Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
! ПРАКТИКУМ-- ИСТОРИЯ ФИЛОСОФИИ.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.02 Mб
Скачать

9.4. Тэставыя заданні

  1. Пачатак філасофіі ў Беларусі звязаны:

а) з прыняццем хрысціянства;

б) візантыйскімі ўплывамі (Іаан Дамаскін і інш.);

в) заснаваннем у XVI стагоддзі Віленскай Езуіцкай Акадэміі;

г) беларускай савецкай філасофіяй;

д) эпохай Асветніцтва.

  1. Кірыла Тураўскі можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XII стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) быў прыхільнікам алегарычнага тлумачэння Бібліі;

г) перакладаў Арыстоцеля на старабеларускую мову;

д) аўтар «слоў» і «казаняў», вядомы сваім красамоўствам.

  1. Францыск Скарына можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XVII стагоддзі;

б) быў першым доктарам філасофіі ў беларускай традыцыі;

в) быў прыхільнікам літаральнага тлумачэння Бібліі;

г) пераклаў Біблію на старабеларускую мову;

д) паяднаў у сваёй дзейнасці Рэнесанс і Рэфармацыю.

  1. Пратэстанцкая думка ў Беларусі XVI стагоддзя характарызуецца:

а) прынцыпам «толькі вера»;

б) рацыяналізмам;

в) прынцыпам «толькі пісанне»;

г) ірацыяналізмам;

д) цікавасцю да грамадска-палітычных праблем.

  1. Сымон Будны можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XV стагоддзі;

б) з’яўляўся «антытрынітарыем»;

в) быў прыхільнікам алегарычнага тлумачэння Бібліі;

г) перакладаў Арыстоцеля на старабеларускую мову;

д) з’яўляўся аўтарам «Катэхізіса» на старабеларускай мове.

  1. Прадстаўнікамі грамадска-палітычнай думкі Беларусі з’яўляюцца:

а) Андрэй Волан; г) Стэфан Баторый;

б) Казімір Сарбеўскі; д) Леў Сапега.

в) Аарон Алізароўскі;

  1. «Другая схаластыка» можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікла ў 16 стагоддзі;

б) у Беларусі з’явілася разам з францысканцамі;

в) у Беларусі з’явілася разам з дамініканцамі;

г) у Беларусі з’явілася разам з езуітамі;

д) філасофія складалася з логікі, фізікі і этыкі.

  1. Прадстаўнікамі “другой схаластыкі” з’яўляюцца:

а) Казімір Нарбут; г) Лука Залускі;

б) Сігізмунд Лаўксмін; д) Марцін Сміглецкі.

в) Ефрасіння Полацкая;

  1. Эклектычная філасофія ў Беларусі можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікае ў XVI стагоддзі;

б) характарызуецца кампрамісам паміж схаластыкай і новаеўрапейскім рацыяналізмам;

в) паўстае ў сярэдзіне XVIII стагоддзя;

г) можа разглядацца як філасофія барока;

д) выявілася ў творчасці Шадурскага, Скарульскага, Дабшэвіча і інш.

  1. Філасофія Асветніцтва можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікае ў канцы XVII стагоддзя;

б) варожа ставіцца да «другой схаластыкі»;

в) характарызуецца арыентацыяй на розум, эксперыментальную навуку;

г) характарызуецца цікавасцю да праблем беларускай культуры;

д) звязаная з фізіякратызмам.

  1. Анёл Доўгірд можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XIX стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком трансцэндэнтальнага накірунку;

в) быў піярам;

г) быў езуітам;

д) быў пазітывістам;

  1. Ян Снядэцкі можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у канцы XIX стагоддзя;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) быў пазітывістам;

г) аўтар трактата «Філасофія чалавечага розуму»;

д) быў прыхільнікам філасофіі Ніцшэ.

  1. Філасофія рамантызму ў Беларусі можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) лічыла традыцыйную філасофію «недастатковай»;

б) ставіла розум вышэй за матэрыю;

в) ставіла дух вышэй за розум;

г) праявілася ў форме рамантычнага спірытуалізма;

д) праявілася ў форме «крытычнай філасофіі».

  1. Адам Міцкевіч можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у 18 стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком беларускага Адраджэння;

в) быў прыхільнікам Сведэнгборга і Сэн Мартэна;

г) прадстаўнік рамантычнага месіянізму;

д) аўтар працы «Лекцыі па славянскіх літаратурах».

  1. Ёзэф Галухоўскі можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XIX стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) быў прыхільнікам філасофіі Шэлінга;

г) перакладаў Канта;

д) працаваў у Віленскім універсітэце.

  1. Беларуская думка канца XIX – пачатку XX ст. можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) звязана з беларускім адраджэннем канца XIX – пачатку XX стагоддзя;

б) звязана з ідэалогіяй народніцтва;

в) шукае спосабы легітымацыі «Беларускага праекту»;

г) ўзнікае ў Віленскім універсітэце;

д) арыентуецца на неакантыянства.

  1. Ігнат Абдзіраловіч можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XVI стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) аўтар трактату «Адвечным шляхам»;

г) стваральнік філасофіі «ліючайся формы»;

д) аўтар выслоўя «творачы – зруйнуем».

  1. Уладзімір Самойла можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XIX стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком філасофіі асветніцтва;

в) быў прыхільнікам філасофіі Фіхтэ;

г) вядомы мысляр і публіцыст беларускага адраджэння;

д) аўтар трактата «Гэтым пераможаш».

  1. Беларуская cавецкая філасофія характарызуецца:

а) рацыяналізмам;

б) замкнёнасцю;

в) арыентацыяй на постструктуралізм і постмадэрнізм;

г) свабодай думкі;

д) ірацыяналізмам.

  1. Сучасная беларуская думка можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікла пасля распаду СССР;

б) характарызуецца цікавасцю да праблем беларускай ідэнтычнасці;

в) характарызуецца арыентацыяй на англа-саксонскую філасофію;

г) характарызуецца арыентацыяй на кантынентальную філасофію.