Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

заны» ўздзейнічаць на розум і пачуцці аўдыторыі чытачоў, спалучаць у сабе лагічнае і псіхалагічнае.

Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзей-

насці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Поруч з экстралінгвістычнымі існуюць унутрымоўныя прычыны лаканічнасці, якія вынікаюць з саміх заканамернасцей развіцця моўнай сістэмы. Гэта можна прасачыць на ўсіх яе ўзроўнях: фанетычным, марфалагічным, лексічным, словаўтваральным, сінтаксічным, пачынаючы з глыбокай старажытнасці. Так, старажытны лічэбнік оба мог спалучацца з паралельным лічэбнікам два, у выніку ўзнікла форма абодва. Лічэбнік адзінаццаць утварыўся шляхам злучэння дзвюх асноў лічэбнікаў пры дапамозе прыназоўніка на: один + на + десяте [6].

Унутраны стымул маўленчай сцісласці ляжыць у аснове замены словазлучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі – з двух і больш слоў узнікае адно: плод кораня – карняплод, лячэнне кліматам – кліматалячэнне. Прыкладам сцісласці маўлення з’яўляюцца і абрэвіятуры. Яны бываюць розных тыпаў паводле ўтварэння і выкарыстання – ініцыяльныя, складовыя, камбінаваныя. Некаторыя з іх сталі настолькі прывычнымі, што адваротны пераход іх у словазлу-

чэнні немагчымы: універсам, завуч, рэдкалегія.

Эканомія моўных сродкаў можа праяўляцца ў выкарыстанні слоў, што ўзніклі на аснове фразеалагізмаў: кроў піць – крывапі-

вец, абіваць бакі – абібок, ляжаць на баку – лежабок, у адзін голас – адзінагалосна, туман пускаць – атуманьваць. Сцісласць маўлення – пабуджальны сродак узнікнення шматлікіх фразеалагі-

змаў з прыказак: голад не цётка, піражка не падасць і голад не цётка; бяздонную бочку вадой не напоўніш і бяздонная бочка.

У жывым маўленні часта праяўляецца ўжыванне адпрыметнікавых назоўнікаў ад’ектыўнага скланення, сінанімічных словазлучэнням, у якіх галоўным словам з’яўляецца прыметнік: пасяўная,

уборачная (пара, кампанія), беларуская, руская, украінская (мова), пажылы, малады (чалавек).

Лаканічнасць – галоўнае патрабаванне да загалоўкаў мастацкіх твораў, газетных і часопісных артыкулаў. Добры загаловак – заўсёды знаходка аўтара, вынік карпатлівага пошуку найбольш прыдатнага слова, словазлучэння. Але падабраць такі загаловак не заўсёды проста [6].

161

Праверачны тэст

1. Дакладнасць маўлення звязана з:

1) размежаваннем паронімаў і сінонімаў;

2)размежаваннем простых і складаных сказаў;

3)размежаваннем значэнняў мнагазначных слоў;

4)размежаваннем тэрмінаў і прафесіяналізмаў;

5)размежаваннем амонімаў.

2. Устанавіце адпаведнасць

А. Арфаграфічныя.

1. Правільны выбар слова і дарэчнасць яго

 

прымянення.

Б. Лексічныя.

2. Правільная пабудова словазлучэнняў,

 

сказаў, тэкстаў.

В. Сінтаксічныя.

3. Правільнае напісанне слоў.

Г. Марфалагічныя.

4. Выкарыстанне моўных сродкаў у адпа-

 

веднасці са стылем.

5.Правільнае ўжыванне формы слова.

3.Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае:

1) дакладнасць маўлення;

2) чыстату маўлення;

3) дарэчнасць маўлення;

4) сцісласць маўлення;

5) лагічнасць маўлення.

162

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА

Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ

* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэ-

рыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі, функцыянальнасці).

«Родная мова» – выраз не строга тэрміналагічны. Ён хутчэй адносіцца да сферы нацыянальнай псіхалогіі і этнічнага самаўсведамлення народа, чым да лінгвістыкі. Але эвалюцыя міжнацыянальных адносін у XX ст. паставіла гэта паняцце ў цэнтр многіх тэарэтычных і практычных задач, звязаных з праблемамі суверэнітэту народаў, нацый і этнасаў, іх нацыянальна-культурнага развіцця, выбару дзяржаўнай мовы і моў міжнацыянальных зносін, вызначэння статусу і функцый моў народнасцей, што не маюць дзяржаўнай аўтаноміі, і г.д. У выніку такі ясны выраз, як «родная мова», канцэптуальна ўскладніўся і, пакінуўшы межы этналогіі і псіхалінгвістыкі, набыў паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус.

Вынікам гэтага сталася тое, што «родная мова» пачала акрэслівацца па-рознаму ў залежнасці ад зыходных метадалагічных пазіцый, агульных і прыватных тэарэтычных канцэпцый і нават палітычных прыхільнасцей. Існуе нямала спроб яго азначэння і характарыстык. Вось некаторыя з іх. Родная мова – тая, што першай засвоена ў дзяцінстве ў сямейным асяроддзі і што застаецца зразумелай усё жыццё. Родная – мова, якой чалавек валодае максімальна глыбока і поўна, на якой яму лягчэй, хутчэй і прасцей мысліць, больш зручна і прывычна, чым на якой-небудзь іншай, выказваць свае думкі і пачуцці. Родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць. Гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне.

Самая істотная ўласцівасць роднай мовы – даваць магчымасць асобе ідэнтыфікаваць сябе і ў адпаведнасці з гэтым атрымаць усе характарыстыкі гэтага стану: лёгкасць, хуткасць, прастату, зручнасць, звычайнасць карыстання роднай мовай як формай сацыяльнага быцця.

Роднай называюць і мову нацыі, засвоеную з дзяцінства. Гэта мова бацькоў, мова свайго народа. Пры двухмоўі і шматмоўі – гэта мова штодзённых зносін. Існуе думка, што пры дасканалым ве-

163

данні дзвюх моў і аднолькава лёгкім валоданні імі ў любых абставінах можна гаварыць пра дзве родныя мовы.

Варта звярнуць увагу, наколькі розныя прыкметы і ўласцівасці пакладзены ў аснову раскрыцця гэтага паняцця – ад мовы, успрынятай у дзяцінстве, да сукупнасці ўсіх відаў і форм знакавых сістэм, якімі карыстаецца чалавек ва ўмовах сучаснай цывілізацыі. Паказальна і тое, што ўсе гэтыя прыкметы навукова і сацыяльна значымыя пры пошуку адказу на пытанне, што такое родная мова.

Аднак з усіх рысаў, асаблівасцей, прыкмет, функцый роднай мовы, што адзначаюць розныя даследчыкі, трэба вылучыць дзеля іх асаблівай значнасці тры функцыі: мыслення, выражэння думкі і самаідэнтыфікацыі. Усё астатняе ў мове, якую чалавек лічыць сваёй роднай (час і спосаб валодання ёю, ступень яе разумення, штодзённасць зносін, пазнавальныя магчымасці, назапашванне ведаў у памяці, эмацыянальнасць, здольнасць служыць сродкам сацыяльнай барацьбы і г.д.), падпарадкавана тром гэтым яе функцыянальным прыкметам.

Зыходзячы з гэтых меркаванняў, паняццю «родная мова» можна даць наступнае азначэнне: роднай называецца мова, на якой чалавек мысліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсведамлення, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

(А.Я. Міхневіч)

* Заданне 2. Прачытайце ўрывак. Якую ролю ў жыцці

чалавека выконвае слова? У чым аўтар бачыць вытокі роднага слова?

Роднае слова. Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.

Потым у бесклапотным дзяцінстве яно уводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, адкрывае нам роднае слова разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, уносіць нас у прывабную і захапляючую далячынь падзей у бабульчынах казках і легендах.

Затым у школе мы сустракаемся з ім на старонках кніг. Клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў гэтае бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні. Перад намі паўстае наша вялікая краіна. Мы

164

чуем шум яе гарадоў, магутны гул нашык фабрык, заводаў і электрастанцый. Мы ўглядаемся ў прасторы калгасных палёў, у далёкія абшары лясоў. За бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвяковая гісторыя, розныя народы, іх звычаі і лёс.

Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там багацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Мы ўваходзім у велічныя палацы навукі, дзе за разнастайнымі спалучэннямі слоў паступова ўлоўліваем усю складанасць і бясконцасць сусвету, захапляемся магутнасцю і вынаходлівасцю розуму людзей.

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак, то суровае і грознае, як навальнічныя хмары.

(А.Кр.)

* Заданне 3. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную

думку.

Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам.

Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.

Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі.

Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.

Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапа-

165

могу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.

(Паводле У. Караткевіча)

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ

ІРАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

*Заданне 1. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты.

I. Ярославна рано плачет в Путивлh на забралh, аркучи: «О, вhтрh, вhтрило! Чему, господине, насильно вhеши? Чему мычеши хиновьскыя стрhлкы на своею нетрудною крылцю на моея лады вои? Мало ли ти бяшет горh под облакы вhяти, лелhючи корабли на синh морh? Чему, господине, мое веселие по ковылию развhя?» Ярославна рано плачет Путивлю городу на заборолh, аркучи: «О Днепре Славутицю! Ты пробил еси каменныя горы сквозh землю Половецкую; ты лелhял еси на себh Святославли насады до плъку Кобякова; възлелhй, господине, мою ладу къ мнh, абых не слала к нему слез на море рано». Ярославна рано плачет в Путивлh на забралh, аркучи: «Свhтлое и тресвhтлое слънце! Всhм тепло и красно еси! Чему, господине, простре горячюю свою лучю на ладh вои, в полh безводнh жаждею им лучи съпряже, тугою им тули затче?»

Прысну море полунощи; идут сморци мьглами. Игореви князю бог путь кажет из земли Половецкой на землю Рускую к отню злату столу.

Погасоша вечеру зари. Игорь спит. Игорь спит. Игорь мыслию поля мhрит от великаго Дону до малаго Донца.

Комонь в полуночи Овлур свисну за рhкою; велит князю разумhти. Князю Игорю не быть! Кликну; стукну земля, въшумh трава, вежи ся половецкии подвизашася.

А Игорь князь поскочи горнастаем к тростию и бhлым гоголем на воду. Въвръже ся на бръз комонь и скочи с него бусым влъком, и потече к лугу Донца, и полетh соколом под мьглами, избивая гуси и лебеди завтроку, и обhду, и ужинh.

166

Коли Игорь соколом полетh, тогда Влур влъком потече, труся собою студеную росу: претръгоста бо своя бръзая комоня.

Донец рече: «Княже Игорю! Не мало ти величия, а Кончаку нелюбия, а Руской земли веселиа!»

Игорь рече: «О Донче! Не мало ти величия, лелhявшу князя на влънах, стлавшу ему зелhну траву на своих сребреных брезhх, одhвавшу его теплыми мьглами под сhнию зелhну древу; стрежаше его гоголем на водh, чайцами на струях, чрьнядьми на ветрhх! Не тако ли, рече, рhка Стугна: худу струю имhя, пожръши чужи ручьи и стругы, рострепа к усту, уношу князю Ростиславу затвори Днhпрь темнh березh. Плачется мати Ростиславля по уноши князи Ростиславh. Уныша цвhты жалобою, и древо с тугою к земли прhклонилося».

А не сорокы встрокоташа: на слhду Игоревh hздит Гзак с Кончаком. Тогда врани не граахуть, галици помлъкоша, сорокы не троскоташа, по лозию ползаша только; дятлове тектом путь к рhцh кажут, соловии веселыми пhсньми свhт повhдают.

Млъвит Гзак Кончакови: «Аже сокол к гнhзду летит, соколича рострhляевh своими злачеными стрhлами».

Рече Кончак ко Гзh: «Аже сокол к гнhзду летит а вh соколца опутаевh красною дhвицею».

И рече Гзак к Кончакови: «Аще его опутаевh красною дhвицею, ни нама будет сокольца, ни нама красны дhвице, топочнут наю птици бити в полh Половецком».

Рек Боян и ходы на Святъславля пhснатворца стараго времени Ярославля, Ольгова коганя хоти: «Тяжко ти головы кромh плечю, зло ти тhлу кромh головы», Руской земли без Игоря. Солнце свhтится на небесh, Игорь князь в Руской земли. Дhвици поют на Дунаи, вьются голоси чрез море до Киева. Игорь hдет по Боричеву к святhй богородици Пирогощей. Страны ради, гради весели.

Пhвше пhснь старым князем, а потом молодым пhти. Слава Игорю Святъславличю, буйтуру Всеволоду, Владимиру Игоревичу! Здрави князи и дружина, побарая за христьяны на поганыя плъки! Князем слава а дружинh. Аминь.

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О вецер, вятрыска! Чаму ты насільна так вееш? Чаму імчыш ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? Ці ж веяць мала табе ўгары пад аблокі, лялеючы ў моры сінім караблі? Чаму ты вясёласць маю па кавылі развеяў?»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі горадзе на сцяне, наракаючы: «О Днепру Славуцічу! Горы каменныя ты перасек скрозь зямлі

167

Палавецкае; чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму!»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень гарачы на вояў тых мужа майго? Па полі бязводным ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!»

Прыснула мора з поўначы, смерчы імгламі ідуць. Князю Ігару бог знача дарогу з зямлі Палавецкай на Рускую зямлю, дзе бацькаў пасад яго жджэ.

Патухла вячэрняя зорка. Ігар спіць, Ігар вока не зводзіць. Ігар думкаю мерае поле ад Дона вялікага к малому Данцу.

Апоўначы свіснуў Аўлур за ракою каню, разумеці загадвае князю. А князя Ігара няма! Клікнуў – дрыгнула зямля, зашумела трава, палавецкія вежы ўспужаліся.

Акнязь Ігар к трыснягу гарнастаем панёсся і гогалем белым памчаўся к вадзе. На быстрага рынуў каня, саскочыў з яго босым воўкам, к логу Данца пакаціўся й паляцеў сокалам пад імгламі, забіваючы гусі і лебедзі к снеданню, полудню й вячэры.

Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарвалі бо коней сваіх быстраногіх.

I кажа рака Данец: «Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку дакукі, а радасці Рускай зямлі!»

Акнязь Ігар кажа: «О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, праглынуўшы чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку, князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім маладым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі, а дрэва з тугою к зямлі накланілася».

Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым следам Гза з Канчаком. I тады груганы не закрумкалі, галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць, салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.

I гаворыць Гза Канчаку: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколіча стрэламі сваймі залатымі!»

АКанчак Гзе адказвае: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем краснаю дзевай!»

168

А Гза кажа Канчаку: «Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»

I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-песнятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава: «Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але трудна табе, целу, без галавы!»

Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на небе, Ігар князь – на Рускай зямлі. Пяюць дзевы на Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады староны, весялы гарады.

Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым пяяці: «Слава Ігару Святаслаўлічу, буй туру Усеваладу, Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне, выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава князям і дружыне!» Амінь (Хрэстам.).

II. Кыим убо языком, братие, достоит ли похвалити светозаръную память преоблаженныя невесты Христовы Еуфрасини? Бяшет бо помощница обидимым, скорбящим утешение, нагим одение, больным посещение, и спроста рещи, всем всяка бысть Еуфросиниа убо сердце свое напаяще Божиа премудрости. Еуфросиниа – небопарный орёл, попарившая от запада до въстока, яко луче солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую. Тем же, братие, хвалится Селунь о святом Димитрии, а Вышегород мученикома Борисом и Глебом; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкий, такому летарасль возрасивый – преподобную Ефросинию. Блажение лидие, живущеи во граде том. Блажении родители твои, блажена утроба, от неи же изыде преподобнаа госпожа Еуфрасиниа.

Якою моваю, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні! Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем засмучаным, распранутым – адзеннем, хворым – наведанне ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння – нязвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем, Вышгорад – пакутнікам Барысам і Глебам; я же хвалюся: шчаснае ты, месца Полацкае, што ўзрасціла такі парастак – Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месцы тым! Шчасны бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння (Хрэстам.).

169

* Заданне 2. Прачытайце наступныя тэрміны і тэрміна-

лагічныя словазлучэнні. Адзначце асаблівасці беларускай мовы ў першых лексікаграфічных працах.

Абориген – тубылец, антогонизм – супраціўніцтва, дарственная грамота – даравальная грамата, дифференциация общества – падзел грамадзтва, инкорпорация – улучэнне, международная связь – міжнародная сувязь, мировоззрение – сьветагляд, областной – краёвы, однопалатный парламент – аднапалатны парлямэнт, патриот – патрыота, плебисцит – плебісцыт, подоходный налог – падатак на прыбытак, политика агрессивная – зачэпная палітыка, регресс – рэгрэс, самоуправление – самаўрад, собрание законодательное – законадаўчы сойм, усобицы – дамовыя войны, эволюционный – эволюцыйны, энциклопедист – энцыклёпэдысты; биржа – біржа, гелда; блокада – замык, блёкада; конфискация – конфіскацыя, заскарбаваньне; основание (города) – залажэньне, закладзіны; родина – бацькаўшчына, айчына; учредительное собрание – устаноўчы сойм, сход; эксплоатирующие классы – вызыскальныя клясы, эксплёатуючыя (Вып. 11, Тэрмінолёгія грамадазнаўства, 1926 г.).

Адвокат – адвакат, амнистия – амністыя, безнаказанность – бяскарыснасьць, бухгалтер – бухгальтар, глава – разьдзел, гражданское судопроизводство – грамадзянскае судавядзеньне, заключительное об’яснение – заключальнае аб’ясьненьне, заседание – пасяджэньне, ипотека – гіпотэка, казна – скарб, канцелярия – канцэлярыя, лжесвидетельство – крывасьведзтва, независимость – незалежнасьць, обвиняемый – падвіноўны, подговорщик – намоўца, поручительство – парука, разрешительная статья – дазвольны артыкул, сохранность – захавальнасць, убеждение – пераконаньне, статья – артыкул, третейский суд – пасрэдніцкі суд, уполномоченный – упаўнаважаны, частное имущество – прыватная маёмасць; акцент – прыняцьце, акцэнт; действие – чыннасьць, учынак; делопроизводство – дзелаводзтва, справаводзтва (Вып. 10, Тэрмінолёгія права, 1926 г.).

Копчиковые мышцы – хвастковыя цягліцы, пищеварительный аппарат – апарт траўленьня, желудок – страўнік, селезенка – каса, почка – нырка, почечная лоханка – ныркавая міска, мочевой пузырь – мачавы пузыр, вены сердца – вэны сэрца, внутрикостные вены – наздравічныя вэны, лимфатические узелки – лімфатычныя вузьлікі, лимфатические сплетения – лімфатычныя спляценьні, желч-

170

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]