Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

24. Палитычны крызис рп, спробы реформ (др пол 18 ст.) Падзелы рп и далучэнне бел земель да Рос имперыи.

Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любліна да трох падзелаў - гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

Такім чынам, Люблінская унія - гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай,

Другім вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найболып небяспечным было спалучэнне знакамітых "залатых шляхецкіх воль-насцей": выбранне манарха, liberum veto і "Расtа соnventа", "канфедэрацыі" і "рокашы". Страціўшы са смерцю Жыгімонта II Аўгуста манархічную дынастыю Ягелонаў, якая правіла амаль 200 гадоў, палякі не знайшлі ў сябе дзяржаўнай мудрасці і адказнасці за лёс бацькаўшчыны і не вылучылі ніводнай са шматлікіх вядомых магнацкіх фамілій на каралеўскі пасад.

Выбранне манарха мела і такую адмоўную рысу, як подкуп. Ка-рупцыя стала звычайнай з'явай палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. У выніку шырока распаўсюджанай карупцыі з грамадскай свядомасці паступова знікаюць такія паняцці, як маральнасць, сумленне, год-насць, грамадзянскі доўг, патрыятызм і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Выбары манархаў у Полыпчы стваралі таксама падставу для зацікаўленасці суседніх краін у "хатніх" справах Рэчы Паспалітай; паступова яны ўцягваюцца ў вырашэнне польскіх спрэчак, у тым тіку і ўзброенай сілай.

Такім чынам, дастаткова было адной шляхецкай вольнасці — выбрання караля, каб прывесці дзяржаву да згубы. Але шляхта ка-рысталася яшчэ і такой вольнасцю, як "Расtа соnventа". Гэтыя ўмовы для выбрання караля звычайна пашыралі шляхецкія вольнасці і абмяжоўвалі каралеўскую ўладу, адначасова паглыблялі палітычны крызіс, бо інтарэсы шляхецкіх груповак часцей за ўсё не адпавядалі інтарэсам дзяржавы. Так з'явіліся "Генрыхавы артыкулы", хвалёны Літоўскі Статут 1588 г., няздзейснены польскі план унітарнай дзяржавы і іншыя пытанні. Выбары, такім чынам, прымалі выгляд гандлю паміж рознымі групоўкамі шляхты і кандыдатам у каралі. Дарэчы, да Люблінскай уніі шматлікія заявы шляхецкіх дэпутатаў на сейміках насілі форму просьбаў да вялікага князя. Каронны ж сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. I кароль павінен быў строга выконваць як "Расtа соnventа", так і пастановы сейма. Гэта шляхецкая вольнасць была гарантавана правам на "канфедэрацыі" альбо "рокашы", якія, па сутнасці, былі не чым іншым, як узаконеным правам шляхты развязаць грамадзянскую вайну ў дзяржаве супраць вышэйшай улады ў асобе караля.

Шляхецкія вольнасці вянчала знакамітае liberum veto якое не проста нараджала анархію, карупцыю), але магло наогул паралізаваць цэнтральную ўладу, дзяржаўны механізм. 3 сярэдзіны XVII ст. гэта тэндэнцыя пачала перарастаць у звычайную з'яву палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае прыкметнае аслабленне манархічнай улады, бяспрыкладнае ўзмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення. Трэцім вытокам палітычнага крызісу з'явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму права-слаўнаму насельніцтву.

Чацвёрты выток палітычнага крызісу - сдалучэнне нацыя-нальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адміністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павіннасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII ст, найбольш уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х - Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў, Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гет-мана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пака-рання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны, у выніку якой руйнавалася Беларусь. Пачатак Паўночнай вайны не спыніў феадальных міжусобіц, Сапега перай-шоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць і руйнаваць айчыну. Скончылася вайна, але не спыніліся феадальная анархія і бясконцыя інтрыгі, барацьба за ўладу.

Пасля Паўночнай вайны палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай пе-рарастае ў апошнюю стадыю — агонію.

У часы кіравання Аўгуста III (1733 - 1763, сын Аўгуста II) феа-дальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыя-нальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая, даволі характэрная рыса — зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

Набліжэнке канца адчувалі і сучаснікі падзелаў Рэчы Паспалітай, і таму патрыёты спрабавалі хоць як-небудзь прыпыніць агонію.Падзенне нораваў пануючага шляхецкага стану згубіла яго, зрабіла няздольным кіраваць дзяржавай. Гэта і было адной з галоўных пры-чын пастаянных зваротаў розных груповак за дапамогай да суседніх краін.

Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміi. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паў-ночна-заходнюю частку Полыычы (Памеранію і кавалак Вялікай Полынчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя — паўднёвую частку Полынчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай. 3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай. . Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе "першынство ў пры-ватным і грамадскім жыцці". Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у капрамку збліжэння мяш-чанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане - набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калі ён таго захоча, вызваляць му-жыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Полыпчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм. 1793 г. адбыуся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Полыпча, а да Расіі — частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстан-не на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання - "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю. Супрадь рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола, Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі кроіць Рэч Паспалітую.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам.