Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Марфемная структура слова: агульная характарыстыка.

Словы падзяляюцца на значымыя часткі – марфемы:белаваты, перавозка. Некаторыя словы маюць толькі адму марфему корань: дзе.

Тэрмін “марфема” з’яўляецца словам грэчаскага паходжання. Марфема – адна з асноўных адзінак мовы,якая часта азнач.як мінімальны знак. Знак - адзінка, якае мае форму, або экспанент або план выражэння, за якіх замацоўваецца нейкі змест, або значэнне, або семантыка, або план зместу. Марфема з’яўляецца мінімальнай знакавай адзінкай мовы, г.зн., што яе падзел на больш дробныя знакавыя адзінкі ўжо не магчымы.

Тэрмін марфема у лінгвістыку ўвеў польскі і рускі лінгвіст Іван Бадуэн дэ Куртэнэ ў 1881г.

У любым зменным слове можна выдзяліць 2 часткі: аснову і словазменны фармант. Аснова – пастаянная частка слова, адзіная ва ўсіх яго словаформах, якая выраж.лексічнае значэнне слова. дзень, дня, дню,дзень, днем, аб дні; дні, дзен, дням, дні, днямі, аб днях – асновы дзень, дн,дн,дзень,дн,дн; дн, дзен,дн,дн, дн.

Словазменны фармант – пераменная частка слова, якая выраж.яго словазменнае марфалагічнае значэнне. У розных словаформах аднаго і таго ж слова словазменныя фарманты розныя.

Словазменныя фарманты, як правіла, складаюцца з адной марфемы: белаваты – канч.ы, перавозка - канч.а, прынясуць – канч.уць. Аднак у некат. словаформах словазменныя фарманты могуць склад.з некалькіх марфем: прынеслі – аснова прынес, канч.лі.

Асновы слова можа складацца з адной марфемы: дні, з некалькіх марфем:прынясуць – прыст.пры, няс – корань. У нязменных словах (прысл., служб. часцінах мовы) словазменны фармант адсутнічае, і аснова такіх слоў супадае са словам: каля – корань - каля.

Марфемы адрознів.у залежнасці ад іх месца ў слове і ад таго, якое значэнне яны выражаюць.Цэнтр.марфема, якая выдзел.у складзе асновы і выраж.асн. кампанент лексічнага значэння слова называецца коранем. Корань абавязкова прысутнічае ў кожным слове і ў некат.выпадках можа цалкам супадаць з асновай, калі аснова склад.толькі з адной марфемы, то гэта марфема ўяўляе сабой корань.

Іншыя марфемы, якія ўвах.у стр-ру слова называюцца афіксамі, або служб.марфемамі. Афіксы - факультатыўныя марфемы, яны прысутн.не ў кожным слове і заключ.у сабе дадатк.службовае значэнне. Афікс цалкам ніколі не супадае з асновай: белаваты – суф.ават і канч.ы. Выкл.чэнне гэтага палажэння складаюць некаторыя афіксы, якія супад.са служб.словамі: без, на, не і інш. гэта звязана з тым, што служб.словы паводле сваей функцыі падобныя на афіксы: безнадзейны – прыст. без – без надзеі – корань без.

Афіксы ў сваю чаргу падзял.на:канчаткі (флексіі), прыстаўкі (прэфіксы), суфіксы, постфіксы, спалучальныя словы або інтэрфіксы.

Канчатак – афікс, які або цалкам з’яўляецца словазменым фармантам, або ўвах.у склад словазменнага фарманта. У беларускай мове канчаткамі з’яўляюцца афіксы, узаемазамена якіх у формах 1-го і таго ж слова прыводзіць да змянення марфалагічнага знач.рода, ліку, склону і асобы: рука – канч.а, рукі – і,руцэ – э, рукі – і; белы – канч.ы, белая – ая, белае – ае. Пасля канчатка ў структуры бел.словаформ могуць знах.толькі афіксы: ся (мыюся), це (хадзіце), сьці(хтосьці), небудзь(хто-небудзь). Гэтыя афіксы назыв.постфіксамі. у залежнасці ад таго, колькі караневых марфем увах.у склад асновы, асновы дзеляцца на простыя і складаныя. Асновы, якія утрымліваюць адзін корань – простыя (рука – корань і аснова рук). Асновы, якія утрымл.больш чым 1 корань, 2, раздей і 3 – складаныя (трохрукі – корань трох, рук).

Афіксы, якія знах.у складзе асновы перад коранем, назыв. прыстаўкамі(прэфіксамі). Афіксы,якія ў склад.асновах знах.пасля кораня назыв.суфіксамі (бяздомны – бяз – прыст.,дом – корань, н –суфікс, ы –канчатак.). складаныя асновы ўключаюць у свой склад дзве або больш простыя асновы, кожная з якіх можа утрымліваць акрамя кораня яшчэ і афіксы (лесанарыхтоўка – леса – корань,на – прыст., рыхт – корань, оў,к – суфіксы, а -канчатак). Афіксы, якія выступаюць у складзе склад.асноў паміж простай асновай назыв.спалучальнымі афіксамі або інтэрфіксамі. Такія афіксы ўказваюць на сувязь тых асноў, якія яны спалучаюць. З пункту гледжання месца ў складзе асновы або ў складзе словаз.фарманта афіксы неаднарод.прыстаўкі і інтэрфіксы, канчатак – заўседы ў складзе словазм.фарманта, постфікс – заўседы ў складзе асновы. Сярод суфіксаў выдз.такія, якія: выступ.заўседы ў складзе асновы, у складзе мовазменнага фарманта.

Да словазменных суфіксаў у б.мове нележаць: суфіксы пр.ч.дзеясловаў (-у-, -л- : чытаў, чытала), суфіксы дзеепрым., дзеепрысл.,інф.(прачытаная – суф.-н, спяшаючыся – суф.ючы), суф.выш.ступені параўн.прым.і прысл.: светлы – святлейшы-суф. – ейш.

Суфіксы і постфіксы, якія ўвах.у склад асновы,таксама прыстаўкі могуць выраж.розныя віды моўных знач.: словаўтваральнае (суфіксы, прыст., постф.: бяроза – бярозавы- суф.авы:такі, які мае адносіны да таго, што наз.утваральнай асновай), катэгарыяльнае марфалагічнае значэнне трывання дз.:рабіць – зрабіць – прыст.-з: выражае грамат.зн-нне зак.трывання., катэгар.марфалаг. значэнне стану дзеясл.: мыць – мыцца.

Асновы, якія ўключ.у свій склад постфікс з’яўл.перарывістымі: 2 іх часткі раздзял. словазменным фармантам: чыя-небудзь – чы –суф., я- канчатак, небудзь – постфікс. Усе астатнія асновы з’яўл.неперарыв.

У б.мове сустрак.сл.ф.разнаст.марф.стр-ры, прычым сл.ф.з простай асновай могуць утрымліваць ад адной да васьмі марфем. Аднак найбольш распаўс.з’яўл.словы, у якіх у склад асновы ўвах.2 або 3 марфемы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]