі адрозніваюцца і тым, што усе іншыя марфемы адзіночныя структурныя элементы, а канчаткі марфемы комплексныя: стала.

Адзін і той жа канчатак можа быць поліфункцыянальным: выражае некалькі граматычных значэняў (кумуляцыя): стала (м.р., Р.скл, адз.лік). канчаткі ў сваёй структуры могуць мець толькі тыя словы, якія маюць формы словазмянення (скланяюцца або спрагаюцца). Не маюць канчаткаў прыслоўі і словы катэгорыі стану: добра, па-новаму (суф), канчаткі адсутнічаюць у мадальных словах (трэба), службовых словах, гукапераймальных словах.

Звычайна вылучэнне канчаткаў у слове не выклікае цяжкасцей, так як ён выразна выдзяляецца ў парадыгматычным радзе. Цяжкасці ўзнікаюць пры вылучэнні канчаткаў у займенніках і дзеясловах, у першую чаргу ў так званых нетыматычных дзеясловах (есці, даць): я-ем, дам; ты-ясі, дасі; ён-есць, дасць.

Некатор марфемы ў складзе слоў кваліфікуюцца па-рознаму:

*ці, ць, чы – зналь, несці, бегчы.

*і, у загадным ладзе:нясі.

Адны даследчыкі адносяць гэтыя марфемы да суф., др – канчаткаў. Тыя даследчыкі, якія разгляд. І як канчатак, вызнач. у загадным ладзе мн.ліку постфікс це, тыя якія лічаць і суф – це- канчатак.

Структура: паводле фанемнага складу бываюць:

*аднафанемныя:стала, звыч. уяўл. сабой галосную фанему і вельмі рэдка зычную: ем, дам;

*двухфанемныя: часцей закрытыя: вясной, але касцьмі;

*трохфанемныя: заўсёды адкрытыя і маюць структуру VCV: белымі.

Сінкрэтычныя (словаўтваральныя, змешаныя): супруг, супруга – канчаткі, якія спалуч.у сабе як словаўтваральныя, так і граматычныя значэнне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]