Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шопры по философии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
87.87 Кб
Скачать

60. Прагматызм

Выключна амерык фія(па паходжанню і прызнанню).Пачаў афармляцца у 19 ст. Найвыш разв-20ст. Пачынальнік-У. Чэмс, Ч. Пірс. Прагм цалкам адмаўляе палажэнне аб прыроднасці чалага вопыту. Вопыт узнікае толькі пад час вырашэння практычных задач.Ісціна-нішто іншае, як карыснасць. Пр не прызнае прызнаванне Бога, але карыснаць ідэі Бога для пр вельмі значна.Бог патрэбен чалу,каб у патрэбны момант падштурхнуць чала да дзеяння.

61. Філасофская думка Беларусі.

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час панавалі філасофска-тэалагічныя формы свядомасці. Гэта было звязана з рэальным становішчам рэлігіі і царквы, а таксама са спецыфікай Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ, пад час якіх узмацняліся ўплывы заходнееўрапейскіх традыцый на філасофскую думку айчыннай гісторыі.

У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вулучаюцца тры перыяды:

ранняе Адраджэнне (16 ст.) -- ад Скарыны да Рэфармацыі. У гэты час асэнсоўваюцца рэнэсансна-гуманістычныя каштоўнасці.

Філасофская думка эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (другая палова 16 ст.). У гэты час назіраецца спроба перагляду рэлігійна-філасофскіх каштоўнасцей і прапаганда вольнадумства.

Позняе Адраджэнне і Контррэфармацыя (17-18 ст.ст). У гэты час на першы план выходзіць этычна-філасофская праблематыка.

Францыск Скарына (1490-1551гг.) -- першадрукар, асветнік, гуманіст, доктар медыцыны. На працягу 1517-1519 гадоў надрукаваў 23 кнігі Бібліі і зрабіў да іх свецкія каментары.

На самае вострае пытанне "ці створаны свет Богам, ці ён існуе спрадвеку?", Скарына адказваў у межах традыцыйна-хрысціянскага разумення. Разам з гэтым Скарына супастаўляў хрысціянскае вучэнне аб стварэнні свету з "нічога" і высновай Арыстоцеля "З нічога і нічога не можа ўзнікнуць".

Ідэал Скарыны -- чалавек, які спалучае ў сабе біблійскую мудрасць і мудрасць філасофскую.

Сымон Будны (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога (бог-айцец, бог-сын і бог-дух святы). С.Будны прапагандаваў вяршэнства розума над верай, тлумачыў шмат якія цуды Бібліі як абумоўленыя прыродай падзеі

Казімір Лышчынскі (1634-1689). Асноўнай працай К.Лышчынскага з'яўляецца трактат "Аб неіснаванні бога", за якую 30 сакавіка 1689г. ён быў спалены на вогнішчы.

Згодна К.Лышчынскага, немагчыма сродкамі логікі даказаць быццё Бога, без пасылкі-аксіёмы, што бог існуе, як гэта рабілі ў сярэднія вякі схаласты, у прыватнасці Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі). Пагэтаму ілжывыя мудрацы-прарокі ашукваюць чалавека аб існаванні бога, а самі ўпадабляюцца тым сляпым, якія хлусяць, што яны бачаць у цемры.

Бог, згодна Лышчынскага, гэта стварэнне чалавечага розуму, вынік ягоных фантазій. Адсюль вынікала, што рэлігія -- гэта ашуканства, пагэтаму яна не з'яўляецца асновай чалавечай маралі.