Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

ва ўтварэнні ступеняў параўнання (вышэй мяне, старэй мяне) і інш.; сярод дзеясловаў – ва ўжыванні складанай формы прошлага часу (яна была пайшла)» [3].

Сінтаксічныя нормы «рэгулююць граматычную сувязь слоў у разнастайных прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцыях, забяспечваюць правільнасць формы кіравання і дапасавання. У сінтаксісе, як і ў марфалогіі, даволі пашырана варыянтнасць спосабаў выражэння (дапускаецца: водзыў на аўтарэферат і водзыў аб аўтарэфераце). Пры выбары формы кіравання трэба звяртаць увагу не толькі на канкрэтны і граматычны змест канструкцыі, але і на семантыку слоў і іх сінтаксічныя патэнцыі. У многіх выпадках форма кіравання залежыць ад індывідуальных асаблівасцей як граматычна галоўнага слова, так і кіруемага кампанента. Напрыклад, існуе выразная розніца паміж формамі звяртаць (накіроўваць)

увагу на каго, на што і засяроджваць увагу на кім, на чым.

Норма кіравання тут мяняецца ў залежнасці ад лексічнага значэння дзеяслова. Вельмі часта парушаецца кіравальная сувязь у спа-

лучэннях з дзеясловамі жартаваць, смяяцца, здзекавацца, кпіць, дзівіцца, глуміцца (няправільна смяяцца над чалавекам, жар-

таваць над хлопчыкам). Гэтыя дзеясловы ў беларускай мове кіруюць родным склонам з прыназоўнікам з. Часта дапускаюцца памылкі і пры выбары граматычнай формы дапасавання (пішуць, га-

вораць: тры вялікіх дуба, два поўных мяшкі). Паводле нормы пры дзейніку большасць (або меншасць, некалькі і інш.) + назоўнік у родным склоне множнага ліку выказнік выкарыстоўваецца пераважна ў форме адзіночнага ліку, калі: назоўнік абазначае неадушаў-

лёны прадмет (некалькі станкоў стаяла); пры слове большасць ёсць азначэнне (абсалютная большасць прагаласавала); выказнік выражаны дзеясловам (ці дзеепрыметнікам) залежнага стану (большасць кніг прачытана); выказнік папярэднічае дзейніку (прага-

ласавала большасць дэлегатаў). У іншых выпадках дапускаецца выкарыстанне выказніка ў множным ліку» [3].

Пунктуацыйныя нормы рэгулююць пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, прызначанымі для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін у грамадстве. Захаванне пунктуацыйных норм садзейнічае разуменню зместу напісанага, павышае культуру пісьмовага маўлення.

Стылістычныя нормы «рэгулююць стылістычную арганізацыю маўлення ў плане выбару не толькі пэўных слоў і сінтаксічных канструкцый, але і марфалагічных формаў. Як вядома, кожны стыль мае свае нормы, свае, адметныя ад іншых стыляў, моўныя

151

сродкі. Стылістычна абмежаваныя словы пазначаюцца ў слоўніках спецыяльнымі паметамі. Напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» паметай разм. (размоўнае) адзначаны шырокі пласт слоў або іх паасобных значэнняў, ужыванне якіх абмежавана гутарковым маўленнем. Гэта словы гарляк, гарлапан, гар-

ладзёр, гарлапаніць, гарласты, гарлаць і інш. Але пры неабход-

насці гэтыя і падобныя словы можна выкарыстоўваць у іншых стылях, калі гэта не будзе пярэчыць дарэчнасці як істотнай камунікатыўнай якасці маўлення» [3].

Развіццё літаратурнай нормы – гэта, па сутнасці, станаўленне, развіццё і ўдасканальванне яе нормаў у адпаведнасці з патрэбамі грамадства і ў сувязі з унутранымі заканамернасцямі моўнага развіцця [6].

2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення

Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці ведае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Як адзначае Т.І. Тамашэвіч, недакладнасць словаўжывання тлумачыцца тым, што мы часта бяром словы з пэўнай тэматычнай групы, не задумваючыся, не «праводзячы аналіз» яго значэння. Гэта досыць часта праяўляецца ў практыцы вуснага і пісьмовага маўлення. Пошук патрэбнага слова часта прымушае нас сур’ёзна задумацца. Нават вядомыя пісьменнікі гавораць аб «муках слова». Здаецца, – піша Янка Брыль, – пачынаю яшчэ раз зноў па-новаму разумець, што такое пакуты слова. Злосць на самога сябе, што «не выйшла», цяжка бывае аддзяліць ад злосці на ворагаў тваёй шчырасці, тваёй думкі. Слова, калі яно ўжыта неабачліва, можа «помсціць». Параўн.: Гэты, ап-

рануты ў кажух і разлезлыя валёнкі, ішоў не дарогай, а па лёдзе замерзлай рачулкі (І. Навуменка). Але кажух – апранаюць,

а валёнкі – абуваюць. Зразумела, што пры пабудове выказвання словы павінны падбірацца ў адпаведнасці з уласцівай ім у літаратурнай мове семантыкай і стылістычнай афарбоўкай;

152

б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў іншых мовах, ёсць шэраг слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя, але маюць абсалютна розныя значэнні. Такія адзінкі носяць назву слоў-паронімаў. Яны валодаюць наступнымі ўласцівасцямі: як правіла, аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі, аб’ядноўваюцца звычайна ў пары, хоць нярэдка ўтвараюцца і паранімічныя рады па тры, чатыры і больш слоў: асобны – асобы,

кудзелісты – кудзельны, планаваць – планіраваць, застаялы – застоены – застойны, крамянёвы – крамяністы – крамяны – крэмніевы.

Нярэдка такое структурнае падабенства прыводзіць да таго, што паронімы не размяжоўваюць, блытаюць, прычым гэта адбываецца як у вусным маўленні, так і на старонках розных друкаваных выданняў. Гэта назіраецца, напрыклад, у такіх сказах: Процілеглы бераг рэчкі быў вышэйшы – ён быў не лугавы, балотны (трэба балоцісты), а палявы (П. Пестрак); Зямля тут была ўраджайная (трэба ўрадлівая), найлепшая ў наваколлі (А. Чарнышэвіч).

Частае і ненаўмыснае зблытванне паронімаў абумоўліваецца, па-першае, тым, што ў параніміі з найбольшай сілай праяўляецца прынцып няпоўнага члянення слоў як з фармальнага боку, так і з боку семантычнага, а па-другое, слабай вывучанасцю самой з’явы параніміі ў беларускай мове і амаль поўнай адсутнасцю навуковапрактычных дапаможнікаў.

Што да амонімаў, то пад імі звычайна разумеюць словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але маюць зусім розныя, не звязаныя між сабой значэнні. У маўленчай практыцы часта сустракаюцца памылкі ў выкарыстанні міжмоўных амонімаў. Напрык-

лад: А тады, некалі, ехала Тамара дамоў, можна сказаць, з благімі (трэба: добрымі) намерамі – хацела пераманіць да сябе ў Рыгу колішняга аднакласніка Андрэя Пархоменку (І. Кірэйчык).

У рускай мове слова благие (намерения) мае значэнне ‘добрыя’

(параўн.: благодать, благоприятный, благожелательный), а ў беларускай – ‘кепскія’ (параўн.: благі ў твары, блазнота, зблаж-

нелы). Аўтар жа меў на ўвазе менавіта добрыя намеры; в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазнач-

насць – гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца

153

пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці людзей.

Як заўважае Т.І. Тамашэвіч, маўленчая полісемія бывае выпадковай, ненаўмыснай ці можа быць абумоўлена свядомым, мэтанакіраваным выкарыстаннем мнагазначнасці слова. Майстры слова часта карыстаюцца гэтай крыніцай выразнасці. Так, у аднаактовай п’есе А. Макаёнка «Крымінальная справа» ў дыялогу са следчым Хартлі дворнік Хол гаворыць: Ён хацеў, каб вы, лаяльны амерыканец, пасадзілі ў турму ці на электрычнае крэсла мяне...

Слова пасадзіць тут адначасова выкарыстана ў двух значэннях – ‘арыштаваць, засадзіць у турму’ і ‘прымусіць дзе-небудзь сесці’. Аднак у працэсе камунікацыі мнагазначнасць слова можа ствараць пэўныя цяжкасці, і, як вынік гэтага, назіраюцца памылкі ў маўленні:

Мы напалам з братам хадзілі ў грыбы; У нашай камандзе кульгае абарона;

г) размежаванне сінонімаў. Патрэбна быць вельмі ўважлівым пры выкарыстанні слоў-сінонімаў. Блізкасць лексічнага значэння сінонімаў стварае магчымасці іх узаемазамены, але такая замена не заўсёды магчымая, бо часта залежыць ад лексічнай спалучальнасці. Так, можна сказаць, што сукенка вузкая альбо цесная; позірк сумны, маркотны, журботны. У гэтых выразах сэнсавыя адроз-

ненні паміж сінонімамі вузкі і цесны; сумны, маркотны, журбот-

ны сціраюцца. І калі апошнія тры сінонімы амаль заўсёды ўзаема-

замяняльныя (настаўнік, лес – сумны, маркотны, журботны),

то гэта нельга сказаць пра першыя два: магчыма спалучэнне вузкія вочы, аднак нельга сказаць цесныя вочы. Узаемазамена не заўсёды магчымая і ў сінанімічным радзе алфавіт, азбука. Можна сказаць Складзіце спіс па алфавіце, але нельга Складзіце спіс па азбуцы.

Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення.

Словы – гэта перададзеныя з пакалення ў пакаленне агульныя назвы, сімвал прадметаў і іх прымет, дзеянняў, працэсаў і інш. Праз вядомыя значэнні слоў, праз узаемадзеянне іх з іншымі асэнсаванымі словамі-назвамі ствараецца пэўная думка. У выніку моўных зносін яна выклікае ў субяседніка аналагічныя або тыя ж самыя асацыяцыі, вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці. Лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г.зн. пры пабудове выказванняў і тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння слова як

154

выразніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць ісціну, заключаную ў думцы [1].

Як адзначае Т.І. Тамашэвіч, умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі:

а) парадак слоў у сказе. Беларускай мове ўласцівы адносна свабодны парадак слоў, г.зн. члены сказа могуць знаходзіцца ў любым месцы. За кошт магчымых перастановак слоў нават у межах невялікага сказа можна стварыць некалькі яго вырыянтаў. Кожны з іх будзе мець розныя сэнсавыя адценні.

Зразумела, што сэнсавым адценням павінны адпавядаць і інтанацыя чытання (гаварэння). Відавочна, што са змяненнем парадку слоў мяняецца сэнс выказвання, таму парадак слоў не можа быць адвольным. Прыназоўнікі, напрыклад, займаюць строга фіксаванае месца: перад словамі, у афармленні якіх яны ўдзельнічаюць; падпарадкавальныя злучнікі ці злучальныя словы – у пачатку дадзенай часткі складанага сказа пасля таго слова, да якога яны адносяцца, і г.д. Веданне законаў узаемасувязі і размяшчэнне адзінак мовы, у прыватнасці слоў, неабходна кожнаму, хто вывучае мову, карыстаецца ёю;

б) лексічная спалучальнасць. Спалучальнасць адзінак лексічнага ўзроўню – гэта своеасаблівая здольнасць слова прагназаваць паяўленне другога слова ў маўленчым ланцужку. «Зразумела, што верагоднасць паяўлення ў тэксце словазлучэння птушка ляціць непараўнальна вышэйшая, чым, дапусцім, спалучэння птушка сумняваецца ці змяя ляціць. Падобныя факты, несумненна, закладзены ў моўнай свядомасці, атрымліваюць сваю тэарэтычную інтэрпрэтацыю ў ідэі так званага семантычнага дапасавання як аднаго са сродкаў семантычнага выказвання». Мы гаворым зграя ваў-

коў, караван вярблюдаў, круглы год, глыбокая восень, бархат-

ны сезон. Але не адпавядаюць маўленчай практыцы словазлучэнні

зграя ластавак, караван кароў, круглы час, глыбокая вясна, глыбокі дзень, бархатны перыяд;

в) правільная будова і сувязь сказаў. Логіка маўлення, як вядома, павінна перадаваць логіку думкі. Сказы павінны быць сэнсава звязаны, у адваротным парадку становіцца відавочным алагіч-

насць. Напрыклад: Раён своечасова справіўся з планавым заданнем. Частыя паломкі тэхнікі зацягнулі ўборку буракоў. У гэтым тэксце наглядаюцца сінтаксічныя і лексічныя промахі, з-за чаго сказы не даюць лагічна звязанай інфармацыі. Нелагічнасці выказвання можна было б пазбегнуць, калі б аўтар у пачатку другога сказа выкарыстаў супраціўны злучнік але.

155

Або: У калгасе часта праводзяцца сустрэчы з артыстамі, на якіх гучаць песні вядомых эстрадных майстроў, якія навява-

юць успаміны аб маладосці. Тут няўдала спалучаны часткі ў саставе складанага. У абодвух выпадках злучальныя словы якіх, якія вельмі далёка стаяць ад сваіх асноўных. Узнікаюць пытанні: песні гучаць... на артыстах? майстры ці песні навяваюць успаміны аб маладосці? Сказ лёгка перабудаваць у лагічна правільны, замяніўшы «эстрадных майстроў» на «майстроў эстрады»;

г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. «Блытаная мова» – так часта гавораць пра выступоўцаў, якія прапускаюць асобныя звёны ў развіцці думкі або збіваюцца з яе, укліньваючы ў выказванне пабочную інфармацыю, не звязаную з асноўнай. Такія нелагічныя падыходы часта выяўляюцца і ў мастацкіх тэкстах – у апісаннях малюнкаў прыроды, характараў дзейных асобаў, падзей, бытавых падрабязнасцей. Укліньванне ў тэкст неабавязковых дэталей часта парушае так званы агульны вугал бачання. Паслабляе лагічныя сувязі і зацямняе асноўнае дзеянне (думку);

д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Паводле правіл, займеннік 3-й асобы павінен паказваць на бліжэйшы да яго назоўнік таго самага роду і ліку. Параўн. правіль-

нае ўжыванне: Куды цяжэй было атрымліваць анкеты і адсылаць іх назад у паўпрэдства праз лагерную пошту. Цэнзары рабілі сваё, і з імі трэба было змагацца (Я. Брыль). Правіла гэта,

на жаль, часта парушаецца, у выніку паяўляюцца лагічныя памылкі:

Маці купляла для іх [дзяўчынак] аднолькавыя сукенкі і чаравічкі. І сястрычкі насілі іх аж да таго часу, пакуль яны самі не зваль-

валіся з плячэй (В. Макарэвіч). Відавочна, што словазлучэнне звальваліся з плячэй можа ўступаць у сэнсавую сувязь толькі з адным назоўнікам – сукенкі. Але ў дадзеным кантэксце «звальвацца з плячэй» мусілі і чаравічкі.

Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. На жаль, у маўленні многіх з нас, як заўважае Т.І. Тамашэвіч, прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі. Найбольш частыя з іх наступныя:

а) дыялектызмы. Літаратурная мова ўвесь час узбагачаецца разнастайнымі моўнымі сродкамі, якія ідуць з крыніц народнай словатворчасці. Дыялектная лексіка папаўняе, узбагачае літаратурную мову, калі ў той не хапае слоў для наймення таго ці іншага паняцця або адцення. Так у моўны ўжытак прыйшлі словы ганараваць,

156

чаркаваць, шалахцець, засмуголены, якія першапачаткова былі дыялектнымі. Такія выдатныя знаўцы слова, як Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, І. Мележ, К. Крапіва, М. Лынькоў і інш. давалі ўзоры правільнага выкарыстання гэтай невычэрпнай моўнай крыніцы. На жаль, некаторыя пісьменнікі, кіруючыся прынцыпам «так гавораць», без усякіх падстаў і адчування меры «абцяжарваюць» аўтарскую мову твораў дыялектнымі словамі ці фразеалагізмамі, ад чаго часам добрыя мастацкія рэчы становяцца цьмянымі, трацяць сваю эстэтычную прывабнасць, як гэта адчуваецца ў рамане В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына»;

б) запазычанні. Запазычанне слоў з іншых моў – з’ява натуральная і неабходная. Запазычаная лексіка была магутнай крыніцай узбагачэння беларускай мовы ў перыяд яе фарміравання. І цяпер адбываецца бесперапынны працэс пранікнення іншамоўнай лексікі ў нашу нацыянальную мову і, наадварот, беларуская лексіка сваёй істотнай часткай становіцца здабыткам, напрыклад, польскай мовы. Але запазычанне павінна ўкладвацца ў пэўныя рамкі і межы. Увядзенне ў літаратурную мову запазычанняў пры наяўнасці ўжо гатовага слова – гэта недаравальная абыякавасць да роднай мовы, яе несвядомае ці свядомае збядненне і прыніжэнне. Так, напрыклад, цяжка разабрацца, пра што гаворыць маладая паэтэса ў такіх радках: Нудлівы шэраг думак хворых. І сэнс яго – пракляты сфінкс, Не разгаданы ім дагэтуль, Нязменная ідэя фікс Ідэалі-

стаў і паэтаў (В. Хамчук). Ці могуць гэтыя радкі пра што-не- будзь сказаць радавому чытачу. Не. Тут – звычайнае любаванне запазычанымі моўнымі сродкамі;

в) канцылярызмы і штампы. Адзначаныя моўныя адзінкі ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі пры афармленні папер і дакументаў. У гэтым выпадку яны з’яўляюцца неабходнымі, абавязковымі. Але нават у дзелавых паперах яны засмечваюць мову, калі выкарыстоўваюцца празмерна часта. У нашай свядомасці замацаваліся такія трафарэтныя канструкцыі, як з выпадку.., з боку.., у

інтарэсах.., прыняць да ведама.., па лініі.., уяўляе сабой.., мець дачыненне і інш. Гэта раней падрыхтаваныя формулы, пазбавіцца ад якіх даволі цяжка. Не патрабуючы асаблівых намаганняў думкі, яны як бы аўтаматычна ўрываюцца ў наша маўленне. Шкоднасць канцылярызмаў і штампаў не столькі ў тым, што яны робяць маўленне бязвобразным, сухім, але і ў тым, што яны, як правіла, «маскіруюць банальныя думкі»;

г) словы-паразіты. Назойлівыя, надакучлівыя словы, якія часта паўтараюцца ў маўленні, выклікаюць непрыемныя асацыяцыі і

157

сведчаць аб нізкай маўленчай культуры, няведанні багацця нацыянальнай мовы. Чалавек, абмежаваны запасам слоў, вымушаны ў працэсе маўлення рабіць паўзы, аднак псіхалагічна ён арганізоўвае сваю слоўную плынь так, што «аслабленыя» ўчасткі запаўняюцца моўнымі адзінкамі, якія ў выніку становяцца дзяжурнымі. Частае ўжыванне слоў і канструкцый тыпу не сакрэт, праўда, так, зна-

чыць так, разумееце, значыць, як той казаў тлумачыцца звы-

чайнай абыякавасцю да маўлення, звычайнай лянотай падумаць перад тым, як казаць;

д) жарганізмы. Пад жарганізмамі разумеюць сацыяльную разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесіянальныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча. У мінулым сацыяльнай асновай жаргону з’яўляліся дэкласаваныя элементы ці прадстаўнікі засакрэчаных прафесій. Жарганізмы могуць сустракацца і ў асяроддзі паляўнічых, спартсменаў, вучоных, ваенных і інш. Але сустракаецца пераважна жаргон у асяроддзі маладога пакалення, звязанага прафе- сійна-вытворчай блізкасцю. Барацьба супраць жарганізмаў у маладым асяроддзі з’яўляецца цяпер вельмі актуальнай. У нашым грамадстве не павінна быць духоўнай і інтэлектуальнай уродлівасці, што праяўляецца ў асобных групах моладзі, якая імкнецца пад уплывам заходняй музыкі і кіно апашліць маўленне нашага часу;

е) неалагізмы, аказіянальныя словы. Неалагізмы – гэта словы ці звароты, якія ўжываюцца ў мастацкім творы з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. У перыяд складвання беларускай літаратурнай мовы амаль кожны пісьменнік, паэт для запаўнення лексічных прагалаў прапаноўваў свае словы. Многія з іх сталі агульнаўжываль-

нымі: выбаршчык, змаганне, схільнасць, мілагучны, адлюстра-

ваць, светапогляд і інш. Але шматлікія літаратары, асабліва маладыя, ствараюць цэлую праблему наватвораў у мастацкай літаратуры, каверкаючы агульнанародныя словы, адвольна перабудоўваючы іх без усякай неабходнасці. У выніку дасягаецца адваротны эфект, слова працуе не на задумку аўтара, яно глухне [6].

3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення

Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне, на думку Т.І. Тамашэвіча, аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы.

Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да

158

мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў. Асабліва частыя нематываваныя паўторы тых самых моўных адзінак, аднастайнасць выкладу сведчаць пра беднае вуснае ці пісьмовае маўленне аўтара. Праўда, тут трэба ўлічваць і нормы функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, бо, напрыклад, у афіцыйна-справавым і навуковым стылях часцей дапускаюцца паўторы, чым сінанімічныя замены.

Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў. Акрамя таго, павінна дзейнічаць і мера ўжывання ўсіх сродкаў мовы, якая вызначаецца інтэлектам, чуццём і пачуццём мовы.

Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека дасягае 11 000 – 13 000 розных слоў, устойлівых словазлучэнняў; акрамя таго, чалавек валодае не меншай колькасцю слоў, якія практычна не выкарыстоўваюцца ў сваім маўленні. Пры кваліфікацыі паняцця «багацце маўлення» ў першую чаргу ўлічваецца частата ўжывання слоў, словазлучэнняў. Частыя паўторы адных і тых жа моўных знакаў сведчаць пра абмежаваныя маўленчыя магчымасці аўтара.

У выхаванні культуры маўлення і яго ўзбагачэнні найбольшая роля належыць мастацкай літаратуры. Кожны пісьменнік заклапочаны перш за ўсё тым, каб вобразна і самабытна данесці да чытача свае думкі, пачуцці, сваё ўспрыняцце навакольнага свету. Для мастака слова мова з’яўляецца і матэрыялам, і інструментам, з дапамогай якога перадаюцца людзям веды, пачуцці, жыццёвы вопыт. Наколькі багаты і разнастайны навакольны свет, настолькі багатым і разнастайным павінна быць слова пісьменніка [6].

Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам. Дарэчнасць існуе ў саюзе з іншымі камунікатыўнымі якасцямі. У тэорыі культуры маўлення адрозніваюць дарэчнасць кантэкставую, стылявую, сітуацыйную і асобасна-псіхалагічную [6].

159

Кантэкставая дарэчнасць праяўляецца ў наступным. Словы ў маўленчым патоку звязаны паміж сабой пэўнымі адносінамі. З аднаго боку, гэта адносіны моўныя, заснаваныя на разнастайных граматычных сувязях спалучальных адзінак, з другога – гэта ўласна зместавыя, уласна семантычныя адносіны, якія вынікаюць з самой інфармацыі, паведамлення. Арганізаваны на аснове моўных сувязей і адносін перыяд маўлення, у якім набываюць сэнсавае адзінства словы і словазлучэнні, прынята называць кантэкстам. Аднак не ўсякае аб’яднанне слоў можна назваць кантэкстам. Акрамя адзінства зместу і формы, кантэкст прадугледжвае аднароднасць стылістычнай танальнасці. Гэта значыць, што яго кампаненты павінны аб’ядноўвацца паводле адзінства функцыянальна-стылістыч- най афарбоўкі, разам з тым не дапускаюць экспрэсіўна-стылістыч- нага дысанансу.

Дарэчнасць стылявая патрабуе адрозніваць кніжна-літаратур- ныя і прастамоўна-гутарковыя адзінкі. Неабходнасць такога размежавання моўных сродкаў вынікае з самога паняцця стылю як сістэмы слоўнага выражэння, арганізаванай па прынцыпе мэтазгоднасці. Кожная маўленчая разнавіднасць характарызуецца перш за ўсё асаблівай, спецыфічнай арганізацыяй моўнага матэрыялу, прызначанага рацыянальна і эфектыўна выконваць свае функцыі. Адасобленасць, ступень спецыфічнасці неаднолькавая для розных стыляў.

Сітуацыйная дарэчнасць маўлення патрабуе, каб выбар моўных сродкаў у кожнай канкрэтнай сітуацыі быў такім, якім ён павінен быць толькі ў такой сітуацыі, а не іншым. Інакш кажучы, кожная канкрэтная сітуацыя патрабуе сваіх моўных сродкаў. Наўрад ці можна, напрыклад, выразіць адной і той жа фразай два розныя пачуцці, станы.

Дарэчнасць асобасна-псіхалагічная зарыентавана на тое, што словы, якімі мы карыстаемся ў штодзённым ужытку, не толькі служаць для выражэння думак, найменняў, прадметаў, з’яў, але і перадаюць нашу ацэнку, адносіны, пачуцці. Асобаснапсіхалагічны аспект маўлення надзвычай складаны і тонкі. У цэнтры яго ўвагі – чалавек, асоба са сваім характарам, псіхалогіяй, са сваёй жыццёвай пазіцыяй. І вельмі важна весці гаворку, максімальна ўлічваючы пазіцыю субяседніка. Прынята лічыць: чым больш ветлівы чалавек, тым менш катэгарычныя яго выказванні, ацэнкі па шырокіх, адкрытых ці вузкіх, асабістых тэмах. Калі ж гэтыя выказванні трапляюць на старонкі друку, яны павінны быць выверанымі: усякае публічнае выступленне павінна рэгулявацца законам дастатковых аргументаў. Довады, як правіла, «абавя-

160

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]