Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

(Пастанавілі). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць ад наступных якасцей:

1) доказнасць праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;

2)аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);

3)інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падма-

цоўваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць, напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;

4)лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць, эканомія моўных сродкаў;

5)адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыке-

ту, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства, установы і г.д. з навакольным светам. Напрыклад, клічнік пасля звароту падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмоцый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы вымушаны Вам адказаць. – На жаль, мы вымушаны Вам адказаць.

У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана. Рэдка ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю.... Займеннік вы заў-

сёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Як Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі;

6)стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая аба-

вязковасць формы. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зварот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацяганы выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю: дагаворныя бакі, узяць на кантроль і г.д. [14].

Такім чынам, захаванне пералічаных якасцей – адзін з важнейшых элементаў правільнага стварэння афіцыйнага дакумента.

3. Паняцце «дакумент». Групы дакументаў

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюц-

121

ца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы (лісты), якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства.

Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасць дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы:

1) дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;

2)дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (да-

ведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.);

3)дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, справавыя лісты партнёраў у вытворчасці і інш.).

Па сваім прызначэнні ўсе дакументы можна аб’яднаць у на-

ступныя чатыры групы: асабістыя, распарадчыя, адміністрацый-

на-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя. 1. Асабістыя дакументы

Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці.

Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне і г.д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).

Дэкану факультэта фізічнай культуры дацэнту Навойчыку А.І.

студэнта І курса 3 групы Бандарца Андрэя Аляксандравіча

122

заява.

Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

20 мая 2008 г.

Подпіс

Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку.

Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з’яўляецца рапарт. Як падаецца ў ТСБМ, рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.

Начальніку агульнавайсковай кафедры падпалкоўніку Януковічу П.І.

Рапарт

Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А.В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05.11.2007 г. па 07.11.2007 г., у сувязі з хваробай.

Да рапарта прыкладаю:

1) медыцынскае накіраванне ад 04.11.2007 г.; 2) даведку аб непрацаздольнасці ад 04.11.2007 г. № 256.

Выкладчык агульнавайсковай кафедры маёр_______________А.В. Савянкоў

(подпіс)

04 лістапада 2007 г.

Начальніку ваеннага факультэта палкоўніку Верашчагіну В.П.

Хадайнічаю па сутнасці рапарта маёра А. В. Савянкова.

Начальнік агульнавайсковай кафедры падпалкоўнік_____________П.І. Януковіч

(подпіс)

04 лістапада 2007 г.

123

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Аўтабіяграфія

Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 ліпеня 1970 года ў вёсцы Конна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, працаваў механізатарам, маці, Ганна Уладзіміраўна, – паляводам (зараз бацькі на пенсіі).

У1977 годзе я пайшла вучыцца ў Конненскую васьмігадовую школу, якую скончыла ў 1985 годзе. З 1985 па 1987 гг. вучылася ў СШ № 2 г. п. Зэльва.

У1987 годзе паступіла ў педагагічнае вучылішча г. Гродна на аддзяленне дашкольнага выхавання. З 1989 года працую выхавацелем у садку-яслях № 25 г. Гродна.

Замужам, маю дваіх сыноў.

12 красавіка 2008 г.

(подпіс)

Т.І. Булай

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш.

Распіска

Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2008 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня

2008 года.

12 лютага 2008 г.

Подпіс

2. Распарадчыя дакументы

Да распарадчых адносяцца такія дакументы, як загад, рас-

параджэнне, пастанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць закана-

даўчы характар і дзейнічаюць як на мясцовым узроўні (горад, прадпрыемства ці арганізацыя, факультэт і інш.), так і на ўзроўні ўсёй

124

краіны. Дарэчы, у ТСБМ першае значэнне слова «закон» наступнае: ‘абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую сілу’.

Прывядзём вытрымкі з некаторых распарадчых дакументаў.

І.

Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзя-

цей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў

12 снежня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублікі

20 снежня 2007 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцейсірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170) наступныя змяненні:

1. Пункт 3 артыкула 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «3. Расходы на аплату за карыстанне жылымі памяшкан-

нямі, тэхнічнае абслугоўванне, аплату камунальных паслуг (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, карыстанне ліфтамі, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў), аплату паліва (тым, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення), звязаныя з утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх сем’ях і прыёмных сем’ях, падлягаюць кампенсаванню грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў».

Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Артыкул 12. Гарантыі права на жыллё

1. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, ільготных крэдытаў, аднаразовых бязвыплатных

125

субсідый і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантуецца захаванне права ўласнасці на жылое памяшканне або права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду, з якога яны выбылі».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2008

года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2007 года, г. Мінск № 305 – 3

ІІ.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аддзел культуры

Гродзенскага гарвыканкама

Дзіцячая музычная школа № 1

імя Юрыя Уладзіміравіча Семянякі

ЗАГАД

03.03.2008 г. № 6

г. Гродна

Аб стварэнні камісіі па агульным тэхнічным аглядзе будынка

на падставе п. 55 Правілаў (3) па ахове працы

126

ЗАГАДВАЮ:

Стварыць камісію па агульным тэхнічным аглядзе будынка ў колькасці 5 чалавек:

1. Мацейка Люцына Вацлаваўна – нам. дырэктара па АХР;

2.Лашчук Сяргей Іванавіч – дырэктар школы;

3.Календа Вацлаў Міхайлавіч – электрык школы;

4.Бяляўскі Аляксандр Аляксандравіч – рабочы па абслугоўванні будынка;

5.Дылеўскі Аляксандр Анатольевіч – член прафкама.

Дырэктар ДМШ імя Юрыя Уладзіміравіча Семянякі ___________ С.І. Лашчук

 

(подпіс)

З загадам азнаёмлены

___________ Л.В. Мацейка

 

(подпіс)

 

___________ В.М. Календа

 

(подпіс)

 

___________ А.А. Бяляўскі

 

(подпіс)

 

___________ А.А. Дылеўскі

 

(подпіс)

3.Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы

Удадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы пажадана зрабіць выснову і даць свае прапановы. Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.

Прыкладны тэкст:

Справаздача аб педагагічнай практыцы па беларускай мове і літаратуры студэнткі 5 курса беларускага аддзялення факультэта філалогіі Смолік Надзеі Фёдараўны

Я, Смолік Надзея Фёдараўна, праходзіла педагагічную практыку па беларускай мове і літаратуры ў 9 «Б» класе шко- лы-ліцэя № 1 г. Гродна з 30 студзеня па 25 сакавіка 2006 г.

127

Падчас практыкі мною была выканана наступная праца: 1) 1-ы тыдзень (30.01. – 04.02): наведванне ўрокаў у 9 «Б» класе, знаёмства з вучнямі; азнаямленне з задачамі вучэбнай і

выхаваўчай працы; 2) 2–8-ы тыдзень (06.02. – 25.03):

а) вучэбная праца: правядзенне ўрокаў па беларускай мове і літаратуры; правядзенне мерапрыемства па прадмеце «Беларуская мова»;

б) выхаваўчая праца: індывідуальная праца з навучэнцамі (анкетаванне, вывучэнне асобы вучня і ўсяго класа з мэтай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі, правядзенне ўнутрыкласнага педагагічнага мерапрыемства на тэму «Гродзеншчына паэтычная»);

в) праца ў дапамогу класнаму кіраўніку: праверка дзённікаў. Урокі па беларускай мове і літаратуры былі праведзены па тэмах, прадугледжаных вучэбнай праграмай (па беларускай мове – праца над знакамі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах і ў сказах з рознымі відамі сувязі, па беларускай літара-

туры – вывучэнне беларускй літаратуры 50 – 80-х гг. ХХ ст.). Усяго мною праведзена 27 урокаў (14 – па мове, 13 – па

літаратуры), сярод іх:

1) 4 заліковыя ўрокі па мове і 4 заліковыя ўрокі па літаратуры; 2) 1 адкрыты ўрок па мове на тэму «Працяжнік у бяззлучнікавым складаным сказе» і 1 адкрыты ўрок па літаратуры на

тэму «Жыццё і творчасць А. Макаёнка».

На маю думку, самымі ўдалымі па мове былі ўрокі па тэмах «Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе». Цяжкасці адчуваліся на ўроках, прысвечаных развіццю маўлення (у прыватнасці, пры разглядзе тэмы «Пісьмовы падрабязны пераказ мовазнаўчага артыкула»).

Па літаратуры, напэўна, найбольш паспяховымі былі ўрокі па вывучэнні твора А. Макаёнка «Зацюканы апостал», што абумоўлена актуальнасцю праблем, узнятых у п’есе. Складаным жа для вучняў пры разглядзе паэзіі 50–80-х гг. ХХ ст. з’яўляецца аналіз лірычных твораў.

Трэба адзначыць, што дзеці на ўроках працавалі актыўна, імкнуліся выказваць свае думкі на тыя ці іншыя праблемы. Пры правядзенні мерапрыемстваў вучні з задавальненнем выконвалі розныя даручэнні, праяўлялі творчую ініцыятыву.

Добразычлівыя адносіны склаліся ў мяне як з класным калектывам, так і з настаўнікам па беларускай мове і літаратуры, а таксама з класным кіраўніком. Менавіта педагогі дзялілі-

128

ся сваім вопытам, давалі парады і кансультацыі, аказвалі псіхалагічную дапамогу.

У заключэнні хацелася б дадаць, што практыка з’яўляецца добрым пачаткам педагагічнага вопыту, карыснага для будучай працы настаўніка.

30 сакавіка 2006 г.

Н.Ф. Смолік

4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы

Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дак-

ладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.

Так, амаль штодзённа нам сустракаюцца аб’явы (як афіцыйнага, так і прыватнага характару). Аб’ява – паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама (ТСБМ). Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, канферэнцыя, спаборніцтвы і пад.), вывешваюць аб’яву, у якой дакладна называюцца дата, час, месца правядзення таго ці іншага мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна ўказваецца, хто робіць аб’яву.

Аб’ява

19 лістапада ў 18.00 у актавай зале адбудзецца сустрэча з маладымі паэтамі Гродзеншчыны. Уваход свабодны.

Кафедра беларускай літаратуры

Даведка – дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў. Узор напісання:

Даведка

Апейка Віталь Сяргеевіч з’яўляецца студэнтам першага курса дзённага аддзялення фізіка-тэхнічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».

Даведка выдадзена для падачы ва Упраўленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна г. Гродна.

Дэкан факультэта

подпіс

(пячатка)

 

129

У тлумачальнай запісцы мы раскрываем, тлумачым прычыну нейкіх сваіх дзеянняў, учынкаў і г.д.

Тлумачальная запіска

Я, Леўчанка Вадзім Раманавіч, студэнт 3 курса 4 групы, не з’явіўся на суботнік, таму што быў хворы.

Медыцынская даведка прыкладаецца.

22 красавіка 2005 г. _______________ В.Р. Леўчанка

(подпіс)

Акрамя вышэйназваных груп афіцыйна-справавых папер, вылучаюцца розныя віды юрыдычных дакументаў. Усе яны маюць свой адметны набор рэквізітаў, які абумоўлены іх прызначэннем. Існуе вялікая колькасць дакументаў, звязаных з грамадзянскімі і крымінальнымі судовымі справамі. Да працэсуальных дакументаў адносяцца рознага кшталту заявы, скаргі, хадайніцтвы, вызначэнні, пратаколы, пярэчанні супраць іску і інш.

У Кастрычніцкі раённы суд г. Гродна

Крывіцкага Андрэя Сямёнавіча, які пражывае па адрасе: г. Гродна, вул. Кляцкова, д. 23, кв. 67.

З А Я В А аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску

Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму.

Аб наступствах адмовы ад іску, прадугледжаных артыкуламі 245 і 247 ГПК Рэспублікі Беларусь, мне вядома.

Дата

Подпіс

Адным з самых пашыраных працэсуальных дакументаў з’яўляецца іскавая заява аб узбуджэнні справы. Яе змест павінен адпавядаць агульным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да працэсуальных дакументаў. Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указаны дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, факты, якімі ісцец абгрунтоўвае сваё патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожны

130

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]