Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

стай біяграфіі ці з жыцця іншых даследчыкаў (своеасаблівыя адступленні ад уласна навуковых праблем тэксту), у расказе аб цікавых ці незвычайных працэсах, з’явах, сітуацыях у гісторыі развіцця навукі, у мімаходных заўвагах, устаўках-агаворках і інш. Такім тэкстам уласцівы пераважны зварот да дзеясловаў прошлага часу.

Напрыклад: Жангаловіч Іван Данілавіч (20.02.1892–29.07.1981). Нарадзіўся ў г. Гродне. Скончыў Петраградскі універсітэт. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Выкладаў у Ваенна-марской акадэміі імя К.Я.Варашылава, працаваў дырэктарам Інстытута тэарэтычнай астраноміі АН СССР. Удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнні Курскай магнітнай анамаліі, па даследаванні Паўночнага Ледавітага акіяна, у высокашыротных экспедыцыях у раёны Арктыкі і інш. Распрацаваў спосаб вызначэння масы Зямлі па назіраннях штучных спадарожнікаў Зямлі. Яго імем названа малая планета (Астраномія, 11 кл.).

Апісанне – гэта разнавіднасць апавядання [6, с. 94], якая ўяўляе сабой рознабаковую і сістэматычную характарыстыку аб’екта маўлення (прадметы, асаблівасці, састаў і пад.) у статычным (у адных прасторавых і часавых межах) аспекце. Апісанне выкарыстоўваюць пры характарыстыцы як пераліку істотных асаблівасцей, прымет ці ўласцівасцей якога-небудзь прадмета або даследуемых аб’ектаў. Апісанню ўласціва значная перавага дзеясловаў цяперашняга часу, гэты спосаб выкладу інфармацыі часцей сустракаецца ў тэкстах школьных падручнікаў. Напрыклад: Ад усіх іншых жывёл птушкі адрозніваюцца многімі асаблівасцямі будовы і біялогіі, звязанымі з палётам. Цела птушкі складаецца з параўнальна невялікай галавы, доўгай рухомай шыі, яйцападобнага тулава, хваста і канечнасцей. У час палёту птушка выцягвае галаву, прыціскае да цела або выцягвае назад ногі, і ўсё цела прымае абцякальную форму.

Ва ўсіх птушак ёсць дзюба, пры дапамозе якой птушкі здабываюць корм, будуюць гнёзды, абараняюцца ад ворагаў. Зубоў у птушак няма. Гэта аблягчае масу цела, што мае вялікае значэнне пры палёце.

Для хады ў птушак прыстасаваны заднія канечнасці. Адметная асаблівасць шкілета ног – наяўнасць цэўкі. У птушак звычайна чатыры пальцы: тры накіраваны ўперад, адзін – на-

зад... (Біялогія, 8 клас).

Пад разважаннем разумеюць тып тэксту, у якім разгляд пэўных пытанняў, праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці. Лінгвісты прапаноўваюць адрозніваць тры семантычныя разнавід-

101

насці разважання: разважанне-доказ, разважанне-роздум, разважан- не-тлумачэнне.

Разважанне-доказ будуецца па схеме: тэзіс у выглядзе сцвярджэння і яго абгрунтаванні, якія даюцца без адлюстравання працэсу мыслення ў пошуках доказу. Звычайна адрозніваюць прамы доказ і ўскосны. Прыклад прамога доказу:

Тэарэма. Процілеглыя грані паралелепіпеда ляжаць у па-

ралельных плоскасцях.

Доказ. Дакажам, напрыклад, што грані АА1В1В і DD1C1C паралелепіпеда ABCDA1B1C1D1 ляжаць у паралельных плоскасцях. Паколькі ABCD – паралелаграм, то AB ||CD. Чатырохвугольнік AA1D1D – паралелаграм, значыць, AA1 ||DD1. Такім чынам, дзве прамыя АВ і АА1 плоскасці, у якой ляжыць грань АА1В1В, адпаведна паралельныя дзвюм прамым DC і DD1 плоскасці, у якой ляжыць грань DD1C1C, значыць, па прыкмеце паралельнасці, гэтыя плоскасці паралельныя.

Тэарэма даказана. (Геаметрыя, 10 кл.).

Пры ўскосным доказе дапускаецца супрацьлеглы тэзіс і даказваецца яго немагчымасць, што пацвярджае правільнасць прапанаванага тэзіса.

Разважанне-роздум будуецца па наступнай схеме: прапануецца прадмет роздуму, у адпаведнасці з гэтым прадметам роздуму актуалізуюцца ўсе веды, затым аўтар спрабуе ўстанавіць прычын- на-выніковыя адносіны (з’ява – заканамернасць), у сувязі з імі прапануе гіпотэзу (ці некалькі), правярае яе, робіць вывад. Напрыклад:

Як вы ўжо ведаеце, Галілео Галілей эксперыментальна даказаў, што ўсе целы падаюць на Зямлю з адным і тым жа паскарэннем, якое называецца паскарэннем свабоднага падзення. Чаму ж гэта паскарэнне аднолькавае для ўсіх цел? Якія прычыны выклікаюць рух Месяца вакол Зямлі практычна па кругавой арбіце? Чаму планеты Сонечнай сістэмы, у тым ліку наша Зямля, рухаюцца вакол Сонца?

Ньютан быў першым вучоным, які спачатку выказаў гіпотэзу, якая растлумачвае гэтыя з’явы, а потым строга яе даказаў. Ён выказаў меркаванне, што паміж любымі целамі існуюць сілы прыцягнення і, напрыклад, падзенне каменя і рух Месяца па сваёй арбіце вызначаюцца сілай прыцяжэння Зямлі. Каб устанавіць закон, якому падпарадкоўваюцца сілы прыцягнення, Ньютан параўнаў траекторыі і паскарэнні гэтых цел.

Камень, кінуты гарызантальна, калі не ўлічваць супраціўленне паветра, як вы ведаеце з кінематыкі, рухаецца да Зямлі з

102

паскарэннем свабоднага падзення па траекторыі, якая ўяўляе сабой парабалу. Калі ж павялічваць пачатковую скорасць і вышыню кідання, то далёкасць палёту цела таксама ўзрастае і з-за крывізны паверхні Зямлі пры пэўнай пачатковай скорасці камень наогул можа не дасягнуць Зямлі і пачне рухацца вакол яе падобна да Месяца. З гэтага мысленнага эксперыменту Ньютан зрабіў вывад, што рух каменя і рух Месяца абумоўлены адной і той жа прычынай – прыцяжэннем Зямлі... (Фізіка, 9 кл.).

У аснове разважання-тлумачэння ляжыць схема дэдуктыўнага разважання: для кожнага аб’екта сапраўдна, што калі ён мае ўласцівасць S, то ён мае ўласцівасць P. Дадзены аб’ект мае ўласцівасць S. Значыць, аб’ект мае ўласцівасць P. Напрыклад: Два про-

стыя лікі называюцца простымі лікамі-блізнятамі (P), калі іх розніца роўная 2 (S). Розніца простых лікаў 3 і 5 складае 2 (S), значыць, 3 і 5 – простыя лікі-блізняты (P).

Спосаб выкладу разважанне сустракаецца пры доказе пэўных навуковых палажэнняў, праверцы гіпотэз, тлумачэннях, палеміцы з іншымі аўтарамі і г.д. Выбар разнавіднасці разважання залежыць ад жанру, тэмы, стылю і ўстаноўкі аўтара. Для тэкстаў тыпу разважання характэрна выкарыстанне разнастайных часавых форм дзеясловаў, але з перавагай цяперашняга часу.

Доля розных спосабаў выкладу ў тэкстах мяняецца ў залежнасці ад прадмета навукі, яе метаду і накіраванасці зместу. У эксперыментальных навуках (якія шырока выкарыстоўваюць эксперымент, – фізіка, хімія і інш.) часцей выкарыстоўваецца апавяданне. У логіка-тэарэтычных навуках (матэматыка, філасофія і інш.) часцей выкарыстоўваецца разважанне (доказ). У навуках апісальнага характару (біялогія, астраномія і інш.) пераважае апісанне.

Як заўважае М.М. Кожына, спосабы выкладу інфармацыі не ахопліваюць усёй разнастайнасці метадаў ці спосабаў паведамлення ў навуковай літаратуры. Яна прапануе выдзеліць спосаб выкладу абагульненне-фармулёўка і разглядаць гэты спосаб не толькі як кампазіцыйную частку тэксту, а як спецыфічны спосаб выкладу для навукі [6, с. 206]. Абагульненне-фармулёўка заўважаецца пры выкладзе вывадаў, рознага роду абагульненняў, фармулёўцы законаў, вызначэнні паняццяў і катэгорый навукі і пад. Напрыклад, абагульненне па тэме «Закон сусветнага прыцягнення»: 1. Сілы гравіта-

цыйнага ўзаемадзеяння (прыцягнення) універсальныя, дзейнічаюць паміж любымі целамі і прапарцыянальныя здабытку мас узаемадзейных цел.

103

2.Сілы прыцягнення залежаць ад адлегласці: для матэрыяльных пунктаў яны адваротна прапарцыянальны квадрату адлегласці паміж імі, для аднародных шароў адваротна прапарцыянальны квадрату адлегласці паміж іх цэнтрамі.

3.Гравітацыйныя і інертныя масы цела роўныя (Фізіка, 9 кл.).

Для сучаснай навуковай літаратуры не ўласціва такая з’ява, каб

цалкам увесь тэкст навуковай работы выкладаўся якім-небудзь адным спосабам (апісанне, апавяданне ці разважанне). Як правіла, спосабы выкладу пераплятаюцца: аўтар ад апавядання пераходзіць да разважання ці апісання, доказу, абагульнення і інш. В.А. Нячаева звяртае ўвагу, што варта размяжоўваць «кантамінаваны функцыя- нальна-сэнсавы тып» і спалучэнне розных функцыянальна-сэнса- вых тыпаў у адным мікратэксце. Кантамінаванасць праяўляецца ў напластаванні сэнсавых адценняў, уласцівых розным тыпам тэкстаў. «Кантамінаванае маўленне не з’яўляецца тэматычным спалучэннем розных тыпаў маўлення, што вядзе да ўтварэння новай (трэцяй) моўнай адзінкі, г.зн. кантамінаванага тыпу маўлення» [11, с. 202]. На-

прыклад: Адной з самых цікавых зорак Персея з’яўляецца б Персея. Старажытныя арабы звалі яе Рас Аль-Гуль, або Галава д’ябла. Цяпер яна вядомая пад назвай Альголь. Сама зорка ўвесь час змяняе свой бляск, нібы падміргвае. Магчыма таму старажытныя астраномы далі зорцы такую д’ябальскую назву. Упершыню зоркай зацікавіўся ў канцы 60-х гг. XVIII ст. італьянскі астраном і матэматык Мантанары. Але яго даследаванні згубіліся. Толькі ў 80-я гг. XVIII ст. пераменнасць Алголя адкрыў глуханямы англійскі юнак Джон Гудрайк. Амаль праз сто гадоў астраномы здолелі растлумачыць пераменнасць зоркі: гэта зацьмен- на-пераменная зорка, нават сістэма з дзвюх зорак, якія кружацца вакол агульнага цэнтра масы. Адна, халаднейшая, засланяе сабой гарачэйшую. Тады мы назіраем памяншэнне бляску. Калі, наадварот, яна заходзіць за больш гарачую, мы бачым, што зорка становіцца ярчэйшай. Вось так яна нам і падміргвае (К. Цыр-

кун). Кантамінаванасць у гэтым тэксце фармальна выражаецца праз выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу, прыметнікаў у розных формах ступеней параўнання, што ўласціва апісанню. Аднак сам тэкст застаецца пры гэтым апавяданнем.

Праверачны тэст

1. Апісанню ўласцівы:

1) статычнасць;

2) перадача пастаянных ці часовых уласцівасцей;

104

3)паслядоўнасць дзеяння, руху;

4)лагічнасць, аргументаванасць;

5)дынамізм.

2.Устанавіце адпаведнасць

А. Звязнасць тэксту выяўляецца Б. Цэласнасць тэксту дасягаецца

1. Супадзеннем колькасці абзацаў і звышфразавых адзінстваў

(ССЦ).

2.Тэматычным і мадальным адзінствам (паўторнай намінацыяй ключавых слоў, шляхам выбару аўтарам пэўных маўленчых сродкаў).

3.Праз знешнія структурныя паказальнікі (сказы, празаічныя строфы), выкарыстанне пабочных канструкцый, займеннікаў, лексічных паўтораў.

1. Абзац і ЗФА

1) часам супадаюць;

2)у адно ЗФА ўваходзяць абавязкова 2 абзацы;

3)у адно ЗФА могуць уваходзіць 2 і больш абзацаў;

4)абзац можа змяшчаць некалькі рознатэматычных ЗФА;

5)абзац павінен змяшчаць не больш 3-х рознатэматычных ЗФА.

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАГА МАЎЛЕННЯ

Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых юрыстаў, эканамістаў, спартсменаў.

Задачы:

прааналізаваць кампазіцыю анатацыі, рэферата;

выявіць падабенства і розніцу паміж названымі жанрамі навуковай літаратуры;

раскрыць сутнасць рэфератыўнага віду чытання, спосабаў кампрэсіі навуковага тэксту;

пазнаёміць студэнтаў з асновамі падрыхтоўкі і афармлення навуковай працы ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі.

105

Пытанні

1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту.

2.Рэферат і анатацыя як вынік кампрэсіі навуковага тэксту.

3.Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

Праблемныя пытанні

1. У чым падабенства і розніца паміж звычайным пераказам і рэфератам?

2.У чым падабенства і розніца паміж рэфераваннем і канспектаваннем?

3.Чаму рэзюмэ як навуковы жанр нельга атаясамліваць з асабістым рэзюмэ?

Рэкамендаваная літаратура

1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М. Лариохина. – М., 1988.

2.Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-техни- ческой литературы / В.П. Кобков // Язык научной литературы. – М., 1975.

3.Маршэўская, В.В. Беларускаямова. Прафесійнаялексікаўсінтаксічным і стылістычным аспектах / В.В. Маршэўская. – Гродна, 2002.

4.Методические рекомендации для переводчиков и редакторов научно-технической литературы ВЦП. – М., 1988.

5.Навуковы стыль мовы. Водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, дыпломная работа / склад. Н.Я. Савіцкая [і інш.]. – Мінск, 1999.

6.Троянская, Е.С. К вопросу о технико-стилистических приёмах в научной речи / Е.С. Троянская // Язык научной литерату-

ры. – М., 1975.

7.Сушков, Ю.А. О специфике термина в процессе научно-техниче- ского перевода / Ю.А. Сушков // Язык научной литературы. – М., 1975.

1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту

Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2) прававая і палітычная літаратура (пастановы, указы, дагаворы і інш.); 3) дакументальная літаратура кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад.) [7, с. 246].

Даволі часта ў навуковай літаратуры сустракаюцца працы змешанага характару, а таксама працы папулярнага жанру, дзе аўтар выкарыстоўвае нават вобразныя сродкі мастацкай літаратуры.

106

Аўтару часам прыходзіцца павялічваць часткі тэксту, дзе змяшчаюцца ілюстрацыі, прыводзяцца аргументы і пад., каб пераканаць чытача ў доказнасці свайго выкладу. Як толькі мэта дасягнута – аўтар спыняе разгортванне элементаў тэксту.

Закон эканоміі, які дзейнічае ў незлічонай колькасці інфармацыі, патрабуе ад чытача выпрацоўкі ўмення заўважаць істотнае, галоўнае, асноўнае ў навуковым тэксце і апускаць другаснае, менш важнае. Праца над навуковым тэкстам прымушае таксама заўважыць пазіцыю аўтара, вучонага па пэўных пытаннях, праблемах.

Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі навуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мовазнаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэксту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме [2].

Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюцца. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуковых прац, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац.

Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі.

Выкарыстаем шлях змяншэння інфармацыі пры апрацоўцы наступнага тэксту. Чытаем тэкст рэфератыўным відам чытання. Рэфератыўны від чытання прадугледжвае сэнсавы аналіз выказванняў: падзел на тэму і рэму, выдзяленне ключавых фрагментаў (найбольш інфарматыўных элементаў тэксту: асобных слоў, словазлучэнняў або цэлых сказаў).

Дэфекты зроку. Акуляры Аптычная сістэма нармальнага вока дае відарыс прадме-

та на сятчатцы, які затым ператвараецца ў зрокавы вобраз. Але калі адлегласць паміж хрусталікам і сятчаткай ненармальна вялікая, то відарыс аддаленага прадмета ў факальнай плоскасці будзе перад сятчаткай, і вока будзе бачыць аддаленыя прадметы дрэнна, а блізкія прадметы, відарыс якіх знаходзіцца за фокусам, нармальна. А калі адлегласць паміж хрусталікам і сятчаткай нармальная, але сам хрусталік вельмі выпуклы, г.зн. аптычная сістэма вока мае малую фокусную адлегласць? I ў гэтым выпадку відарыс аддаленага прадмета

107

будзе перад сятчаткай, а значыць, дрэнна бачны. Такі дэфект вока называецца блізарукасцю. Блізарукасць бывае прыроджанай і набытай. Прычынай з’яўлення блізарукасці ў дзяцей можа быць празмернае захапленне чытаннем пры блізка размешчанай да вачэй кнізе. Пры напружаным разглядванні блізкіх прадметаў вочны яблык настолькі «прывыкае» падаўжацца, што хрусталік страчвае здольнасць сплюшчвацца пры пераводзе вока на аддалены прадмет.

Як выправіць блізарукасць? З гэтай мэтай выкарыстоўваюць акуляры з рассейваючымі лінзамі. Рассейваючая лінза робіць паралельны пучок святла разыходным. Прамяні пасля праламлення ў воку факусіруюцца на сятчатцы.

Калі ж адлегласць паміж хрусталікам і сятчаткай малая або хрусталік ненармальна выцягнуты (сплюшчаны), відарыс блізкага прадмета, які дае аптычная сістэма вока, будзе за сятчаткай. Вока тады дрэнна бачыць блізкія прадметы, хоць далёкія бачыць нармальна. Гэты дэфект вока называецца дальназоркасцю. Выправіць дальназоркасць можна, выкарыстаўшы акуляры са збіраючымі выпуклымі лінзамі. Пасля праламлення ў збіраючай лінзе пучок паралельных прамянёў становіцца сыходным і, прайшоўшы аптычную сістэму вока, факусіруецца на сятчатцы.

Такім чынам, правесці карэкцыю зроку можна пры дапамозе акуляраў. Часам замест акуляраў выкарыстоўваюць кантактавыя лінзы. Гэта пластмасавыя лінзы, якія накладваюцца непасрэдна на вочны яблык. Асноўным недахопам кантактавых лінзаў з’яўляецца раздражненне вачэй пры працяглым іх нашэнні.

Для любой жывой істоты вока з’яўляецца вельмі каштоўным органам. Валодаючы ўласцівасцю захоўваць зрокавы вобраз на працягу 1/16 с, вока дае магчымасць чалавеку адчуваць, як бесперапынны падзеі, дадзеныя на экране, хоць мы добра ведаем, што ў сапраўднасці на экран праецыруюцца 24 нерухомыя малюнкі-кадры ў секунду. Менавіта дзякуючы зроку мы пазнаём навакольны свет.

Для нармальнага зроку мінімальная адлегласць ад вока да прадмета, пры якой вока бачыць дэталі прадмета не напружваючыся, роўная 25 см. Гэта адлегласць найлепшага бачання. Пры меншых адлегласцях да прадмета вока ўжо напружваецца і стамляецца.

Стамляльнасці вока садзейнічае як недастатковае асвятленне прадмета, так і залішняе. Каб вока, як самае адчыненае

108

акно ў свет, праслужыла доўга, неабходна яго берагчы, г.зн. ствараць умовы для яго ненапружанай працы (Л. Ісачанкава).

Ідучы шляхам змяншэння інфармацыі і абагульняючы сказы, якія нясуць асноўную думку, мы атрымліваем наступны тэкст.

Блізарукасць – гэта дэфект зроку, пры якім відарыс аддаленых прадметаў знаходзіцца перад сятчаткай вока. Выпраўляецца блізарукасць прымяненнем рассейваючых лінзаў. Дальназоркасць – гэта дэфект зроку, пры якім відарыс блізкіх прадметаў знаходзіцца за сятчаткай вока. Выпраўляецца дальназоркасць выкарыстаннем збіраючых лінзаў. Для нармальнай работы вока неабходна разглядаць прадмет з адлегласці, не меншай за 25 см, і мець нармальнае асвятленне.

Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі адбываецца пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння.

Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад, выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце; дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на мaлюнкі, графікі і інш.). Напрык-

лад: Імунітэт дыпламатычны прадастаўляецца прадстаўніцтву, прадастаўляецца непасрэдна кіраўніку і прадастаўляецца персаналу прадстаўніцтваў і членам іх сямей (асабістыя імунітэты). – Пасля апушчэння: Імунітэт дыпламатычны прадастаўляецца прадстаўніцтву, непасрэдна кіраўніку, персаналу прадстаўніцтваў і членам іх сямей.

Прыём сумяшчэння заключаецца ў тым, што два або некалькі сказаў падобнай канструкцыі накладваюцца адзін на другі, і ў выніку гэтага накладання ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікамі. Параўн.: Нагляднае ўяўленне аб прамой, паралельнай плоскасці, даюць нацягнутыя тралейбусныя або трамвайныя правады – яны паралельныя плоскасці зямлі. Другі прыклад дае лінія перасячэння сцяны і столі – гэта лінія паралельная плоскасці падлогі (Л.А.). – Пасля сумяшчэння: Нагляднае ўяўленне аб прамой, паралельнай плоскасці, даюць нацягнутыя тралейбусныя або трамвайныя правады (адносна плоскасці зямлі), а таксама лінія перасячэння сцяны і столі (адносна плоскасці падлогі).

Прыём замяшчэння замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых злементаў. Напрыклад: Поле матэрыяльнае; яно існуе незалежна ад нас, ад нашых ведаў пра яго (Г.М.) – Пасля замены: Поле матэрыяльнае, аб’ектыўнае.

109

Асноўная памылка шляху захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – залішняя інфармацыя. Варта адзначыць, што, працуючы над навуковым тэкстам, чытачу часта прыходзіцца карыстацца разнастайнымі прыёмамі кампрэсіі тэксту адначасова.

2. Рэферат і анатацыя як вынік кампрэсіі навуковага тэксту

Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі.

Рэферат (ад лац. referre – дакладваць, паведамляць) – кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. (ТСБМ).

У навуковай літаратуры існуе падзел рэфератаў па паўнаце выкладу на дзве разнавіднасці: інфарматыўныя (рэфераты-канспек- ты) і індыкатыўныя (апісальныя, указальныя – рэфераты-рэзюмэ).

Інфарматыўныя рэфераты змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе; у іх таксама ўказваюцца мэта і задачы даследавання, звесткі пра методыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі працы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш.

Індыкатыўныя рэфераты (рэфераты-рэзюмэ) займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй (іх называюць рэфератыўнай анатацыяй). Яны толькі «падказваюць» чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не. У такіх рэфератах называюцца асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэферыруемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, параграфаў, прыводзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрміны, якія грунтуюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай працы) [5].

Схема інфарматыўнага рэферата (рэферата-канспекта): 1) уступ (загалоўкавая частка);

2)апісанне (уласна рэфератыўная частка);

3)заключная частка.

Ва ўступе даецца бібліяграфічнае апісанне (яно афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам).

Уласна рэфератыўная частка ўключае ў сябе змест асноўных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, манаграфіі і інш. (прычым выклад пазіцыі аўтара ідзе аб’ектыўна, без суб’ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага); пазначаюцца вынікі даследаванняў; таксама ўказваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш. Напрык-

лад: У дапаможніку разглядаецца; у 1-й тэме аўтар адзначае,

110

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]