Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

40. Беларусь у час першай сусвегнай вайны

1 жніўня 1914 г. пачалася 1-я сусветная вайна. Яе пачатак быў звязаны з абвастрэннем супярэчнасцей, якія існавалі паміж буйнейшымі дзяржавамі свету. Кожная з іх выношвала альбо захопніцкія планы, альбо імкнулася ўтрымаць раней далучаныя тэрыторыі. Да 1914 г. сфармаваліся два буйныя ваенна-палітычныя блокі – Антанта (Расія, Англія, Францыя, Японія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Летам 1914 г. адносіны паміж двума блокамі абвастрыліся. 15 ліпеня Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі, краіне, з якой Расія мела вельмі цесныя адносіны. У Расіі пачалася мабілізацыя. Дазнаўшыся пра гэта, Германія абвясціла ёй вайну. На працягу тыдня ў вайну ўступілі ўсе ўплывовыя краіны Еўропы. У 1915 г. Італія выйшла з Траістага саюзу і перайшла на бок Антанты. Але Германія і Аўстра-Венгрыя знайшлі новага ўплывовага саюзніка - Асманскую Порту. Усяго ў 1-й сусветнай вайне ўдзельнічалі 33 дзяржавы з насельніцтвам 1,5 мільярда чалавек. З'яўленне новых відаў зброі (кулямётаў, аэрапланаў, хуткастрэльных гармат і г. д.) вымушалі сучаснікаў лічыць, што ваенныя дзеянні хутка скончацца. На самай справе вайна працягвалася да восені 1918 г. Расія аказалася непадрыхтаванай да такіх маштабных ваенных дзеянняў.

З пачатку вайны ва ўсіх беларускіх губернях уводзілася ваеннае становішча. У 1914 г. расійскія войскі нанеслі сур'ёзныя паражэнні праціўніку ў Галіцыі і Прусіі. Але слабасць расійскай арміі падштурхнула нямецкае кіраўніцтва перагледзець ваенныя планы і распачаць у 1915 г. наступленне супраць Расіі. У верасні – кастрычніку 1915 г. значная частка беларускіх зямель была занята нямецкімі войскамі. Пасля ўдалага контрнаступлення рускіх фронт усталяваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На неакупаваных землях Беларусі сабралася вялікая колькасць бежанцаў, дыслацыраваліся армейскія часці. Вайна спрыяла толькі прадпрымальнікам, чые прадпрыемствы працавалі на армію. Прыняцце "сухога закону" падарвала вінакурную прамысловасць. Сотні тысяч жыхароў былі ўзяты ў армію, іншыя масава ўдзельнічалі ў абарончых работах; праводзіліся рэквізіцыі. У выніку сельская гаспадарка была падарвана, у гарадах адзначаўся недахоп харчавання. Цяжкае было становішча салдат: хранічна не хапала зброі, харчу і адзення. У выніку незадавальненне распаўсюджвалася і сярод грамадзянскіх асоб, і сярод ваенных. Так, у кастрычніку 1916 г. адбылося паўстанне на размеркавальным пункце ў Гомелі, у якім удзельнічала звыш 4000 салдат. Гэта дазволіла сацыялістычным партыям з поспехам весці прапаганду ў гарадах і ваенных часцях.

Акупанты разглядалі беларускія землі як каланіяльныя тэрыторыі, якія павінны забяспечваць нямецкую армію ўсім неабходным. Яны вывозілі прамысловае абсталяванне, забіралі ў сялян харч, коней і нават вопратку. Беларускія палітычныя дзеячы неаднаразова спрабавалі дамовіцца з акупацыйнымі ўладамі аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага альбо асобнай беларускай дзяржавы, але немцы не былі ў гэтым зацікаўлены. Яны адводзілі беларускім дзеячам толькі сферу культуры і адукацыі: такія аб'яднанні, як Беларускі народны камітэт (1915 – 1918) і Цэнтральны савет беларускіх грамадскіх арганізацый (з 1916 г.) выдавалі на беларускай мове газету "Гоман", стваралі беларускія школы. Беларускія дзеячы выступалі на міжнародных канферэнцыях у Стакгольме і Лазане.

23 лютага 1917 г. ў Расіі пачалася другая буржуазная рэвалюцыя. 28 лютага Часовы камітэт Дзярждумы абвясціў аб пераходзе да яго ўсёй улады ў краіне. 2 сакавіка з гэтым рашэннем пагадзіўся Петраградскі Савет, які ўяўляў сабой орган кіраўніцтва паўстаннем рабочых і сялян. 2 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прастолу. Расія была абвешчана рэспублікай. Уводзіліся асноўныя грамадзянскія свабоды. Да склікання агульнага Устаноўчага сходу Расіяй кіраваў Часовы ўрад.

На Беларусі весткі аб перамозе рэвалюцыі з'явіліся 1 сакавіка і былі сустрэты насельніцтвам з вялікім энтузіязмам. 2 сакавіка рабочыя Мінска занялі асноўныя прадпрыемствы горада, арыштавалі каменданта і камандуючага фронтам. Была раззброена паліцыя. 4 сакавіка сфарміраваліся атрады добраахвотнай міліцыі на чале з бальшавіком М.В. Фрунзе. У той жа дзень узнік і Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў ствараліся ў іншых гарадах Беларусі. Акрамя таго, дзейнічалі падначаленыя Часоваму ўраду грамадзянскія камітэты. Такім чынам, пасля рэвалюцыі склалася сітуацыя двоеўладдзя.

25 сакавіка 1917 г. на з'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які павінен быў вырашыць пытанне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Гэту задачу БНК вырашыць не здолеў. На II з'ездзе ён быў ператвораны ў Цэнтральную раду. Але і яна не здолела канчаткова аб'яднаць нацыянальныя арганізацыі Беларусі. Таму ў кастрычніку на яе аснове была створана Вялікая беларуская рада. Праходзілі таксама з'езды сялянскіх дэпутатаў, быў праведзены I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

Прыход да ўлады буржуазіі не вырашыў ніводнай з найбольш вострых праблем: сяляне не атрымалі зямлю, не была скончана вайна, пагоршылася эканамічная сітуацыя. Пасля няўдалага ліпеньскага наступлення расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах 4 ліпеня ў Петраградзе адбылася антываенная дэманстрацыя. Яна была скарыстана Часовым урадам у якасці зачэпкі для ліквідацыі стану двоеўладдзя ў краіне: пачаліся арышты бальшавікоў, кіраўніцтва ў саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў перайшло да меншавікоў і эсэраў, якія ў асноўным падтрымлівалі палітыку буржуазіі. Часовы ўрад узначаліў эсэр А. Керанскі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончылася.

или

iЛютауская рэвалюцыя на Беларуси

Вайна паскорыла паспяванне рэвалюцыйнай сiтуацыi. Рэвалюцыя пачалася у Петраградзе 27 лютага 1917 г. Паустаушыя працоуныя i салдаты зверглi царскае самадзяржау'е. Звесткi аб перамозе рэвалюцыi у Петраградзе прыйшлi на Беларусь i-4 сакавiка. Па прыкладу Петраграда у гарадах i мястэчках стваралюя Саветы працоуных i салдацкiх дэпутатау. На прцягу сакавiка-красавiка арганiзацыйна аформiлiся 37 Саветау, у тым лiку ii працоуных, ii салдатскiХ i сялянскi i т.д. Найбольшым уплывам на Беларусi i 3аходнiм фронце быу Мiнскi Савет працоуных дэпутатау. 8 сакавiка ён аб'яднауся з салдацкiм i стау называцца Мiнскi Савет працоуных i салдацкiх дэпутатау. Савет выбрау Выканаучы камiтэт начале з Познерам. У Вiцебску быу створаны Савет з 5 па 8 сакавiка. 6 сакавiка быу створаны Гомельскi Савет Аналапчным чынам стваралюя i пачыналi сваю дзейнасць Саветы у iншых гарадах i мястэчках Беларусi. Класавая свядомасць i грамалзянская актыунасць гарадсюх працоуных i служачых на Беларусi у першыя днi рэвалюцыi праявiлiся i у масавым руху, звязаным з утварэннем прафесiйных саюзау. Да канца сакавiка у Мiнску арганiзацыйна аформiлiся прафесiйныя гарадскiя саюзы крауцоу, пераппетчыкау. У канцы жнiуня 1917 г. пачалюя выбары салдацкiх камiтэтау, да каца года на 3аходнiм фронце дзейнiчала 60 дывiзiйных, i5 карпусных, 3 армейсюя Саветы. 7-17 красавiка 1917 г. у Мiнску адбыуся i з'езд ваенных i працоуных дэпутатау армiй i тылу Заходняга фронту. Па пытаннi аб вайне з'езд выказауся за неабходнасць яе працягу з мэтай абароны рэвалюцыi. 3'еэд выказауся за прадастауленне салдатам усiх правоу i свабод, якiя атрымалi расiйскiя грамадзяне у вынiку рэвалюцыi. Па працоуным пытанням з'езд прызнау свабоду класавай барацьбы Па аграрнаму пытанню з'езд выступiу супраць самавольных захопау зямлi Сваiмi рашэннямi з'езд замацавау перамогу буржуазна- дэмакратычнай рэвалюцыi у войсках, што знаходзiлiся на Беларусi Да звяржэння самаджяржау'я сялянства Беларусi у цэлым аднеслася станоуча. Аднак прыкметнага руху сялян звесткi аб перамозе рэвалюцыi не выклiкалi. 20 сакавiка 1917 г. адбыуся з'езд сялянскiх дэпутатау. Па пытаннi аб вайне, сяляне занялi тую ж пазiцыю. што i франтавы з'езд: патрабавалi хутчэйшага адначасовага заключэння мiру усiмi краiнамi. З'езд прызнау неабходным для Расii працяг абарончай вайны, асудзiу дзезершрства i заклiкау сялян зрабiць усе, каб даць армИ хлеб i узмацнщь яе магутнасць. Вырашэнне аграрнага пытання дэлегаты адкладвалi да Устаноучага сходу, пры гэтым выказалюя за пераход усей зямлi у агульнанародную уласнасць i урауняльнае землякарыстанне на працоунай норме. Самавольныя захопы зямлi асуджалiся. Саветы прызнавалiся класавай арганiзацыяй сялянства. Як вiдаць. па асноуных пытаннях з'езд стау на эсэраускiя пазiцыi. Усебеларускiя нацыянальныя сiлы стварылi 25-27 сакавiка 1917 г. Беларускую краевую Раду. 2.Грамадска-палiтычнае жыцце у рэспублщы у сярэдзiне 60-80-х гг. iiл ум(i<пх ппп.ш.шпя у кр.iнс гптлпiтарiiагп сташнскаш режiму грлмалскапапiтi'iiiпп i купьтурнпп жыцце рдспу6лiцы у паспяпаенныя гады iызначалася i:лым рэжымам Перш за усе. жыцце грамадстна падпаралкоуiапася строгай рэшаментацыi i цэнiралiзацыi i этому служыла адпаведная сютэма грамадска-палiтычных арганiзацый (прафсаюзы. камсамол). якiЯ будавалюя выключiв як i у партыi. Бытавой з'явай стала татальная сочка не толькi за паволзiнамi i дзеяннямi люлзей. але i за складам IX лумак 3 поуным размахам дзейнiчалi даносы. Людзi былi пастаупены перал неабхолнасцю прыстасоувацца да умоу жыцця. якое патрабавала поунай злмовы ад уласных 'незапежных поглядау i пазщый. Пасля ХХ-га з'езду партыi. якi асудзiу культ асобы Сталiна, у краiне настушла так званая хрушчоуская "адлiга". БЫЛi спынены неабгрунтаваныя масавыя рэпрэсii, ажыццяулалася рэабiлiтацыя бязвiнна асуджаных. людзi сталi больш свабодна выказваць свае думкi i жыць больш раскована. Лднак далей некаторага паслаблення кантролю зверху справа не пайшла. паколькi сама сталiнская сгстэма упаду, яе цэнтралiзаваная таталiтарная сутнасць засталюя непахiснымi. Да таго ж, пасля зняцця Хрушчова у кастрычшку 1964 г з пасады Першага сакратара ЦК КПСС i вылучэння на пасаду Брэжнева, "адлiга" у грамадскiМ жыцщ стала прызнавацца непатрэбнай раскошай УзмацнiЛiСя ганеннi па палiтыччных матывах. Партыя, якая захавала упаду, атрыманую з рук Сталiна, уступаць яе нiкому не збiралася. Саветы, прафсаюзы. камсамол, толькi на словах абаранялi iнтарэсы народу. Адбылюя змены у сацыяльнай структуры грамадства - рост гарадского насельнiцтва i скарачэнне сельскага. Менавiта на гэтыя гады прыпадае умацаванне камандна-бюракратычнага апарату у вынiку узвышэння над грамадствам i афармленiя у сваеасаблiвую прывiлеяваную касту, якая атрымала назву наменклатуры, Гэта вяло да умацавання карупцыi, росту сацыяльнага расслаення грамадства, стрымлiвала яго рух на шляху прагрэсу. Важюм паказчыкам сацыяльна-эканамiчнага развiцця грамадства з'яуляецца павышэнне народнага дабрабыту. У гэту час сярэднямесячная грашовая заработная плата працоуных i служачых павысiлася з 63 у 1960 да 173 руб. у 1985 г. iстс)тна павысiлася аплата працы калгаснiкау. Ужо у 1975 г. сярэднямесячны заробак калгаснiка склау 78 руб. 3 1965 г. калгаснiкам сталi назначаць пенсii. Аднак прыкметны рост матэрыяльнага дабрабыту працоуных у гэтыя гады адставау ад узрастаючых патрэб грамадства i далёка не адпавядау дасягненням у гэтай галiне развiтых краiн свету i мiжнародным стандартам. У 80-х гг. жыццёвы узровень большасц[ насельнiцтва зшжауся у сувязi з незадаволеным попытам на прамысловыя i харчовыя тавары. 3 сярэдзшы 80- х гг. рэспублiка пачала упаузаць у паласу глыбокага эканамiчнага крызюу.