Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Афіксоіды: тэрмін і паняцце.

Афіксоіды – марфемы пераходнага тыпу. У афіксоідзе спалуч.прыметы як каранёвай ,так і афіксальнай марфемы. Вылуч. У асобных разнавіднасцях складаных слоў: паўмесяц, параход. Марфемы паў і ход збліжае з каранёвымі марфемамі тое, што значэнне гэтых марфем суадноснае са знач. адпаведных каранёў у словах палова - палавіна, хадзіць - выхад. Падыход да адназначных марфем, як да каранёвых падтрымліваецца тым фактам, што ў структуры слова яны могуць спалуч. з інш. каранёвымі марфемамі з дапамогай злуч. галоснай: канявод. Дадзеныя марфемы выяўляюць падабенства і са службовымі марфемамі: прыст і суфіксамі:

-афіксы тыпу паў, ход рэгулярна паўтараюцца ў адпаведных тыпах вытворных слоў;

-марфемы захоўваюць семантычныя і генетычныя сувязі з адпаведнымі каранямі, маюць даволі абагуленае значэнне: вадамер-прылада, землямер-асоба, той, хто мерае зямлю, ветрамер-прылада. Г.зн., што ў складзе слова афіксоіды выконваюць функцыю словаўтваральных службовыз марфем;

-у некатор.выпадках афіксоід можна замяніць сінанімічным суфіксам: садавод-садоўнік.

  1. Віды афіксоідаў: прэфіксоіды і суфіксоіды.

У залежнасці ад таго, якое месца адносна кораня займае афіксоід, ён можа быць ахарактарызаваны або як прэфіксоід (перад коранем) або суфіксоід (пасля кораня). У СБМ прэфіксоідаў мала: гэта прэфіксоіды прадстаўленыя морфамі полу-, паў-, напаў-, усе-, што-: полудзень, паўмесяц, напаўжывы, усебаковы, штодзень.

Суфіксоідаў у СБМ значна больш: вед-мовавед, вод-садавод, воз-вадавоз, знавец-знаўца, носны-ваданосны, мёт-агнямёт, падобны-шклопадобны, піс-жыццяпіс, роб-земляроб, творчы-вершатворчы, ход-атамаход.

  1. Афіксоід як лінгвістычная праблема.

Афіксоіды – марфемы пераходнага тыпу, іх сталі разглядаць асобна параўнальна нядаўна. Да гэтага яны адносіліся то да афіксаў, то да каранёвых марфем. Але і зараз адносна вылучэння афіксоідаў адзінства думак у лінгвістыці няма. Па-рознаму разглядаецца структура слоў тыпу футбол, аўтобус, тэлеграма, тэлеграф, аэрадром, дыялектолаг, балетаман, касманаўт, мікраскоп, бібліятэка, славянафіл, юдафоб, тэлефон.

Многія даследчыкі кваліфікуюць як суфіксоіды, бо значэнне гэтых элементаў суаднос. са знач. запазыч. каранёвых марфем:бус-bus па англ. але нямала даследчыкаў лічаць гэтыя элементы суфіксамі: хоць гіст. дадзеныя элементы слова і з’яўл. каранёвымі марфемамі запазыч. з інш. моў, зараз іх нельга выявіць як каранёвую марфему ў якім-небудзь слове ў адрозн. ад элементаў ход-хадзіць, мер-мераць. Элементы тыпу дром, наўт, філ і пад. страцілі знач. каранёвых марфем і перайшлі ў разрад суфіксаў. У такім выпадку, самі словы з гэтымі элементамі лічацца суфіксальнымі ўтварэннямі, а не складанымі словамі. У іх структуры не выдзял. і злучальныя галосныя: дыялектолаг. Часам словы тыпу тэлеграма, тэлефон увогуле разгляд.як невытворныя. Афіксоіды выяўл.розную ступень падабенства або да каранёвых, або да афіксальных марфем: паў(прэфіксоід) – бутэлькі, літра, метра, яблыка (у форме роднага склону). У словах тыпу паўкруг, паўмесяц форма Р.скл. другога кампанента не патрабуецца, г.зн. што прыстаўка паў- не мае такой самастойнасці і больш набліжаецца да прыстаўкі. Няма адзінства поглядаў і на такія элементы як: звыш, між, унутры, контр, супер, ультра і інш.: гэтыя сігменты слоў кваліфікуюцца і як прэфіксоіды, і як прыстаўкі, і як асобныя словы. З-за блізкасці афіксоідаў да афіксаў словы, ў склад якіх уваходзяць суфіксоіды, наогул могуць разглядацца не як складанае, а як суфіксальнае утварэнне. А суфіксоіды могуць кваліфікавацца як службовыя афіксы: параход.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]