Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

СПІС УМОЎНЫХ СКАРАЧЭННЯЎ

А.А. – Атилов, А. Азбука бокса / А. Атилов. – Ростов-на-Дону:

Феникс, 2007. – 64 с.

А.Б. – Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў / А.М. Булыка. – Мінск: Нар.асвета, 1993. – 398 с.

АТП – Агульная тэорыя права: навуч. дапам. / М.У. Сільчанка, В.В .Сядзельнік, С.А. Жаўняровіч; пад рэд. М.У. Сільчанкі. – Гродна: ГрДУ, 2004. – 345 с.

Б.Дж. – Бэрдшоў, Дж. Эканоміка: у 2 ч. – Мінск: Тэхналогія; БеларускіФондСораса, 1996. – Ч. 1: Уводзіны. Мікраэканоміка; пер. з англ. А. Кудраўцава; пад рэд. У. Кулажанкі. – 560 с.; Ч. 2: Макраэканоміка; пер. з англ. Т. Паваліхінай; пад рэд. А. Церашкова. – 527 с.

БелСЭ – Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. – Мінск:

БелСЭ, 1969–1975.

В.Е. – Егорычев, В.Е. Язык и люди / В.Е. Егорычев // Адукацыя

івыхаванне. – 2004. – № 6. – С. 60–63.

В.І. – Іўко, В.С. Барацьба спартыўная / В.С. Іўко, Я.І. Качурка, В.А. Максімовіч. – Гродна: ГрДУ, 1997. – 331 с.

В.К. – Камаев, В.Д. Учебник по основам экономической теории (экономика) / В.Д. Камаев. – М.: Владос, 1997. – 384 с.

І.К. – Кузнецов, И.Н. История государства и права Беларуси / И.Н.Кузнецов,В.А.Шелкопляс. –Минск:Дикта,1999. –272с.

КПБ – Крымінальнае права Беларусі (закон, злачынства, адказнасць): навуч. дапам. / А.У. Баркоў [і інш.]; пад рэд. А.У. Баркова. – Мінск: Завігар, 1997. – 287 с.

М.С. – Сільчанка, М.У. Асноўныяэтапыбеларускайдзяржаўнасці: навуч. дапам. / М.У. Сільчанка, І.А. Басюк. – Гродна:

ГрДУ, 1995. – 122 с.

261

С. –

Сокал, С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой

 

думкіБеларусі / С.Ф. Сокал. – Магілёў: Абл. друк. імя

 

Я.М. Свярдлова, 1999. – 142 с.

Сільч. –

Сільчанка, М.У. Паходжанне дзяржавы і права: вучэб.

 

дапам. / М.У. Сільчанка. – Гродна: ГрДУ, 2005. – 147 с.

С.К. –

Юрыдычныэнцыклапедычныслоўнік /рэдкал.:С.В.Кузьмін

 

[і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1992. – 636 с.

С.Л. –

Сямешка, Л.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. /

 

Л.І. Сямешка. – Мінск: Сучаснае слова, 1999. – 224 с.

СЭБ –

Спортивная энциклопедия Беларуси. – Минск: БелЭн,

 

2005. – 504 с.

ТСБМ –

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск:

 

БелЭн, 1977–1984.

У.К. –

Краж, У.М. Беларускія народныя гульні ў школе /

 

У.М. Краж, В.В. Трубчык. – Мінск, 1993. – 111 с.

Хрэстам. – Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / склад. А.Ф. Коршунаў. – Мінск: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МА БССР, 1959. – 471 с.

ЭпБ – Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск: БелСЭ,

1983–1986.

ЭРБ – Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. – Минск:

БелЭн, 2005. – Т. 1. – 1040 с.

ЭСЮС – Энциклопедический словарь юного спортсмена. – М.: Педагогика, 1980. – 480 с.

262

*ГЭТА ЦІКАВА!

ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ

У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе шмат фразеалагізмаў, звязаных з маўленнем ваенных. Адны з іх запазычаны з рускай мовы: адпраўляць у штаб Духоніна (каго), баявое хрышчэнне, біць у набат, на ўзводзе. Іншыя з’яўляюцца паўкалькамі ці калькамі: з французскай мовы – браць на абардаж (каго, што),

паліць свае караблі; з нямецкай мовы – складваць зброю і інш.

Аднак большасць фразеалагізмаў, якія ўзніклі ў маўленні ваенных, па паходжанні агульныя для ўсходнеславянскіх моў (рускай, бела-

рускай, украінскай): разведка боем, цяжкая артылерыя, выклікаць агонь на сябе, выбываць са строю, не з палахлівага дзесятка, у абозе, здаваць пазіцыі і інш. «Дакладную характарыс-

тыку ў генетычным плане... выразы, магчыма, атрымаюць толькі з шырокім вывучэннем славянскай фразеалогіі ў гістарычным плане, калі будуць складзены гістарычныя слоўнікі фразеалагізмаў славянскіх моў. На сённяшнім жа этапе развіцця гістарычнай фразеалогіі і фразеаграфіі выкарыстанне тэрмінаў тыпу «агульны для ўсходнеславянскіх моў» больш правамернае, чым неаргументаваная кваліфікацыя пэўнага выразу як «уласна беларускага» ці «ўласна рускага» і г.д.» [3, с. 6–7].

Некаторыя фразеалагізмы ўтвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічных словазлучэнняў, якія ў маўленні ваенных ужываліся ў сваім прамым значэнні: браць на мушку (каго, што) (‘засяроджваць увагу на кім-, чым-н., сачыць за кім-, чым-н.’); браць на ўзбраенне (што) (‘дзейсна выкарыстоўваць, прымяняць у сваёй практыцы, дзейнасці’); дымавая заслона (‘маскіроўка, наўмыснае адцягванне ўвагі ад чаго-н.’); камандаваць парадам (‘распараджацца, верхаводзіць, быць завадатарам, аказваць уплыў на ход чаго-н.’); міна запаволенага дзеяння (‘тое, што пагражае небяс-

печнымі наступствамі’); падводзіць міну (пад каго, пад што)

(‘цішком рабіць вялікую непрыемнасць каму-н.’); пачуццё локця (‘узаемная падтрымка’) і інш. Апошні выраз (пачуццё локця) з’яўляецца паўкалькай з рускай мовы. Ён сведчыць пра стэрэатып рускага салдата: яго ўменне падтрымліваць сінхроннасць руху і раўненне ў страі. Спецыфіка войн на тэрыторыі Расіі заключалася ў іх маштабнасці, у правядзенні асноўных баёў на раўніннай мясцовасці, дзе звычайна задзейнічана вялікая маса людзей і дзе ўменне тры-

263

маць строй, адчуваць локаць свайго суседа ў страі, аказваць калектыўны адпор ворагу цаніліся намнога больш, чым гераізм індывіда.

У выніку метафарызацыі свабодных словазлучэнняў склаліся наступныя выразы: браць на абардаж (каго, што) (‘рашуча дзейнічаць у адносінах да каго-, чаго-н.’). Слова абардаж абазначае ‘счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі’; станавіцца ў строй (‘рабіцца дзеючым, працаздольным ці баяздольным’). Слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’; ціхай сапай (‘цішком, потайкам і паступова рабіць што-н.’). Усім вядома слова сапёр. У рускую мову яно прыйшло з французскай і мае значэнне ‘той, хто займаецца сапай’. А што такое сапа? Як пазначае Э.А. Вартаньян, у Італіі цаппа – жалязняк, рыдлёўка для земляных работ. Запазычанае з італьянскай мовы ў французскую, гэтае слова спачатку гучала як сап і мела значэнне ‘земляныя, акопныя і падкопныя работы’, а потым перайшло ў слова сапёр. Тэрмін сапа пранік і ў маўленне ваенных, дзе ціхая сапа азначала ‘работы, якія вядуцца з асаблівай асцярожнасцю, без шуму, у поўным сакрэце’. Калі ж гэты выраз шырока распаўсюдзіўся ў агульнаўжывальнай мове, ён набыў значэнне ‘цішком, употай і паступова рабіць што-н.’ [2, с. 268].

На аснове суадносных дзеяслоўных фразеалагізмаў (аддаць чэсць (каму), выбываць (выходзіць) са строю, ламаць (паламаць) коп’і (з-за каго, за што)) утвораны выразы адданне чэсці

(‘вітанне каго-н. па-ваеннаму, з прыкладаннем рукі да галаўнога ўбору’), выхад са строю (чаго) (‘псаванне, паломка чаго-н.’), коп’і ломяцца (з-за каго, з-за чаго) (‘адбываюцца гарачыя спрэчкі, рашучая барацьба’) і пад.

Многія фразеалагізмы звязаны з даўнімі рэаліямі, гістарычнымі падзеямі і асобамі. Напрыклад, фразеалагізм біць у набат (‘настойліва звяртаць усеагульную ўвагу на што-н. небяспечнае, заклікаць на барацьбу з ім’). У маскоўска-рускіх войсках набатам называлі вялікі медны барабан, гук якога з’яўляўся сігналам трывогі. Пазней гэтым словам сталі называць і трывожнае гучанне спецыяльнага звона – набата. Гук гэтага звона, мерны, моцны, далёка разносіўся па акрузе, і людзі ведалі, што ім пагражае нейкая небяспека.

Пра старажытнасць расказвае і фразеалагізм ламаць (паламаць) коп’і (з-за каго, за што) (‘горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-н., адстойваючы чые-н. інтарэсы’). Тады кап’ё (доўгая драўляная палка з металічным наканечнікам) было зброяй першай сутычкі. Уступаючы ў бой, воіны стараліся выбіць праціўніка з сядла, пры гэтым нярэдка ламалі коп’і.

264

Ва ўсіх славянскіх мовах, а таксама ў французскай, нямецкай і іншых з той жа вобразнасцю і граматычнай структурай, пры адпаведных лексічных эквівалентах, жыве фразеалагізм спаліць за сабой масты (‘рашуча парваць з мінулым, не мець магчымасці вярнуцца да яго’). Гісторыя войнаў і паходаў ведае нямала выпадкаў, калі, наступаючы і пераправіўшыся на другі бок ракі, палкаводцы спальвалі за сабой масты, каб паказаць салдатам, што назад дарогі адрэзаны і што наперадзе толькі рашучая і пераможная барацьба або смерць. Захавалася паданне, што менавіта так зрабіў Дзмітрый Данскі. Ноччу 8 верасня 1380 г. ён разбурыў пасля сябе ўсе пераправы праз Дон, каб воіны ведалі, што назад дарогі няма. Гэта надало мужнасці воінам, і на Куліковым полі яны канчаткова разбілі мангола-татарскую арду. Цяжкае іга перастала існаваць.

Пра падзеі больш блізкія да нас сведчыць выраз адпраўляць у штаб Духоніна (каго) (‘расстрэльваць’). Гэты выраз быў асабліва хадавым у гады грамадзянскай вайны і пасля. Генерал Духонін узначальваўу1917 г. ВярхоўнаеГалоўнакамандаваннерускайармііі20 лістапада 1917 г. на магілёўскім вакзале стаў адной з першых ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Выраз склаўся ў сувязі з гэтай падзеяй [3, с. 34].

Як пазначае І.Я. Лепешаў, «свядомае і асэнсаванае засваенне, а затым і ўжыванне шмат якіх фразеалагізмаў можа быць паспяховым толькі пры ўмове, калі носьбіт мовы ведае вытокі, гісторыю ўзнікнення гэтых выразаў, мае хоць бы элементарнае ўяўленне пра жыццё пэўных фразеалагізмаў у часе і прасторы» [3, с. 3] (В.Маршэўская).

Рэкамендаваная літаратура

1. Вартаньян, Э.А. Из жизни слов / Э.А. Вартаньян . – М.: Детгиз, 1963. – 319 с.

2.Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 2004. – 448 с.

УСТАРЭЛЫЯ СЛОВЫ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ЛЕКСІЦЫ

На пэўным этапе свайго развіцця любая мова імкнецца да таго, каб тая сукупнасць моўных сродкаў, якая склалася і нарматыўна замацавалася, як мага паўней і дакладней адлюстроўвала сістэму разнастайных прадметаў, з’яў, дзеянняў, паняццяў, прымет і г.д.

Змены ў жыцці грамадства (палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя) адлюстроўваюцца ў мове, перш за ўсё ў яго слоўнікавым складзе. Змены ў лексічнай сістэме мовы абумоўле-

265

ны тым, што з’яўленне новага ў жыцці прыводзіць да з’яўлення новых слоў, у выніку чаго адбываецца папаўненне слоўнікавага запасу. Але ў мове назіраецца і адваротны працэс – знікненне некаторых слоў, што таксама з’яўляецца адлюстраваннем змен у жыцці грамадства. Улічваючы гэта, «у лексічным складзе мовы вылучаюцца дзве катэгорыі слоў: словы актыўнага ўжытку і словы, якія рэдка ўжываюцца і застаюцца ў пасіўным запасе» [3, с. 436].

З’ява існавання актыўнай і пасіўнай часткі ў слоўнікавым складзе можа назірацца не толькі сярод агульнаўжывальных слоў, але і сярод спецыяльнай лексікі, да якой большасць даследчыкаў адносяць тэрміны, прафесіяналізмы, наменклатуру [1, с. 111; 4, с. 167]. Спецыяльная лексіка, з’яўляючыся спецыфічнай і параўнальна самастойнай часткай у сістэме лексікі літаратурнай мовы, у той жа час непарыўна звязана з ёй і падпарадкоўваецца тым законам, нормам і працэсам, якія адбываюцца ў мове.

Спынімся на некаторых асаблівасцях існавання і функцыянавання пасіўнай часткі сярод эканамічных намінацый.

Пасіўная частка ўключае ў сябе словы, якія выйшлі ці выходзяць з ужытку і з’яўляюцца малавядомымі ці невядомымі носьбітам сучаснай беларускай мовы. Існаванне пасіўнай часткі лексікі абумоўлена дзвюма прычынамі: па-першае, у рэчаіснасці перастаюць існаваць прадметы, з’явы, паняцці – і па гэтай прычыне знікаюць адпаведныя назвы, па-другое, у працэсе развіцця лексічнай сістэмы на змену адным назвам прыходзяць другія.

У адпаведнасці з гэтым устрэлыя словы сярод эканамічнай лексікі, як і сярод агульнаўжывальных слоў, падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы, пад якімі мы разумеем словы, што «выйшлі з актыўнага ўжытку і перайшлі ў пасіўны запас у сувязі са знікненнем тых рэалій, якія яны абазначалі» [3, с. 438], у эканамічнай лексіцы сустракаюцца не часта. Значэнне большасці такіх адзінак на сёння не ўсведамляецца дастаткова поўна без спецыяльных даведнікаў. Такія словы не маюць сінонімаў у сучаснай беларускай мове. Аналізуючы «Слоўнік бугальтэрскае тэрмінолёгіі» (Менск, 1928), мы выявілі наступныя адзінкі, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца гітарызмамі: ліхвяр ‘той, хто бярэ высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’, гербавы збор ‘асобы дзяржаўны збор пры афармленні дакументаў па грамадска-права- вых справах’, скарбнік ‘у дарэвалюцыйнай Расіі – кіраўнік казначэйства’, сельскагаспадарчая камуна ‘у першыя гады Савецкай улады – адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі з поўным

266

абагульненнем сродкаў выворчасці, спажывання і бытавога абслугоўвання’, чырвонец ‘грашовы крэдытны білет вартасцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г.’, а такса-

ма словы бушаль, тэрміновыя купоны, базная кніга, гарцавы

збор, заборная кніжка, картэль, чырвоны процант, ападаткавальны ліст, ордарная кніга, ясак і інш.

Архаізмы, якія ўяўляюць сабой «назвы прадметаў і з’яў, што існуюць і ў наш час, але ў працэсе развіцця мовы былі названы іншымі словамі – сінонімамі» [2, с. 576], больш пашыраны ў эканамічнай лексіцы. У залежнасці ад таго, поўнасцю ці часткова адрозніваюцца яны ад сучасных назваў, вылучаюцца наступныя іх тыпы.

Уласналексічныя архаізмы – словы, якія сваім фанетыкамарфалагічным саставам поўнасцю адрозніваюцца ад сучасных назваў: літацыя – аўкцыён, угода – здзелка, установец – зас-

навальнік, агуловы прыбытак – валавы прыбытак, павер – крэдыт, дысконт – улік, застава – заклад, гуртавік – аптавік, мыта – пошліна, посул – прапанова, злічва – вынік, падрахунак, застаўны ліст – закладны ліст, каморны – кладаўшчык, манко – недаважванне, гуртавы гандаль – аптовы гандаль, перавознае мыта – транзітная пошліна і інш.

Лексіка-фанетычныя архаізмы адрозніваюцца ад сучасных назваў асобнымі гукамі: амортызацыйны капітал – амартыза-

цыйны капітал, балянс – баланс, дэномінацыя – дэнамінацыя, гіпотэка – іпатэка, процант – працэнт, рэквізыты – рэквізіты, цэртыфікат – сертыфікат, даклярацыя – дэкларацыя, рэялізацыя – рэалізацыя, сортымэнт – асартымент, субсыдыя – субсідыя, фузыя – фузія, экспэдытар – экспедытар і інш.

Лексіка-словаўтваральныя архаізмы адрозніваюцца ад сучасных назваў словаўтваральнымі элементамі – суфіксамі ці прыстаўкамі:

акцыйнае таварыства – акцыянернае таварыства, бракар – бракароб, грузаатрымовец – грузаатрымальнік, дастаўнік – дастаўшчык, банкавы крэдыт – банкаўскі крэдыт, пазычковец – пазычальнік, імпортар – імпарцёр, корэспандавальны рахунак – карэспандэнцкі рахунак, попіс – вопіс, выплатнік – плацельшчык, рэзервенны капітал – рэзервовы капітал і інш.

Што да лексіка-семантычных архаізмаў, у якіх страчваецца адно ці два значэнні мнагазначнага слова, то сярод эканамічнай лексікі гэты тып архаізмаў менш распаўсюджаны. Напрыклад, у семантыцы мнагазначнага слова пенсія ўстарэлым будзе значэнне ‘заработная плата’, а значэнне ‘перыядычнае грашовае забеспячэнне ў старасці, у выпадку страты працаздольнасці і г.д. з’яўля-

267

ецца сучасным, агульнаўжывальным. У слове сіндыкат выйшла з ужытку значэнне ‘ў СССР на пачатку нэпу – аб’яднанне трэстаў пэўнай галіны прамысловасці, якое вяло планавую закупку і збыт прадукцыі’. З іншай семантыкай слова функцыянуе і на сённяшні дзень. Устарэлымі з’яўляюцца значэнні ‘пакупнік’ у слове купец і ‘іншаземны купец’ у слове госць.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што спецыяльная лексіка мае свае спецыфічныя асаблівасці, яна ўсё ж такі застаецца элементам лексічнай сістэмы і падпарадкоўваецца яе законам. Пацвярджэнне гэтаму – наяўнасць устарэлых назваў (гістарызмаў і архаізмаў) як на агульнамоўным узроўні, так і сярод тэрмінаў, прафесіяналізмаў, наменклатур. (А.Садоўская)

Рэкамендаваная літаратура

1. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: курс лекцый / Л.А. Антанюк, Б.А. Плотнікаў. – Мінск: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2003. – 240 с.

2.Беларуская мова: энцыклапедыя / Беларус. энцыкл.; пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск:

Бел-Эн, 1994. – 655 с.

3.Лекcікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.

4.Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка: вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ / В.А. Ляшчынская. – Мінск: УП «ІВЦ Мінфіна», 2003. – 243 с.

З’ЯВА СІНАНІМІІ Ў СПАРТЫЎНАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Спартыўная лексіка, якая шырока ўвайшла ў наша жыццё і штодзённа выкарыстоўваецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы), можа служыць аб’ектам даследавання такой моўнай з’явы, як сінанімія тэрмінаў. Прычым тэрміны-сінонімы ў адрозненне ад агульнамоўных сінонімаў «не характарызуюць розныя ўласцівасці паняцця» [1, с. 176].

Пры аналізе спартыўных сінанімічных лексем можна заўважыць, што для абазначэння аднаго і таго ж паняцця (з’явы, асобы) найчасцей у якасці сінонімаў выступаюць уласны тэрмін (слова, словазлучэнне) і запазычаны (пераважна з англійскай мовы). Як слушна заўважае В.А. Ляшчынская, «наяўнасць сінонімаў і варыянтаў сярод тэрмінаў тлумачыцца стыхійнасцю моўных кантактаў, паколькі больш за ўсё розных тыпаў тэрмінаў для абазначэння ад-

268

наго і таго ж паняцця звязана з узаемадзеяннем слоў уласных і запазычаных» [1, с. 178]. Напрыклад: перадача – пас; нападаючы – форвард; паўсярэдні нападаючы – інсайд; паўабаронца – хаўбек; грубае парушэнне – фол; ручны мяч – гандбол; становішча па-за гульнёй – афсайд; пераможца – чэмпіён, лідар; суддзя – арбітр (з лац.) – рэферы (з англ.); перыяд (у гульні) – тайм

(у футболе, хакеі), раунд (у боксе), сэт (у тэнісе); варатар – гал-

кіпер і пад.

Неабходна мець на ўвазе, што пры выкарыстанні сінанімічных тэрмінаў, асабліва ў адным кантэксце, могуць узнікаць цяжкасці ў разуменні пэўнай інфармацыі. Так, у газеце «Звязда» (ад 15 мая 2007 г.) у артыкуле «Аптымальная зборная» чытаем: «У «зорную» дружыну таксама ўвайшлі расійскі нападаючы Яўген Малкін, канадскі форвард Рык Нэш». У тых, хто не ведае іншамоўнага тэрміна форвард, можа скласціся ўражанне, што дадзеныя тэрміны абазначаюць не адно, а розныя паняцці. Для параўнання разгледзім такі прыклад: «Узровень беларускіх суддзяў аказаўся найслабейшым за апошнія чатыры гады. Абслугоўвалі матчы і замежныя арбітры з Расіі і Фінляндыі» («Звязда», 27 красавіка 2007 г.). Тут сінонімы арбітр – суддзя адразу ўспрымаюцца як адно паняцце, паколькі з’яўляюцца шырокавядомымі.

Значна радзей сустракаюцца ўласнабеларускія тэрміны-сіно-

німы: паражэнне – пройгрыш, праціўнік – сапернік, балельшчык – прыхільнік, ігра – гульня, ігрок – гулец (разм.), варатар – брамнік і некаторыя іншыя. На сінонімах ігрок – гулец і варатар – брамнік спынімся больш падрабязна. Нягледзячы на тое, што ў ТСБМ слова гулец падаецца з паметай ‘размоўнае’, яно апошнім часам усё часцей ужываецца беларускамоўнымі спартыўнымі каментатарамі, у прыватнасці, падчас футбольных і хакейных матчаў, як і словы гульня, згуляць замест адпаведных ігрок, ігра,

сыграць. Што да сінонімаў варатар – брамнік, то слова брамнік

у дадзеным значэнні зафіксавана ў «Русско-белорусском словаре спортивной терминологии» (1993 г.). Відавочна, што ўтварэнне падобных спартыўных тэрмінаў на ўласным лексічным матэрыяле ў пачатку 90-х гадоў ХХ ст. – гэта адлюстраванне спробы сістэматызацыі і ўнармавання тэрміналогіі ў перыяд беларусізацыі. Аднак на сённяшні дзень у беларускай спартыўнай лексіцы слова брамнік выкарыстоўваецца вельмі рэдка.

Зафіксаваны прыклад і варыянтаў-тэрмінаў: дваяборства – двухбор’е (‘спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з двух відаў практыкаванняў’).

269

У якасці сінонімаў да спартыўных тэрмінаў ужываюцца і словы ваеннай лексікі. Асабліва ярка гэта праяўляецца ў гульнявых відах спорту, баявых адзінаборствах. Напружанасць барацьбы, высокая ступень эмацыянальнасці, азарт – усё, чым суправаджаюцца спартыўныя відовішчы, знаходзіць свой адбітак і ў ваенных тэрмінах: паражэнне – разгром, спартсмен – баец, паядынак – бой, атака – штурм, абстрэл (варот), нападаючы – бамбардзір

і пад. Але калі ў ваеннай тэрмінасістэме дадзеныя тэрміналагічныя адзінкі з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі, то ў спартыўнай набываюць стылістычную афарбоўку, метафарызуюцца. На думку А.А. Елістратава, «выкарыстанне ваеннай лексікі ў спартыўнай мове з’яўляецца заканамерным і, хутчэй за ўсё, непазбежным, папершае, па прычыне гістарычнай узаемасувязі вайны і спорту, падругое, па прычыне падобнага характару правіл многіх спартыўных гульняў і баявых дзеянняў, па-трэцяе, па прычыне імкнення да экспрэсіі ў апісанні спартыўных відовішчаў. Працэс метафарызацыі ваеннай лексікі ў спорце з’яўляецца прадуктыўным, паколькі можа ўносіць новыя моўныя адзінкі» [2, с. 69]. Прыведзеныя вышэй прыклады пранікнення ваенных тэрмінаў у спартыўную лексіку дазваляюць гаварыць аб адноснай адкрытасці той ці іншай тэрмінасістэмы, аб узаемаабмене паміж тэрмінасістэмамі.

Паколькі спорт у жыцці цывілізаванага грамадства, па сутнасці, з’ява інтэрнацыянальная, то поўнасцю пазбегнуць сінаніміі ў дадзенай тэрмінасістэме практычна немагчыма. І разам з тым неабходна імкнуцца да больш актыўнага стварэння і ўжывання беларускамоўных лексем-тэрмінаў (А. Асіпчук).

Рэкамендаваная літаратура

1. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 254 с.

2.Елистратов, А.А. Военная лексика в языке спорта / А.А. Елистратов // Русская речь. – 2005. – № 2. – С. 64–69.

3.Павловец, Д.Д. Русско-белорусский словарь спортивной терминологии / Д.Д. Павловец. – Гомель, 1993. – 73 с.

270

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]