Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист арх Бел.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
3.3 Mб
Скачать

2. Каменная вежа

Камяне́цкая ве́жа (памылковая назва — Бе́лая ве́жа) — абарончая вежа ў Камянцы, збудаваная ў 1271—1289 гадах архітэктарам Алексам як умацаваньне паўночных межаў Валынскага княства. Сёньня тут месьціцца філія Берасьцейскага абласнога музэю (пачынаючы з 1960 году).

Камянецкая вежа — найбольшае вышынёю (каля 31 мэтра) і ступеньню захаванасьці збудаваньне падобнага кшталту. На тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя вежы існавалі таксама ў Берасьці, Горадні, Тураве і Наваградку, аднак яны не захаваліся да нашага часу.

Заснаваньне

Першыя летапісныя згадкі пра ўзьвядзеньне Камянецкай вежы датуюцца 1276 годам. Галіцка-Валынскі летапіс захаваў аповед пра заснаваньне Камянцу валынскім князем Уладзімерам Васількавічам: И потом вложил Бог благую мысль в сердце князю Владимиру, задумался он, чтобы где-нибудь за Берестьем поставить город.

На загад валынскага князя Ўладзімера Васількавіча для будоўлі новага гораду быў пасланы «градаруб» Алекса. З дапамогай мясцовага насельніцтва быў збудаваны «столп камен высотою 17 саженей. Подобен удивлению всем зрящим на него».

Дакладная дата будаўніцтва невядомая. На выснове Іпацьеўскага летапіса прынята лічыць, што вежа была збудаваная ў пэрыяд з 1276 году па 1288 год.

Плян

Замак утвараў сабой закрытую абарончую сыстэму. Як і многія эўрапейскія замкі, ён меў вялікую круглую вежу на насыпаным узгорку, абаронены ўзгоркам і ракою з паўночнага боку, і прылягаючым дваром замка, які быў поўнасьцю разбураны ў 1903. Такі тып motte-and-bailey замка зьяўляецца ў 10 і 11 стагодзьдзях паміж рэкамі Райнам і Луараю і паступова пашыраецца на большасьць заходняй Эўропы і нават на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Вежа з чырвонай цэглы з службовымі і жылымі пакоямі на 5 паверхах унутры была галоўнаю вежаю, што было распаўсюджана ў Францыі і Ангельшчыне да 16 ст. Вежа мае вышыню 30 м, сьцены таўшчынёю 2,5 м, і страху з нахілам.

Драўляны замак ужо да першай паловы XVII ст. ня меў буйных абарончых умацаваньняў. Інвэнтар 1635 году паказвае, што замак меў браму з параднай заляй абкружанай галерэяй. Цэнтар дзядзінца займаў дом з сенцамі, сталоўкай, жылымі і гаспадарчымі памяшканьнямі. Каля яго стаяў дом на дзьве хаты з сенцамі, сьвіран, піўніца, кухня, за валам — сьпіхлер і бровар. У 1728 годзе замак прыйшоў у заняпад: заля над брамаю пераўтварылася ў сьвіран, а на месцы сядзібнага дому былі ўзьведзены фальварачныя пабудовы. У сярэдзіне XVIII ст. замак быў ізноў рэканструяваны: над брамаю ўзьведзена альтанка з кружганкам, на дзядзінцы пабудаваны драўляны палац пад драніцавым дахам і трыма вежкамі на верхнім паверсе. Да 1821 году замак цалкам прыйшоў у заняпад.

Цагляны мур

Вежа цалкам збудаваная з цэглы, што робіць яе ўнікальнай. Цагляныя канструкцыі былі рэдкасьцю ў гэтай частцы Эўропы да канца сярэднявечча, бы вытворчасьць цэглы была дарагою у тыя дні. Да 16 ст. пераважна каменны мур выкарыстоўваўся дзеля ўмацаваньняў, цэркваў і манастыроў, толькі некаторыя часткі інтэр’еру рабіліся з цэглы. У вежы прасочваецца ўплыў заходняй Эўропы, дзе цагляны мур шырока ўжываўся ў канцы 13 — пачатку 14 ст.

Непадобна да вузкіх байніц на ніжніх паверхах, вялікія сьпічастыя вокны і нішы на верхнім паверсе зьяўляюцца выдатным прыкладам раньняй готыкі на Беларусі.

Праёмы вокнаў і нішаў былі атынкованы і пабелены. Вокны былі спраектаваны такім чынам, каб не дапусьціць трапляньня сьвятла ў пакоі, дзе жыла шляхта падчас асады. Шкляныя вокны былі яшчэ адным атрыбутам гатычнай архітэктуры. Відавочна, што рэзыдэнты хацелі стварыць хатнія ўмовы ў галоўнай вежы. Верхняя частка вежы была мела зубцы і ўзор паверхні накшталт цаглянай кладкі.

Частку цэглы экстэр’еру пашкодзілі ці разабралі мясцовыя жыхары, але яе аднавілі ў 1903 годзе, калі археалягічныя дасьледаваньні мелі месца вакол вежы. Спатрэбілася 10000 цаглін.

Высоким качеством отличается и кладка на известковом беловато-сером растворе, толщина швов 2-4 см. Для связывания рядов кирпичей в них чередуются два «ложка» и один «тычок» (балтская или вендская кладка).