Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

раў выпіць сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: налізацца,

завязаць, пузыр, чарніла, фауст, псіхатроп, балбанэс і інш.).

Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (фр. аrgot – замкнуты). Асноўная функцыя арго – быць сродкам адасаблення, аддзялення яго носьбітаў ад іншых людзей. У строга тэрміналагічным сэнсе арго – гэта мова дэкласаваных груп грамадства і крымінальнага асяроддзя: зладзеяў, карцёжных шулераў, кантрабандыстаў, наркаманаў і пад. У Расіі арго пачало складвацца ў 2-й палове ХІХ ст. пераважна ў гандлёвых цэнтрах, партовых гарадах, месцах ссылак. Аргатычная лексіка стваралася на базе натуральных моў. Аднак, каб ізалявацца ад грамадства, антысацыяльныя элементы выпрацавалі спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей. Дасягалася гэта шляхам скажэння і пераасэнсавання агульнанародных слоў: вышка (вышэйшая мера пакарання), стукач (даносчык), сціркі (ігральныя карты), макруха (забойства), дзірка (турма), вывеска (твар), пазычыць (украсці), шырмач (кішэнны злодзей), раскалоцца (прызнацца); выкарыстання запазычаных слоў (напр., бан у мове зладзеяў ‘вакзал’ з ням. bahnhof), а таксама шляхам перастаноўкі складоў у словах або дабаўлення да слоў новых элементаў (напр., чуха замест хачу, шывар замест тавар і інш.).

Жарганізмы не ўваходзяць у лексіка-семантычную сістэму літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў мастацкіх і публіцыстычных творах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя [2].

Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы. Спынімся на азначэннях гэтых паняццяў і прывядзём прыклады.

Тэрмін (ад лац. terminus – граніца, мяжа) – гэта афіцыйна ўзаконенае слова або словазлучэнне, якое ўваходзіць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, спорту і г.д., абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азна-

чэнне (напр., інтэграл, атмасфера, сінтэз, марфема, гіпотэза,

афсайд, пенальці і інш.). Тэрміны могуць быць як агульнанавуко-

выя (аналіз, дослед, працэс, мадэль, тэорыя і інш.), так і вузка-

спецыяльныя (напр., у генетыцы: храмасома, ген, зігота і інш.; у

мовазнаўстве: постфікс, фанема, сінтаксіс, тапонімы і інш.; у

плаванні: батэрфляй, кроль, брас і г.д.). Заўважым, што словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі стыхійна, па меры авалодання мовай, ствараюцца для патрэб усяго грамадства. Тэрміны ж

61

прыдумваюцца штучна і патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў той ці іншай сферы дзейнасці.

Па сваім функцыянальным значэнні блізка да тэрмінаў стаяць прафесіяналізмы. Гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці. Калі тэрміны маюць больш упарадкаваны, унармаваны характар, то прафесіяналізмы з’яўляюцца паўафіцыйнымі лексічнымі адзінкамі, якія выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, прычым пераважна ў гутарковым стылі (напр., у мове пчаляроў сустракаюцца такія прафесія-

налізмы, як дымар, вашчына, раёўня, пропаліс). Рэзкай мяжы паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі няма, і часта прафесіяналізм можа існаваць як сінонім тэрміна. Многія мовазнаўцы ўвогуле не вылучаюць прафесіяналізмы ў асобны разрад слоў спецыяльнай лексікі.

У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклатура – гэта сукупнасць назваў канкрэтных аб’ектаў, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, спорце і пад. Па складзе наменклатура велізарная. Так, толькі наменклатура медыцынскай тэхнікі (інструменты, апаратура і пад.) налічвае звыш 3000 назваў. Тэрміны маюць абстрактныя, адцягненыя значэнні, а наменклатурныя назвы абазначаюць даволі канкрэтныя з’явы. Параўн.:

арфаграфія, прэфікс, марфема, злучнік і інш. (прыклады мова-

знаўчых тэрмінаў) і най-, без-, пад-, за- і інш. (наменклатурныя назвы канкрэтных прыставак). Сярод наменклатуры сустракаюцца і абрэвіятуры: ЭВМ, ЗІЛ, ЗІС і пад. (Гл. пра спецыяльную лексіку больш падрабязна ў лекцыі № 6).

6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу

Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існуюць спрадвечна, і словы, якія іх называюць, актыўна выкарыстоўваюцца носьбітамі мовы; другія – адміраюць, а з імі знікаюць і іх назвы; трэція – узнікаюць, і разам з’яўляюцца новыя словы для іх абазначэння. З улікам гэтага вылучаюцца дзве катэгорыі слоў: словы актыўнага ўжытку і словы, якія застаюцца ў пасіўным запасе.

Актыўную лексіку складаюць самыя ўжывальныя словы, значэнне якіх зразумела ўсім носьбітам мовы. Пераважна гэта стылістычна нейтральныя словы найбольш шырокага ўжывання, звязаныя з жыццём чалавека наогул. Найбольш часта сустракаюцца

62

словы, якія абазначаюць асоб (чалавек, мужчына, дзіця, мама,

дзед і інш.), назвы асоб па прафесіі (доктар, рабочы, настаўнік і

інш.), назвы адрэзкаў часу (дзень, год, вечар і інш.), назвы надвор’я (вецер, дождж, снег і інш.), ландшафту (балота, лес, поле, рака

іінш.), назвы жылля, раслін і жывёл, назвы адзення, ежы, побыту, розныя віды дзейнасці чалавека і многае іншае.

Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца ў працэсе моўных зносін людзей і маюць адценне ўстарэласці або навізны. Таму ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць на два разрады: устарэлыя словы і неалагізмы.

Устарэлыя словы ў сваю чаргу падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўляюцца назвамі тых паняццяў і прадметаў, што зніклі з рэчаіснасці

(напр., войт, баярын, рэкрут, феадал, ваявода, бурлак, парабак, лёкай, гайдукі, маёнтак, шляхта, кальчуга, алебарда, мушкет, жупан, земства, эсэр і інш.). Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы прадметаў і з’яў, якія існуюць і ў наш час, але называюцца новымі словамі (напр., бортнік – пчаляр, лемантар – буквар, вакацыі – канікулы, чало – лоб, лік – твар, раць – войска, лілея – лілія, падлоўчы – ляснічы, модлы – малітва, бібліялогія – кнігазнаўства і інш.).

Устарэлыя словы выкарыстоўваюцца і як нейтральныя словы (у навуковых працах па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі), і як стылістычны сродак у творах мастацкай літаратуры для перадачы каларыту адпаведнай эпохі.

Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) гэта словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці

іне страцілі адцення навізны (напр., кансэнсус, бартэр, брокер,

лецішча, брыфінг, менталітэт, параза, вертыкальшчык, рэф-

лексія, маніторынг і інш.). Паколькі неалагізмы абазначаюць, як правіла, важныя для грамадства паняцці, прадметы, з’явы, яны хутка страчваюць адценне навізны, свежасці і становяцца спачатку словамі ў пэўнай ступені прафесіянальнымі, а затым і агульнаўжывальнымі. Так, новыя словы 60–80-х гадоў ХХ ст. сваёй разнастайнай тэматыкай звязаны з асваеннем космасу (касманаўт, касмадром,

касмапорт, баракамера, касмалогія і інш.), з развіццём новых галін навукі (вірусалогія, геранталогія, мікраэлектроніка, нар-

калогія, псіхалінгвістыка і інш.), навукова-тэхнічнага прагрэсу (ла-

зер, нейлон, ратапрынт, бойлер, батыскаф, электрамабіль і інш.), спорту (аўтаралі, біятлон, юніёр і інш.), медыцыны (алергія, стрэс, халестэрын, канцэраген і інш.) і г.д., сёння ўспрыма-

63

юцца як прывычныя, звычайныя. Усе яны знаходзяцца ў нарматыўным тлумачальным слоўніку і ўваходзяць у актыўны пласт лексікі. Пашырэнню неалагізмаў у мове садзейнічаюць сродкі масавай інфармацыі.

Ад неалагізмаў трэба адрозніваць наватворы асобных пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Такія выпадковыя наватворы называюць аказіяналізмамі (ад лац. occasio – выпадак) або індывідуаль- на-аўтарскімі (індывідуальна-стылістычнымі, кантэкстуальнымі)

неалагізмамі. Напр.: небазор, вечнабыт, прасветач, нязгледны (Я. Купала); жаўтацвецень, светазор, шаўкарунны, вольнаплын-

ны (Я. Колас) і інш. Аказіяналізмы ствараюцца з пэўнай стылістычнай мэтай і, як правіла, не выходзяць за межы мастацкага твора. Іх значэнне можна высветліць толькі ў кантэксце [2].

7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексікаграфіі ўваходзіць таксама вывучэнне будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова.

Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязваюць з дзейнасцю першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Менавіта ён на палях сваіх кніг зрабіў пераклад каля 200 незразумелых царкоўнаславянскіх слоў на старабеларускую мову (такія тлумачэнні называліся глосамі). Пачынанне Скарыны было працягнута яго паслядоўнікамі. Ужо ў канцы ХУІ ст. з’яўляецца першы друкаваны перакладны слоўнік «Лексисъ» Лаўрэнція Зізанія (у ім 1061 слова); у 1627 г. у Кіева-Пячэрскай лаўры выходзіць слоўнік «Лексиконъ славеноросский» Памвы Бярынды (у ім каля 7000 слоў). З тлумачальных слоўнікаў ХІХ ст. найбольш каштоўным з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча (1870 г.). Гэты слоўнік – вынік 16-гадовай працы яго аўтара. Тут поўнасцю адлюстравана лексіка і фразеалогія жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). У сваім слоўніку І. Насовіч выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку, указвае сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх. Аўтар свядома не ўключаў у рэестр словы, агульныя для беларускай і рускай моў. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Слоўнік І. Насовіча перавыдадзены ў 1983 г. Пачынаючы з 20-х гадоў ХХ ст. у нашай краіне вядзецца сістэматычная лексікаграфічная праца.

64

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і

лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г.д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя. Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў. Прыклады такіх слоўнікаў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969–1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭ БССР) у 5-ці тамах (1978–1981), «Беларуская энцыклапедыя ў 18 т.» (1996–2004). Галіновыя слоўнікі падаюць звесткі з якой-небудзь адной галіны навукі, культуры, вытворчасці і пад. Напр., «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984–1987), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5-ці тамах (1983–1986), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (1993–2003) і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца перакладныя слоўнікі. Напр., «Руска-беларускі слоўнік» у 2-х тамах пад рэдакцыяй К. Крапівы (1982 г.), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах (1988 г.), «Белорусско-русский словарь» (1975 г.) і «Русскобелорусский словарь» (1976 г.) Грабчыкава, «Украінска-беларускі слоўнік» В.П. Лемцюговай (1980 г.), «Падручны польска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. Абрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы (1962 г.), «Англійска-беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй Т.М. Сушы і А.К. Шчукі (2004 г.) і інш.

Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі. Прыкладамі такіх слоўнікаў з’яўляюцца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977–1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» А.Я. Баханькова, І.М. Гайдукевіча, П.П. Шубы (1979 г.) для сярэдняй школы, «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М.Р. Судніка (1996 г.).

65

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялектныя (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак: «Дыялектны слоўнік» Ф.М. Янкоўскага (вып. 1, 1959; вып. 2, 1960; вып. 3, 1970), «Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны» П.У. Сцяцко (1970 г.), «Тураўскі слоўнік» А.А. Крывіцкага, Г.А. Цыхуна, І.Я. Яшкіна і інш. у 5-ці тамах (1982–1987) і г.д.

У фразеалагічных слоўніках сабраны ўстойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы), растлумачана іх значэнне, прыведзены ілюстрацыі: «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Г.Ф. Юрчанкі (1972 г.), «Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага (1973 г.), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава, у якім разглядаецца паходжанне фразеалагізмаў беларускай мовы (1981 г.), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т.» І.Я. Лепешава (1993 г.) і інш.

Вялікае значэнне ў засваенні правільнага напісання слоў маюць арфаграфічныя слоўнікі: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П. Лобана, М.Р. Судніка (1982 г.), «Арфаграфічны слоўнік» для пачатковай школы (1982 г.), «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М.В. Бірылы (1987 г.), «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Г.У. Арашонкавай, В.П. Лемцюговай (1994 г.) і інш.

Даволі шматлікімі з’яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі. У іх тлумачацца тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі і г.д.: «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990), «Слоўнік акцёра і рэжысёра» (1995), «Кароткі тлумачальны слоўнік паліталагічных тэрмінаў» (1997), «Кароткі эканамічны слоўнік» (1993), «Кароткі беларускі слоўнік музычных тэрмінаў» (1992), «Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ» (1993), «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Лаці- на-руска-беларускібатанічныслоўнік» (1967), «Руска-беларускіслоўнік біялагічных тэрмінаў» (1992), «Руска-беларускі агранамічны слоўнік» (1994), «Расейска-беларускі хімічны слоўнік» (1993), «Русско-белорус- ский словарь спортивной терминологии» (1993), «Краткий русско-бе- лорусский словарь терминов по спортивным играм» (1996), «Русскобелорусский медицинский словарь» (1993), «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» (1997), «Руска-беларускі фізічны слоўнік» (1999) і інш.

Да лінгвістычных таксама адносяцца гістарычныя слоўнікі (адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох, час узнікнення і шляхі развіцця слоў), этымалагічныя (паходжанне слоў, змены іх значэнняў),

66

слоўнікі сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тапанімічныя слоўнікі (адлю-

страваны геаграфічныя назвы), антрапанімічныя (фіксуюцца ўласныя імёны), марфемныя слоўнікі (вызначаецца марфемная будова слова) і многія іншыя. Безумоўна, гэта далёка не поўны пералік існуючых на сённяшні дзень слоўнікаў у беларускай мове.

Трэба заўважыць, што будова слоўнікавага артыкула (загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго) вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную характарыстыку; стылістычную характарыстыку; сэнсавую характарыстыку; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні; этымалагічную даведку.

Размяшчаюцца загаловачныя словы ў слоўніку ў алфавітным або алфавітна-гнездавым парадку. Пры алфавітна-гнездавой падачы слоў вытворныя ад агульнага кораня і блізкія значэннем словы аб’ядноўваюцца ў гняздзе (прыкладам можа служыць «Русско-белорусский словарь», 1982). Ілюстрацыямі ў большасці слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

Праверачны тэст

1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца:

1) сінонімы, амонімы, антонімы;

2)гістарызмы, архаізмы, неалагізмы;

3)дыялектызмы, жарганізмы, тэрміны;

4)адназначныя, мнагазначныя словы;

5)наменклатура, прафесіяналізмы, слэнгізмы.

2. Устанавіце адпаведнасць

 

А. Бескарысны – бескарыслівы.

1. Антонімы.

Б. Адвага – баязлівасць.

2. Дыялектызмы.

В. Картопля, пасоля.

3. Сінонімы.

Г. Сумны, тужлівы, маркотны.

4. Амонімы.

 

5. Паронімы.

3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць:

1) амонімаў;

2)сінонімаў;

3)неалагізмаў;

4)жарганізмаў;

5)паронімаў.

67

Лекцыя 5. АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Мэта лекцыі – паказаць спецыфіку ўтварэння тэрмінаў эканомікі, права, спорту.

Задачы:

ахарактарызаваць найбольш пашыраныя спосабы тэрмінатворчасці;

вызначыць найбольш прадуктыўныя фарманты і мадэлі тэрмінатворчасці.

Пытанні

1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці:

а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя);

б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія); в) марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне); г) сінтаксічны спосаб.

2.* Паняцце словаўтваральнага тыпу.

3.* Паняцце словаўтваральнай мадэлі.

4.* Прадукцыйнасць словаўтваральных тыпаў і індывідуальная словатворчасць.

(* – заканспектаваць па Л.М. Шакуну [8, с. 101–108]).

Праблемныя пытанні

1. Як павінны перакладацца дзеепрыметнікі з рускай мовы на беларускую?

2. Як перакладаюцца дзеясловы з суфіксам -ірава (-ырава)?

Рэкамендаваная літаратура

1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А. Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

2.Болсун, А.І. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ. Болсун, Я.Н. Рапановіч. – Мінск: Нар. асвета, 1979. – 183 с.

3.Бубновіч, І.І. Засваенне іншамоўных слоў беларускаю літаратурнаю моваю / І.І. Бубновіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. – 107 с.

4.Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания / В.П. Даниленко. – М.: Наука, 1977. – 246 с.

68

5.Словарь-справочник по современной экономике: на пяти языках / М.В. Мишкевич, Л.И. Василевская, В.Н. Ермаков, М.И. Плотницкий; под общ. ред. М.И. Плотницкого, М.В. Мишкевича. –

Минск: Высш. шк.., 1996. – 364 с.

6.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск: Бел-

СЭ, 1977–1984.

7.Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава, А.М. Булыка, У.В. Люшцік, А.І. Падлужны. – Мінск: Бел. наву-

ка, 1999. – 175 с.

8.Шакун, Л.М. Словаўтварэнне: вучэб. дапам. для ВНУ / Л.М. Шакун. – Мінск: Выш. шк., 1978. – 128 с.

9.Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / рэдкал.: С.В. Кузьмін

[і інш.]. – Мінск: БелСЭ, 1992. – 636 с.

1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці

Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў.

Пачатак вывучэнню словаўтварэння пакладзены ў працах такіх вядомых вучоных, як М.В. Ламаносаў, А.Х. Вастокаў, Ф.І. Буслаеў, І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А. Патабня. У сувязі з развіццём навукі аб мове цікавасць да гэтай галіны мовазнаўства пастаянна ўзрастае, што знайшло адлюстраванне ў даследаваннях Р.О. Вінакура, В.У. Вінаградава, А.А. Земскай, А.С. Кубраковай, У.У. Лапаціна, К.А. Ляўкоўскай, А.М. Ціханава, М.М. Шанскага, Л.М. Шакуна, П.У. Сцяцко і інш.

Непасрэдна словаўтварэннем тэрміналагічных адзінак займаліся В.П. Даніленка, Б.М. Галавін, А.С. Супяранская, В.М. Немчанка, Л.А. Антанюк і інш. Аднак на некаторыя пытанні лінгвісты не даюць адназначнага адказу, у прыватнасці, погляды лінгвістаў разыходзяцца, калі гаворка ідзе пра калькаванне, транстэрміналагізацыю, субстантывацыю, абрэвіяцыю і інш.

Утварэнне новых лексічных адзінак у мове або ўзнаўленне ў працэсе маўлення тых, што ўжо існуюць, адбываецца паводле пэўных правіл словаўтварэння і на ўзор адпаведных словаўтваральных марфаналагічных асаблівасцей мадэлей. Таму, калі пад літаратурнай нормай разумеюць прынятыя ў моўнай практыцы адукаваных людзей правілы вымаўлення, словазмянення, словаўжывання і г.д., то словаўтваральнай нормай трэба лічыць утварэнне слоў і іх ужыванне ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, што існуюць у беларускай літаратурнай мове. Гэтыя правілы замацаваны словаўтваральнымі тыпамі і словаўтваральнымі (марфаналагічнымі) мадэлямі.

69

Паняцце словаўтваральнага тыпу лінгвістамі вызначаецца па-рознаму. Але большасць з іх у паняцце словаўтваральнага тыпу ўключае вытворныя, якія маюць тры асноўныя прыкметы: 1) адзінства часціны мовы ўтваральнай асновы; 2) агульнасць семантычных адносін паміж вытворнымі і ўтваральнымі; 3) агульнасць спосабу словаўтварэння [8, с. 101–103].

Суаднесенасць вытворнага слова з пэўным словаўтваральным тыпам забяспечвае правільнае сэнсавае ўжыванне. Напрыклад, у словаўтваральнай пары пілот – пілотка назоўнік пілотка мае значэнне ‘галаўны ўбор’. Таму яно не можа быць пастаўлена ў адзін рад з такімі назоўнікамі, як тэнісістка, баскетбалістка, таксама ўтворанымі ад назваў асоб мужчынскага полу з дапамогай суфікса (-к-)-а. Слова пілотка ўваходзіць у склад іншага словаўтваральнага тыпу: матрос – матроска ‘шапка без казырка, бесказырка (звычайна ў маракоў)’, каўбой – каўбойка ‘капялюш з шырокімі палямі, загнутымі з бакоў, з раменьчыкам пад падбародкам’.

Словаўтваральная мадэль улічвае «канкрэтныя асаблівасці ўтварэння пэўнага слова ці групы слоў у межах аднаго словаўтваральнага тыпу» [8, с. 103]. Выбар патрэбнай словаўтваральнай мадэлі забяспечвае правільнае гукавое і графічнае афармленне вытворнага слова.

Такім чынам, словаўтваральная норма рэгулюе: 1) утварэнне новых лексічных адзінак; 2) узнаўленне пры маўленні тых, што ўжо існуюць.

Усучаснай беларускай літаратурнай мове даследчыкамі звычайна вылучаецца 4 спосабы ўтварэння новых слоў (з падраздзяленнямі ўнутры асобных спосабаў): лексіка-семантычны, лексікасінтаксічны, марфолага-сінтаксічны, марфалагічны.

Для тэрмінатворчасці найбольш характэрнымі лічацца лексі- ка-семантычны (інакш яго называюць тэрміналагізацыя), марфо- лага-сінтаксічны (часам у навуковай літаратуры гэты спосаб называецца транспазіцыя або канверсія) і марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне). Тэрмінолагі вылучаюць яшчэ сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў, а таксама ў асобны спосаб уключаюць калькаванне (запазычванне тэрміна з іншай мовы), напрыклад: віза, га-

рантыя (фр.), вэксаль (ням.), інвестар, ноу-хау (англ.), прэсінг (англ.), пенальці (англ.), пінг-понг (англ.), вердыкт, версія, кан-

венцыя, канверсія (лац.) і інш. Асабліва шмат запазычанняў з лацінскай мовы сярод тэрмінаў дакладных навук і права.

Уаснове лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмі-

наў (ці тэрміналагізацыі) ляжыць метафара – перанос значэння ў

70

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]