Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Інтэрфікс: тэрмін і паняцце. Разнавіднасці інтэрфіксаў.

У суч.лінгвістыч.літ. няма адзінства поглядаў на такія структурныя часткі слова як інтэрфікс. Некаторыя даследчыкі іх наогул не вылучаюць. Тыя ж лінгвісты, якія вылуч. інтэрфіксы лічаць,што інтэрфікс – гэта міжмарфемная “пракладка” – чыста будаўнічая частка слова, але не марфема. У адрозненне ад марфем інтэрфіксы нязначныя асемантычныя структурныя элементы, якія не ўносяць ніякага дадатковага значэння ў семантыку слова. Даволі часта для абазнач. інтэрфікса выкарыстоўвае такія тэрміны як: асемантэма –частка слова,пазбаўленная значэння; структэма-частка слова,якая выкарыстоўв. для спалучэння слова; фарматыў- частка слова, якая выкарыст. для спалучэння марфем. У лінг. для абазначэння інтэрфіксаў выкарыстоўв. і такія назвы: “злучальныя марфемы”, “звязачныя марфемы”,”пустыя марфемы”, але ўсе гэтыя назвы не дакладныя, таму што яны не перадаюць спецыфікі інтэрфіксаў і ставяць іх у адзін рад з марфемамі,да якіх інтэрфіксы не належаць.

Звычайна інтэрфіксы падзял. на 2 групы: *інтэрфіксы, якія служаць для злучэння асноў у складаным слове; *інтэрфіксы, якія служаць для злучэння асновы або кораня з суфіксам.

  1. Інтэрфіксы ў структуры складаных словаформ.

О-(не пад націскам -А-);-Е-(у першым складзе перад націскам -Я-)

Гэтыя інтэрфіксы інакш называюць злучальнымі галоснымі. Інтэрфіксы -О- пад націскам ужываюцца ў бел мове рэдка(вадОхрышча, курОдым,тайнОпіс).Інтэрфікс -А-выкарыст. не пад націскам у тых выпадках, калі папярэдняя аснова заканчваецца на цвёрдую зычную фанему(лесАвоз, парАвоз).Інтэрфікс -е-(-я-) выступае ў гтых словах,першая частка якіх заканчваецца на мяккую зычную фанему(канЯвод,палЯвод). Аднак, гэтыя правілы вытрымліваюцца не паслядоўна. Інтэрфіксы -о-,-а-, якія ўвогуле выкарыст. значна часцей, чым інтэрфіксы -е- і -я-, могуць ужывацца і ў тых выпадках, калі папярэдняя аснова складанага слова заканчваецца на мяккую зычную фанему(каствалом – косць; канявод - конь). Тэндэнцыя да чаргавання :мяккі зычны і цвёрды зычны перад суфіксам – сальнымі морфамі(дыспаталізацыя)(конь – конскі; камень - каменны). Зпрыкладаў відаць, што інэрфіксы гэтай групы як злучальныя элементы паміж асновамі выдзяляюць: а) у складаных словах, асновы якіх ўключаюць у сябе “звычайныя” каранёвыя марфемы(хлебабулачны, галавакружэння),б)у такіх словах, у склад якіх уваходзяць суфіксоіды-марфемы, якія спалучаюць прыметы-кораня і суфікса(ордэнаносец,шарападобны).

Зразумела, складаныя словы могуць утварацца і без прэфіксаў(Каліненград, Давыд-Гарадок). Не вылучаюцца інтэрфіксы ў такіх словах як: кінастужка, глыбокапаважаны,малапрадуктыўны. Не выкарыстоўв. інтэрфіксы пры ўтварэнні складанаскарочаных слоў(абрэвіятур/нацсцэнгазета):тэхнарук. Паколькі інтэрфіксы гэтай групы існуюць у межах складаных слоў, то ўзнікае пытане: як разглядаць -о-/-а- ў словах тыпу дыялектолаг, картатэка,мікраскоп. У гэтых словах вылучаюцца пэўныя каранёвыя марфемы-дыялект(карт-, мікр-,ракет-) і своеасаблівыя гукавыя рэшткі(-олаг, аптэка-,-аскоп,-адром-).Гэтыя гукавыя рэшткі паўтараюцца ў іншыя словах(кардый-олаг;біблій-атэка;эпідый-аскоп; танкадром).Тыя лінгвісты, хто адносіць адпаведныя гукавыя комплексы да суфіксоідаў адначасова, вылучаюць у адпаведных словах інтэрфіксы(дыялект-о-лаг;ракет-а-дром).Тыя лінгвісты,якія разглядаюць адрэзкі тыпу -олаг- ,як суфіксы,зразумела, што не вычляняюцьніякіх інтэрфіксаў у структуры адпаведных слоў. Аргумент: у словах тыпу дыялектолаг, касмадром, бібліятэка : выдзяляюць марфемы –лаг-,-дром-,-тэк(а)-,бо іменна гэтыя марфемы могуць выявіць тэндэнцыю да лексікалізацыі(да ўжывання ў якасці асобных слоў). У даследчыкаў лінгвістаў няма адзінства думак адносна таго, як разглядаць сігменты -і-,-ух-, у складаных словах тыпу перакаці-поле,гарыцвет. У працах многіх антычных даследчыкаў выяўляецца тэндэнцыя адносіць гэтыя сегменты да інтэрфіксаў. Гэтыя даследчыкі лічаць, што ў структуры складаных слоў гэтыя сегменты дэсемантызаваліся, г.зн. яны не з’яўл. ні паказчыкам значэння склону лічэбніка(пяці, двух –ні паказчікамі загад.ладу дзеяслова). Іншыя даследчыкі наадварот трымаюцца думкі, што значэнне дадзеных сігментаў у структуры складаных слоў захоўваецца, і на гэтай падставе яны адносяць да канчатка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]