Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

38. Асноуныя тэндэнцыи развицця эканомики Еуропы на пачатку 20 ст. Сацыяльна-эканамичнае становишча бел губернияу у 1900-1914 гг. Сталыпинская аграрная рэформа и яе правядзенне на Беларусi.

Як вядома, да пачажу XX ст галоунымi формамi землеуладання на БеларуСi з'яулялися дваранскае i сялянскае У 1905 i дiарано на Беларусi трымалi у сваiх руках 41% усей зямлi. Развицце капiталiзму па прускаму шляху i праз 40 год пасля рэформы 186i г. не прывяло да вырашэння аграрнага пытання. Асновай гаспадарю пераважнай большасцi сялян заставалися надзельныя земли. Да пачатку XX ст. пасля неаднаразовых сямейных раздзелау надзелы значна драбнели. Узрасла колькасць беззямельных i малазямельных сялян. Шматлiкия падаткi i павiннасцi пры нiзкай урадлiвасцi зямлi прыводзiлi да таго. што сялянская сям'я. маючы надзел да 15 дзесяцiн, не магла пракармшь, апрануць сабе. па- чалавечы жыць. Усе гэта тармазiла не толью сельскую гаспадарку. але i прамысловасць. Рост масавага аграрнага. а затым i палтачнага руху сялянства у 1905 г прымусiу царскi урад прызнаць непазбежнасць рэформ у весцы iнщыятарам рэформы выстушу Сталышн. Стаука рабiлася на разбiуку адзiнага агульнасялянскага фронта супраць памешчыкау. паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазi Важнейшымi сродкамi дасягнення гэтай мэты з'яуляiся разбурэнне сельскай абшчыны. насаджэнне хутароу. перасяленне ..Лiшкавага" у еурапейскай частцы Расi сялянства у 0i6i? i на Далею Усход. А увог/ле - пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання. Указ ад 9 шстападу 1906 г дазваляу кожнаму гаспадару па яго жаданню выйсцi з абщыны i замацаваць сваю надзельную зямлю у асабiстую уласнасць На рэалiзацыю рэформы на Беларусi адбток паклау адкрыта вялiкадзяржауны. па сутнасцi, каланiяльны. накiрунак палiтыцы царызму. За кошт казенных зямель тут быу створаны спецыяльны фонд для русюх пасяленцау, ЯКiМ за танную плату прадавалi гэтыя землг За 10 год ажыццяулення рэформы у 5 заходнiХ губернях было створана 212.8 тыс. хутарау. Працэнт створаных на Беларусi хутароу быу вышэйшы чым у Расi. Каб прытупшь вастрыню аграрнага пытання, аса6лiва пасля продажы сялянамi большасцi сваiХ зямель памешчыкам i кулакам, урад прымау пэуныя захады да заахвочвання перасяленцау, выдзялялюя сродкi на праезд, наразалюя участкi. За 1904-19i4 гг. з 5 заходнiХ губерняу перасялiЛiСЯ 384 тыс. чалавек, каля i i% з IX вярнулюя назад. У большасцi памешчыцкiХ i кулацкiХ гаспадарак узрасло выкарыстанне наемнай працы. тэхшю Рэформа дапамагла росту сельска-гаспадарчай вытворчасцi. Беларусь стала к 1913 г. буйнейшым раенам вырошчвання бульбы. Узраслi пасевы лёну, збожжавых культур. У заходшх п/бернях Сталышн iмкнууся узнять палiтычную ролю заможнага сялянства у сютэме мясцовых органау Кiравання, дзеля чаго i былi зроблены земствы, якiЯ дапамагалi адкрываць майстэрнг сельска- гаспадарчыя гурткi Дзейнасць земствау была накiравана на задавальненне унтарэсау памешчыкау i кулацтва

39. Грамадска-палитычнае жыцце Расийскай имперыи на пачатку 20 ст. И удзел у им белрускага насельництва. Рэв. Падзеи 1905-1907г на Беларуси.

Якія ж сілы дзейнічалі на палітычнай арэне Расіі?

У 1896 г. прадстаўнікі польскай, беларускай і часткова літоўскай інтэлігенцыі стварылі першыя марксісцкія партыі – Літоўскую Сацыял-Дэмакратычную Партыю і Рабочы Саюз Літвы. У 1902 г. на базе маладзёжных асветніцкіх гурткоў была створана Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. У 1903 г. яна змяніла назву на Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). Актыўна дзейнічалі і яўрэйскія арганізацыі. У 1897 г. прадстаўнікі яўрэйскіх марксісцкіх колаў аб’ядналіся ва Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). У 1898 г. пры падтрымцы ЦК Бунда ў Мінску адбыўся першы з’езд Расійскай Сацыял-Дэмакратычнай Рабочай Партыі (РСДРП).

Працэс стварэння палітычных партый значна паскорыўся падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Асноўныя падзеі рэвалюцыі адбываліся па-за межамі Беларусі, аднак і тут праходзілі мітынгі, забастоўкі і сялянкія выступленні. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест, згодна якому ў Расіі былі дазволены асноўныя грамадзянскія свабоды, а таксама заканадаўчы орган – Дзяржаўную думу. 18 кастрычніка па загадзе губернатара Курлова ў Мінску была расстраляна мірная дэманстрацыя гаражан. Сутычкі з паліцыяй і армейскімі часцямі адбыліся і ў іншых гарадах.

Да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія — усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяр-жаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны - пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.

Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамо-гай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў).

Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г, Найбольш значныя з іх — "Кан-стытуцыйна-дэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты).

Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіь

Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Балыыавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.

У 1905 – 1906 гг. на падставе маніфеста былі створаны Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, суполкі агульнарасійскіх партый эсэраў, кадэтаў, акцябрыстаў і інш. Актывізавалі сваю дзейнасць суполкі РСДРП, Бунда і іншых сацыялістычных партый. У 1906 г. прыхільнікі БСГ пачалі выдаваць першыя легальныя беларускамоўныя газеты "Наша доля" і "Наша ніва". Дзейнічалі прафсаюзныя аб’яднанні. Царскія ўлады актыўна падтрымлівалі стварэнне рэакцыйных крайне правых арганізацый, накшталт Саюза Рускага Народа і Рускага Акраіннага Саюза, прадстаўнікі якіх спавядалі вялікадзяржаўны шавінізм і арыентаваліся на манархію. 9 ліпеня 1906 г. ўладамі была распушчана І Дума, а 3 чэрвеня 1907 г. і ІІ Дума. Новае выбарчае заканадаўства павінна было садзейнічаць выбранню прыхільнікаў царскага самаўладдзя. Такім чынам, рэвалюцыя скончылася паражэннем. Але яна паказала, што сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне народа залежаць ад яго згуртаванасці і свядомасці.

Першая расійская рэвалюцыя была накіравана на звяржэнне са-мадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, знішчэнне саслоўнага ладу, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных мас. Яна павінна была расчысціць шлях для капіталізму, забяспечыць умовы развіцця найболын прагрэсіўнага яго тыпу, дэмакратызацыі ўсіх грамадска-палітычных інстытутаў.

Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамогай "малень-кай пераможнай вайны" з Японіяй (1904 - 1905) закончылася ваен-ным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул- Не выкарысталі і ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.

Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрываў найболын актыўную кіруючую ролю.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці 11 — 15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі.

Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дакладнага кіраўніцтва і каардынацыі выступленняў. Ініцыятарамі выступлен-няў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку - РСДРП, эсэры, Бунд, ШІСГ*БСІ\ Поспех выступленняў у значнай ступені залежаў ад узаемаадносін паміж імі. Аднак пачатак рэвалюцыі на Беларусі ўскладділа адсутнасць адзінства дзеянняў розных палітычных сіл, вопыту барацьбы, што негатыўна адбілася і на тактыцы дзеянняў.

"Кантакты сацыял-дэмакратаў з іншымі партыямі ў студзені-сакавіку 1905 г. былі нешматлікія з той прычыны, што працэс партыйнага групавання дробнай буржуазіі яшчэ толькі пачынаўся, іх арганізацыі не мелі дастаткова сіл і вопыту.

Тактыка, распрацаваная III з'ездам РСДРП, дазволіла згуртаваць рэвалюцыйныя сілы з улікам асаблівасцей рэвалюцыі на Беларусі.

Вясной і летам 1905 г. рабочыя Беларусі падтрымалі расійскі пра-летарыят. Гэтымі выступленнямі кіравалі ў асноўным арганізацыі РСДРП. Яны з'яўляліся найбольш мабільнымі і актыўнымі, іх лозунгі і мэты былі сугучныя жаданням і інтарэсам мас. Актыўна прайшлі на БеларуЬі першамайскія забастоўкі.

Пад уплывам пралетарскай барацьбы шырокі размах набыў сялянскі рух.

У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць закана-даўчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым больш што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.

Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў неза-лежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з са-мадзяржаўем на платформе Думы. Бальшавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі — тактыку паўбайкоту. Жыццё пацвердзіла правільнасць бальшавіцкай тактыкі — рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны цайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду сл'ова, схо-даў, саюзаў і г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяр-жаўную думу з заканада^ўчымі правамі і дапусціць да ўДзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад — канстытуцыйнае самадзяр-жаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў I Дзяржаўную думу. Буржуазіяў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю - "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ узмацніўся раскол. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем сустрэла царскі маніфест.

Станаўленне расійскага парламентарызму ішло цяжка. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў сама-дзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала 72 дні (1906), другая - 102 дні (1907). У іх складзе ад беларускіх губерняў меліся прадстаунікі правых сіл, прычым у II Думе пераважалі дзве шавіністычна-клерыкальныя групоўкі -руская праваакцябрысцкая і польская аўтанамісцкая, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і нацыянальных інтарэсаў беларускага народа. Але наогул па краіне склад II Думы быў болын радыкальны, чым I Думы, і калі на Беларусі левыя партыі пацярпелі паражэнне, то цалкам па Расіі яны атрымалі 222 месцы (з 384).

3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Ду-май). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны перава-рот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.

Расійская рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. завяршыла сабой т. зв. першы перыяд развіцця капіталізму. Яна аказала моцнае ўздзеянне на рост рабочага і нацыянальна-вызваленчага руху не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Былі пахіснуты асновы самадзяржаўя.

Дзейнасць III Дзяржаўнай думы, ажыццяўленне аграрнай рэформы з'явіліся другім (пасля рэформ 60 -70-х гадоў XIX ст.) крокам пераўт-варэння Расіі ў буржуазную манархію.

Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пе-раважную болыыасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907 — 1912) і IV (1912-1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.

Быў прыняты шэраг законаў, якія з'яўляліся аб'ектыўна шавіністычныміу адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што з'яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі, Аднак гэта не закранула беларусаў і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і павінны былі вучыцца на рускай мове.

Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных па-радкаў.

Рэвалюцыя 1905 — 1907 гг., заваяванне некаторых дэмакра-тычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей — усё гэта стварала пераду-мовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху.

Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё больш актыўна набіралі сілу. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народніцкім, I хаця ён не быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.