Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Аснова слова. Тыпы асноў.

Найважнейшым паняццем як сінхроннага, так і дыяхранічнага словаўтварэння з’яўл. паняцце аснова слова. Аснова слова – частка слова без флексіі, якая з’яўл. носьбітам лекс. знач. слова (сцяна, шкло, нясуць). Тыпы асноў: 1) аснова словаформы – канкрэтная частка канкрэтнай словаформы,узятая без флексіі (сцян’-э); 2)аснова словазмянення – аснова, якая складаецца з кораня,словаўтваральных афіксаў і,магчыма, формаўтвар. Афікса (мацнейш-ы, спісал-і) 3) аснова словаўтварэння – аснова без формаўтваральнага афікса.

Т.ч.,адрозненне асновы словазмянення і асновы формаўтварэння істотна для такіх словаформ,якія ўтвараюцца не толькі з дапамогай флексіі, але і з дапамогай формаўтваральных афіксаў. Напрыклад: спіса – аснова формы, спісал – аснова словазмянення ў слове спісалі.

У мове сустракаюцца выпадкі, калі суадносна граматычныя формы пэўнага слова маюць розныя асновы(мы – нас, я -мне). Асновы такіх словаформ назыв. суплетыўнымі. Суплетывізм асноў – адзін з граматычных сродкаў утварэння пэўных грам. форм: склону(мы - нас), ліку(чалавек - людзі), ступені параўнання(добры - лепшы), трывання дзеяслова(браць - узяць).

32.Словаўтварэнне: тэрмін і паняцце. Сінхроннае і дыяхранічнае словаўтварэнне. Утваральная і вытворная аснова ў дыяхранічным і сінхронным аспектах.

Словаўтварэнне – працэс утварэння новых слоў ад тых слоў,якія ўжо існуюць у мове. Словаўтварэннем называецца раздзел мовазн-ва, які вывучае працэсы ўтварэння лексем ад іншых аднакаранёвых слоў, спосабы і сродкі іх утварэння,а таксама словаўтваральную структуру новых слоў. Вывучэнне мовы можна праводзіць у двух прынцыпова розных аспектах – сінхранічным і дыяхранічным. У першым выпадку мова вывучаецца як пэўным чынам арганізаваная сістэма, якая з’яўляецца сродам зносін паміж людзьмі і дзейнічае ў межах пэўнага часу. Задача такога вывучэння – апісаць будову мовы і выявіць механізм яе дзеяння. Пры сінхранічным вывучэнні не ставіцца пытанне пра тое,чаму мова з’яўляецца такой,якая яна ёсць.

Мэта дыяхранічнага мовазн-ва – вывучэнне мовы як прадукт гіст. развіцця,даследаванне тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу яе існавання.

Адрозненне паміж сінхр. і дыяхр. аспектамі прынцыповае. Сінхр. словаўт-не вывучае адносіны паміж адзінкамі,якія суіснуюць у мове на пэўным этапе яе развіцця. Дыяхр. словаўт-не вывучае працэсы пераўтварэння першых адзінак у іншыя.

Пры сінхр. і дыяхр. падыходзе многія паняцці словаўт-ня што называюцца і тым самым тэрмінам набываюць новы змест. Так,напрыклад, з’яўляюцца паняцці вытворнасці,а таксама звязаныя з ім паняцці словаўтвар. аснова і вытворная аснова. Пры дыяхр. падыходзе,каб выявіць вытворнасць слова,трэба вывучыць канкрэтную гісторыю гэтых слоў і высвятліць,якое слова з’яўл. больш раннім, а якое больш познім. Натуральна,што больш познія ўтвараюцца ад ранніх. Пры сінхранічным аналізе для таго,каб выявіць вытворнасць слова,неабходна высвятліць,якая з 2 аднакаранёвых асноў з’яўл. больў простай паводле формы і значэння(г.зн. утваральная), а якая з асноў больш складаная(вытворная). Для гэтага трэба высветліць,якія фармальныя і сэнсавыя суадносіны асноў на данным этапе жыцця мовы.

Словаўтваральны аналіз слоў даяр і даярка

Пры вывучэнні гэтых слоў з пункту гледжання сінхр. словаўт-ня павінны супаставіць паміж сабой гэтыя словы павышанай формы і павышанага сэнсу, а таксама паставіць іх у рад слоў, якія змяшчаюць адну і тую самую аснову, адзін і той самы афікс. Відавочна, што слова даярка - вытворнае,так як яно больш складанае,у параўнанні з даяр, а) павышанай формы – змяшчае суф. –к-, б) павышанага сэнсу – абазначае не проста асобу,а асобу жан. полу. Такім чынам у аспекце сінхр. мы лічам, што даярка з’яўл. утваральным для даярк.

З пункту гледжання дыяхранічнага словазмянення,адносіны паміж даяр – даярка супрацьлеглыя. Даяр у бел. мове узнікла значна пазней, чым даярка, у той час калі даенне. Даяр утварылася ад даярка шляхам усячэння часткі слова –ка-. Т.ч. у аспекце дыяхр. аснова даярк з’яўляецца ўтваральнай для слова даярка. У слове даяр ёсць вытворная аснова.

Тэрмін вытворная аснова і ўтваральная аснова ўжываюцца і ў сінхр. і ў дыяхр. словаўтварэнні. Аднак калі ў дыяхр. словаўт-ні яны,гэтыя тэрміны, павышанага сэнсу адносяцца сапраўды з дзеяслова утвараць, то у сінхр. – не аюць працэсуальнага значэння. Іх значэнне іншае – функцыянальнае: утваральная аснова больш простоя, павышанай формы і сэнсу, вытворная аснова – больш складаная, павышанай формы і сэнсу.

У сувязі з гэтым у сінхр. словаўт-ні замест тэрміну утворанай асновы і вытворнай асновы даволі часта выкарыстоўваюцца іншыя тэрміны – матывавальная аснова і матываваная аснова.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]