Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

рать) і гуляць (гулять). Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на ўласна-лексічную (калі ў рускім маўленні выкарыстоўваюцца беларускія словы і наадварот): Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И. Мележ); лексіка-семантычную (калі ў маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для іншай мовы): Урал богатырём приветливым Ручник дороги разост-

лал (Р. Бородулин); лексіка-стылістычную (рускія і беларускія словы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення): рус. хвороба – (дыялект.) – бел. хвароба (літаратур.), рус. смак (разм.) – бел. смак (літаратур.). Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення: рус. качка ‘укачванне’ – бел. качка ‘вадаплаўная птушка’; рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’.

Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з'яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў: рус. читательница – бел. чытачка, рус. дет-

ский – бел. дзіцячы, рус. шептаться – бел. шаптацца, рус. беспринципный – бел. беспрынцыповы, рус. вблизи – бел. паблізу.

Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах: рус. ольх'а – бел. в'ольха, рус. киш-

к'а – бел. к'ішка, рус. овсян'ой – бел. аўс'яны, рус. вест'и – бел. в'есці, рус. д'осуха – бел. дас'уха, рус. од'иннадцать – бел. адзі- н'аццаць, рус. посл'анец – бел. паслан'ец.

3. Трасянка як лінгвістычная з'ява

У сітуацыі двухмоўя на тэрыторыі Беларусі ўзнікла і функцыянуе такая лінгвістычная з’ява, як трасянка, прамежкавая форма змешанага маўлення, своеасаблівы моўны гібрыд.

Назва ўяўляе тэрміналагічную метафару, створаную ў выніку пераносу зыходнага слова з бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Трасянка – гэта сумесь сена з саломай для кармлення жывёлы, якая па якасці моцна саступала сену. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. Сэнс «недабраякасная сумесь» і быў перанесены ў моўную сферу.

31

Што такое трасянка з лінгвістычнага пункту погляду? Гэта моўны прадукт, які ўзнік шляхам механічнага змешвання ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў. Гэта сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай мовы. Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не падпарадкоўваецца строгім правілам і ўяўляе сабой механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З’яўленне тых ці іншых слоў у вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі. Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўн.: трас. гавару – рус. говорю – бел.

кажу; трас. – заработаў – рус. заработал – бел. зарабіў. Сітуа-

цыя двухмоўя патрабуе пэўных намаганняў пры засваенні норм рускай і беларускай літаратурнай моў. Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека выкарыстоўваць своеасаблівы моўны «гібрыд». Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і інш.

З’яўленне трасянкі абумоўліваецца некаторымі прычынамі. Яна ўзнікае найперш з неабходнасці падтрымання камунікацыі ва ўмовах абмежаваных кантактаў паміж карэнным беларускамоўным насельніцтвам, з аднаго боку, і рускамоўным адміністрацыйным чыноўніцтвам, што мае больш высокі грамадскі статус, з другога. Небывалая міграцыя вяскоўцаў у горад таксама пашырае сферу выкарыстання трасянкі, паколькі яна ўжо стала ўспрымацца як неабходны элемент гарадской моўнай сітуацыі. Аднак ва ўспрыманні саміх носьбітаў трасянка ацэньваецца як «некультурная мова», бо напамінае пра іх вясковае паходжанне. У працэсе маўлення індывіда цяжка прадказаць, якія рысы беларускай і рускай моў будуць змешвацца, аднак найбольш устойлівымі застаюцца фанетычныя асаблівасці. Як з'ява выключна індывідуальная трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы т.зв. прамым метадам, г.зн. у працэсе моўных зносін з носьбітамі, а не ў працэсе паступовага навучання. Дрэннаму валоданню другаснай моўнай сістэмай спадарожнічае пагарда і нянавісць да роднай мовы, яе лічаць асноўнай прычынай такога стану. У выніку разбураецца і валоданне першаснай сістэмай, таму становіцца складаным і маўленне па-беларуску.

32

Такім чынам, трасянка – гэта паўмова, яна анарматыўная, узнікае і функцыянуе стыхійна, рэалізуецца выключна ў вусным маўленні, пераважае ў гарадскіх сітуацыях камунікацыі.

4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы. Былі прыняты Законы «Аб мовах у Беларускай ССР», «Аб культуры», «Аб адукацыі», разгорнута сетка беларускіх нацыянальных школ. Была распрацавана дзяржаўная праграма, якая сведчыла пра тое, што пачынаецца новы этап адраджэння беларускага слова, новы перыяд у развіцці і ўзбагачэнні беларускай мовы і беларускай культуры ў цэлым. У новых праграмах значная роля адводзілася вывучэнню беларускай мовы. Рыхтуюцца новыя падручнікі, а праз некалькі год гэты курс становіцца абавязковым для вывучэння ў ВНУ. Такі ўздым нацыянальнага адраджэння запаволіўся пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1995 года. У Закон «Аб мовах» і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь былі ўнесены праўкі, па якіх у якасці дзяржаўнай разам з беларускай названа і руская мова. Беларуская мова значна страціла свой нацыянальны прэстыж. Яна зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі.

Сёння, гаворачы пра стан і перспектывы развіцця беларускай мовы, даследчыкі ўказваюць на сімвалічнае значэнне мовы, адзначаючы, што камунікатыўная роля ёй амаль не ўласціва. Н.Б. Мячкоўская зазначае, што «ў беларускай мове яе этнічная функцыя (быць нацыянальным сімвалам, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) першынствуе над асноўнай (камунікатыўнай)». Яна выконвае важную сімвалічную функцыю, калі чалавек ведае, што ён беларус, што яго продкі жылі ў Беларусі, ён сам у пэўнай ступені валодае беларускай мовай, але ў рэальным жыцці можа ёю не карыстацца.

Гаворачы пра будучае беларускай мовы, неабходна разгледзець фактары, якія будуць уздзейнічаць на моўную сітуацыю.

Лінгвістычныя фактары:

1) генетычная блізкасць беларускай і рускай моў – дастатковая для добрага ўзаемаразумення паміж носьбітамі;

2) дыялекты беларускай мовы плаўна пераходзяць у дыялекты рускай, утвараючы дыялектны кантынуум.

33

Сацыялінгвістычныя фактары:

3)беларуская і руская мовы традыцыйна лічацца асобнымі мовамі, нягледзячы на тое, што генетычна вельмі блізкія;

4)наяўнасць у беларускай мове кадыфікаванай нормы;

5)наяўнасць у беларускай мове традыцыйных дыялектаў;

6)малое распаўсюджанне агульнаразмоўнай формы;

7)даўняя і глыбокая русіфікацыя прыводзіць да таго, што людзей, якія карыстаюцца рускай мовай, больш;

8)руская мова для асноўнай масы насельніцтва больш прэстыжная;

9)наяўнасць істотных адрозненняў у выкарыстанні моў паміж буйнымі гарадамі, дробнымі гарадамі і вёскамі прыводзіць да замацавання за беларускай мовай статуса «мова вёскі»;

10)наяўнасць масавага двухмоўя і блізкасці моў прыводзіць да значнай інтэрферэнцыі і нават да ўтварэння змешаных формаў маўлення.

Экстралінгвістычныя фактары:

11)блізкасць беларускай культуры да рускай;

12)беларусы, нягледзячы на блізкасць з рускім народам, лічаць сябе асобным этнасам;

13)сімвалічнае значэнне беларускай мовы большае, чым камунікатыўнае;

14)цесныя сувязі з Расіяй (эканамічныя і палітычныя);

15)адсутнасць бесперапыннай пісьмовай традыцыі (нормы беларускай мовы пачалі складвацца ў XX ст.);

16)парадаксальная моўная палітыка дзяржавы ў адносінах да беларускай мовы: з аднаго боку, выцясненне яе са сфер ужывання,

здругога боку – падтрымка (фінансаванне адукацыі, культуры);

17) наяўнасць дзвюх дзяржаўных моў;

18) неканкурэнтаздольнасць беларускіх СМІ і літаратуры.

З пералічаных фактараў толькі 3, 4, 5, 12 маюць станоўчае значэнне для лёсу беларускай мовы. Таму на сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная, наша мова ўключана ЮНЕСКА ў спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Рэальна беларуская мова як сродак камунікацыі жыве ў вёсках у выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якая імкнецца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў.

34

Праверачны тэст

1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе:

1) беларуска-англійскае;

4)

беларуска-іспанскае;

2)

беларуска-рускае;

5)

беларуска-літоўскае;

3)

беларуска-польскае;

6)

беларуска-руска-польскае.

2.Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі

ііх сэнсавай характарыстыкай

А. Марфалагічная.

1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове

Б. Сінтаксічная.

словазлучэнняў, простых і складаных

В. Фанетычная.

сказаў.

Г. Лексічная.

2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных

 

фанетычных рыс у кожнай мове.

 

3. Звязана з разыходжаннямі ў грама-

 

тычнымафармленнірускіхібеларускіх

 

лексем.

 

4.Выклікаеццанаяўнасцюразыходжан-

 

няўваўласналексемнымісемантычным

 

аспектах моў.

 

5. Выклікаецца несупадзеннем слова-

 

ўтваральных фармантаў аднакаранё-

 

вых беларускіх і рускіх слоў.

3. Трасянка – гэта:

1) змешванне нормаў рускай і беларускай моў;

2)папераменнае выкарыстанне розных моў;

3)механічнае змешванне ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў;

4)ужыванне элементаў украінскай мовы;

5)праблема пераключэння з аднаго моўнага кода на іншы.

Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Мэта лекцыі – паказаць лексіку сучаснай беларускай мовы ў розных яе аспектах і сферах выкарыстання.

Задачы лекцыі:

-раскрыць паняцці «лексікалогія», «лексіка», «лексікаграфія»;

-паказаць спосабы ўтварэння мнагазначных слоў;

35

-прасачыць за сістэмна-семантычнымі працэсамі ў лексіцы;

-ахарактарызаваць лексічны склад беларускай мовы адносна

паходжання, сферы выкарыстання, актыўнасці і пасіўнасці; - вызначыць тыпы слоўнікаў з пункту гледжання іх прызначэння.

Пытанні

1. Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы.

2.Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы.

3.Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі.

4.Паходжанне лексікі беларускай мовы.

5.Лексіка паводле сферы выкарыстання.

6.Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу.

7.Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

Праблемныя пытанні

1. Чаму кожнаму прадмету, з’яве, прыкмеце, паняццю і г.д., якія існуюць у нашым жыцці, нельга даць асобную назву?

2.Чаму дыялекты, жаргоны, прафесіяналізмы не ўваходзяць у лексіку літаратурнай мовы?

3.Якая розніца паміж лінгвістычнымі і энцыклапедычнымі слоўнікамі?

Рэкамендаваная літаратура

1. Адамовіч, Я.М. Беларускаямова/ Я.М. Адамовіч. – Мінск, 1987.

2.Баханькоў, А.Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / А.Я. Баханькоў. – Мінск, 1994.

3.Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) / Л.А. Гіруцкая. – Мінск, 2005.

4.Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвисти-

ческого описания / В.П. Даниленко. – М., 1977.

5.Квитко, И.С. Термин в научном документе / И.С. Квитко. – Львов, 1976.

6.Котелова, Н.З. К вопросу о специфике термина / Н.З. Котелова // Лингвистические проблемы научно-технической термино-

логии. – М., 1970.

7.Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. – Гродна, 2000. – Ч. 2.

8.Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове / І.Я. Лепе-

шаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мінск, 2001.

9. Лепешаў, І.Я. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Гродна, 2001.

36

10. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.

11. Матэматычная энцыклапедыя / пад рэд. В. Берніка. – Мінск, 2001.

12. Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» // склад. А.М. Лапкоўская. – Гродна, 2001.

13. Мінакова, Л.М. Монасемія, полісемія і аманімія ў навуко- ва-тэхнічнай тэрміналогіі / Л.М. Мінакова // Весці НАН Беларусі. – Сер. гуманітар. навук. – 2003. – № 1.

14. Новиков, Л.Н. Семантика русского языка / Л.Н. Новиков. –

М., 1982.

15. Прохорова, В.Н. Терминология / В.Н. Прохорова // Русский язык: энциклопедия гл. ред. Ф.П. Филин. – М., 1979.

16. Словарь-справочник по современной экономике: на пяти языках / М.В. Мишкевич, Л.И. Василевская, В.Н. Ермаков, М.И. Плотницкий; под общ. ред. М.И. Плотницкого, М.В. Мишкевича. – Минск, 1996.

17. Суперанская, А.В. Общая терминология. Вопросы теории / А.В. Суперанская, Н.В. Подольская, Н.В. Васильева. – М., 1989.

18.Тлумачальныслоўнікбеларускаймовы:у5т. –Мінск,1977–1984. 19. Толикина, Е.Н. Термин в терминосистеме / Е.Н. Толикина // Актуальные проблемы лексикологии: тезисы докл. III лингв. конф., 3–

7 мая 1971 г. – Новосибирск, 1971.

20. Шанский, Н.М. Лексикология современного русского языка / Н.М. Шанский. – М., 1977.

21. Шмелёв, Д.Н. Современный русский язык. Лексика / Д.Н. Шмелёв. – М., 1977.

22.Энциклопедический словарь юного спортсмена. – М.: Педагогика, 1980. – 480 с.

23.Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С.В. Кузьмін

[і інш.]. – Мінск, 1992.

1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы

Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пісьменніка (лексіка Я. Коласа, У. Караткевіча і інш.), у пэўнай мясцовай гаворцы (дыялектная лексіка), у якой-небудзь сферы дзейнасці (прафесійная лекcіка) і г.д. Менавіта ў лексіцы адлюстраваны змены, якія адбываюцца ў палітычным і культурным жыцці грамадства, здабыткі ў галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці. Вывучэнне лексікі роднай мовы

37

ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вуснай і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць.

Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй (ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова, слоўнікавы і logos – вучэнне, навука). У задачу лексікалогіі ўваходзіць таксама вывучэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятленне сувязі значэння слова з паняццем, выдзяленне розных тыпаў значэння слова. Лексікалогія даследуе шляхі развіцця і папаўнення слоўнікавага складу, вызначае сферы ўжывання слоў.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і служыць сродкам моўных зносін. Слова мае шэраг асаблівасцей: аднаўляльнасць, устойлівасць, ізаляванасць. Ужываючы ў сваім маўленні словы, мы не ўтвараем іх кожны раз, а выкарыстоўваем як гатовыя, вядомыя нам адзінкі мовы, г.зн. аднаўляем. Устойлівасць слова выражаецца ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Паколькі слова з’яўляецца назвай пэўнага аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць [2].

Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў. Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў. Яно выражаецца канчаткам або канчаткам і прыназоўнікам адначасова, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу і інш. Лексічнае значэнне – гэта ўнутраны, рэальны змест слова. Большую частку лексікі бела-

рускай мовы складаюць паўназначныя словы (самастойныя часціны мовы), якія выконваюць намінатыўную функцыю, г.зн. называюць пэўныя з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці: прадметы, дзеянні, прыметы. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўнай функцыі і маюць толькі граматычнае значэнне.

У залежнасці ад таго, можна ці не вызначыць характэрную рысу, спецыфічную прымету, якая была пакладзена ў аснову назвы, выдзяляюць матываваныя і нематываваныя назвы. Для нематываваных назваў нельга вызначыць, на аснове якіх рыс, прымет яны ўзніклі, нельга растлумачыць іх з дапамогай іншых слоў. Нематываванымі звычайна бываюць словы з невытворнай асновай: стэп, луг, нос, год і пад. Аднак трэба памятаць, што калі перад вамі слова мнагазначнае, то ў ім матывацыя мае зусім іншы характар і не залежыць ад марфемнага складу слова. Так, у слове ‘дуб’ першае значэнне (‘буйное лісцевае дрэва з моцнай драўнінай’) нематываванае, а іншыя значэнні (‘драўніна гэтага дрэва’, ‘высокі моцны чала-

38

век’) павінны кваліфікавацца як матываваныя (матывуюцца першым, зыходным значэннем). Словы з вытворнай асновай – матываваныя. Можна лёгка вызначыць, на аснове якой прыметы яны ўзніклі, і матывуюцца, тлумачацца яны з дапамогай іншых слоў:

буслянка – ад слова бусел, падбярозавік – ад бяроза, дзялянка – ад дзяліць і інш.

Выкарыстанне назвы з тым значэннем, якое за ёю замацавалася ў працэсе развіцця мовы, – галоўнае правіла словаўжывання. Ніколі нельга карыстацца словам, калі сэнс яго дакладна невядомы. Трэба высветліць значэнне слова ў тлумачальным слоўніку і толькі тады ўжываць яго вусна або на пісьме.

Адрозніваюць два асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Прамое значэнне – гэта першаснае, зыходнае значэнне слова, якое непасрэдна паказвае на прадмет, дзеянне, якасць і замацавалася за ім як асноўнае. Так, у сказе На гэтых прасто-

рах рос густы і незвычайна высокі чарот (Колас) усе словы ўжы-

ваюцца ў прамым значэнні. Пераносным называецца такое значэнне, якое развіваецца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета, дзеяння, з’явы, працэсу на іншыя, чым-небудзь падобныя. Такое значэнне слова набывае пры свядомым вобразным яго ўжыванні, напрыклад: усміхацца – 1) выражаць усмешкай радасць, задаволенасць, іронію, пагарду і пад. Маці дабрадушна ўсміхаецца і ледзь паспявае адказваць (Васілевіч); 2) перан. Я адзін пайшоў дарогай І, не гледзячы на месяц, Што халодна ўсміхаўся, Пра яе [дзяўчыну] з тугой нязвыклай Думаў так і думаў гэтак... (Пан-

чанка). У мове твораў мастацкай літаратуры ўжыванне слоў з пераносным значэннем – яркі сродак стварэння вобразнасці і маляўнічасці апавядання [2].

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі, ці монасемантычнымі (ад грэч. monos – адзін і semantikos – той, што абазначае), напрыклад: івалга, дудар, грубка, гуслі, учора і інш. Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй (ад грэч. рolysemos – мнагазначны). Першапачаткова ўсе словы ўжываюцца як адназначныя. Мнагазначнасць развіваецца пазней, паколькі моўных сродкаў недастаткова для таго, каб кожная з’ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву (у мове дзейнічае закон эканоміі). І тады па аналогіі, асацыяцыі, падабенству адбываецца перанос назвы аднаго прадмета, з’явы, прыкметы і г.д. на другі. Некаторыя даўнія па часе ўзнікнення словы маюць вельмі многа зна-

39

чэнняў (напр., слова ‘біць’ – 18 значэнняў, слова ‘ісці’ – 28 і інш.). Аднак не варта думаць, што мнагазначных слоў больш, чым адназначных. Як слушна заўважае прафесар І.Я. Лепешаў, «у любой мове мнагазначных слоў не больш, а куды менш, чым адназначных. Так, у 1-м томе «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» з 16 354 слоў на долю мнагазначных прыпадае толькі 3908 слоў, у 2- м томе з 19 269 слоў толькі 4222 мнагазначныя словы. Прыкладна такія колькасныя паказчыкі мнагазначнасці і адназначнасці выяўляюцца і ў іншых мовах (напрыклад, рускай і французскай): толькі чацвёртая частка слоў – мнагазначныя»[9].

Вылучаюцца наступныя спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі.

Метафарычныя (ад грэч. metaphora – перанясенне) значэнні ўзнікаюць у слове ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета ці з’я- вы на другі прадмет ці з’яву на аснове падабенства формы (напр.,

слова конь: ‘жывёла; шахматная фігура; гімнастычны снарад’), колеру (белыя палотны і белыя ночы), функцыі (слова дворнік: 1) ‘работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома’ і 2) ‘прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі, якое служыць для ачышчэння ветравога шкла аўтамашыны ад снегу, вільгаці, пылу’). Часам слова набывае мнагазначнасць паводле дзвюх якіх-небудзь прымет. Так, слова крыло: ‘крыло птушкі і крыло самалёта (падабенства і па форме, і па функцыі); слова іголка: 1) ‘прыстасаванне для шыцця’, 2) ‘тонкі металічны стрыжань, звычайна з завостраным канцом, рознага прызначэння (патэфонная іголка, іголка ў медыцынскім шпрыцы для ін’екцый, іголка насоса і інш.)’, 3) ‘ліст хвойных дрэў і кустоў’, 4) ‘тонкі востры крышталь чагонебудзь (іголкі інею)’, 5) ‘тонкая калючка на целе некаторых жывёл’ (падобныя па форме і сваёй уласцівасцю калоцца) і г.д. Усе прыведзеныя вышэй прыклады – прыклады агульнамоўных метафар. Існуюць і т.зв. сцёртыя (або мёртвыя, акамянелыя) метафары са страчанай вобразнасцю: ідзе дождж, сонца садзіцца, прыйш-

ла вясна, корань слова і мн. інш. Пры частым ужыванні пераноснае значэнне становіцца прывычным, семантычная двухпланавасць яго сціскаецца. Самымі ж вобразнымі сярод метафар з’яўляюцца паэтычныя (параўн.: гарыць вогнішча і гараць гронкі рабіны і

інш.). Як бачым, метафара – гэта словазлучэнне, якое мае семантыку прыхаванага параўнання.

Метанімічныя (ад грэч. metonymia – перайменаванне) значэнні ўзнікаюць у словах на аснове пераносу назваў адных прадметаў ці з’яў на другія, калі асацыяцыі, аналогіі ўзнікаюць па сумежнасці

40

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]