Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Прыстаўка (прэфікс): функцыя і структура. Адметныя рысы словаўтварэння з дапамогай прыставак.

Прэфікс,або прыстаўка – гэта афіксальныя, або службовыя марфемы, якія ўжываюцца перад каранём і надаюць словам новае лексічнае, або граматычнае значэнне слова(горад-прыгарад; цікавы-нецікавы; пісаць-спісаць). Прыстаўкі могуць мець як словаўтваральнае, так і граматычнае значэнне. У інш.выпадку – афіксамі словазмянення.Граматычнае значэнне прыставак выяўляецца, напрыклад у формах найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў(НАЙлепшы,НАЙхучэйшы, а таксама ў формах трывання дзеяслова). На гэтай падставе,многія вучоныя праводзяць падзел прыставак на словаўтвар. і формаўтвар. і да апошніх якраз адносяць тыя прыстаўкі, якія ўтвараюць формы вышэйшай ступені параўнанняпрыметнікаў і прыслоўяў, а таксама граматычныя формы трывання дзеяслова. Аднак прыстаўкі змяняючы граматычнае значэнне слова адначасова пэўным чынам уплываюць і на яго лекс. семантыку.Напрыклад: прыставачны дзеяслоў “спісаць” адрозніваецца ад безпрыставачнага “пісаць” не толькі тым, што мае граатычнае значэнне закончанага трывання. Але і сваім лексічным значэннем: пісаць-“наносіць пэўныя графічныя знакі на нейкі матэрыял для перадачы тэксту ”, а спісаць-“перанесці пры дапамозе пэўных графічных знакаў тэкст з аднаго матэрыялу на іншы”,таму зараз многія лінгвісты разглядаюць прыстаўку выключна як словаўтвар. афіксы.

З боку фанемнага складу прыстаўкі бываюць: - аднафанемныя(а: А-маральны; у: У-біць); - поліфанемныя(складаюцца з некалькіх фанем, у некатор.выпадках з 6: па-,пры-,неда-,перад-,псеўда-). Заканчвацца прыстаўкі могуць на галосную (адкрытая),на зычную фанему(закрытая).Некаторыя прыстаўкі маюць як адкрытыя, так і закрытыя морфы – рэпрэзентанты: РАЗліць-РАЗАрваць, Дэмабілізаваць-ДЭЗінфармаваць. У структуры слова могуць ужывацца некалькі прыставак, 2 або нават 3 : на-з-біраць; па-на-вы-дзінаць.

Утварэнне новых слоў пры дапамозе прыставак вызнач. адметнымі рысамі:

-у адрозненні ад суфіксаў,прыстаўкі далучаюцца не да асновы слова,а да цэлага слова.Заўвага: маюцца на ўвазе толькі тыя выпадкі, калі прыстаўка выступае адзіным словаўтваральным сродкам(дзед-прадзед; законны-беззаконны; гарадскі-негарадскі; рабіць-зрабіць)

-далучэнне прыставак да цэлых слоў не змяняе часцінамоўныя прыналежнасці гэтых слоў. Гэта значыць, што пры дапамозе прыставак могуць быць утвораны словы толькі той часціны мовы, даякой належаць утваральныя словы: ад назоўніка-назоўнік ,ад дзеяслова-дзеяслоў,ад прым-прым . і г.д.(пісаць-Напісаць,ПЕРАпісаць,Спісаць; ваенны-Даваенны, АНТЫваенны;парадак-БЕЗпарадак,НЕпарадак). У суч. бел. мове такой прыстаўкі, якая сама па сабе, без выкарыстання іншых афіксальных марфем можа і ўтвар. слова іншай часціны мовы ў параўнанні з часцінамі мовы зыходнага слова.Словы іншай часціны мовы ў параўнанні з зыходным словам могуць быць утвораны толькі тады, калі прыстаўка ў словаўтвар. працэсе “дзейнічае” разам з інш. афіксамі, нават матэрыяльна невыражаным(стол-НАстольная). Найшырэй прыстаўкі выкарыст. для ўтварэння дзеяслова. У сферы іншых часцін мовы пыставачнае словаўтварэнне не так пашырана.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]