Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
78.53 Кб
Скачать
  1. Лагічныя падставы класіфікацыі марфем. Класіфікацыя марфем паводле функцыі і месца ў складзе словаформы.

Усе марфемы бел мовы паводле розных оагічных падстаў могуць быць размеркаваны па некалькіх класах. Пры класіфікацыі марфм улічваецца: функцыя марфемы ў стр-ры слова; месца марфемы ў складзе слова; зн-е марфемы; паходжанне марфемы. Усе марфемы бел мовы па функцыі падзяляюцца на карані і афіксы. Тэрмін афікс паходзіць з лац. affixum-прымацаваны. Корань-абавязковая частка слова. Карані могуць выкарыстоўвацца ў стр-ры слова самастойна або ў спалучэнні з афіксам: дзе, вад-а. Афіксальная марфема-факультатыўная частка слова. Некаторыя афіксальныя марфемы могуць быць аманімічныя каранёвым: з (лесу), злева. Афіксальныя марфемы, у адрозненні ад каранёў, не могуць ужывацца самастойна. Існуе думка, што асн. адрозненне паміж афіксаі і каранямі ў ступені абстрактнастці зн-ня: карані маюць канкрэтнае зн-не, афіксы-абстрактнае. Згэтым меркаваннем нельга пагадзіцца. Існуе сінанімія афіксальных і каранёвых марфем, акая сведчыць аб блізказці зн-ня каранёў і афіксаў: пішу-я, забегаў-пачаў, домік- маленькі.Карані могуць быць адзінкавымі, могуць сустракацца тллькі ў адным слове. Афіксы абабязкова паўтараюцца ў цэлым шэрагу слоў. Т.ч. Існуюць карані, якія паўтараюцца ў многіх словах, і толькт ў адным слове:фраў, меню. Але афіксаў, якія сустракаюцца толькі ў адным слове, няма. Паводлемесца ў складзе слова адносна кораня, афіксы падзял. на: прэфіксы (з лац. praefixum прымацаванае зпераду); постфіксы (з лац. postfixum прымацаванае ззаду). Прэфіксы займаюць месца перад коранем: прыгарад. Постфіксы-пасля кораня: водны. Асобную разнавіднасць складаюць марфемы, якія ўстаўляюцца ўсярэдзіну кораня- інфіксы (з лац. infixum устаўленае ў). У СБЛМ інфіксаў няма. Прыклад інфікса лац. дз. 1 ас. vi-n-co пераклад: я перамагаю.

  1. Класіфікацыя афіксальных марфем паводле значэння. Працэдура выяўлення граматычных і неграматычных значэнняў як падстава для размежавання словазменных і словаўтваральных афіксаў.

Паводле зн-ня марфемы падзяляюцца на : словаўтваральныя (дэрывацыйныя); словазменныя. Словаўтваральныя выкарыст. для ўьварэння новых слоў: гітара-гітарыст. Словазменныя для ўтварэння форм аднаго слова: кніга-кнігі, кнігу. Не заўсёды лёгка вызначыць якой з’яўляецца марфема: словаўтваральнай ці словазменнай. У даследчыкаў адзінсва думак няма. Напр.: існу думка, што сталы, вокны, дамы- не формы слоў стол, акно, дом, а асобныя словы, паколькі яны называюць іншы факт рэчаіснасці: некалькі прадметаў. Іншыя лінгвісты сцвярджаюць, што словы столік, домік- не новыя словы, а формы слоў стол, дом, таму што яны называюць не новы прадмет, а выражаюць адносіны моўцы да гэтага прадмета. Такія словы прынята называць формамі суб’ектыўнай ацэнкі. Г.зн., што сярод афіксальных марфем ёсць марфемы, якія безумоўна з’яўляюцца або словаўтваральнымі, або словазменнымы, і ёсць такія, від якіх цяжка вызначыць. Словазменныя афіксы вырадаюць граматычныя зн-ні, супрацьпаставім іх значэнням неграматычным. Граматычныя зн-ні адпавядаюць нступным патрабаванням: 1. абавязкова выражаюцца ў якін-небудзь класе слоў. 2. маюць вялікую распаўсюджанасць. 3. маюць рэгулярны спосаб выражэння (самая высокая рэгулярнасць бывае тады, калі пэўае зн-не выражае толькі адна афіксальная марфема).

Для таго, каб зн-не было прызнана граматычным, яно павінна адпавядаць усім тром патрабаванням. Першая прымета з’яўляецца бінарнай: можа быць, або не быць. Другая і трэцяя не з’яўляюцца абсалютнымі-распаўсюджанасць зн-ня і ступень яго рэгулярнасці праяўляюцца ў большай ці меншай ступені. Напрыклад: значэнне трывання дз: 1. Выражаецца ў дз. абавязкова. У бел. мове нельга ўжыць такі дз., які б не меў зн-я трывання: ёе чытае, ён прачытаў. 2. Вельмі распаўсюджанае зн-не – ахоплівае ўсе дз. 3. Выражаецца постфіксам і прэфіксамі, але не адным, а многімі: адступіць, адступаць, сушыць, высушыць. Вывад: зн-не трывання граматычнае. Т.ч. калі афікс выражае граматычнае зн-не, то ён з’яўляецца словазменным, калі зн-не, выражанае афіксам неграматычнае, то афікс словаўтваральны. Для таго, каб даказаць, што афікс з’яўляецца словазменным, трэба даказаць, што значэнне, якое ён выражае, граматычнае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]