Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

што; затым даследуецца; перш за ўсё адзначаецца, што; аўтарам разглядаецца; тэма 2 прысвечана; аўтар вылучае; аўтарам звяртаецца ўвага на тое, што (у прыватнасці, звяртаецца ўвага на тое, што); гэтаму прысвечана 3-я тэма дапаможніка; аўтар рэкамендуе; далей аўтар зазначае, што; тэма

4прысвечана....... і г.д.

Узаключнай частцы прыводзяцца вывады аўтара, паказваецца значэнне і своечасовасць артыкула і інш.

Рэферат павінен быць аб’ектыўным, поўным, лагічным, адпавядаць стылістычным нормам.

Класіфікацыя рэфератаў

Класіфікацыя па

Назва

Змест

 

 

 

Паўнаце

Інфарматыўныя

Перадаюць усе асноўныя палажэнні

выкладу зместу

 

першакрыніцы

 

 

 

 

Індыкатыўныя

Указваюць толькі на асноўную тэму

 

 

першакрыніцы

 

 

 

Колькасці

Манаграфічныя

Пішуцца на аснове адной працы

рэфераваных

 

 

 

 

першакрыніц

Аглядныя

Пішуцца на аснове некалькіх прац

 

 

па адной тэме

 

 

 

Чытацкім

Агульныя

Разлічаны на шырокае кола чытачоў,

прызначэнні

 

таму змест перадаецца ў цэлым

 

 

 

 

Спецыялізаваныя

Пераказ зместу зарыентаваны на

 

 

спецыялістаў

 

 

 

Складанні

Аўтарамі

Аўтарэферат дысертацыі

 

 

 

 

Спецыялістамі

Той галіны111, да якой адносіцца

 

 

рэферат

 

 

 

 

Прафесіяналамі-

 

 

рэферэнтамі

 

 

А %аксама

 

Анатацыя (ад лац. annotatіo – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.

Схема анатацыі:

1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

2)назва твора;

3)месца выдання, выдавецтва, год;

4)абём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

5)кароткі змест (пералік асноўных пaлажэнняў тэксту-крыніцы);

6)пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;

7)выкарыстанне ў тэксце літаратуры;

8)чытацкае назначэнне.

Напрыклад: Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Мінск: «Бел. асац. «Конкурс», 2006. – 544 с.

Упершыню кніга апублікавана ў 1996 г. выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Другое, значна дапоўненае, выданне выйшла ў 2002 г. у выдавецтве «Беларуская навука».

У слоўніку апісваецца больш за 1600 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі.

Прызначаецца для шырокага круга чытачоў.

Змест у бібліяграфічнай картцы-анатацыі можа перадавацца адным сказам: У слоўніку даецца апісанне больш за 1600 беларускіх прыказак, адлюстроўваецца варыянтнасць прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі.

Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні:

1) у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фармулёўкамі рэферэнта;

2)рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі

іпад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;

112

3) рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.

Студэнты ў ВНУ даволі часта пішуць рэфераты-даклады, якія чытаюцца ў аўдыторыі. Тэмы для рэфератаў-дакладаў падбіраюцца індывідуальна, з улікам выбранай спецыяльнасці і схільнасцей студэнта.

Праца над рэфератам-дакладам пачынаецца з прагляду анатацый літаратуры па выбранай тэме, у якіх змест работы даецца ў асноўным. Беглы прагляд анатацый шматлікай літаратуры дазваляе выбраць неабходныя працы, якія заслугоўваюць больш уважлівага чытання і глыбокага вывучэння.

Адабраную літаратуру неабходна заканспектаваць у асобным сшытку, абавязкова запісаўшы бібліяграфічныя дадзеныя канспектуемых прац. Пасля глыбокага асэнсавання заканспектаванага варта прыступіць да складання плана свайго дакладу. План звычайна складаецца з трох частак: уводзін, асноўнай часткі, заключэння.

Ва ўводзінах студэнт робіць абгрунтаванне актуaльнасці выбранай тэмы, яе тэарэтычнай і практычнай значнасці. Таксама фармулююцца асноўная мэта і задачы рэферата-даклада.

Уасноўнай частцы раскрываецца сутнасць асноўных пытанняў плана, асноўных сучасных напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Прычым студэнт павінен абавязкова (у адрозненне ад рэфератаканспекта) у сваім дакладзе выказаць свае меркаванні наконт разглядаемых пытанняў.

Узаключэнні даюцца ў кароткай, яснай форме асноўныя вывады па разглядаемай працы.

Уканцы рэферата-даклада прыводзіцца спіс прачытанай або выкарыстанай літаратуры, які афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам.

Памер рэферата-даклада складае 10–15 старонак камп’ютарнага набору.

3.Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры

Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі.

Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыводжу) – даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы; выкарыстоўваецца для пацвярджэння або тлумачэння аўтарскай думкі.

Цытаты часта ўжываюцца ў навуковых працах, лекцыях, дакладах, рэфератах, сачыненнях, у розных творах як эпіграф.

113

Цытата афармляецца як простая і як ускосная мовы. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Якуб Колас справядліва ўказ-

ваў, што «роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет» (ЛіМ). Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца так, як простая мова. Адрозненне цытат ад канструкцый з простай мовай заключаецца ў тым, што цытаты бяруцца толькі ў двукоссе і маюць дакладную спасылку на крыніцу цытавання. Спасылкі на цытату афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТу. Напрыклад: «Вы-

хаванне сваім краем, – пісаў Янка Сіпакоў, – выхаванне роднаю зямлёю, выхаванне дарагімі краявідамі, выхаванне традыцыямі і добрымі (працоўнымі і ратнымі) справамі продкаў – ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?» (Мой родны кут: вершы беларускіх паэтаў аб

роднай прыродзе / склад. У.А. Начэўны. – Мінск: Маст. літа-

ратура, 1987. – С. 7).

Цытаты-эпіграфы звычайна не бяруцца ў двукоссе:

О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў...

Якуб Колас

Словы і словазлучэнні, якія ўключаюцца ў аўтарскі тэкст без спецыяльных спасылак, бяруцца ў двукоссе: Вялікае дзіва – Купалава песня! Усю гэтую работу прарабіла яна разам з народам на нашых вачах. І паказала ў новым абліччы чалавека, што горда і горка некалі назваў сябе «пан сахі і касы», а потым непахісна абвясціў адзіна справядлівую дыктатуру, дыктатуру працы (Луж.).

Бібліяграфічны спіс (бібліяграфічныя апісанні выкарыстаных крыніц) звычайна будуецца ў славянскім алфавітным парадку на мове арыгінала (замежныя крыніцы размяшчаюцца адпаведна лацінскаму алфавіту пасля крыніц, размешчаных адпаведна славянскаму алфавіту; пасля замежных крыніц ідуць адрасы сайтаў у лацінскім алфавітным парадку).

Схема бібліяграфічнага апісання:

1. Загаловак (прозвішча, ініцыялы аўтараў.

2. Звесткі, якія раскрываюць тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне і інш.).

114

3.Звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і пад.).

4.Звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і г.д.).

5.Месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання).

6.Аб’ём (колькасць старонак, можна ўказаць колькасць табліц).

Напрыклад: Маршэўская, В.В. Прафесійная лексіка ў сінтак-

січным і стылістычным аспектах: вучэб. дапам. / В.В. Маршэўская. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 116 с.

Такім чынам, напісанне рэфератаў, анатацый і іншых жанраў навуковай літаратуры садзейнічае развіццю навыкаў і ўменняў у галіне пісьмовай літаратурнай мовы і развівае навыкі самастойнага падбору, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення навуковай інфармацыі.

Праверачны тэст

1. Да жанраў навуковага стылю адносяцца:

1) рэферат;

2)рэцэнзія;

3)водгук;

4)нарыс;

5)канспект.

1. Устанавіце адпаведнасць

А. Тэзісы.

1. Кароткае паведамленне зместу на-

 

вуковай працы, артыкула, кнігі і пад.;

 

даклад, заснаваны на крытычным

 

аглядзе кніг, і пад.

Б. Анатацыя.

2. Сфармуляваныя палажэнні, якія ко-

 

ратка перадаюць асноўныя думкі лек-

 

цыі, даклада, артыкула і пад.

 

3. Лагічныя довады, якія служаць ас-

 

новай для доказу чаго-небудзь.

3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць:

1) інфарматыўныя;

2)аглядныя;

3)агульныя;

4)спецыялізаваныя;

5)манаграфічныя.

115

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-спра- вавога стылю, сферу яго функцыянавання.

Задачы:

сфарміраваць уяўленне аб гісторыі развіцця афіцыйна-спра- вавога стылю;

ахарактарызаваць моўныя сродкі афіцыйна-справавой дакументацыі (лексічны, марфалагічны, сінтаксічны ўзровень);

даць азначэнне паняцця «дакумент»;

вызначыць дакументы ў залежнасці ад іх рэгламентаванасці;

пералічыць асноўныя групы дакументаў у залежнасці ад іх прызначэння;

паказаць узоры афармлення некаторых дакументаў;

раскрыць сутнасць паняццяў «бланк», «рэквізіт», «фармуляр»;

адзначыць асаблівасці справавых лістоў, асабістага рэзюмэ, візітнай карткі.

Пытанні

1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю.

2.Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камуніка- тыўныя характарыстыкі.

3.Паняцце «дакумент». Групы дакументаў.

4.Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

5.Паняцці «бланк», «рэквізіт», «фармуляр».

6.Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы.

Праблемныя пытанні

1. Колькасць рэквізітаў строга зафіксавана ці можа быць рознай у залежнасці ад тыпу дакумента?

2.Ці падаюцца ў аўтабіяграфіі дэталі, падрабязнасці асабістага жыцця?

3.Якія існуюць варыянты напісання назвы дакументаў?

4.Дзе пішацца загаловак у справавых лістах?

5.Рэкамендацыя – гэта абавязковы рэквізіт рэзюмэ ці факультатыўны?

Рэкамендаваная літаратура

1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / пад рэд. У.В. Анічэнкі. – Мінск, 1992.

116

2.Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста / Е.Н. Барышникова. – М., 2005.

3.Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) / Л.А. Гіруцкая. – Мінск., 2005.

4.Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск, 1994.

5.Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – Мінск, 1992.

6.Культура устной и письменной речи делового человека. –

М., 2006.

7.Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск, 1994.

8.Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мінск, 2001.

9.Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.

10.Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка / В.В. Маршэўская. – Гродна, 2003.

11.Рахманин, Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л.В. Рахманин. – М., 1997.

12.Родионов, А.Г. Образцы исковых заявлений в гражданском судопроизводстве / А.Г. Родионов. – Минск, 2000.

13.Смольская, Т.М. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка / Т.М. Смольская, Л.У. Хрышчановіч. – Мінск, 2006.

14.Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко [і інш.]. – Мінск, 1990.

15.Тлумачальныслоўнікбеларускаймовы:у5т. –Мінск,1977–1984.

1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю

Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пісьмовага замацавання дагавароў, законаў, афармлення спадчыны пачала фарміраваць асобую «мову», якая, зведаўшы мноства змен, захоўвае свае асноўныя адметныя рысы.

Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ёй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.). Напэўна, усё гэта меў на ўвазе Я. Купала, калі пісаў, што даўней беларуская мова «свае правы чужым дыктавала».

117

Уафіцыйных дакументах Вялікага Княства Літоўскага замацавалася тэрміналогія, устойлівыя юрыдычныя формулы, характэрныя для справавой мовы ўсходнеславянскага перыяду (грамота,

миръ, правда, посолъ, договоръ чинити, а се я, а при том были сведци). Узніклі і новыя моўна-стылёвыя сродкі, галоўным чынам на аснове жывой гаворкі народа: доводъ, забойца, держава, вряд-

никъ, пригонъ, пригонные люди, властностъ, громада, податокъ, звычай, позывный листъ, помста, позыченье і інш. Бела-

руская мова папаўнялася тэрмінамі з польскай, лацінскай і іншых моў: рада, скарга, дэкрэт, канстытуцыя, мандат, апеляцыя, аркуш, акт, рахунак і інш.

Перыяд з канца ХVІІ і да ХІХ ст. быў неспрыяльны для беларускай мовы наогул і справаводства ў прыватнасці: яно было выцеснена спярша польскім, потым – рускім. Таму калі на пачатку

ХХст. паўстала задача адраджэння беларускай мовы, то асноўная апора была на жывую гаворку народа і на ўзнаўленне занядбаных літаратурна-пісьмовых традыцый. Значны ўклад у развіццё грамад- ска-палітычнай і афіцыйна-справавой лексікі зрабілі ўдзельнікі палітычных рухаў, культурна-асветніцкіх, дабрачынных і іншых аб’- яднанняў і суполак. Пра гэта сведчыць, напрыклад, «Пратакол з’езду беларускіхнацыянальныхарганізацыйуМінску25–27 сакавіка1917 г.», у якім ужываюцца словы і звароты: арганізацыйная камісія, Бе-

ларускі камітэт помачы ахвярам вайны, грамадзянін, дэлегат, даклад, па дакладзе прыняць рэзалюцыі, пастанавілі стварыць камісію, сакратар, склікаць з’езд і інш.

У20-я гады разгарнулася інтэнсіўная распрацоўка і ўпарадкаванне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Тэрміналагічная камісія Інстытута беларускае культуры падрыхтавала і выдала 24 галіновыя выпускі. Тэрміналогія права падаецца ў Х выпуску, грамадазнаўства – у ХІ. Наколькі грунтоўна рыхтаваліся тэрміны, паказвае невялічкая даведка-прадмова, змешчаная ў зборніку «Беларуская навуковая тэрміналогія. Выпуск 10». (Мінск, 1926): «Апрацаванне тэрміналогіі права навукова-тэрміналагічная камісія даручыла ў верасні 1921 года члену камісіі Міколу Гуткоўскаму; апрацаваны ім праект тэрміналогіі быў першы раз разгледжаны і прыняты ў Тэрміналагічнай камісіі гуманітарнае секцыі Інстытута беларускае культуры ў ліпені 1924 года ў складзе Якуба Коласа, Янкі Купалы, Язэпа Лёсіка, Сцяпана Некрашэвіча, Уладзіслава Чаржынскага і Міколы Гуткоўскага».

Пасля рэарганізацыі Інстытута беларускае культуры тэрміналогія права была другі раз перагледжана ў камісіі. У час перагляду

118

былі зроблены некаторыя папраўкі. Разам з тым камісія імкнулася,

каб тэрміналогія адпавядала жывой мове народа і была зразумелая ўсім куткам Беларусі.

Пасля рэдакцыйнага перагляду тэрміналогіі ў правапісна-тэр- міналагічнай камісіі Інстытута беларускае культуры тэрміналогія яшчэ раз была перагледжана асобнай секцыяй, дапоўнена новымі тэрмінамі, і гэтыя дапаўненні, а таксама спрэчныя пытанні былі канчаткова ўзгоднены з правапісна-тэрміналагічнай камісіяй.

Пераважная большасць тэрмінаў права і грамадазнаўства замацавалася ў моўнай практыцы. У прыватнасці, вытрымалі выпрабаванне часам словы, звароты, ужытыя ў назвах дзяржаўных устаноў, органаў улады. Напрыклад: выканаўчы камітэт, дзяржаў-

нае выдавецтва, замежныя справы, сацыяльнае выхаванне і інш.

У 20-я гады выйшлі з друку кнігі, прысвечаныя справаводству. «Падручнік справаводства сельскіх і местачковых саветаў. Выпуск першы» (Мінск, 1926), складзены на аснове падручніка справаводства, «шырока ўжыванага ў РСФСР». Аналагічна рыхтаваўся «Падручнік справаводства раённых выканаўчых камітэтаў. Выпуск першы». У гэтыя кнігі ўвайшлі агульнае справаводства, адміністрацыйнае, паштовае справаводства, узоры трафарэтаў, штампаў і інш., паказаны парадак вядзення агульнага справаводства па адзінай сістэме, парадак «выдання дазваленняў, пасведчанняў і справак».

Такім чынам, узоры папер, дакументаў, распрацаваныя ў рускім справаводстве, пераносіліся на беларускую глебу. Нацыянальная спецыфіка канцылярскіх папер выяўлялася галоўным чынам у іх лексічным напаўненні, у марфалогіі і сінтаксісе афіцыйных запісаў, тэкстаў. Апрача агульных тэрмінаў справаводства, справавод ужываюцца шматлікія больш прыватныя словы і выразы: уступ-

ныя і выходныя паперы; адрасаваць на ўстанову або на службовую асобу па яе пасадзе; мы, ніжэйпадпісаныя; давераная асоба; хадайніцтва; выдаткі; абвестка; загад і інш.

Замацоўвалася беларуская тэрміналогія і ў кнізе Сяргея Серады «Дзелавод. Узоры афіцыяльных папер, слоўнік тэхнічна-кан- цылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды» (Мінск,

1926). Вось некалькі прыкладаў: даручэнне на атрыманне грошай, пасведчанне асабовае, заява, запіс аб нараджэнні і інш.

Такім чынам, афіцыйна-справавы стыль – адзін са стыляў, які пачаў развівацца яшчэ ў перыяд ВКЛ, а асновы сучаснай справаводчай тэрміналогіі пачалі вызначацца ў 20-я гады ХХ ст.

119

2. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-ка- мунікатыўныя характарыстыкі

Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя ў сферы гэтай камунікатыўнай дзейнасці, адносяцца да афі-

цыйна-справавога стылю [7]. Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.

Ускладзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацый- на-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Унавуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-спра- вавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця (У.В. Анічэнка).

Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Так, даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад – наказ (што трэба зрабіць), а пратакол – адначасова і інфармацыю (Слухалі...), і загад

120

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]