Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

41. Разицце культуры Беларуси у пачатку 20 стагоддзя.

На пачатку XX ст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнааду-кацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічваласж колькасць* сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 ,г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31, 5 тыс. навучэнцаў.

Развіццё беларускай літаратуры. На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы XIX ст., на традыцыі, закладзеныя К.Каліноўскім, Ф.Багушэвічам, Я.Лучынам, А.Гурыновічам, абапіралася новая беларуская літаратура пачатку XX ст. Развівалася яна таксама і пад дабратворным уплывам рускай, польскай і ўкраінскай літаратур. Менавіта ў пачатку XX ст. бела-руская літаратура набыла рысы развітай літаратуры з разнастайнымі жанрамі і стылявымі накірункамі.

Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А.Пашкевіч). Яе кнігі рэвалюцыйных вершаў "Скрыпка бела-руская" і "Хрэст на свабоду" сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апа-вядальнага жанру. Яна напісала чытанку "Першае чытанне для дзе-так-беларусаў", выступала як публіцыст, даследчык гісторыі бела-рускага народнага тэатра.

Як народны паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай школы перакладу ўвай-шоў у гісторыю Я.Купала (І.Д.Луцэвіч). Першы яго верш "Мужык" быў апублікаваны ў маі 1905 г., а першы зборнік вершаў "Жалейка" ўбачыў свет у 1908 г. Найболыы значны паэтычны зборнік Я.Купалы дарэвалюцыйнай пары — "Шляхам жыцця" — быў выдадзены ў 1913 г.

Разам з Я.Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Я.Колас (К.М.Міцкевіч). Першы верш паэта "Наш родны край" з'явіўся ў друку ў 1906 г. Першы зборнік вершаў "Песні-жальбы" быў надрукаваны ў 1910 г. У сваёй грамадзянскай лірыцы Я.Колас часта звяртаецца да селяніна, імкнучыся абудзіць яго свядомасць. У 1912 г. выйшаў першы зборнік яго празаічных твораў "Апавяданні", а ў 1914 г. - "Родныя з'явы", куды ўвайшлі хрэстаматыйныя сёння апавяданні "Нёманаў дар" і "Малады дубок". Я.Колас пачаў стварэнне сваіх класічных паэм "Новая зямля" і "Сы-мон-музыка". Дакастрычніцкая творчасць паэта — сапраўдны мастацкі летапіс жыцця беларускага народа.

Тэатр. Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыя-нальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XX ст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі т. зв. беларускіх вечарынак. На вечарынках звычайна выступалі хоры, танцоры, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п'есы. На першапачатковым этапе сваёй дзейнасці ўдзельнікі вечарынак сутыкнуліся з недахопам беларускіх п'ес, таму яны ставілі драма-тычныя творы рускіх, украінскіх аўтараў. Рэпертуар вечарынак ук-лючаў таксама п'есы "Паўлінка" і "Прымакі" Я.Купалы, "Антось Лата" Я.Коласа, "Модны шляхцюк" К.Каганца.

На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Значнае месца сярод дзеячаў беларускай культуры заняла асоба яе стваральніка. Землямер па прафесіі, цесна звязаны з простым народам, сапраўдны патрыёт, І.Буйніцкі на свае ўласныя сродкі стварыў трупу ў асабістым фальварку Палевачы ў Дзісенскім па-веце (цяпер Глыбоцкі р-н), У 1907 г. замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага калектыву, а ў 1910 г. пасля ўдзелу ў Першай беларускай вечарынцы ў Вільні тэатр І.Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

Выяўленчае мастацтва. На рубяжы XIX — XX стст. у беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Крутер — пераважна ў жанры партрэта, Яшчэ падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, куды ён трапіў з дапамогай І.Рэпіна, мастак набыў вядомасць дзякуючы сваёй дыпломнай рабоце. Пасля вяртання ў Мінск Кругер адкрыў там у 1904 г. прыватную школу малявання. Мемарыяльны комп-лекс на месцы разгро-му расійскімі войска-мі шведскага корпуса генерала А Левенгаўп-та ў 1708 г. каля вЛясная (Ошўгарадскі

раён)

Беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці напісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды ("Мінск зімою", "Млын", "Каля касцёла"). У некаторых творах аўтара адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму і стылю мадэрн. Ф.Рушчыц аформіў таксама шэраг спектакляў у адным з віленскіх тэатраў. У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага бела-рускага мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. Эмацыянальныя, лірычныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі створаны работы "3 аколіц Пяцігорска", якую набыў П.Траццякоў для сваёй калекцыі, "Вясна ідзе", што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў, Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І.Рэпіным. Шэраг значных работ ства-рыў В.Бялыніцкі-Біруля ў паслякастрычніцкі перыяд.

У беларускай графіцы другой паловы XIX ст. самай прыкметнай фігурай быў М.Андрыёлі, аўтар ілюстрацый да твораў А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі. Графічныя работы стваралі таксама А.Каменскі, С.Богуш-Сестранцэвіч, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец).