Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

прадметаў ці з’яў рэчаіснасці. Сумежнасць можа быць такой: 1) матэрыял і вырабы з яго (ваза са шкла – шкло зараз не ў модзе); 2) ёмістасць і рэчыва, якое ўтрымліваецца ў гэтай ёмістасці (купіць міску – з’есці міску баршчу, тут ‘пасудзіна’ і ‘колькасць стравы’); 3) працэс і вынік гэтага працэсу (праводзіць дыктант – раздаць дыктанты); 4) памяшканне, установа, прадпрыемства і людзі, якія ў ім знаходзяцца, працуюць (напр., светлая аўдыто-

рыя аўдыторыя слухала ўважліва, новы завод заводы бас-

туюць); 5) выкарыстанне прозвішчаў пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў і г.д. для абазначэння іх твораў (творы Багдановіча – перачытваю Багдановіча); 6) прадмет, уласцівасць і той, хто валодае гэтай уласцівасцю (ён меў прыгожы тэнар – выступае тэнар). Звычайна метанімія менш заўважаецца, чым метафара, бо такія вытворныя значэнні перайшлі ў сталыя назвы прадметаў.

Сінекдаха (ад грэч. synecdoche – суаднесенасць) – замена назвы цэлага назвай асобнай яго часткі або наадварот. Нярэдка сінекдаха разглядаецца як від метаніміі. Выдзяляюцца дзве разнавіднасці сінекдахі: 1) называнне замест цэлага часткі, якая ў пэўнай сітуацыі мае сэнс цэлага: У сям’і з’явіўся лішні рот; Ён у іх за галаву; 2) ужыванне аднаго ліку замест другога: У маі 1945 года немец быў канчаткова разгромлены; Ем вішню і пад.

У выяўленні і канкрэтызацыі значэнняў мнагазначнага слова галоўную ролю адыгрывае кантэкст. Звычайна пад кантэкстам падразумяваецца славеснае, моўнае акружэнне. Разам з тым у паняцце «кантэкст» уключаюцца і пазамоўныя фактары, у прыватнасці, сітуацыя, у якой адбываецца маўленне [2].

2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы

Амонімы. З’яву аманіміі можна праілюстраваць адной з зага-

дак Кандрата Крапівы: Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а другую я нашу пастаянна ў пузе. Трэцюю, я вам скажу, носіць мая дочка, на чацвёртай я ляжу – грэюся ў пясочку. Тут лёгка адгадваецца аманімічная група з чатырох ‘кос’ са значэннямі: ‘прылада для кашэння’, ‘селязёнка’, ‘доўгія заплеценыя валасы’, ‘доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага’. Амонімы (ад грэч. homos – аднолькавы, onyma – імя) – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць зусім розныя, не звязаныя паміж сабой значэнні. Напр.:

тур (‘першабытны дзікі бык’ і ‘перыяд, этап гульні, спаборніцтва’), гасцінец (‘шырокая, бойкая дарога, шлях’ і ‘рэч, ласунак, які госць падносіць як падарунак’), лама (‘будыйскі манах-свя-

41

шчэннік у Тыбеце’ і ‘ўючная паўднёваамерыканская жывёліна сямейства вярблюдаў’), бот (‘абутак з высокімі халявамі’ і ‘невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна’) і мн. інш. Амо-

німы складаюць значны пласт лексікі (іх каля 4000). Шляхі ўзнікнення амонімаў

1. Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку гукавога супадзення этымалагічна розных беларускіх (уласнабеларускіх або агульнасла-

вянскіх) слоў. Напр.: абора ‘вяровачка для лапцей’ і абора ‘вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік’; ласка ‘выражэнне пяшчоты’ і ласка ‘невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых’; слаць ‘адпраўляць, пасылаць’ і слаць ‘рассцілаць, засцілаць’ і інш.

2.Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку выпадковага супадзення спрадвечна беларускіх і запазычаных слоў. Напр.: бел. байка ‘ка-

роткі літаратурны твор’ і галанд. байка ‘мяккая баваўняная тканіна’; бел. бор ‘стары сасновы лес’, лац. бор ‘хімічны элемент’, ням. бор ‘свярло для лячэння зубоў’; бел. лава ‘прадмет сялянскай мэблі’, італ. лава ‘вулканічная маса’, пол. лава ‘баявы парадак конніцы’ і інш.

3.Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку выпадковага супадзення запазычаных слоў з розных моў. Напр.: грэч. грыф ‘драпежная птуш-

ка’, ням. грыф ‘дэталь струннага музычнага інструмента’, франц. грыф ‘штэмпельны адбітак чыйго-небудзь подпісу’ і пад.

4.Амонімы, запазычаныя з якой-небудзь адной мовы. Напр.:

фр. міна ‘выбуховы снарад’ і ‘выраз твару’; англ. танк ‘баявая бронемашына на гусенічным хаду’ і ‘спецыяльны бак для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей’ і інш.

Ад лексічных амонімаў (прыклады прыведзены вышэй) трэба адрозніваць наступныя групы слоў, сумежныя з амонімамі: 1) амафоны – словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму (напр.:

род і рот, код і кот, грыб і грып, казка і каска і пад.). Да амафо-

наў павінны быць аднесены і такія апазіцыі слоў, як вера ‘ўпэўне-

насць у чым-небудзь’ і Вера ‘ўласнае імя’, раман ‘жанр літаратурнага твора’ і Раман ‘уласнае імя’ і г.д.; 2) амаформы – сло-

вы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх граматычных формах. Такое супадзенне можа адбывацца ў межах як адной, так і розных часцін мовы: соты (васкавыя ячэйкі) і соты

(парадкавы лічэбнік); румяны (касметычная фарба) і румяны (ярка-чырвоны, ружовы); люты (злы, крыважэрны) і люты (другі месяц каляндарнага года) і інш.; амографы – словы, якія аднолькава пішуцца, але ў вымаўленні адрозніваюцца пастаноўкай націску

42

(напр.: бтлас – атлбс, вялаґ – вялб, кбпаць – капбць, кбра – карб,

пбра – парб і інш.). Яркія прыклады амографаў знаходзім у «Каламбурах» Ніла Гілевіча: Барсукі ў глыб нарыґ , баючыся кбры,

Нацягалі шмат карыґ і зрабілі нбры. Там жа: Што ні хвіля, ні гадзнна – лезе з скуры гбдзіна. Увесь век яму гадзнла, А ён кажа: гбдзіла!

Амонімы трэба адрозніваць ад мнагазначных слоў. Калі мнагазначнае слова, нягледзячы на рознасць сваіх значэнняў, захоўвае іх адзінства, то амонімы такой сэнсавай сувязі не маюць, значэнні іх зусім розныя. У тлумачальных слоўніках кожны амонім падаецца асобным слоўнікавым артыкулам і пазначаецца надрадковай арабскай лічбай: бабка1, бабка2, бабка3... і г.д., а ўсе значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным артыкуле [2].

Сінонімы (ад грэч. synonymos – аднайменны) – гэта словы, якія па-рознаму гучаць і пішуцца, але маюць тоеснае або блізкае значэнне (напр.: многа, шмат, багата, безліч, процьма і г.д.). Група слоў, аб’яднаных сінанімічнымі адносінамі, утварае сінанімічны рад. У ім выдзяляецца асноўнае, стылістычна нейтральнае слова – дамінанта. Яно выражае агульнае для ўсіх слоў гэтага рада значэнне.

Так, у сінанімічным радзе акружыць, абступіць, ачапіць, абла-

жыць, блакіраваць дамінанта – акружыць, яна мае прамое, стылістычна нейтральнае значэнне.

У залежнасці ад характару семантычна-стылістычных адносін паміж кампанентамі сінанімічнага рада вылучаюцца наступныя групы сінонімаў: абсалютныя, семантычныя і стылістычныя.

1. Абсалютныя (або поўныя) сінонімы не адрозніваюцца ні адценнямі значэнняў, ні стылістычнай афарбоўкай: маланка – бліскавіца, іслам – мусульманства, ацэнка – адзнака, арфаграфія – правапіс, намінатыўны – назыўны, кантынент – мацярык і інш.

2. Семантычныя (або ідэаграфічныя) сінонімы адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння, інакш кажучы, аб’ёмам семантыкі. Так, у сінанімічнай пары страх – жах паняцце жах (‘моцны страх да здранцвення’) поўнасцю ўключае ў сябе ўсе прыметы паняцця страх і разам з тым мае дадатковыя семы ‘моцны’ і ‘да здранцвення’. Семантычнымі сінонімамі будуць такія словы, як акцёр – ар-

тыст, ісці – крочыць, касынка – хусцінка, малады – юны, чырво-

ны – кумачовы – пунсовы і інш. Адрозненне ў семантыцы сінонімаў гэтай групы праяўляецца ў несупадзенні спалучальнасці кожнага члена сінанімічнага рада з іншымі словамі. Параўн.: ісці/крочыць па вуліцы, але: асцярожна ісці па балоце (не крочыць).

43

3. Стылістычныя сінонімы – гэта тоесныя або блізкія па значэнні словы, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і таму належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Прыклады радоў стылістычна розных сінонімаў: асілак – сілач – волат – атлет – здаравяк – здаравіла – бугай (тут асілак і сілач – сты-

лістычна нейтральныя словы, волат і атлет – кніжныя, здаравяк і здаравіла – размоўныя, бугай – размоўна-грубае); ілгаць – брахаць – плесці; украсці – сцягнуць – сперці – сцібрыць, гультай – абібок – лянівец – лайдак – лежабока – труцень – гультаіна – завала і інш.

Як адну з разнавіднасцей сінонімаў разглядаюць эўфемізмы (ад грэч. euphemia – ‘гавару ветліва’). Гэта словы і выразы, што служаць для замены такіх абазначэнняў, якія ў пэўных сітуацыях уяўляюцца таму, хто гаворыць, занадта грубымі, рэзкімі, непрыстойнымі. Напр., замест спазняецца гавораць затрымліваецца,

папрасілі замест выгналі, поўны замест тоўсты і інш. Сваімі ка-

ранямі эўфемізмы адыходзяць у далёкае мінулае. Іх узнікненне цесна звязана з лексічным табу – забаронай у першабытных народаў ужываць словы, што служылі назвамі багоў і духаў, смерці, хвароб, некаторых жывёл, сонца, агню і пад. [2].

Антонімы (ад грэч. anti – супраць і onyma – імя) – словы адной часціны мовы, якія маюць палярна супрацьлеглыя значэнні:

верх – ніз, белы – чорны, вясёлы – сумны, звонка – глуха, увайсці – выйсці, усход – захад, экспарт – імпарт, вясна – во-

сень і інш. Антанімічная група складаецца толькі з двух слоў. Не маюць антонімаў, як правіла, уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем, лічэбнікі і большасць займеннікаў.

Антонімы могуць абазначаць прасторавыя і часавыя паняцці

(неба – зямля, верх – ніз, дзень – ноч, лета – зіма, поўдзень – поўнач, пачатак – заканчэнне, імгненне – вечнасць і інш.); пачуцці,

эмоцыі, настрой, стан чалавека (шчаслівы – няшчасны, п’яны – цвярозы, любоў – нянавісць, актыўнасць – пасіўнасць, весялосць – паныласць, смеласць – баязлівасць, удача – няўдача, упэўненасць – няўпэўненасць і інш.); стан прыроды (світанне – змярканне, мароз – спёка, усход – захад, шторм – штыль і інш.); якасць і ацэнку (трывалы – нетрывалы, моцны – слабы, якасны – няякасны, высакародны – подлы, станоўчы – адмоўны і інш.) і г.д.

Па структуры антонімы падзяляюцца на рознакаранёвыя і аднакаранёвыя. У рознакаранёвых (лексічных) антонімах супрацьлегласць выражаецца рознымі каранямі ці асновамі: добры – злы,

жыццё – смерць, доўгі – кароткі, вайна – мір, паміраць – на-

44

раджацца, лёгка – цяжка, аналіз – сінтэз і інш. У аднакаранё-

вых (граматычных) антонімах супрацьлегласць узнікае пры дапамозе антанімічных прыставак: фашызм – антыфашызм, гармо-

нія – дысгармонія, праўда – няпраўда, увезці – вывезці, адчыніць – зачыніць, упісаць – выпісаць і інш.

Акрамя агульнамоўных антонімаў, важную ролю для выражэння кантрастаў адыгрываюць кантэкставыя антонімы (антонімы маўлення) – словы, якія ў звычайнай моўнай сітуацыі не выражаюць супрацьлеглыхзначэнняў, аленабываюцьіхуіндывідуальныхаўтарскіх кантэкстах. Напр.: Прайсці нялёгка год за годам, Бо шлях – то шоўк, а то асцё... Хто ж меру ведае заўсёды, Шчаслівы той на ўсё жыццё (П. Броўка); Вось так хлопец, вось так ён, Слухай яго, голь! На славах магутны слон, А на дзеле – моль (Я. Купала); Я да цябе звяртаю слова: Ты паглядзі на тых між нас, Каму дзяржавы нашай мова – Кусок руды, а не алмаз (Н. Гілевіч) і інш.

Семантычныя асаблівасці антонімаў шырока выкарыстоўваюцца для стылістычных мэт у мастацкіх творах, публіцыстычнай літаратуры, розных жанрах вуснай народнай творчасці і г.д.

Паронімы (ад грэч. para – побач, блізка і onyma – імя) – гэта аднакаранёвыя словы, блізкія, але не тоесныя сваім гучаннем і напісаннем і розныя па значэнні. Напр.: чарнець ‘станавіцца чор-

ным, чарнейшым’ і чарніць ‘рабіць што-небудзь чорным, чарнейшым’; карыслівы ‘прагны да нажывы, карысталюбівы’ і карысны ‘які прыносіць карысць’; адрасат ‘той, каму адрасавана паштовае адпраўленне’ і адрасант ‘той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік’; абагуліць ‘зрабіць асабістае, уласнае калектыўным, грамадскім’ і абагульніць ‘знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад’; дыпламат ‘службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі’ і дыпламант ‘удзельнік конкурсу, агляду і пад., узнагароджаны дыпломам’ і інш.

Паранімічныя групы складваюцца рознымі шляхамі. Важнейшымі з іх з’яўляюцца: марфалагічны спосаб словаўтварэння (бя-

лець і бяліць, крыўдлівы і крыўдны, літарны і літаральны і інш.); змяненне семантыкі (дрэўка і дрэўца, вянец і вянок, стралец і стралок і інш.); запазычанне іншамоўных слоў (абанент і абане-

мент, статут і статус, эканомія і эканоміка, сталактыт і сталагміт і інш.).

У адрозненне ад амонімаў, лексічнае значэнне паронімаў не столькі вынікае з моўнага кантэксту, колькі, наадварот, служыць

45

удакладненнем сэнсу выказвання. Ад сінонімаў у сэнсавых адносінах паронімы адрозніваюцца тым, што ў іх значэннях заўсёды ёсць прыметы, якія робяць паронімы семантычна самастойнымі, рознымі, узаеманезамяняльнымі словамі. Сінонімы як тоесныя ці вельмі блізкія па значэнні словы звычайна могуць замяняцца адзін другім. Паронімы ў адным кантэксце ўжываюцца вельмі рэдка. Для сінонімаў, наадварот, характэрна сумежнае размяшчэнне ў тэксце, калі аўтарам ставіцца задача дасягнуць большай паўнаты і выразнасці апісання.

З’явы полісеміі, аманіміі, сінаніміі, антаніміі, параніміі назіраюцца не толькі ў агульнамоўнай лексіцы, але і ў тэрміналогіі.

3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі

Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М. Талікіна) разглядаюць тэрміналогію як сістэму штучна створаных знакаў і прытрымліваюцца пункту погляду, што тэрміны ствараюцца і функцыянуюць у штучна створаных умовах, таму не могуць разглядацца побач са звычайнымі словамі [19]. Іншыя даследчыкі (В.М. Прохарава, А.В. Супяранская, Н.В. Падольская, Н.В. Васільева) прапануюць разглядаць тэрміналогію ў якасці аўтаномнага раздзела лексікі, адхіляючы канцэпцыю тэрміналогіі як сістэмы штучна створаных знакаў [15].

Найбольш слушным з’яўляецца меркаванне тых лінгвістаў, якія разглядаюць тэрміналогію як самастойную «функцыянальную падсістэму агульналітаратурнай мовы», якая «стаіць у адным радзе з такімі паняццямі, як прастамоўныя словы і мова мастацкай літаратуры» [4]. Як зазначае В.П. Даніленка, мова навукі ў адносінах да агульналітаратурнай мовы больш вузкае паняцце, паколькі мове навукі не ўласцівы ўсе функцыі агульналітаратурнай мовы, а з другога боку, мова навукі – больш шырокае паняцце ў параўнанні з агульналітаратурнай мовай, бо мова навукі ўключае ў сябе спецыяльную тэрміналогію, якой называюцца навуковыя паняцці, што стаяць за межамі звычайнай, непрафесійнай сферы зносін [4].

Мнагазначнасць і аманімія

Да гэтага часу адкрытым застаецца пытанне – ці валодае тэрмін уласцівасцю пазакантэкставасці, ці адназначнасці (прынцып незалежнасці тэрміна ад кантэксту ўпершыню ў мовазнаўстве быў прапанаваны Д.С. Лотэ). Большасць лінгвістаў (В.П. Даніленка, Н.З. Кацялова, Б.Н. Галавін, Т.А. Чаботнікава, В.С. Ахманава,

46

І.С. Квітко і інш.), якія прызнаюць тэрміналогію часткай агульналітаратурнай мовы, лічаць, што мнагазначнасць з’яўляецца прыналежнасцю многіх паўназначных слоў беларускай мовы і пад полісеміяй у тэрміналогіі звычайна разумеюць «суаднесенасць аднаго тэрміна больш чым з адным паняццем у межах аднаго або некалькіх прылягаючых адно да аднаго тэрміналагічных палёў» [5, с. 45] і разглядаюць яе як «расслаенне значэнняў у залежнасці ад ужывання слова ў розных галінах ведаў» [6, с. 124] і розных сістэмах. Іншымі словамі, тэрміны набываюць новыя значэнні ў працэсе пастаяннага ўзаемадзеяння з агульнаўжывальнымі словамі (міжсістэмная мнагазначнасць), а таксама ў працэсе ўзаемадзеяння ў межах пэўнай тэрмінасістэмы (унутрыгаліновая мнагазначнасць) і розных тэрмінасістэм (міжнавуковая мнагазначнасць).

У спецыяльнай лексіцы асабліва пашырана міжнавуковая мнагазначнасць. Напрыклад, гіра – пудовая гіра (метрал.), практыка-

ванні з гірамі і штангай (спорт), гіра насценнага гадзінніка (механ.); лідар –лідары парламенцкіх фракцый (паліт.), лідар першага забегу (спорт), лідар кільватэрнай калоны (ваен.); ін’екцыя – ін’екцыя пеніцыліну (мед.), ін’екцыя сродкаў (эканом.); сесія – дэпутацкая сесія (паліт.), студэнцкая сесія (адукац.); спадчына – спадчына ад бацькоў (юрыд.), культурная спадчына А.Міцкевіча (лінгв.); экспедыцыя – экспедыцыя на адпраўку грузу (юрыд.), палярная экспедыцыя (геагр.), карная экспедыцыя (ваен.); спад – спад тэмпу бегу (спорт), спад гары (геагр.); барометр – паказчык стану рынку (эканом.), паказчык ціску (геагр.); база – эканамічная база (эканом.), ваенна-марская база (ваен.) і інш.

Унутрыгаліновая мнагазначнасць – з’ява больш рэдкая, аднак істотная для многіх тэрмінасістэм. Напрыклад, дубль – 1) ‘рэзервовая каманда’, 2) ‘выйгрыш першынства і Кубка ў адным сезоне адной камандай’. Некалькі значэнняў маюць тэрміны патэнт, здзел-

ка, вартасць, рахунак, экс-дывідэнд, ліквіднасць, квота, трэст,

валюта і інш. (эканом.), напрыклад: валюта – 1) ‘грашовая адзінка краіны’, 2) ‘тып грашовай сістэмы’, 3) ‘грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках’; дыплом, дэкрэт, ордэр, эк-

спедытар, судовы разбор, судовыя спрэчкі, хадайніцтва, даведка, паручыцельства і інш. (юрыд.), напрыклад: паручыцельства –

1) у грамадзянскім праве – ‘спосаб забеспячэння выканання абавязкаў’, 2) у крымінальным праве – ‘адна з мер стрымання’.

Некаторыя тэрміны развіваюць міжсістэмную і міжнавуковую або міжнавуковую і ўнутрыгаліновую мнагазначнасць адначасова. Напрыклад: удар 1) ‘моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з чым-н.

47

учас руху’ (пад ударам ветру) // ‘пра гром, выбух і інш. моцныя гукі’ (удар грому), 2) ‘імклівы напад, атака’ (флангавы ўдар),

3)‘нечаканае гора, бяда, непрыемнасць’ (удар лёсу), 4) ‘раптоўнае кровазліццё ў мозг’ (апаплексічны ўдар). Параўнаем таксама: кручаны ўдар – ‘удар у спартыўнай гульні (у тэніс, валейбол), пры якім пасылаецца кручаны мяч’; свабодны ўдар – у футболе ‘ўдар,

учас якога праціўнік не мае права нападаць’, сонечны ўдар, цеплавы ўдар – у медыцыне.

Сярод лінгвістаў няма адназначнага вырашэння пытання, чым лічыць – амонімамі ці мнагазначнымі словамі – словы агульналітаратурнай мовы, якія ў пераносным значэнні функцыянуюць у якасці тэрмінаў. Многімі даследчыкамі яны разглядаюцца як міжсістэмныя амонімы. «Полісемія – факт аднаго поля, хаця ўнутры свайго поля тэрмін і імкнецца да адназначнасці. Тэрміны, якія аднолькава гучаць у розных палях, – амонімы» [17, с. 44].

Як адзначае Л.М. Мінакова, «слова з’яўляецца мнагазначным да таго часу, пакуль паміж яго семамі захоўваецца сэнсавая сувязь, пакуль этымалагічны, граматычны аналізы дазваляюць устанавіць іх семантычны інварыянт... У адрозненне ад семантычных варыянтаў, якія выступаюць як роднасныя, цесна звязаныя паміж сабой лексемы, амонімы выступаюць як адзінкі, якія маюць абсалютна розныя значэнні і адна з другой не выводзяцца» [13, с. 116]. Напрыклад, храп – ‘хрыплыя гукі, якія ўтварае пры дыханні той, хто спіць’ і храп – ‘прыбор для ўзяцця проб грунта’; заступ – ‘рыдлёўка, лапата’ і заступ – ‘пры скачках у даўжыню, калі наступаюць на лінію, ад якой пачынаецца замер даўжыні скачка’ (таксама

заступ у варотную пляцоўку, заступ за сярэднюю лінію).

Утэрміналогіі часцей сустракаецца міжнавуковая аманімія, напрыклад, вал – ‘значны па працягласці і вышыні земляны насып, створаны для абарончых і гаспадарчых мэт (у старажытнасці будаваўся для абароны месца, мясцовасці ад непрыяцеля)’ і вал – ‘агульны аб’ём прадукцыі, вырабленай за які-небудзь пэўны тэрмін, які выражаецца шляхам абазначэння яе кошту ў цэлым’; корт – ‘тоўстая, звычайна цёмнага колеру баваўняная тканіна атласнага перапляцення для рабочага і спартыўнага адзення’ і корт – ‘пляцоўка для гульні ў тэніс’; космас – ‘сусвет (Сонечная сістэма, зоркі, міжзорнае асяроддзе, галактыкі, міжгалактычнае асяроддзе)’ і космас – ‘расліна з галінастымі сцябламі, з кветкамі ў суквеццях-ко- шыках на доўгіх кветаносах’; мультыплікатар – ‘каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (памяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу’ і мультыплікатар – ‘фотакамера з

48

некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прылада для размножвання копій’.

У лінгвістычнай літаратуры існуе думка, што ўнутрыгаліновая аманімія – з’ява даволі рэдкая, і што «ў асноўным яна прадстаўлена аддзеяслоўнымі назоўнікамі, у якіх разам са значэннем дзеяння развілося значэнне прылады дзеяння» [12, с. 49]. Аднак, як відаць з наступных прыкладаў з біялогіі, унутрыгаліновая аманімія разнастайная: конік – птушка і конік – рыба; сякач – кабан і дарослы самец ластаногіх і сякач – насякомае; гладыш – грыб-дуплянка, млечнік і гладыш – расліна (гладыш прускі, шыракалісны) і гладыш – клоп (жоўты, звычайны); лось – грыб і лось – жывёла; цвыркун – насякомае і цвыркун – птушка; аўсянка – рыба сямейства карпавых і аўсянка – род пеўчых птушак атрада вераб’іных і інш.

Звяртаюць на сябе ўвагу і міжмоўныя амонімы (пры перакладзе на беларускую мову яны маюць зусім іншае значэнне), на-

прыклад, у рускай мове: язык (белорусский, польский, француз-

ский) ‘сукупнасць агульнапрынятых гукавых і лексікаграфічных сродкаў для выказвання думак і наладжвання сувязі паміж людзьмі’ – мова (беларуская, польская, французская). У бела-

рускай мове слова язык ужываецца са значэннем ‘рухомы мышачны орган у ротавай поласці пазваночных жывёл і чалавека, які дапамагае захопліваць, перажоўваць, глытаць ежу, вызначаць яе смакавыя якасці’; пол (паркетный, земляной) ‘насціл у памяшканні,

па якім ходзяць’ – падлога (паркетная, земляная). Слова пол у

беларускай мове ўжываецца са значэннем ‘сукупнасць прыкмет, па якіх у раслін можна адрозніваць мужчынскія і жаночыя калівы’, а таксама са значэннем ‘палаткі, нары’.

Тэрміны могуць уступаць у складаныя полісемантычна-ама- німічныя адносіны: адзін і той жа мнагазначны тэрмін выступае як амонім да сугучнага, таксама мнагазначнага, тэрміна, напрыклад: грыф – 1) у антычнай міфалогіі – ‘крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла або льва’, 2) ‘вялікая драпежная птушка, якая гнездзіцца на скалах, абрывах, адзіночных дрэвах і жывіцца падлай’; грыф – 1) ‘доўгая драўляная пласцінка на шыйцы музычных інструментаў, да якой у час ігры прыціскаюць струны’, 2) ‘стальны прут атлетычнай штангі, на які надзяваюцца шары, дыскі’; грыф – 1) ‘штэмпель з узорам чыйго-небудзь афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля’, 2) ‘надпіс на дакуменце, выданні, які вызначае правілы карыстання імі’. У гэтым прыкладзе назіраецца міжнавуковая мнагазначнасць і міжнавуковая аманімія; грот – 1) ‘шырока адкрытая пячора з невысокай зводчатай столяй’, 2) ‘па-

49

шырэнне пячоры пасля вузкага праходу’, 3) ‘ніша ў канцы ледніка, адкуль выцякаюць талыя воды’ і грот – ‘ніжні парус на грот-мач- це’. У гэтым прыкладзе назіраецца ўнутрыгаліновая мнагазначнасць і міжнавуковая аманімія.

Часам межы паміж мнагазначным і аманімічным словам бываюць умоўнымі, аманімія з цяжкасцю паддаецца дакладнай класіфікацыі. У лексікаграфічных працах не заўсёды паслядоўна вытрымліваецца падача мнагазначнага слова (у адным слоўнікавым артыкуле пад рознымі нумарамі) і слоў-амонімаў (у розных слоўнікавых артыкулах). Як заўважае Л.М. Мінакова, «устанаўленне меж паміж полісеміяй і аманіміяй... залежыць не столькі ад моўнай рэальнасці, колькі ад аргументацыі вучоных-лінгвістаў» [13, с. 116].

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць

Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М. Талікіна) і сцвярджалі, што сінаніміі ў тэрміналагічных сістэмах няма, а тое, што лічыцца тэрміналагічнай сінаніміяй – гэта з’ява дублетнасці, бо паміж дублетамі няма тых адносін, якія ствараюць сінанімічны рад. На думку В.П.Даніленкі, сінанімія ў тэрміналогіі разглядаецца як натуральнае праяўленне законаў развіцця лексікі літаратурнай мовы. «У тэрміналогіі сінонімы суадносяцца з адным і тым жа паняццем і аб’ектам, гэтыя адзінкі не характарызуюць розныя яго ўласцівасці» [4, с. 73]. Таму іх можна назваць тэрміналагічнымі дублетамі. З гэтай думкай пагаджаліся В.С. Ахманава, В.М. Галавін, Р.Ю. Кобрын і інш.

С.І. Коршунаў, Д.С. Лотэ, Э.А. Натансон і інш. прызнавалі ў тэрміналогіі абсалютную і адносную сінанімію. А.А. Рэфармацкі пад дублетнасцю разумеў розныя варыянты слоў. А.В. Косаў выдзяляў сінонімы-дублеты, якія з’явіліся ў выніку паралельнага ўжывання айчыннага і запазычанага тэрміна, у выніку скарачэння састаўнога тэрміна або паралельнага выкарыстання поўных тэрмінаў і іх абрэвіятур і інш. В.П. Красней выяўляе ідэаграфічныя (маюць сэнсавыя адценні іх паняційнага зместу) і дублетныя (адценні ў паняційным змесце адсутнічаюць) сінонімы. Як бачым, з’явы сінаніміі, дублетнасці, варыянтнасці або змешваюцца, або размяжоўваюцца на аснове фармальных і семантычных прыкмет.

Тэрміны-сінонімы – гэта найменні, якія адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння або аб’ёмам семантыкі. Прыкладаў такіх сінонімаў у даследуемых тэрмінасістэмах [16; 22; 23] не адзначалася.

Тэрміны-дублетыгэта найменні, якія поўнасцю супадаюць пазначэннііўжыванні, суіснуюцьусінхронныхмоўныхпластах. Многія

50

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]