Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

з войта і лаўнікаў (засядацеляў, якія выбіраліся мяшчанамі). Дробныя і нязначныя правапарушэнні і спрэчкі сярод мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры.

УВялікім Княстве існавалі копныя суды, якія ўзніклі ў старажытныя часы і дзейнічалі да канца ХVIII ст. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі – копныя мужы і копныя старцы. Падсуднаcць справаў копнаму суду не была дастаткова акрэслена. Ён мог разглядаць справы аб забойстве, калецтве і пабоях, аб крадзяжах і грабяжах, аб патравах і інш. Пастановы копных судоў, як правіла, абскарджэнню не падлягалі і выконваліся адразу пасля іх прыняцця.

Існавалі і іншыя суды – каптуровы (на час міжкаралеўя), палюбоўны і г.д.

Усучаснай літаратуры нярэдка перабольшваецца значэнне і роля права і суда ў княстве. Вялікае Княства характарызуецца амаль як прававая дзяржава. На практыцы справы абстаялі інакш. Пакажам гэта на прыкладах, вядомых нам з дакументаў таго часу.

У1580 годзе слугі гетмана літоўскага Крыштофа Радзівіла ў Вільні забілі нейкага «маскавіцяніна» Заблоцкага толькі за тое, што небарака быццам бы не зняў шапкі пры сустрэчы з гетманам. Заблоцкі быў добра вядомы вялікаму князю і каралю Стэфану Баторыю. Баторы абурыўся на гетмана за забойства свайго знаёмага і... два тыдні не прымаў гетмана. Калі Радзівіл атрымаў дазвол наведаць князя, ён публічна прасіў прабачэння за тое, што з прычыны некаторых абставінаў на працягу апошніх дзён не мог быць у князя. Аб забойстве Заблоцкага нават і не ўпаміналася. На тым справа была закрыта. Як бачым, нават кароль і вялікі князь Баторы быў бяссільным пакараць магната Радзівіла.

Не выконвалі многіх судовых пастановаў і феадалы. Калі вінаваты не выконваў пастановы суда, суд меў права звяртацца да вялікага князя, і князь аб’яўляў непаслухмянага злачынцу банітам, гэта азначала, выгнаннікам з дзяржавы з пазбаўленнем маёмасці, правоў і шляхецкай годнасці. Цэлыя кнігі таго часу спісаны баніцыйнымі лістамі, але наўрад хто з банітаў быў прымусова выгнаны з княства. Нейкі Самуіл Лашч рабіў наезды на шляхецкія маёнткі, забіваў людзей, абразаў ім насы, вушы, увогуле разбойнічаў. За злачынства суды выдалі на яго 236 баніцый, але Лашч так і не пакінуў межы Вялікага Княства.

Значным недахопам судовай сістэмы Вялікага Княства было тое, што не было надзейнага механізма, які забяспечваў бы выкананне судовых рашэнняў. У распараджэнні суда была службовая асоба – возны, які прызначаўся ваяводай і быў адказны за дастаў-

241

ку позваў (павестак) асобам на суд, уводзіў ва ўладанне маёнткамі, землямі новых гаспадароў і г.д. Недатыкальнасць асобы вознага гарантавалася Статутам 1588 г.: за абразу вознага належаў штраф і 20-тыднёвае турэмнае зняволенне, за нанясенне яму ранаў ці забойства – смяротная кара.

Але на практыцы феадалы ні ў што ставілі асобу вознага, як і судовыя рашэнні, калі яны супярэчылі іх інтарэсам.

Абсалютная большасць насельніцтва Вялікага Княства – простыя людзі: чэлядзь дворная, феадальна-залежныя сяляне зусім былі пазбаўлены праваздольнасці, іх лёсам поўнасцю распараджаліся іх уладальнікі-паны. У пастанове Варшаўскага сойма 1573 года гаварылася: «Духоўныя і свецкія ўладальнікі маюць права на поўнае падпарадкаванне і паслухмянасць сваіх падданых, а калі апошнія будуць ім супраціўляцца, то такія ўладальнікі могуць сваіх падданых... караць па свайму меркаванню...» (М.С.).

* Заданне 2. Уважліва прачытайце тэкст. Коратка сфармулюйце асноўную думку кожнага абзаца. Напішыце анатацыю да тэксту. Выкарыстайце структурныя мадэлі, што прыводзяцца ў дужках у канцы тэксту.

Найбольш таленавітыя вучоныя адрозніваюцца шырокім кругаглядам і творчай ініцыятывай, маюць як сілу сінтэзу, так і пачуццё перспектывы, умеюць глядзець далёка ў будучыню. Гэта людзі вельмі вялікай працаздольнасці, моцнай волі, вялікага творчага подзвігу. Яны прынцыповыя аптымісты, вераць у сілу навуковага пазнання, здольныя не толькі марыць, але і дасягаць небывалага. Такіх людзей адносна мала, яны складаюць алмазны фонд чалавецтва.

Якія ж якасці павінен мець чалавек, які рыхтуе сябе да навуко- ва-даследчай дзейнасці? Найперш неабходна самаахвярная, самаадданая любоў да навукі, да выбранай спецыяльнасці. Гэта любоў павінна быць палкай, бескарыслівай, здольнай на пераадоленне ўсялякіх цяжкасцей і перашкод.

Неабходна таксама ўпэўненасць у правільнасці выбранага шляху. Гэта нараджае мэтанакіраванасць, якая дазваляе даследчыку не толькі бачыць аддаленую перспектыву працы, але і дакладна планаваць асобныя яе этапы.

Абавязковай якасцю вучонага з’яўляецца чэснасць. Гутарка ідзе не толькі пра плагіяцтва – выкарыстанне і прысваенне сабе чужых прац, ідэй і фактаў. Амаральным з’яўляецца ўсякі неаб’ектыўны падыход да ацэнкі ўласных доследаў і назіранняў. Строгасць

242

і аб’ектыўнасць у аналізе любых навуковых матэрыялаў і ў пабудове вывадаў з’яўляецца ўмовай, абавязковай для кожнага навуковага даследавання.

Навуковы работнік – і малады, і стары – павінен адрознівацца сціпласцю і самакрытычнасцю, паважаць думкі іншых. Адсутнасць гэтых якасцей параджае эгацэнтрызм, самаўлюбёнасць, пераацэнку сваіх магчымасцей.

Поспех у навуковай творчасці ў значнай ступені залежыць ад агульнай настроенасці чалавека. Аптымізм стымулюе волю, абвастрае ўспрыняцце і думку. Песімізм, наадварот, падаўляе эмоцыі, цягне не наперад, а назад. Вучоны павінен глядзець уперад, любіць жыццё, думаць перспектыўна, быць аптымістам.

I, нарэшце, адной з галоўных якасцей сапраўднага вучонага з’яўляецца працалюбівасць. Неабходна выпрацаваць у сабе цярпенне, вытрымку пры пастаноўцы любога навуковага эксперыменту, які звычайна патрабуе шматразовай праверкі, прыносіць няўдачы, часта звязаныя з недастатковым асваеннем методыкі.

Не супакойвацца на дасягнутым – гэты лозунг павінен быць галоўным у працы кожнага навукоўца.

(Скрябин, К.И. Моя жизнь в науке / К.И. Скрябин. – М.: По-

литиздат, 1969. – 463 с.)

(Артыкул прысвечаны, найперш адзначаецца, звяртаецца ўвага на, асабліва падкрэсліваецца, артыкул разлічаны на).

Заданне 3. Аформіце цытаты (на аснове прапанаванага тэксту) рознымі спосабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы; з указаннем і без указання аўтара і інш.).

Юрыдычны склад правапарушэння

Правапарушэнне мае месца толькі тады, калі ў наяўнасці маюцца ўсе элементы, з якіх яно складаецца. Сукупнасць элементаў правапарушэння, неабходных для прымянення мер юрыдычнай ад-

казнасці, называецца юрыдычным саставам правапарушэння.

У юрыдычны састаў правапарушэння ўваходзяць суб’ект, аб’ект, суб’ектыўны бок і аб’ектыўны бок паводзінаў, якія не адпавядаюць нормам права.

Суб’ект правапарушэння – асоба, якая яго здзейсніла: грамадзянін ці арганізацыя. Калі суб’ектам з’яўляецца індывід, ён павінен быць правадзеяздольным, а таксама дасягнуць узросту юрыдычнай адказнасці.

243

Аб’ект правапарушэння – сукупнасць грамадскіх адносінаў, на якія пасягае правапарушэнне. Гэта могуць быць адносіны, звязаныя з аховай жыцця і здароўя індывідаў, парадку кіравання ці грамадскай бяспекі.

Суб’ектыўны бок правапарушэння – сукупнасць прымет, якія характарызуюць адносіны суб’екта да ўчынка, які ён здзяйсняе, і яго наступстваў. Суб’ектыўны бок уключае мэту, матыў і віну.

Мэта – ідэальнае прадугадванне будучыні, таго выніку, які імкнецца дасягнуць суб’ект. Для некаторых відаў правапарушэнняў, такіх, як дзяржаўныя злачынствы, напрыклад, наяўнасць пэўнай мэты суб’екта правапарушэння з’яўляецца неабходнай.

Матыў – унутранае падахвочванне, якім кіруецца суб’ект правапарушэння. Матывы могуць быць рознымі: карыснымі, агрэсіўнымі і г.д.

Віна – псіхічныя адносіны асобы да свайго супрацьпраўнага дзеяння і яго наступстваў. У тэорыі праваадносінаў выдзяляюцца формы віны: намер і неасцярожнасць.

Намер – асоба ўсведамляе грамадска небяспечны характар сваіх дзеянняў, прадбачыць магчымасць наступлення шкодных вынікаў і жадае або дапускае іх наступленне. Намер можа быць прамым і ўскосным. Прамы намер – асоба жадае наступлення ўказаных у законе шкодных вынікаў. Ускосны намер – асоба не жадае, але дапускае наступленне шкодных вынікаў. У юрыдычнай літаратуры таксама можна сустрэць пункт гледжання, у адпаведнасці з якім выдзяляюць азначаны ці неазначаны намер, альтэрнатыўны ці факультатыўны намер. Дадзеныя класіфікацыі маюць не толькі навуковае значэнне, а і практычнае, паколькі ўплываюць на характар правапарушэння і могуць улічвацца пры вызначэнні пакарання.

Неасцярожнасць выражаецца ў дзвюх формах – злачыннай легкадумнасці і злачыннай нядбайнасці. Злачынная легкадум-

насць – форма неасцярожнасці, пры якой суб’ект прадбачыць грамадска небяспечныя наступствы сваіх дзеянняў, але легкадумна разлічвае на іх прадухіленне. Напрыклад, індывід дзеля гарэзлівасці садзіцца за руль аўтамабіля і даганяе іншага чалавека. Той трапляе пад машыну, таму што шафёр не здолеў своечасова затармазіць.

Злачынная нядбайнасць – асоба не прадбачыць грамадска небяспечных наступстваў сваіх дзеянняў, хаця можа і павінна іх прадбачыць. Напрыклад, ізноў жа дзеля гарэзлівасці індывід выкідае праз адчыненае акно вазон з кветкай, што правакуе смерць

244

выпадковага прахожага, бо ўпаў вазон яму на галаву. Мае месца неасцярожнае забойства з такой формай віны, як нядбайнасць.

Менавіта суб’ектыўны бок дазваляе адрозніваць правапарушэнне ад казусу (выпадку). Казус узнікае не ў сувязі з воляй і жаданнем асобы. Казус можа быць прыроднай з’явай (навадненне) ці вынікам уласных дзеянняў, якія чалавек не ўсведамляў ці магчымыя наступствы якіх не прадбачыў. Казус – гэта заўсёды невіноўнае прычыненне шкоды, хаця па некаторых фармальных прыметах ён падобны да правапарушэння.

Аб’ектыўны бок правапарушэння – сукупнасць прымет, якія характарызуюць яго знешні бок. Аб’ектыўны бок уключае дзеянне, шкоду і прычынную сувязь паміж дзеяннем і прычыненай шкодай.

Дзеянне – тыя паводзіны індывіда, якія і складаюць правапарушэнне. Дзеянне можа мець актыўную ці пасіўную формы. Гэта значыць, што яно можа здзяйсняцца ў форме дзеяння ці бяздзеяння. Злачынца здзяйсняе крадзеж маёмасці ці ўрач не аказвае дапамогу хвораму. Суб’ект правапарушэння здзяйсняе свае паводзіны ў канкрэтным месцы, часе і пры пэўных абставінах.

Шкода – тыя неспрыяльныя наступствы, якія вынікаюць з правапарушэння. У пэўных выпадках шкода можа быць вельмі лёгка выяўлена: тады, калі яна носіць маёмасны характар або заключаецца ў смерці чалавека ці выражаецца ў нанясенні яму цялесных калечанняў. Але нават тады, калі шкодныя наступствы нельга выразна акрэсліць, яны пры здзяйсненні правапарушэння існуюць заўсёды і маюць форму парушэнняў сацыяльных сувязяў, што склаліся ў грамадстве.

Прычынная сувязь: філасофія сцвярджае, што калі адна з’ява з непазбежнасцю і неабходнасцю цягне іншую, паміж імі існуе пры- чынна-выніковая сувязь. Дадзены элемент мае вельмі важнае значэнне для характарыстыкі правапарушэння. Неабходна, каб менавіта дадзенае дзеянне (бяздзеянне) з’яўлялася прычынай менавіта дадзеных шкодных вынікаў. У процілеглым выпадку немагчыма гаварыць аб здзяйсненні суб’ектам праваадносінаў паводзінаў, якія не адпавядаюць праву.

Такім чынам, склад правапарушэння – гэта сукупнасць утвараючых яго частак, элементаў, яго структура.

У тэорыі крымінальнага права выдзяляюць агульны склад, які ўключае прыметы, неабходныя для кожнага злачынства, і спецыяльны (відавы), што прадугледжвае тыя прыметы, якія вызначаюць толькі дадзены від правапарушэння (АТП).-

245

Крыж Ефрасінні Полацкай

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет. Аснова крыжа – кіпарыснае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню 51 см, а таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці.

Крыж Ефрасінні – яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьстъ сии цръквни святаго Спаса о Офросиньи». На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў – мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любому чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца.

У канцы XII ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж у Маскву. У час полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск. У 1929 годзе ён трапіў у Магілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георг Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 годзе беларускі мас- так-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні (У. Арлоў, А.С. Майхровіч).

Знамянальнай падзеяй для Беларусі ў 2007 годзе стаў візіт

унашу краіну прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА)

246

Йозэфа Блатэра. Сустрэча з ім адбылася ў Доме футбола, дзе прысутнічалі журналісты і юныя футбалісты з каманды «Суворавец» (клас з футбольнай спецыялізацыяй на базе мінскага сувораўскага вучылішча быў створаны ў 2006 годзе).

Паводле слоў спадара Блатэра, будучыня беларускага футбола аптымістычная, бо ў нашай краіне зрабілі вельмі важны крок для развіцця гульні – увялі ліміт на легіянераў:

У гэтым напрамку ФІФА рухаецца два гады. Непакоіць, што

ўскладзе некаторых багатых еўрапейскіх каманд Англіі, Італіі, Германіі і г.д. наогул няма сваіх ігракоў (у лепшым выпадку 1-2). У вас жа ёсць абмежаванне колькасці іншаземцаў, таму вы выбралі правільны курс. У ідэале за сваю каманду павінны выступаць не легіянеры, а то атрымліваецца, што балельшчыкі нават не перажываюць за сваю каманду, бо ў ёй адны толькі іншаземцы.

Наконт увядзення відэапрагляду для вырашэння спрэчных момантаў падчас матча, як у хакеі, галоўны рулявы футбола паведаміў, што ставіцца да гэтага адмоўна. На яго думку, магчыма выкарыстаць прагляд эпізоду з лініі варотаў, каб высветліць, ці быў гол, але, калі суддзя стане глядзець гэта «кіно» і прыме нейкае рашэнне, балельшчыкі пацярпелай каманды ўсё роўна не пагодзяцца з ім і пакінуць стадыён. Дарэчы, вырашэнне такой праблемы сучаснага футбола, як дрэнныя паводзіны хуліганаў-фанатаў, прэзідэнт ФІФА бачыць толькі ў стварэнні па прыкладу Англіі сістэмы відэаназірання не толькі ўнутры стадыёна, але і на падыходах да арэны, каб выключыць выпадкі надзвычайных сітуацый.

Йозэф Блатэр заўважыў, што футбол – школа жыцця, якая заснавана на сумленнай барацьбе, дысцыпліне, павазе да сваіх таварышаў, трэнера, суддзі, сапернікаў, гледачоў. Сёння ў футбол гуляюць 260 мільёнаў чалавек.

Прэзідэнт ФІФА таксама адзначыў, што насілле не частка футбола, яно жыве ў грамадстве. У Бібліі было два браты, а не адзінаццаць чалавек, і футбола не існавала, але брат забіў брата. 207 федэрацый могуць дапамагчы чалавецтву пазбавіцца ад насілля і карупцыі, што даказаў мінулы чэмпіянат свету ў Германіі: месяц на планеце ўладарыў спакой (за выключэннем Ірака).

Напрыканцы свайго выступлення Йозэф Блатэр выказаў меркаванне адносна будучыні футбола, які не павінен губляць свае карані: заўжды застанецца дзве каманды па 11 чалавек, двое варотаў і адзін мячык. Акрамя таго, футбол возьме на сябе сацыяльную адказнасць, якую ён мае перад грамадствам («Звязда»).

247

Да лекцыі 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

* Заданне 1. Напішыце разнастайныя тыпы дакументаў

ці справавых лістоў (на ўзор пададзеных у лекцыі).

Да лекцыі 10. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ

* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Ці

ўжываюцца ў тэксце словы з пераносным значэннем, сінонімы, амонімы і іншыя вобразна-выяўленчыя сродкі? Адказ аргументуйце.

Думкі ў дарозе

Грыміць па карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы, мігаюцца, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяняюцца палі, грамадзяцца горы, расцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты...

I куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?

А неба! Далёкае, няведамае, сіняе неба! Тысячы, мільёны гадоў пазіраеш ты, без болю, без трывогі, пазіраеш на ўсіх роўна: на чалавека, на звера, на птушку, на самую меншую мушку, на жывых і нежывых, на нашу бедную зямлю, на зямлю, прагноеную людскімі трупамі, залітую крывёю і горкімі слязьмі сіраты народа.

Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі адказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на нашы блуканні? Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца? Чаму не папаліш агнём справядлівым таго ліхога звера, што сее заразу, топча праўду і носіць няшчасце па нашай зямлі?

Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною, родзяцца, прападаюць, сплываюцца ў цёмную хмару, звісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю.

Далёкае неба! Сіняе неба! Як ціха на небе ўночы! Срэбраны месячык, то круглы, то вузкі, як серп, як хораша свеціць над чорнаю цемрай, што густа засцілае белы свет! А далёкія зорачкі! Як добра ў ціхую ночку!

248

Далёкае неба! Сіняе неба! I як можа асмеліцца думка чалавека выдумаць у табе, яснае неба, пекла, агонь, што ніколі не тухне, смалу, што вечна кіпіць!

Далёкае неба! Сіняе неба! I як апаганілі людзі хараство тваё, неба, у сваіх думках!

Адарога мая чуць віднаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і далей, круціцца, абвіваецца наўкруг курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін; трасе цялежка, падкідае па каўдобінах, усё роўна як хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абразы свету, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы.

Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?

Омой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняга туману, што лёг па краях палёў, дзе неба, спусціўшыся нізка, абнімаецца з беднаю зямлёю. Парэзалі цябе вузкія сялянскія дарогі, чорныя сцежкі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы. А бедныя вёскі і сёлы без усялякага парадку параскідаліся то там, то сям: па гарах, лагчынах, па беразе рэчак, сярод далёкага поля, па цёмных лясах. Распаўзліся па полі, як чэрві ў нягоду, бедныя мужыцкія хаты. Пакрывіліся яны, абвіслі стрэхі на гумнах, зялёныя купіны моху тоўстаю карою ляглі на гнілых саламяных стрэхах. Збіўся ў кучу будынак. Навалены ў кучу бярвенне, стружкі, салома. Дзе-нідзе гляне нудная вярбіна, блісне бярэзіна, выскачыць клён. Як нявесела, як непрытульна пазіраеш ты, мужыцкая вёска, сірата між людской будовы!

Апоруч з убогімі будынкамі ўперліся ў неба панскія палацы, зелянеюць сады, ломяць галлё яблыкі і грушы; шырока і смела раскідаюцца дваровыя палеткі, каласуюцца багатыя панскія нівы, пасуцца сытыя коні, валы-рагалі, тысячы авец рассыпаюцца па полі...

Омой родны край! Поруч з галытваю ходзіць роскаш і багацце; разам з людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны.

Толькі нудныя песні твае, Беларусь, хапаюць за сэрца, жалобяць душу, туманяць вочы слязьмі, плачуць і стогнуць і горкаю ўпікаю, ціхаю скаргаю плывуць к далёкаму, няведамаму, сіняму, спакойнаму небу (Я. Колас).

* Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.

249

Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва

Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў.

Сёння цяжка ўявіць сабе чалавечую супольнасць без пісьмовай мовы. А між тым быў час, калі людзі не ўмелі пісаць. Першапачатковыя формы пісьма ўзніклі прыкладна 5 тысяч гадоў таму назад, у той час як вусная мова існуе ўжо больш за 100 тыс. гадоў. Гэта азначае, што пісьмовая мова – другасны набытак чалавека. Яна з'яўляецца своеасаблівым адлюстраваннем вуснай мовы. Усе людзі размаўляюць, але велізарная колькасць людзей у свеце непісьменная. Якое б пісьмо ні прымянялася, за ім заўсёды стаіць вусная мова.

I ўсё ж пісьменнасць – адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. Колькі часу спатрэбілася многім пакаленням людзей, каб асэнсаваць навакольны свет, навучыцца разумець і падпарадкоўваць сабе сілы прыроды. Самым магутным у гэтых пошуках, адкрыццях аказалася слова, выражанае ў пісьменнасці, увасобленае ў кнізе. «Гісторыя розуму, – слушна пісаў М. Карамзін, – уяўляе 2 галоўныя эпохі: вынаходства літары і друкарства; усе іншыя былі толькі іх вынікам». Па сутнасці, уся гісторыя цывілізацыі, прагрэс чалавецтва звязаны з пісьмом, якое пераадольвае прастору і час. Дзякуючы пісьмовай мове ідэі, думкі, веды, плён чалавечай працы не паміраюць, а жывуць стагоддзямі, захоўваюцца для будучыні. I хоць сёння створаны магутныя тэхнічныя сродкі для перадачы вуснай мовы, існуюць разнастайныя сродкі гуказапісу, але звычайнае пісьмо, простае ў карыстанні, якое не патрабуе якой-небудзь апаратуры, не стварае перашкод іншым, не губляе свайго значэння. Пісьмо – настолькі важнае і зручнае вынаходства чалавека, што ў мінулым у многіх народаў свету існавала ўяўленне аб яго боскім паходжанні.

Доўгімі шляхамі ішло развіццё пісьма. Ад малюнкаў прадметаў да літар, якія ўжо не маюць нічога агульнага з прадметамі, а абазначаюць толькі гукі.

Першым этапам пісьма была піктаграфія – г.зн. пісьмо малюнкамі. Піктаграма ўяўляла сабой цэлае, не расчлянёнае на словы, паведамленне (выказванне) у малюнках.

Моўныя формы тут не раскрываюцца, мы не ведаем, як гучалі словы, якімі можна перадаць змест малюнка, якія граматычныя адзнакі яны мелі.

Піктаграфіяй карысталіся на працягу доўгага часу індзейцы Амерыкі, жыхары Афрыкі і Аўстраліі, некаторыя малыя народы Сібіры і інш. У сучасных культурах элементы піктаграфіі выкарыстоўваюцца як дадатковы, дапаможны сродак перадачы інфарма-

250

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]