Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпорка.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
758.27 Кб
Скачать

29. Международные отношения в Европе в период наполеоновских войн. Отечественная война 1812г и Бел.

Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. склалася наступная. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляк-сандр I дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Полынчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А.Чартарыйскі па прапанове Аляксандра I ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 — пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.

24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоў-цаў (каля 60 - 70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад каманда-ваннем князя Ю.Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку налалео-наўскай арміі супраць Расіі, Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк. 28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго болын прыхільнай, калі ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў ут-вораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распадсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Бе-ластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне", Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны

былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.

Шляхта, якая толькі што прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі, Велізарнаму войску Напалеона ў межах Літвы, Беларусі і Паўноч-най Украіны ў чэрвені 1812 г. супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я ~ генерала М.Б.Барклая дэ Толі, 2-я - генерала П.І.Баграціёна, 3-я -генерала А.П.Тармасава.

Каб перакрыць французам шлях на Кіеў, 3-я армія была пакінута ў Валынскай губерні, А 1-й і 2-й арміям патрэбна было злучыцца, каб пазбегнуць разгрому паасобку. У ліпені 1812 г. вызначылася не-магчымасць злучэння 1-й і 2-й армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.

3 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. Ён вырашаў, што рабіць далей. Галоўны план Напалеона - разграміць рускую армію на Беларусі — не быў выкананы. У гэтых умовах Напалеон меў намер пачаць перагаворы з Аляксандрам I у Віцебску. Але ад гэтага плана французскаму імператару давялося адмовіцца. Яго армія, складзеная з прадстаўнікоў заваяваных краін, па-чала на вачах развальвацца: зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напа-леон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі.

22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам, а 2 — 5 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў болын за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І.Кутузаў. 26 жніўня адбылася генеральная бітва ля в. Барадзіно. Сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пя-

хотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі вядомыя Баграціёнавы флешы. 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.

Кутузаў з мэтай захавання арміі загадаў пакінуць Маскву,

якую неўзабаве занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляк-

сандра I на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка

1812 г. пачаў адступаць з Масквы на Смаленск па спустошанай

мясцовасці. '

7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычні-ка — Віцебск, 4 лістапада — Мінск.

Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в.Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.

У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчын-най вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в.Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в.Салтанаўка (каля Магілёва) і інш.

Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывялі да маса-вай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва змен-шылася ў 2 — 3 разьь Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся па-сяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.

Цяжкія вынікі вайны для бела-рускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызвален-не ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".