Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шопры по философии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
87.87 Кб
Скачать

18. Схаластыка.

У фі-і антычнасци, пачыная з 4 ст.н.э. зьяул.

схаластычныя традыцыи. Яны маюць такую назву у силу таго, што усё схаластычнае успрыняцце ф. зводзилася да завучвання пэуных хрысцианских палажэнняу у невяликай пераапрацоуке и гэта рабилася пад час навучання у школе(ад лац.’схола’ – школа, навучанне).Схалы на першы план ставили Бога, а усё астатняе-выники яго дзейнасци. Абгрунтоуваючы иснаванне Бога, схалы развили логику як навуку и як систэму доказнасци.

Ф.Аугустына-узяушы за аснову тэорыю аб першарухавику Аугустын пашырыу яго хар-ки и унёс значны уклад у идэю иснавання Бога. Ён личыу што зразумець иснаванне Бога немагчыма, можна тольки у гэта паверыць. Паводле Аугустына есць наступныя варыянты асэнсавання веры у Бога:

1)ВЕРЫЦЬ КАБ ЗРАЗУМЕЦЬ- вера у бога иснуе для таго каб зразумець сутнасць усяго иснуючага. Гэтым Аугустын хоча паказаць што чалавечы розум самастоина не здольны дайсци да самага элементарнага пазнання

2)ВЕРУ ТАМУ ШТО АБСУРДНА-чал шмат якия зьявы личыць абсурдными, у першую чаргу тыя якия не укладваюцца у логику чалавечага жыцця, а на самой справе гэта ёсць тольки Божая таямница.

3)ВЕРЫЦЬ КАБ ПРЫЗНАВАЦЬ ИСНАВАННЕ ЧАСУ-Кали чалавек спадзяваецца на свой розум, то ён не можа абгрунтаваць рэальнасць моманту цяперашнега часу, Аугустын прызнавау, што час можна падзялиць на 2 частки-прайшоушы и будучы. Памылковыми зьяуляюцца думки аб иснаванни цяперашняга часу.

19. Рэалізм - Наміналізм.

Гістарычна ў філасофіі вяліся спрэчкі аб прыродзе універсалій ( лац.: universalis – агульны) ці агульных паняццяў. Найбольш выразна гэта выяўлялася ў рэалізме і наміналізме.

Рэалізм (з лац.: realis – рэчывавы, сапраўдны) складваецца ў сярэднія вякі і лічыў, што самастойна існуюць толькі агульныя паняцці ці як іх называлі рэалісты - універсаліі , якія нагадваюць ідэі Платона і з якіх утвораны ўвесь рэальны, прадметны свет. Напрыклад, згодна Платона “чалавек увогулле” - агульнае паняцце, якое існуе само па сабе яшчэ да існавання асобных людзей і больш таго стварае іх.

Наміналізм (з лац.: nomen – імя) – філасофскае вучэнне, якое адмаўляе самастойнае існаванне універсалій (агульных паняццяў). Агульнае, калі і існуе, то толькі ў словах, як вынік існавання адзінкавых прадметаў. З погляду рэалістаў акрамя, напрыклад, канкрэтных коней і па – за імі рэальна існуе “конскасць”, якая ўласціва ўсім коням; па – за чацвераногімі жывёламі існуе “чацвёраногасць”. А з пазіцый наміналістаў па – за канкрэтнымі аб’ектамі, няма ніякай “конскасці”, “чацвёраногасці” і г. д., а ёсць толькі словы конь, чацвёраногі, якія выкарыстоўваюцца да любога каня, чацвёраногага і г. д. Напрыклад, “чалавек увогулле” не існуе, а гэта толькі абстрактнае паняцце, ці ўніверсалія, якая выпрацавана чалавечым розумам для абазначэння ўсіх людзей. Уільям Оккам англійскі філосаф 13ст. – выразны прадстаўнік наміналізма. Ён лічыў, што ўніверсаліі (агульныя паняцці), якія не паддаюцца праверцы вопытным шляхам павінны быць выдалены з навукі. “Абстракцыі не пашыраць без патрэбы!” – гэты прынцып атрымаў назву “лязо Оккама” і выконваў вялікую ролю ў адмаўленні рэалістычных тэорый, кшталту, “прыхаваных якасцей”, якія – нібыта існуюць ва ўніверсаліях і праз іх вывучэнне можна знайсці ісціну, а гэтым самым наміналізм спрыяў развіццю эксперымента ў прыродазнаўчых навуках.