Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать

33.Прынцыповае адрозненне вытворных і невытворных слоў. Вытворныя словы ў аспекце семантыкі.

Вытворныя словы адрозніваюцца ад невытворных паводле характару выражэння значэння. Невытв. словы – умоўныя, нічым нематываваныя абазначэнні прадметаў і з’яў рэчаіснасці: вада,рака,акно,дом і інш. Вытворныя словы абазначаюць прадметы рэчаіснасці праз устанаўленне сувязі гэтых прадметаў з іншымі. Параўнаем значэнні слоў акно і падаконнік. Чаму іменна словам акно называецца шчыліна ў сцяне для святла і паветра, слове акногэта не адлюстроўваецца. Аднак чаму словам падаконнік называецца дашка пад акном мы можам патлумачыць.

Т.ч. у першым выпадку сувязь паміж прадметам і яго назвай умоўная. Г.зн., што слова акно ў суч.бел.м. не мае ўнутранай формы. Іншая справа – вытворнае слова падаконнік,яно мае ўнутраную форму, паколькі яго значэнне апіраецца на яго будову. Значэнне слова падаконнік вынівае са значэння яго састаўных частак: корань -акон- + прыст пад- + суф. –нік = падаконнік.

Сярод вытворных слоў з пункту гледжання семантыкі адрозніваецца 2 вялікія групы:

  1. словы, значэнне якіх цалкам вынікае са значэння(домік – маленькі дом);

  2. словы, значэнне якіх грунтуецца на значэнні састаўных частак(значэнні кожнай састаўной часткі уваходзяць у значэнне слова, але разам з тым значэнне слова не з’яўл. простай іх сумай): пісьменнік, настаўнік.

  3. Уласцівасць слова – выражаць штосьці,што не змяшчаецца ў значэнні яго састаўных частак,называць фразеалагічнасць семантыкі слова, або ідыяматычнасць слова.

Словаўтв-не вывучае вытворныя словы абедзвюх названых груп. Аднак задачай словаўт-ня з’яўл. не вывуч. семантыкі асобнага слова, а вывуч. семантыкі слова ў сувязі з яго будовай. Іменна таму словаўтв-не вывучае цэлыя рады слоў аднолькавай будовы. У семантыцы слова для словаўт-ня важнае не яго канкр. лексічнае значэнне,а тое знач., якое адлюстроўваецца ў яго будове – словаўтв-нае дэрывацыйнае значэнне. Вось чаму словаўт-не ігнаруеадрозненні ў лексічнай семантыцы слоў тыпу: ахоўнік, пісьменнік, настоўнік. І разглядае гэтыя словы як словы словы першага тыпу ў фармальных(1) і сэнсавых адносінах(2).1)утв. асн. + суф. -нік-,2)’вытворца дзеяння, якое назыв. утв. асн.’ сінхр. словаўт-не вывучае толькі жывыя сувязі паміж словамі. З пункту гледжання сінхр. словаўт-ня такія, напрыклад, словы, як быць і забыць, белы і бялізна(адзенне) ужо не звязаны адносінамі вытворнасці. Даныя словы разышліся павышаным значэннем: адно х іх нельга патлумачыць праз другое, а гэт з’яўл. неабходнай умовай вытворнасці.

Правіла: значэнне слова з вытворнай асновай заўсёды вызначаецца спасылкай на значэнне адпаведнай першаснай утваральнай асновы. Прамым іменна такое тлумачэнне значэнне вытворных слоў,а не прамое апісанне прадмета рэчаіснасці – з’яўл. задачай сінхроннага словаўт-ня.

Нарыклад: сівізна – ‘апрадмечанае прымета павышанай сілы’(вытворнае),падбародак – ‘тое,што знаходзіцца пад барадой’(невытворнае).

34.Словаўтваральны аналіз слова: задачы і прыёмы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]