Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

37. Архитектура, выяуленчае мастацтва, тэатр и музыка.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. Музычнае жыццё. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Беларускія гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выдатнай ігрой знакамітых рускіх артыстаў М.Савінай, П.Арленева, М.Хадотава, В.Камісаржэўскай, Разнастайны рэпертуар рускіх драма-тычных калектываў складалі не толькі п'есы забаўляльнага характа-ру, але і лепшыя творы сусветнай і айчыннай драматургічнай класікі. Нязменным поспехам карысталіся творы М.Гогаля, А.Грыбаедава, А.Астроўскага, А.Чэхава і іншых рускіх драматургаў. Паспяхова гастралявалі на Беларусі ўкраінскія тэатры М.Старыцкага, М.Крапіўніцкага. Прыязджалі таксама польскія тэатральныя ка-лектывы.

Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыя-нальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XX ст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі т. зв. беларускіх вечарынак. На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу.

У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі, "Міхалка" Далецкіх, "Сватанне" А.Чэхава, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства.

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую ста-ронку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра.

У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М.Рымскі-Корса-каў, А.Грачанінаў, СТанееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л.Рагоўскі - аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вільні і Варшаве.

Выяўленчае мастацтва. У другой палове XIX - пачатку XX ст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.

На тэрыторыі Беларусі пасля закрыцця Віленскага універсітэта не было вышэйшай мастацкай навучальнай установы, Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з'явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І.Трутнева. Надзвычай важная роля гэтага мастака як нястомнага збіральніка і даследчыка культурных помнікаў беларускай старажытнасці і аўтара карцін на беларускую тэматыку. У 90-я гады XIX ст. былі адчынены мастацкія школы В.Мааса ў Мінску і Ю.Пэна ў Віцебску.

Архітэктура. Зрухі ў эканамічным жыцці грамадства прывялі да хуткага росту гарадоў (асабліва тых, якія знаходзіліся на чыгуначных шляхах), іх добраўпарадкавання, будаўніцтва водаправодаў, усталя-вання электрычнага асвятлення. Адбываліся змены ў планіроўцы гарадоў. У выніку ўладкавання забудовы ў цэнтральнай частцы гарадоў з'яўляліся новыя плошчы і бульвары, будаваліся мураваныя шмат-павярховыя дамы, Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова характарызавалася ў першую чаргу драўляным аднапавяр-ховым жыллём.

Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне XIX ст. Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, якая вызначалася некрытычным выкарыстаннем рознастылявых форм: неаготыкі, неабарока, неара-како, неакласіцызму, неараманскага і псеўдавізантыйскага стыляў, Неастылі атрымалі назву "архітэктуры гістарызму". Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры - пад барока, касцёлы — пад готыку, праваслаўныя цэрквы будавалі ў псеўдавізантыйскім ці псеўдарускім стылі. Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. распаўсюджанне на-быў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль у праваслаўным куль-тавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэрквау, механічна скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХІУ і ХУІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры.

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся таксама і неараманскі стыль. Найболып вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, - Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алены) у Мінску, пабудаваны ў 1908 г. Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма вежамі: дзвюма меншымі і адной высокай, у яго дэкаратыў-ным афармленні выкарыстаны элементы неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.).