Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Класіфікацыя марфем паводле паходжання.

Пры гістарычным вывучэнні бел мовы марфемы падзяляюцца на спрадвечныя і запазычаныя, якія прыйшлі ў нашу мову ў складзе тых ці інш. слоў. Яны адносяцца як да каранёвых так і афіксальных марфем, пры чым з афікс.марфем запазыч.з’яўл. толькі словаўтваральныя.

Сярод словазменных марфем у бел.м. запазычанняў няма. Улічваючы паходжанне марфем можна ў схематычным выглядзе прадставіць будову бел.вытворных слоў.

1) бел. корань + бел. афікс = спрадвечнабел. слова. (БК+БА): нож+ык, бел+ізн-а

2) бел. корань + запазыч. афікс (БК+ЗА): анты+ваенны, хвасц+іст

3)зап.корань+запазыч.афікс (ЗК+ЗА): журнал+іст, дыплам+ант

4)зап.корань+бел.афікс (ЗК+БА): газет+чык

  1. Корань слова: функцыя, значэнне, структура.

Корань, або каранёвая марфема з’яўл.абавязковай і неад’емнай часткай слова. ён ёсць у любым слове, нават у такім, якое ўзнікла на базе якой-небудзь афіксальнай марфемы. (беларус-ізм). У слове корань галоўная частка, асноўны сэнсавы і структурны стрыжань. Такая роля кораня абумоўліваецца тым, што ён з’яўл.носьбітам нейкага значэння ўласцівага не толькі дадзенай слформе, але і інш. слформам з такой самай каранёвай марфемай. Можна сказаць, што корань з’яўл. носьбітам нейкага рэчыўнага, “матэрыяльнага” знач. слова, але пры гэтым нельга лічыць, што корань выражае асноўнае лексічнае значэнне. Праз корань слова перадаецца толькі агульнае знач. роднасных слоў. У ва многіх выпадках, знач.кораня само па сабе невыразнае, або зусім не ўстанаўліваецца. (ссаць –сс-корань). Асн.лекс.знач.сл.складаецца ці вынікае са значэння ўсіх яго частак, г.зн. кораня і тых марфем, якія далучаюцца да кораня і дапаўняюць яго значэнне. Т.ч.носьбіт лекс.знач.з’яўл аснова. Але менавіта ў корані заключ. асн. частка семантыкі слова. калі знач. кораня малавыразнае, або наогул не выяўл, яно дае сябе адчуць у параўн. з інш. аднакаранёвымі словамі: абуць-разуць-абуты-абутак. Вывад: корань т.ч. змяшчае ў сабе агульную семантычную базу ўсяго рада каранёва-роднасных слоў. У гэтым радзе (слўтваральны рад, гняздо, парадыгма) корань не толькі выражае агульнае, што ўласціва семантыцы адпавеных слоў, але і выступае як агульная частка, якая далей не раскладаецца на элемент. значныя саст. часткі. Збоку будовы, корань-гэта комплекс фанем, які складаецца з 2 і больш адзінак: дом (3фанемы). 1фанемных каранёў у бел.м. нямнога: абуць, акаць, той, (з, у-прыназоўнікі), як і слоў, корань якіх склад.з 7 і больш фанем: скандал-7, эквівалент-10. – як правіла запазычанае слова. Карані бываюць адкрытымі (заканчв. на гал фанему-крыць) і закрытымі (заканчв.на зычн. фанему-белы). Закрытыя карані словы-назоўнікі, словы-дзеясловы могуць мець як закрытыя так і адкрытыя каран. марфемы. Некатор. карані ў выпадку марфалагічных працэсаў з адкрытых могуць ператвар. у закрытыя: мяць-мнеш (а чаргуецца з нольгукам, ноль гука з Н – нарашчэнне або эпінтэза). Карані ў розных словах пэўнага слўтваральн рада, або ў розн. слформах аднаго слова могуць фармальна відазмяняцца: насіць-нашу-носяць-нёс-паднос.

Нельга сцвярджаць, што карані – нязменная частка слова.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]