Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

цыі. Гэта, напрыклад, шыльды на крамах, майстэрнях і інш. (бутэлька, хлеб, рыба, нажніцы, бот і г.д.), дарожная сігналізацыя (напрыклад, выява дзяцей на знаку – «Асцярожна, дзеці!»), разнастайныя ўказальнікі на выстаўках, спаборніцтвах, канферэнцыях, нарадах і інш. Паступова ў піктаграфіі пачалі з'яўляцца элементы сімвалізму, г.зн. малюнкі набывалі своеасаблівае ўмоўнае значэнне, выкарыстоўваліся для перадачы асобных абстрактных паняццяў. Скажам, малюнак чарапахі набывае значэнне 'доўгае жыццё', 'шчасце', два злучаныя сэрцы – 'каханне', лук са стралой – 'вайна' і г.д. Так пачынаўся пераход да новага этапу пісьма – ідэаграфіі.

Ідэаграфія пісьмо паняццямі. Пры такім пісьме кожны знак служыць сімвалам паняцця, якое стаіць за словам. На пачатку пры пераходзе ад піктаграфіі да ідэаграфіі выкарыстоўваліся тыя ж самыя малюнкі, але значэнне іх мянялася. Напрыклад, малюнак вока на піктаграме абазначае 'вока', а на ідэаграме мог абазначаць 'бачыць', 'пільнасць', 'нядрэмнасць', малюнак нагі – 'стаяць' або 'хадзіць', 'прынесці' і інш. Паступова колькасць знакаў павялічвалася, яны станавіліся больш спрошчанымі, умоўнымі. Знакі ідэаграфічнага пісьма ператвараліся ў іерогліфы. Іерагліфічным было старажытнае шумерскае пісьмо, егіпецкае пісьмо. У найбольш выразным выглядзе гэтае пісьмо захавалася да нашых дзён у Кітаі. Іерагліфічнае пісьмо перадае паняцце безадносна да гукавога афармлення, г.зн. не адлюстроўвае асаблівасці вымаўлення, што вельмі зручна, напрыклад, для Кітая, дзе асобныя дыялекты настолькі адрозніваюцца паміж сабой, што іх носьбіты не заўсёды разумеюць адзін аднаго пры вусных зносінах. Але разам з тым магчымасці ідэаграфіі абмежаваныя. Існуе велізарная колькасць паняццяў, пра якія можа ісці гаворка, і кожнае з іх павінна мець свой пісьмовы знак. Стварыць і запомніць столькі пісьмовых знакаў практычна немагчыма. (Сучаснае кітайскае пісьмо мае больш за 40 тысяч іерогліфаў. Каб чытаць просты тэкст, трэба ведаць 5–6 тысяч іерогліфаў, таму навучанне чытанню і пісьму ў Кітаі займае многа гадоў.)

Элементы ідэаграфіі ёсць і ў нашым пісьме. Гэта лічбы, спецыяльныя навуковыя сімвалы, дарожныя знакі.

Далейшае развіццё пісьма прывяло да ўзнікнення фанетычнага (гукавога) пісьма. Гэтае пісьмо істотна адрозніваецца ад папярэдняга: яно арыентуецца на гучанне, а не на значэнне, таму апіраецца на фанетычныя адзінкі – склад і гук (фанему).

Ранняй формай фанетычнага пісьма было складовае пісьмо. Графічныя знакі ў гэтым пісьме абазначалі склады. Першымі да такога пісьма перайшлі шумеры і егіпцяне, складовым было старажытнаіндыйскае пісьмо, эфіопскае і інш.

251

Складовае пісьмо падзяляецца на некалькі тыпаў – у залежнасці ад таго, што абазначаюць графічныя знакі. Так, адны складовыя сістэмы пісьма маюць асобныя знакі для галосных і знакі для спалучэння «зычны + галосны». Такім было пісьмо Старажытнай Індыі – брахмі. У сучасным індыйскім пісьме – дэванагары – большасць знакаў адпавядае спалучэнням розных зычных з галосным а (г.зн. складам 6а, па, да, та і інш.). Для абазначэння складоў з іншымі галоснымі выкарыстоўваюцца дадатковыя надці падрадковыя значкі. Складовы прынцып захаваўся і ў японскім пісьме. У ім 5 знакаў для галосных і 39 – для складоў.

Другім этапам развіцця фанетычнага пісьма стала літарнае пісьмо, якое фарміравалася ў канцы II – пачатку I тысячагоддзя да н.э. Вядомы два тыпы літарнага пісьма: кансанантнае, у якім абазначаюцца толькі зычныя гукі, і кансанантна-вакалічнае, дзе абазначаюцца і зычныя, і галосныя.

Стваральнікаміпершайлітарнай(кансанантнай)сістэмыпісьмабылі фінікійцы, якія жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора. У сярэдзіне II тысячагоддзя да н.э. яны вынайшлі літары для зычных і размясцілі іх у строга замацаваным парадку. Інакш кажучы, яны ўпершыню стварылі алфавіт. Ён складаўся з 22 літар. У далейшым фінікійскае пісьмосталаасновайдляўсіхіншыхлітарна-гукавыхсістэмпісьма. Так, амаль усе ўсходнія сістэмы пісьма звязаны з фінікійскім або непасрэдна (пунічнае, старажытнаяўрэйскае,), або праз арамейскае, пашыранае ў I тысячагоддзі да н.э. у Малой Азіі. З арамейскім звязана пісьмо сірыйскае, яўрэйскае, арабскае, персідскае, мангольскае і інш.

У IX ст. да н.э. з фінікійскім пісьмом пазнаёміліся грэкі. Грэкі крыху змянілі абрысы фінікійскіх літар і іх назвы (але захавалі парадак), змянілі напрамак пісьма: фінікійцы і народы, якія запазычылі ў іх сістэму пісьма, пісалі справа налева (так і сёння пішуць яўрэі і арабы), грэкі пачалі пісаць злева направа. Але, самае галоўнае, грэкі абазначылі літарамі яшчэ і галосныя. Так з'явілася кансанантнавакалічнае пісьмо. Прыкладна за 850 гадоў да н.э. грэкі закончылі складанне алфавіта. У сваім класічным варыянце ён уключаў 24 літары – 17 зычных і 7 галосных. Гэта было апошняе важнае вынаходства да таго часу, пакуль не вынайшлі кнігадрукаванне.

Грэчаскае пісьмо мела некалькі тыпаў: архаічнае грэчаскае пісьмо, заходнегрэчаскае і ўсходнегрэчаскае. На аснове ўсходнегрэчаскага склалася гоцкае, армянскае, славянскае пісьмо. З заходнегрэчаскага пісьма вырасла этрускае, лацінскае пісьмо, якое стала асновай для сучасных англійскай, французскай, італьянскай, нямецкай і іншых сістэм пісьма народаў Заходняй Еўропы (С.Л.).

252

ЗАДАННІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ І САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ

Тэмы рэфератаў

1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э. Хемінгуэй).

2.«Трасянка» на Беларусі.

3.А. Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы Беларусі XVII ст.

4.Адам Міцкевіч – змагар за правы чалавека, «пілігрым свабоды», «прарок-вандроўнік».

5.Адкуль прыйшоў да нас суд прысяжных?

6.Адлік часу. Гісторыя календара.

7.Адлюстраванне практыкі суадносін права і аховы прыроды

ўпаэме «Песня пра зубра» М. Гусоўскага.

8.Асноўныя канцэпцыі (тэорыі) паходжання дзяржавы і права.

9.Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі.

10. Беларускае літаратурнае вымаўленне.

11. Беларуская антрапанімія: уласныя імёны – мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы.

12. Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевіча.

13. Беларуская мова і моўная экалогія.

14. Беларуская мова часоў Вялікага Княства Літоўскага.

15. Гендэрныя адносіны ў беларускай фразеалогіі. 16. Герб, сцяг і гімн беларускай дзяржавы.

17. Грамадска-палітычныя погляды Ефрасінні Полацкай.

18. Грамадска-палітычныя погляды Кірылы Тураўскага.

19. Грамадска-палітычныя погляды Клімента Смаляціча.

20. Грамадства, закон і ты.

21. Гродзеншчына ў легендах і паданнях.

22.Гуманізм І. Храптовіча.

23.Гуманістычныя асновы светапогляду К. Лышчынскага.

24.Дыскусія і парламенцкая працэдура.

25.Дзяржаўна-прававыя ідэі ў прагрэсіўнай беларускай мастацкай літаратуры (Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч).

26.З гісторыі крымінальнага права на Беларусі.

27.І.Ф. Капіевіч – актыўны прыхільнік рэформ Пятра I.

28.К. Каліноўскі – адзін з прыхільнікаў стварэння ўсенарод-

най дэмакратычнай рэспублікі. 29. Карані нашай мовы.

253

30. Легенды і міфы крымінальнага свету.

31. Л.І. Сапега як палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ.

32.Майстэрства вядзення перагавораў.

33.Магдэбургскае права на Беларусі.

34.М.К. Валовіч – удзельнік вызваленчага руху на Беларусі.

35.М. Літвін – прыхільнік роўнасці людзей усіх саслоўяў перад законам.

36.Мова і іншыя сродкі камунікацыі.

37.Мова і культура.

38.Паходжанне дзяржавы ў Афінах.

39.Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва.

40.Пра назву «Беларусь».

41. Праца жанчын і моладзі.

42.Праца навукоўцаў.

43.Распрацоўка пытанняў дзяржаўнага самавызначэння Беларусі братамі Луцкевічамі.

44.С. Будны – буйнейшы беларускі мысліцель, гуманіст эпохі Адраджэння.

45.С. Полацкі як прыхільнік моцнай цэнтралізаванай улады.

46.Статуты Вялікага Княства Літоўскага.

47.Сувязь мовы і мыслення.

48.Судзебнік 1468 г.

49.Трактоўка М. Сматрыцкім праблем свабоды.

50.Узнікненне дзяржавы ў Рыме.

51. Ф. Савіч як арганізатар «Дэмакратычнага таварыства» сярод студэнцкай і разначыннай моладзі.

52. Ф. Скарына – заснавальнік школы натуральнага права.

1. А. Маршал і кембрыджская школа пра рацыянальныя паводзіны чалавека.

2.Аднаўленне і развіццё эканомікі рэспублікі ў пасляваенны перыяд (1946–1950 гг.).

3.Антоній Тызенгаўз – знакамітая асоба нашага горада і краю.

4.Асноўныя асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы.

5.Беларуская мова сярод славянскіх моў.

6.Беларускі кірмаш.

7.Беларускі этнас сягоння.

8.Беларускія мовазнаўцы.

9.Беларускія ўласныя імёны.

10. Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч і беларускае мовазнаўства.

11. Вакол Рыкарда – і пасля.

254

12. Геній з Сіці: Давід Рыкарда.

13. Гістарызмы і архаізмы ў эканамічнай тэрміналогіі.

14. Гродзеншчына ў легендах і паданнях.

15. Ефрасіння Полацкая – слаўная дачка Беларусі.

16. З гісторыі графікі.

17. І.І. Насовіч і беларускае мовазнаўства.

18. І.Т. Пасашкоў і эканамічная думка ў XVII–XVIII ст. 19. Ільям Эцці.

20. Каму пакланяліся продкі.

21. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (Пол Антоні Самуэльсон, Васіль Васільевіч Лявонцьеў, Леанід Вітальевіч Кантаровіч, Мілтан Фрыдмэн).

22.Ля вытокаў беларускай мовы.

23.Мова і этнічная самасвядомасць.

24.Мова нашых продкаў.

25.Назвы зямлі беларускай.

26.Псіхалагічныя законы ў эканамічнай тэорыі Дж.М. Кейса.

27.Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін у другой палове ХІІІ – першай палове ХVІІ стст.

28.Роля М. Байкова ў беларускім мовазнаўстве.

29.Роля П. Бузука ў беларускім мовазнаўстве.

30.Роля Б. Тарашкевіча ў беларускім мовазнаўстве.

31. Роля С. Некрашэвіча ў беларускім мовазнаўстве.

32.Роля Я. Карскага ў беларускім мовазнаўстве.

33.Роля Я. Лёсіка ў беларускім мовазнаўстве.

34.Святы і абрады беларусаў.

35.Сінонімы, іх функцыі ў маўленні.

36.Скарына і яго эпоха.

37.Слаўныя старонкі беларускай гісторыі.

38.Спрадвечнабеларуская і запазычаная лексіка.

39.Станаўленне капіталістычнай эканомікі Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

40.Станаўленне раннефеадальнай эканомікі на тэрыторыі Беларусі ў ІХ–першай палове XІІІ стст.

41.Сувязь станаўлення і развіцця беларускай мовы з гісторыяй народа.

42.Сучасныя сацыяльна-эканамічныя погляды хрысціянства.

43.Уільям Пецці – Калумб палітычнай эканоміі.

44.Утылітарызм і развіццё ідэі «эканамічнага чалавека» ў працах Дж.С. Міля.

45.Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.

46.Франклін і палітычная эканоміка за акіянам.

255

47.Чаму Белая Русь – Белая?

48.Шатландскі мудрэц: Адам Сміт.

49.Эканамічнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталяванне таталітарнага рэжыму.

50.Эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.

51. Эканамічнае станаўленне Беларусі ў перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне дзяржаўнасці (80–90-я гг. XX cт.).

52.Эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд крызісу і разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы (першая палова ХІХ ст).

53.Эканамічны рамантызм: Сісмондзі.

54.Эканамічныя погляды Фамы Аквінскага як варыянт нарматыўнага падыходу да аналізу эканомікі.

55.Эканоміка Беларусі ў 50–60 гг. ХХ ст.

56.Эканоміка Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

57.Эканоміка Беларусі ў гады новай эканамічнай палітыкі

(1921–1927 гг.).

58.Эканоміка Беларусі ў парэформенны перыяд (1860–1890 гг.).

59.Эканоміка Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.

60.Яўхім Фёдаравіч Карскі і беларускае мовазнаўства.

1. А.В. Мядзведзь – чэмпіён ХХ Алімпійскіх гульняў.

2.Аздараўленчы бег.

3.Алімпійскае золата Беларусі.

4.Альпінізм – рамантыка і мужнасць.

5.Беларуская школа спартыўнай гімнастыкі.

6.Беларускія волаты.

7.Гульні краін Цэнтральнай Амерыкі.

8.Здаровы лад жыцця – гэта модна.

9.З гісторыі развіцця алімпійскіх гульняў.

10.Іван Ціхан – імя гучнае.

11.Імі ганарыцца Гродзеншчына.

12.Лёгкая атлетыка – каралева спорту.

13.Мадэльная характарыстыка спартсмена.

14.Масавая фізічная культура.

15.Мацнейшыя фігурысты свету.

16.Мікалай Валуеў – кароль рынга.

17.Наталля Цылінская. Па велатрэку да перамогі.

18.Пазакласная і пазашкольная спартыўная праца.

19.Паназіяцкія гульні.

20.Паралімпійцы Беларусі.

21.Пеле. Кумір мільёнаў.

256

22.Прыгажосць і грацыя. Мастацкая гімнастыка.

23.Сістэма правядзення спаборніцтваў.

24.Спартыўнае арыентаванне.

25.Спартыўная зброя.

26.Спартыўныя гімнастычныя снарады.

27.Спорт – вакцына ад старасці.

28.Сучаснае пяцібор’е.

29.Сучасны пажарна-прыкладны спорт.

30.Турыстычна-прыкладныя шматбор’і.

31. Фехтаванне. Мушкецёры нашага часу.

32.Цуд з коскамі. Вольга Корбут.

33.Цяжкая атлетыка на алімпіядах.

34.Экіпіроўка спартсмена.

35.Як прыстасавацца да стрэсу.

(* гл. таксама тып. вучэб. праграму)

Літаратура для анатавання

1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі / У. Бутрамееў. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с.

2.Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущее / Н.В. Володомонов. – М., 1987.

3.Гросзова, С. За рулём женщина: Напутствие начинающему

водителю / С. Гросзова. – М., 1991.

4.Довнар, Т.И. Уголовное право феодальной Беларуси (XV – XVI вв.) / Т.И. Довнар, В.А. Шелкопляс. – Минск, 1995.

5.Золотницкий, Н.Ф. Цветы в легендах и преданиях / Н.Ф. Золотницкий. –Минск,1994.

6.Кечекьян, С.Ф. Государство и право Древней Греции /

С.Ф. Кечекьян. – М., 1998.

7. Мартынаў, В. У мовы роднай моцныя карэнні. Беларуская мова сярод іншых славянскіх і неславянскіх моў / В. Мартынаў // Роднае слова. – 1993. – № 2.

8.Насевіч, В. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: падзеі і асобы / В. Насевіч. – Мінск, 1993.

9.Неделя, Л.И. Этика студента: Теорет.-прикл. исслед./ Л.И. Неделя. – Минск, 1988.

10.Самин, Д.К. 100 великих ученых / Д.К. Самин. – М., 2000.

11. Сільчанка, М.У. Паходжанне дзяржавы і права / М.У. Сільчанка. – Гродна, 2005.

12. Сокал, С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі: лекцыйны матэрыял / С.Ф. Сокал. – Магілёў, 1999.

257

13. Сопер, П.Л. Основы искусства речи / П.Л. Сопер. – Ростов- на-Дону,1995.

14. Сямешка, Л.І. Беларуская мова: Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія/ Л.І. Сямешка. – Мінск, 1999.

15. Тарасаў, С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна. Усяслаў Чарадзей / С.В. Тарасаў. – Мінск, 1991.

16. Фромм, Э. Человек для себя / Э. Фромм. – М., 1992.

17. Чабуранава, С.Я. Гісторыя дзяржавы і права замежных краін / С.Я. Чабуранава. – Гродна, 2002.

18. Чаропка, В. Уладары Вялікага Княства / В. Чаропка. –

Мінск, 2002.

19. Юхо, І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / І.А. Юхо. – Мінск, 1991.

20. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. – Мінск, 1992.

1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мінск, 1994.

2.Аникин, А. Адам Смит / А. Аникин. – М., 1968.

3.Аникин, А.В. Юность науки. Жизнь и идеи мыслителей-эконо- мистов до Маркса / А.В. Аникин. – Изд. 2-е, доп. и перераб. – М., 1975.

4.Аникин, А.В. Ильям Етти / А.В. Аникин, В.А. Аникин. –

М., 1986.

5.Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А. Антанюк. – Мінск, 1987.

6.Беларускаямова: энцыкл./ Беларус. энцыкл.; падрэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск, 1994.

7.Бусько, В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины ХІХ – нач. ХХ в. / В.Н. Бусько. – Минск, 1990.

8.Галубовіч, В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (ІХ–ХІV ст.): дапаможнік / В.І. Галубовіч. – Мінск, 1997.

9.Германовіч, І.К. Беларускія мовазнаўцы / І.К. Германовіч. – Мінск, 1985.

10.Гродзеншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад. А.М. Ненадаўца. – Мінск, 1999.

11.Грузицкий, Ю.Л. Экономическая история Беларуси и зарубежных стран / Ю.Л. Грузицкий. – Минск, 1998.

12.Гуд, П.А. Беларускі кірмаш / П.А. Гуд, Н.І. Гуд. – Мінск, 1996.

13.З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі/ пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мінск, 1997.

258

14. Каму пакланяліся продкі. – Мінск, 1996.

15. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1998.

16. Ліцьвінка, В. Святы і абрады беларусаў / В. Ліцьвінка. – Мінск, 1997.

17. Лыч, Л.М. Назвы зямлі беларускай / Л.М. Лыч. – Мінск, 1994. 18. Мікуліч, Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць / Т.М.

Мікуліч. – Мінск, 1996.

19. Скарына і яго эпоха / В.А. Чамярыцкі [і інш.]. – Мінск, 1990. 20. Шур, В. Беларускія ўласныя імёны / В. Шур. – Мінск, 1998. 21. Шур, В. З гісторыі ўласных імёнаў / В. Шур. – Мінск, 1993.

22.Шуроўскі, А.І. Мова нашых продкаў / А.І. Шуроўскі. – Мінск, 1983.

23.Эканамічная гісторыя Беларусі: курс лекцый / В.І. Галубовіч [і інш.]. – Мінск, 1992.

24.Экономическая история мира. Европа / под ред. М.В. Конотопова. – М., 2004.

25.Экономическое мышление: философские предпосылки: учеб. пособие/ Е.Н. Колмычкова, И.Г. Чаплыгина. – М., 2005.

26.Ядгаров, Я.С. История экономических учений / Я.С. Ядга-

ров. – М., 1996.

1. Алексеев, А.В. Себя преодолеть / А.В. Алексеев. – М., 1978.

2.Алиханов, И.И. Техника вольной борьбы / И.И. Алиханов. –

М., 1977.

3.Альбин, В.Н. Тренажёры и тренировочные средства в физической культуре и спорте / В.Н. Альбин, А.Д. Скрипко. – Минск, 1979.

4.Атилов, А. Азбука бокса / А. Атилов. – Ростов-на-Дону, 2007.

5.Атилов, А. Бокс на 100 % / А. Атилов, Б. Бэкман. – Ростов-

на-Дону, 2007.

6.Аулик, И.В. Как определить тренированность спортсмена /

И.В. Аулик. – М., 1977.

7.Беленький, Д.И. Белорусский гандбол: путь к признанию / Д.И. Беленький, П.П. Миронович. – Минск, 1989.

8.Бирюков, А.А. Спортивный массаж / А.А. Бирюков, В.Е. Васильев. – М., 1981.

9.Вахун, М. Основы тренировки / М. Вахун. – Минск, 1983.

10.Водейко, Р.И. Как управлятьсобой / Р.И. Водейко, Г.Е. Мазо. –

Минск, 1983.

11. Воропаев, В.И. Гиревой спорт / В.И. Воропаев, В.А. Поля-

ков. – М., 1988.

259

12. Гик, Е.Я. Необычные шахматы / Е.Я. Гик. – М., 2002. 13. Горяйнов, А.Г. Горные лыжи и сноуборд / А.Г. Горяйнов. –

М., 2006.

14. Демко, Н.А. Лыжные гонки / Н.А. Демко, В.Н. Пальчевский. – Минск, 1996.

15. Завьялов, А.И. Биопедагогика или спортивная тренировка / А.И. Завьялов, Д.Г. Миндиашвили. – Минск, 1992.

16. Зациорский, В.М. Физические качества спортсмена / В.М. Зациорский. – М., 1970.

17. Зейналов, А.А.Белорусские богатыри / А.А. Зейналов, И.Л. Цивес. – Минск, 1979.

18. Ингерлейб, М.Б. Специальный армейский рукопашный бой / М.Б. Ингерлейб, А.А. Кадочников. – Ростов-на-Дону, 2007.

19. Іўко, В.С. Барацьба спартыўная / В.С. Іўко, Я.І. Качурка, В.А. Максімовіч. – Гродна, 1997.

20. Камароўскі, А.А. Пенальці / А.А. Камароўскі. – Мінск, 2000. 21. Каштанов, Н.В. Каноны каратэ / Н.В. Каштанов. – Рос-

тов-на-Дону, 2007.

22.Краж, У.М. Беларускія народныя гульні ў школе / У.М. Краж, В.В. Трубчык. – Мінск, 1993.

23.Купер, Ф. Новая аэробика / Ф. Купер. – М., 1976.

24.Либерман, Л.А. История греко-римской борьбы в Республике Беларусь / Л.А. Либерман, В.И. Рудницкий. – Минск, 1995.

25.Матвеев, Л.П. Основы спортивной тренировки / Л.П. Мат-

веев. – М., 1977.

26.Мирный, Н.Н. Мирный теннис / Н.Н. Мирный. – Минск, 2003.

27.Петров, Н.И. Конькобежный спорт / Н.И. Петров. – М., 1969.

28.Потапов, А.А. Тактическаястрельба/ А.А. Потапов. – М., 2008.

29.Селье, Г. Когда стресс не приносит горя / Г. Селье. – М., 1992.

30.Серебрянский, Ю. Самооборона для женщин / Ю. Серебрянский. – Минск, 2005.

31.Туров, Б.И. Жемчужины шахматного творчества / Б.И. Туров. – Ростов-на-Дону, 2000.

32.Цейтин, М.И. Спортивная акробатика / М.И. Цейтин. – Минск, 1969.

33.Чой Сунгмо. Азбука самозащиты / Сунгмо Чой. – Ростов-

на-Дону, 2007.

34.Шелехов, М. Праздник, который всегда с нами / М. Шелехов // Белорусские олимпийцы. – Минск, 1978.

35.Шульц, И.Г. Аутогенная тренировка / И.Г. Шульц. – М., 1987.

36.Ясный, Э.М. Власть над судьбой и металлом / Э.М. Ясный. – Минск, 1994.

260

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]