Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шопры по философии.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
87.87 Кб
Скачать

56. Фенаменалогія

19-20ст парадзіла не толькі філ. марксізма але і мноства розных філ. напрамкаў на захадзе якія сталі называцца сучаснай філасофіяй.

Фенаменалогія адстайвае палажэнні аб тым што ўсе законы якія існуюць у прыродазнаўчых навуках заўсёды адкрываюцца і афармляюцца з пазіцыі чыстага розуму і не могуцб быць правераны на практыцы напр. закон сусветнага прыцягвання. У межах фенаменалог. разуменне свядомасці вельмі спецыфічнае. Тут свядомасць прызнаецца толькі дзеля таго каб адштурхнуўшыся ад яе разглядаць свядомасць у якасці асобнага прадмета-фенаменалагічнага аналіза. Феномены- гэта структурныя элементы свядомасці але такой свядомасці якая не падпадае пад якія-неб. назіранні і якое немагчыма зафіксаваць. Феномены маюць наступную структуру: а)кожны феномен мае моўную абалочку б)кожны феномен мае эмацыяльную афарбоўку

57. Неапазітывізм.Фізікалізм ў сацыялогіі.

Гэта адзін з напрамкаў сучаснай філасофіі.Пачынальнікам пазітывізскай філ. з’яўляецца фран. філ. Конт. Першапачаткова пазіт-ы лічылі што ўсе станоўчыя веды ,усю інфармацыю можна атрымать толькі пры дапамозе нейкіх вузкіх спецыяльных навук, якія маюць справу з нейкімі дакладнымі фактамі.А калі так то лепей зусім адмовіцца ад філ. і тады ўсё павінна спрацоўваць на аснове практыцы. Усваім адмаўленні традыцыйна філ-скі пазітывізм у далейшым сам ператвараецца ў звычайны філ-скі тып. У 20 ст. пазітывізм у сваім развіцці прымае форму неапазітывізма (прадстаўнікі англ. Рассел і Поппер). Згодна неапазітывізма пры вывучэнні грамадства сацыялогія , як навука аб ім , павінна выкарыстоўвываць канцэптуальную схему, якая выпрацавана сучаснай фізікай.У выніку гэтага і для сацыялогіі і для фізікі існуюць адзіныя і універсальныя прынцыпы і падыходы.

Напрык. У фізікі тэрмін энергія пераходзіць у сацыялогію і аналізуе пэўны стан грамадства.Аналагам фізіч. паняцця сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоўваецца паняцце сітуацыя. Значыць неапазітывізм змяншае ролю суб’ектных аспектаў чал., з такога разумення сацыялогія павінна Вывучаць толькі адкрытыя паводзіны людзей.

58. Герменэутыка

-напрамак ф-і,азначае тлумачэнне чал-кам прыроды і грам-ва.(ад Гермес(камень)-бог-ахоунік(дарог, таргоулі) у грэкау,ен распавядау людзям волю др. багоу) Упершыню датычалася да піф-цау,у тлумачэнні лікау,рэлігійн. тэкстау. Актыуная яе распрацоука пачылася у новай ф-і(В.Дыльтэй,Х.Гадамэр).Яе цікаяць праблемы іншага”я”,яна ставіць пытанне,ці можа пранікнуць у душу іншага чал-ка. Прырода разумення слова-двуадзіна:1)знак,які абазначае прадмет2)слова нясе нейкую інф-ію і утрымлівае нейкі сэнс. Гер-ка размяжоувае сэнс і значэнне(пра зорку) Метад герменаут. кола-заключаецца у спробах зразумець цэлае праз часткі і зразумець наадварот(слова-сказ-тэкст)

59. Постмадэрнізм.

Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі ўсю філасофію Новага часу, з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі -- французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці(г.н.-1931). У філасофскім постмадэрнізме прысутнічаюць элементы ўсіх плыняў сучаснай філасофіі, якія папярэднічалі яму. Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай , так і ад усіх напрамкаў некласічнай філасофіі і называе сябе постнекласічнай. Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць, адсутнасць аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім развіццём і навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей чалавечага выжывання. І гэта адбываецца ў сілу таго, што працяглы час развіваўся культ навукі і тэхнікі; чалавек—мадэрн верыў у тое, што магчыма змяніць ўсё і падладзіць акаляючы свет пад свае, чалавечыя патрэбы. Але гістарычны час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам чалавек не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее і навуку і тэхніку і творчасць, ”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”..

Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац.--simulare—прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней арыгінала. Напрыклад, рэклама мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д. Сімулякры ва ўмовах тэхнагеннай цывілізацыі праглынулі сабой ўсе прадметы, г.зн. рэальнасць ў звыклым сэнсе слова.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта“мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі. Да іх адносяцца навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны прывялі да трагедый фашызма і камунізма. Але ўсё гэта не азначае, што ўсе нарратывы павінны быць адкінутымі. Мікранарратывы(мікрарасказы) маюць права на жыццё. І гісторыя, і ісціна, і прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне чалавека характарызуецца не з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю, а з дапамогай паняцця рызома(трава, карнявішча,грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў, у супрацьлегласць структуры “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае--лжывае. Рызома так уладкавана, што ў ёй кожны парастак мае магчымасць перакрыжоўвацца з другім. Няма цэнтра, няма перыфірыі, няма выйсця, такая структура патэнцыяльна безмежная; прастора дагадкі--гэта прастора рызомы. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія. Усе паняцці дзеляцца на пары: суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае - агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам.