Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

55. Акупацыйны рэжым фашыстау на Бел. Развицце партызанскага руху и падполля.

Нават пасля адыходу часцей Чырвонай Арміі з Беларусі тут працягвалася антыфашысцкая барацьба. Дырэктывы ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. і 1 ліпеня 1941 г. паставілі задачу ўтварэння на ўсёй тэрыторыі рэспублікі сеткі падпольных груп і партызанскіх атрадаў, якія б вялі пастаянную барацьбу з ворагам. Атрады беларускіх падпольшчыкаў налічвалі каля 70 тыс. чалавек. Асабліва моцнае было мінскае партыйнае і камсамольскае падполле, узначаленае І.К. Кавалёвым і С.К. Ляшчэняй. У 1944 г. Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б узначальваў 120 арганізацый і груп, якія займаліся разведвальнай, дыверсійнай, прапагандысцкай, нават тэрарыстычнай (забойства В. Кубэ) дзейнасцю. На жаль, пасля вызвалення Мінска каля 300 членаў падполля былі арыштаваны і абвінавачаны ў супрацоўніцтве з немцамі. Сярод вядомых дзеячаў беларускага падполля варта прыгадаць І.П. Казінца, І.К. Кабушкіна, К.С. Заслонава, В.С. Амельянюка, В.З. Харужую.

Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага пачаў дзейнічаць на Палессі ўжо ў чэрвені 1941 г. Усяго на працягу 1941 г. з'явілася звыш 99 атрадаў і груп. Для цэнтралізацыі кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці партызан быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (2.10.1942–14.11.1944 гг., кіраўнік П.З. Калінін). Таленавітымі арганізатарамі і камандзірамі паказалі сябе М.П. Шмыроў, П.М. Машэраў, В.І. Казлоў, В.З. Корж. За гады вайны баявыя дзеянні на Беларусі вялі 1255 партызанскіх атрадаў агульнай колькасцю 374 тыс. чал., некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў брыгады (213). Абсалютную большасць партызан складала мясцовае насельніцтва. К канцу 1943 г. каля 60 % тэрыторыі рэспублікі з’яўляліся партызанскімі зонамі – тэрыторыямі, якія часткова ці поўнасцю кантраляваліся партызанамі. Найбуйнейшыя з іх: Барысава-Бягомльская, Полацка-Лепельская, Суражская, Івянецка-Налібоцкая.

Для парушэння чыгуначных перавозак гітлераўцаў, пашкоджання тэхнікі, знішчэння жывой сілы партызаны арганізавалі сапраўдную "рэйкавую вайну", у якой можна вызначыць наступныя этапы: 1) 3 жніўня – 19 верасня 1943 г. – у падтрымку контрнаступлення пад Курскам; 2) верасень – лістапад 1943 г. ("Канцэрт") – для садзейнічання прасоўвання часцей Чырвоноай Арміі на тэрыторыю Беларусі; 3) з 19 чэрвеня 1944 г. – напярэдадні беларускай наступальнай аперацыі. Дзеянні партызан мелі і зваротны бок: так, у чэрвені 1944 г. у зоне дзеяння 1-га Прыбалтыйскага фронту было падарвана больш за 80% чыгуначных шляхоў, што сур'ёзна ўскладніла наступальны тэмп савецкіх войск.

Адной з асаблівасцей развіцця антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне на гэтай тэрыторыі падпольных груп Лонданскага эміграцыйнага ўрада Польшчы. У 1942 г. на тэрыторыі рэспублікі пачалі дзейнічаць атрады Арміі Краёвай (АК), стварыўшы тут Наваградскую, Палескую, Валынскую і Віленскую акругі. Пасля разрыву адносін паміж СССР і польскім эміграцыйным урадам у красавіку 1943 г. абвастрылася канфрантацыя АК з савецкімі партызанскімі атрадамі. Часткі АК імкнуліся перашкодзіць усталяванню савецкай улады на вызваленых тэрыторыях (восень 1943 г. – аперацыя "Бура" і захоп Заходняй часткі Украіны, Беларусі і Віленшчыны падчас адступлення нямецкіх войск); але многія атрады супрацоўнічалі з Чырвонай Арміяй. Пасля няўдалай спробы ўзняць паўстанне ў Варшаве (жнівень 1944 г.) хутка АК была распушчана эмігранцкім урадам. Акрамя таго, на тэрыторыі Палесся ваенныя дзеянні супраць гітлераўцаў вялі ўкраінскія нацыяналістычныя ўзброеныя фарміраванні.

или

Выхадцы з Беларусi у гэты лiнii нямецкага фронту, што адыграла важкую ролю у станпуленш ' рззвщщ партызанскага руху на Беларусi. 3 вясны 1942 г. складаецца новая форма партызанмх фармiраванняу - брыгады. К канцу юдз налiЧоалася ужо 56 брыгад. i-й Беларускай партызанскай армiяй камандавау Шмыроу. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызаны выз8алiлi да 60% акугфаванай тэрыторыi Беларусi. На гэтай тэрыторЫi сфармiравалiся партiзанская зоны i краi iх было больш за 20. у тым тку Ушацкая у Вiцебскай вобласт, Барысауска-Бягомельская - у Мiнскай, Клiчауская - у Маплёускай. У партызанскiх зонах дзейшчала Савецкая улада. Немалы урон ворагу наносiлi рэйды. Партiзаны прайшлi па тэрыторыi Мiнскай, Пшскай. Баранавщкай. Брэсцкай абласцей За гэты час яны знiшчылi 2500 салдат i афiцэрау, 500 вагонау, падарвалi звыш i100 рэек. Вышэйшым уздымам барацьбы бала рэйкавая вайна. Першы яе этап праводзiуся у пачаткужнiуня 1943 г. (баi пад Курскам), удзейнiчала 100 тыс. партiзан. У вынiку нямецкiя перавозкi скарашлюя на 40%. Друп этап "Канцэрт" праводзiуся у другой палове верасня-кастрычнiка 1943 г., калi Чырвоная Армiя устушла на Беларусь. Трэщ этап 20 верасня 1944 г. i да вызвалення Беларусi. Больш за i40 тыс. беларусюх партызан i падпольшчыкау был[ узнагароджаны ардэнамi i медалямi, 883 з iх атрымалi званiе Героя Савецкага Саюза.