Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать

35.Словаўтваральны і марфемны аналіз слова: задачы, прыёмы правядзення, вынікі. Паняцце этымалагічнага аналізу слова.

Марфемны аналіз – гэта вызначэнне структуры, якую слова мае ў сучаснай мове. Пры гэтым трэба ўлічваць жывыя словаўтваральныя сувязі,г. зн. Супастаўляць слова з роднаснымі і вылучаць толькі тыя марфемы,якія ёсць у ім у сучаснай мове.Напрыклад,пры марф. аналізе ў слове добры вылуч. корань добр- і канч. –ы-, не вылуч былы суфікс –р-.

Задачы:вызначыць з якіх марфем складаецца слова, ахарактарызаваць усе структурныя часткі ,на якія падзяляецца слова ў сучаснай мове.

Парадак марфемнага аналізу слова:1)зменнае/нязменнае слова 2)канчатак(яго граматычныя значэнні)3)аснова слова, аднакаранёвыя словы 4)корань(свабодны/несвабодны)5)варыянты кораня 6)афіксы7)графічнае абазначэнне марфемнай структуры

Напр.:(красу) птушынага (голасу)-1)зменнае слова,2)канчатак –ага:м.р. ,адз. л.,Р. скл.,прым. 3)аснова:птушын:вытворная 4)корань –птуш-:аднакар. словы: птушыны,птах- корань свабодны 5)варыянты:птуш,птах 6)афіксы:а)суфікс –ын-:мураш-ын-ы,кур-ын-ы 7)графічнае абазначэнне структуры.

Марфемны аналіз трэба адрозніваць ад словаўтваральнага аналізу. Пры словаўтваральным аналізе не ставіцца задача паказаць усе марфемы ў слове, патрабуецца толькі вызначыць словаўтваральную базу (утваральную аснову) і сродак(фармант), з дапамогай якога ўтварылася слова, а таксама спосаб словаўтварэння.

Этымалагічны аналіз-ставіць задачай вызначэнне той марфемнай структуры, якую слова мела раней.У большасці выпадкаў дзяленне слоў на часткі пры марфемным і этымалагічным аналізе супадае.У словах, якія змянілі сваю структуру, пры марф. І этымалагічным аналізе будуць вылучаны розныя часткі(доб-корань, -р- - суфікс, -ы- канчатак- пры этымалагічным аналізе,добр-корань,-ы-суфікс- марф аналіз).Размежаванне этымалагічнага і марфемнага аналіза дае магчымасць пазбегнуць такой памылкі, як вылучэнне мёртвых суфіксаў і прыставак пры марфемным аналізе.

36. Спосабы словаўтварэння: марфалагічнае, марфалагічна-сінтаксічнае, складанне, лексіка-семантычнае. 37.Разнавіднасці і сродкі марфалагічнага словаўтварэння. 39.Складанне як спосаб словаўтварэння. Разнавіднасці складання: асноваскладанне, словаскладанне, абрэвіяцыя.

Самае пашыранае – марфалагічнае словаўтварэнне, пры якім новыя словы ўтвараюцца у выніку спалуч. марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў бел.м.з’яўл. афіксацыя – утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У межах гэтага выдзял.наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыст-суф, постфіксальны, прыст-пост, бязафіксны (нулявая суфіксацыя). Марфалагічна-сінтаксічнае словаўтварэнне – новыя словы ўзнікаюць у выніку набыцця імі значэння і граматычных катэгорый уласцівых іншым часцінам мовы (субстантывацыя – пераход прыметнікаў у назоўнікі, ад’ектывацыя – дзеепрыметнікаў у прыметнікі, пранаміналізацыя – прыметнікаў у займеннікі, адвербіялізацыя – склонавых формаў назоўнікаў у разрад прыслоўяў). Напр:стары, пераспелы, малы засмяяўся, бягом.

Лексіка-семантычнае – утварэнне слоў у выніку таго, што якое небудзь слова з цягам часу набывае новае значэнне; адбыв.расчляненне аднаго слова на амонімы, якія ўжываюцца, як самастойныя словы: кулачок(маленькі кулак), кулачок (дэталь машыны)

Складанне – такі спосаб словаўтварэння, пры якім у выніку аб’яднання 2 і болей асноў ці цэлых слоў, або іх частак – утвараецца адно слова. выдзял. разнавіднасці складання: *асноваскладанне – словы ўтвар.шляхам зліцця 2 і болей асноў(з дапамогай інтэрфіксаў а(о), е(я): светлазялёны. Асноваскл.можа спалуч.з суфіксацыяй, у т.л. нулявой: ордэн-а-носец, атам-а-ходØ – такі спосаб словаўтвар.наз.складана-суфіксальным. *словаскладанне(зрашчэнне) – 2 словы зляваюцца ў адно складанае слова без змен з захаваннем семантыкі і ўсіх сваіх формаў: мімаволі – міма+волі. *абрэвіяцыя – зліваюцца часткі слоў – скарочаныя асновы: прафсаюз, БелАЗ, педВНУ, БДУ. Віды абрэвіятур: часткі слова (філфак), часткі слова і цэлае слова(прафсаюз), часткі слова і пачатковыя гукі, або назвы літар(БДУ), пач.гукі(МАЗ, ЦУМ), назвы пач.літар слоў (РБ).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]