Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

ный пузырь – жаўцяк, жоўцевы пухір; поджелудочная железа – падстраўніца, падстраўнічная залоза; эпикард – эпікард, насэрцоўе

(Вып. 13, Nomina anatomica alboruthenica, 1927 г.).

Акционер – акцыянэр, арбитр – арбітар, аренда – арэнда, артель – арцель, бухгалтер – бугальтар, денежные средства – грашовыя сродкі, депозит – дэпозыт, дороговизна – дарагоўля, заемщик – пазычковец, избытки – лішкі, имущество – маёмасьць, инкассо – інкасо, казначей – скарбнік, протест векселя – протэст вэксаля, ревизия – рэвізія, список цен – сьпісак цэн, счетоводство – рахункаводзтва, эмиссия – эмісія (Вып. 17, Слоўнік бугальтэрскае тэрміналёгіі (проект), 1928 г.).

* Заданне 3. Прачытайце наступныя тэксты. Вызначце

палітыка-прававыя ідэі і погляды прадстаўнікоў Адраджэння.

I. Ф. Скарына (1490–1551), сын полацкага купца. Адукацыю атрымаў у Кракаўскім універсітэце. У 1512 г. атрымаў ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце (Італія), меў таксама ступень доктара вольных навук. Славуты беларускі першадрукар. У 1517–1519 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі. У 1521 г. вярнуўся на радзіму і выдаў у Вільні ў 1522 г. «Малую падарожную кніжыцу».

Ф. Скарына – заснавальнік школы натуральнага права. Спецыфіка метадаў пазнання, якія былі выпрацаваны прадстаўнікамі школы натуральнага права ва ўмовах сярэднявечча, заключалася ў пошуку ўсталяваных, вечных і незмяняльных рысаў чалавека як індывідыума і асноўнай часткі жывёльнага свету. Веданне гэтых рысаў, на іх думку, дазваляла атрымаць сапраўдныя веды аб зыходных патрабаваннях «прыроды» ў дачыненні да рэгулявання грамадскіх адносін цалкам.

Характарыстыка значэння і сутнасці натуральнага («прирожоного») права дадзена Ф. Скарынам у шэрагу прадмоў да яго біблейскіх кніг. У прыватнасці, у прадмове да «Другазаконня» ён піша: «Людское естество двояким законом бывает справовано от господа бога, то есть прирожоным и написаным».

Скарына імкнецца знайсці агульначалавечыя рысы індывідуума. «От зачала убо веков, – зазначаў ён, – егда сотворил бог первого человека, написал ест закон сей в сердци его». У дадзеным выпадку Скарына выступаў прадстаўніком гілазаісцкай канцэпцыі адзінства прыроды і бога, характэрнай для рэнесансавых гумані-

171

стаў. Гэты факт тлумачыўся ягонымі пошукамі боскага вытоку права ў прыродзе самога чалавека.

У адрозненне ад сярэдневяковых тэолагаў, якія пры дапамозе натуральнага права імкнуліся ўсталяваць справядлівасць і непахіснасць існуючых феадальных парадкаў, а падначаленне, прымус і эксплуатацыю аб’яўлялі адпаведнымі прыродзе чалавека, – Скарына лічыў, што прыродзе чалавека адпавядаюць такія якасці, як узаемная любоў і згода. «А тако прежде всех законов... закон прирожоны... весь во едином словеси скончевается: «Возлюбили ближнего своего, яко сам себе». Жаданне пабудаваць сапраўды нату- ральна-прававую тэорыю на маральных прынцыпах ранняга хрысціянства ўказвала на знаёмства Скарыны з ідэямі і каштоўнасцямі, характэрнымі для пачынаючай у Еўропе Рэфармацыі.

Ф. Скарына з’яўляецца, па сутнасці, першым асветнікам Беларусі, які паставіў і разгледзеў праблему суадносін права і закону. Пры гэтым пад паняццем права ў яго выступала сістэма раннехрысціянскіх маральных норм, якія ствараюць яго ідэал – «прирожоное права». На аснове гэтых норм, на думку Скарыны, павінна будавацца сістэма норм «писаного права», гэта значыць, існуючае заканадаўства. Пры гэтым «прирожоное права» выступала асноўным, зыходным у дачыненні да «писаного права». «А на том («прирожоным» праве. – С.), – пісаў ён, – яко уднении, вси законы писаным заложены суть».

Значным крокам наперад быў зварот Ф. Скарыны да ідэй народнага суверэнітэту, асабліва ў галіне праватворчасці, не адмаўляючы пры гэтым ролю правадыроў, старэйшын, манархаў. Ф. Скарына разумеў працэс праватворчасці як узаемадзеянне, супрацоўніцтва народа і ўлады, так як сцвярджаў, што існуючае заканадаўства ўзнікла шляхам «еже каждый народ своими старейшинами ухвалили суть подле, яко же ся им наилепей видело быти». Мэты гэтай дзейнасці закладзены яшчэ ў вядомым са старажытных часоў прынцыпе агульнай карысці. Таму заканатворчасць будзе паспяховай і карыснай толькі ў той дзяржаве, дзе заканатворцы кіруюцца «соединением ласки и згодаю». Абапіраючыся на своеасаблівы прагматызм (а не на рэлігійныя абстракцыі), Ф. Скарына пашырае свае патрабаванні да закону, каб той абавязкова быў «почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный, подлуг прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не имея в себе закритости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаный». У гэтых словах заключаецца яшчэ адна скарынінская палітыка-прававая ідэя – ідэя прыярытэту мяс-

172

цовага (нацыянальнага) заканадаўства. Гэта ідэя адмаўляе імкненні царквы і некаторых рэакцыйных сярэдневяковых юрыстаў аб вяршынстве рымскага, візантыйскага, нямецкага або іншага іншаземнага права. Дарэчы, прынцып першынства мясцовага права знайшоў адлюстраванне ўжо ў змесце статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.

Станоўчае значэнне ва ўмовах інтэнсіўнай дзейнасці па сістэматызацыі і кадыфікацыі заканадаўства на Беларусі і ў Літве ў пачатку XVI ст. мелі ідэі Ф. Скарыны па класіфікацыі прававых норм. Па паходжанні і крыніцах ён падзяляе права на натуральнае і пісанае. Што Скарына разумеў пад натуральным правам, мы ўжо разгледзелі. А напісанае права ён падзяляе на боскае («книги Моисеевы и святое Евангелие»), царкоўнае («правила светых отец, па сборах (саборах) прописаные»), «земские» (існуючае пазітыўнае права).

Земскае права, у сваю чаргу, уключала ў сябе нормы грамадзянскага і сямейнага права («яко мужа и жены почтивое случение, детей пільное выхование, близко живущих схождение, речи позыченое навращение, насилию силою отпрение, ровная свобода всем, общее имение всех»); нормы міжнароднага права, якое Скарына называў «языческим, от многих убо языков ухвалено ест»; нормы дзяржаўнага, крымінальнага, гарадскога, марскога і гандлёвага права.

Ф. Скарынай былі сфармуляваны прэвентыўныя, папераджальныя мэты і задачы пакарання. «И вчинены суть права, – пісаў ён, – или закон, для людей злых, абы боячися казни, усмирили смелость свою и моци не мели иным ушкодити, и абы добрыи межи злыми в покои жити могли» (С.).

II. Другім знакамітым мысліцелем Беларусі эпохі Адраджэння ў Беларусі быў Мікола Гусоўскі (1470 – 1533). Адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбіў веды ў Польшчы і Італіі. Аўтар паэмы «Песня пра зубра» (1528) і інш. твораў.

У паэтычнай форме выказаў свае адносіны да навукі, мастацтва, дзяржавы, нораваў, маралі, права сучаснага яму грамадства.

Як прадстаўнік Адраджэння, шырока абапіраецца на ідэалы і каштоўнасці старажытных Грэцыі і Рыма. У прадмове да сваёй знакамітай паэмы, якая выкладзена ў форме звароту каралевы Боны, вялікай княгіні Літвы і Русі (Беларусі), выказвае арыгінальную ідэю ўзаемасувязі паміж дзяржавай і росквітам навук. У прыватнасці, ён піша: «Дзяржава абапіраецца больш на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасць квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі».

173

Магчымасці навуковага пазнання свету, на думку М. Гусоўскага, нярэдка абмяжоўваюцца верай у розныя ўсталяваныя раней звычаі, звышнатуральныя прычыны. Таму і піша ён:

«Мабыць, усім забабонам любога народу Рыса ўласціва адна: невядомае ў свеце Звышнатуральнаю сілай тлумачыць – і кропка.

Вобмацкам праўду знаходзяць, а ў нашых павер’ях Праўда яшчэ не абмацана».

Метадалогія М. Гусоўскага – гэта рацыянальнае пазнанне рэальнасці. У адпаведнасці з уласнай пазіцыяй ён заяўляе:

«Я ж, не прыхільнік здагадак і розных фантазій, Тое пяру давяраю, што сам неаднойчы Бачыў, праверыў, зрабіў – свой мазолісты вопыт».

У паэме М. Гусоўскага мы, мусіць, упершыню ў гісторыі Беларусі назіраем імкненне адлюстраваць практыку суадносін права і аховы прыроды. Сёння нам думаецца, што ў тыя далёкія часы ў людзей наогул не магло існаваць такой думкі. Таму што, як нам думаецца, іх было мала, гаспадарчая дзейнасць людзей абмежаваная, а прырода – такая дзявоцкая і магутная. Тым не менш, М. Гусоўскі падкрэслівае існаванне ў той час заканадаўчых нарматыўных актаў, накіраваных у абарону прыроднага асяроддзя. Княжацкі ўказ пад пагрозай адказнасці строгай, – піша ён:

«Не дазваляе знішчаць ні зубрыцаў, ні моладзь I ашчаджае тым самым багацці лясныя. Скарбы свае нашы людзі на золата нават Не прамяняюць», а:

«Нашы лясы – гэта наша скарбонка і свіран, Наша камора жывіцы, і дзёгцю, і ягад».

I хаця:

«Перад законам і правам лясным на здабытак Роўныя ўсе там – палюй, здабывай, колькі можаш».

Тым не менш, прырода патрабуе да сябе гаспадарлівых адносін. «Дзе недагляд, там сады перародзяцца ў дзічку, Поле радзіць перастане, бур’янам заглухне».

М. Гусоўскі даволі шматгранна апісвае правапарадак у Беларусі таго часу.

Ён падкрэслівае, што ў аснове гэтага правапарадку ляжыць законапаслухмянасць. Падкрэслівае гэта Гусоўскі ўласнай пазіцыяй:

174

«Ну, а калі атрымаў даручэнне – старайся! Так што тут спроба мая, а рашэнне – чужое, Здольны ці не, а выконвай, бярыся за справу».

Асаблівае абурэнне М. Гусоўскага выклікае палітычная і прававая анархія ў краіне, якая вызначалася эгаістычнай пазіцыяй і «свербам панавання» з боку магнатаў і паноў.

«Братазабойствы, грызня, міжусобныя войны – Іхні занятак фізічны і свет іх духоўны.

Б’юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы: Воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках, Што ім той смерд – наша гора і нашы пакуты? Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся

У горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна – Значыць, гандлюй і крывёю, і лёсам падданых. Ворагі нашы ўсё бачаць, смяюцца з няшчасных.

«Пастырам будзь па-над паствай», – гаворыць пісанне. Будуць – чакайце! Ваўкамі грызуць сваю паству. Вось да чаго давяла непамысная прагнасць Славы, багацця і ўлады, і як ачарствілі Ўсё іх нутро сябелюбства, раскоша і слава!».

А таму:

«Войны! Злачынная справа – вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль».

Не выклікаюць спагады ў М. Гусоўскага цемрашальскія звычаі, распаўсюджаныя сярод простых людзей. У прыватнасці, адмоўнае стаўленне ў яго да ардалій, якія шырока выкарыстоўваліся ў Беларусі ў адносінах да людзей, абвінавачаных у чарадзействе. Менавіта так апісвае ён гэту працэдуру:

«Там той вядзьмачыць ці з д’ябальскай сілай – Зараз жа суд і расправа: няшчаснага схопяць I, перавіўшы пастронкамі рукі і ногі,

Цягнуць к рацэ – і бултых падазронага ў прорву.

Бачаць, што кануў на дно, нібы камень, – палічаць нявінным, Непатанулага ж будуць лічыць вінаватым.

Сведкам такіх пакаранняў я быў неаднойчы. Бедны тапельнік, спавіты крыж-накрыж, імкнецца Торчма стаяць, каб пайсці пад ваду з галавою.

З берага ж хмара народу галёкае, свішча, Плача, і стогне, і кленічы шле ў паднябессе. Бачачы гэта ўтрапенне, ты чуеш як сэрца

175

З жаху мярцвее: вада на сябе не падобна. Дзе яе прагнасць? Ну вось жа грывастая хваля

Голаў лізнула, прайшлася з разбегу па твары – I не ўвабрала, зраклася, як беднага – шчасце.

Больш справядлівы агонь ненажэрны. Той прагна Зліжа і ведзьму і мага ад пятак да цемя, Як і прапашчых забойцаў дзіцяці ці бацькі.

Некаму, можа, расказ мой здаецца няпраўдай, Верце: у нас, у Літве, гэта ўсё – рэчаіснасць».

Ідэалам для М. Гусоўскага выступае правапарадак, які існаваў быццам бы ў часы княжання Вітаўта – «гады найвышэйшага ўздыму княства Вялікалітоўскага», век, які летапісцы называюць залатым.

Унутранае адзінства мела моц і ў знешнепалітычных адносінах. Вітаўт:

«Грознай Ардзе мог прыцыкнуць: знай меру, татарын! Як знакаміты багаццем і сілай Масковіі землі».

Асноўныя рысы Вітаўтава правапарадку ён выказвае ў наступных радках:

«Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,

Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра. Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў! Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога – пагарда дружыны. Строга і крута судзіў, і прытым справядліва». «Круцікі-муцікі ў сведчаннях і крывадушнасць Болей за ўсё не любіў і, як сведчаць паданні, Клятваадступнікаў-сведак судзіў, як забойцаў. Кат распраўляўся з такімі, і ўсё ў навучанне Чорнаму люду: вучыцеся, як небяспечна Княжы абходзіць закон і вярхоўную ўладу!

Позіркам жорсткім, што гляне – аж зробіцца млосна, Ён, як вядзьмак, абяззбройваў усіх ашуканцаў: «Хлусіш!» – і хлус прызнаваўся, што сведчыць ілжыва, Кара была неадкладнай, чакала пры замку».

«Так жа бязлітасна, строга караў ён і суддзяў Княжацкіх вотчын за подкупы, хабар, ліхвярства. Выпадак быў, ды не ведаю дзе. Спакусіўся

176

Нейкі суддзя на багаты падарунак, і справу Выйграў адказнасць насуперак княскаму ўказу. Скарга да князя дайшла; вінаваты прызнаўся. Кат перабіў яму рукі і ногі, а потым – Зноў жа ў навуку другім! – і суддзю пры народзе,

К конскім хвастам прывязаўшы, пусцілі на волю. Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варта закона».

У паэтычнай форме М. Гусоўскі звяртаецца да Маці Боскай. Просіць яе дапамагчы ўзяцца за розум тым, хто знаходзіцца ва ўладзе.

М. Гусоўскі ўсведамляе, што значныя сілы да пераўтварэнняў мае сам народ. Але ён вельмі раз’яднаны, незгуртаваны, глухі да суседскага гора.

«Што запяеш ты, сусед наш, калі скалануцца Плачам і стогнам твае гарады і мястэчкі? Локаць гатоў будзеш свой укусіць у адчаі:

Дзе ж я раней быў, чаго я глядзеў і праглядзеў?»

– пытаў ён. Галоўны песімістычны вывад М. Гусоўскага ў гэтым сэнсе – «Мы – шчэ натоўп, грамада непісьменная, цемра» (С.).

Да лекцыі 3. БІЛІНГВІЗМ І МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

Заданне 1. Параўнайце тэксты на рускай і беларускай мове. Вызначце на іх аснове асаблівасці фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі, словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу беларускай мовы.

Кто придумал первый шифр

История возникновения такого криминалистического метода, как шифровка и дешифровка, очень интересна. Ее можно сравнить с историей дактилоскопии, ведь истоки того и другого метода уходят в глубину веков.

Возможно, еще наши предки, жившие в каменном веке, оставляли друг другу краткие послания с помощью камней, прутьев или линий на земле. Такие послания указывали более короткий путь к водопою или поляне, где росли растения, пригодные в пищу. К шифровкам они отношения не имеют и появились в связи с бедностью первобытного языка.

Индейские племена, сохранившиеся до наших дней, используют условные знаки. Цель таких знаков – передать информацию от

177

одного члена племени к другому. Существуют условные знаки, известные лишь внутри племени, такие знаки используют во время ссор с соседями.

Особенность индейских знаков – достаточно большая величина, ведь они должны быть заметны для внимательного наблюдателя. Сами индейцы находят такие места для условных знаков, где случайный прохожий их не увидит: по краям тропинки или на развилке двух тропинок.

Индейцы племени сиу используют для условных знаков рисуночное письмо. Ученые называют подобные схематичные рисунки пиктограммами. Индейцы выцарапывают свои рисунки на высушенных шкурах животных и коре деревьев.

Туристы могут использовать пиктограммы для обозначения схемы маршрута – изменений направления, развилок, привалов. Знаки легко начертить заостренной палкой на земле или мелом на камне.

Конечно, можно придумать свои знаки на основе индейских пиктограмм. И договориться об их использовании перед походом, чтобы не было путаницы.

Американская разведка использовала во время Второй мировой войны в качестве готовых шифров устную речь американских индейцев, не имеющих письменности. Два индейца – чаще всего это были индейцы из племени навахо – открыто разговаривали друг с другом по полевому военному телефону на своем языке. Никто – ни немцы, ни союзники – не могли понять их разговор.

Все привыкли к словам «шифр» и «код», но мало кто задумывался, что на самом деле они означают.

(Я познаю мир: детская энциклопедия. Серия «Криминалистика»)

Хто прыдумаў першы шыфр

Гісторыя ўзнікнення такога крыміналістычнага метаду, як шыфроўка і дэшыфроўка, вельмі цікавая. Яе можна параўнаць з гісторыяй дактыласкапіі: вытокі гэтых метадаў ідуць у глыбіню стагоддзяў.

Магчыма, яшчэ нашыя продкі, якія жылі ў каменным веку, пакідалі адзін аднаму кароткія пасланні з дапамогай камянёў, палачак ці ліній на зямлі. Такія пасланні паказвалі на больш кароткі шлях да вадапою ці паляны, дзе раслі расліны, што былі прыдатныя для ежы. Да шыфровак яны адносін не маюць і з’явіліся ў сувязі з беднасцю першабытнай мовы.

178

Індзейскія плямёны, якія захаваліся да нашых дзён, выкарыстоўваюць умоўныя знакі. Мэта такіх знакаў – перадаць інфармацыю ад аднаго члена племені да другога. Існуюць умоўныя знакі, якія вядомы толькі ўнутры племені, такія знакі выкарыстоўваюць у час сварак з суседзямі.

Асаблівасць індзейскіх знакаў – дастаткова вялікая велічыня: яны павінны быць прыметнымі для ўважлівага назіральніка. Самі індзейцы знаходзяць такія месцы для ўмоўных знакаў, дзе выпадковы падарожны іх не заўважыць: па краях сцежкі ці на развілцы дзвюх сцежак.

Індзейцы племені сіу выкарыстоўваюць для ўмоўных знакаў малюнкавае пісьмо. Вучоныя называюць такія схематычныя малюнкі піктаграмамі. Індзейцы выдзіраюць свае малюнкі на высушаных скурах жывёл і кары дрэў.

Турысты могуць выкарыстоўваць піктаграмы для абазначэння схемы маршруту – змен напрамку, развілак, прывалаў. Знакі лёгка намаляваць завостранай палачкай на зямлі ці мелам на камені.

Вядома, можна прыдумаць свае знакі на аснове індзейскіх піктаграм. І дамовіцца пра іх выкарыстанне перад паходам, каб не было блытаніны.

Амерыканская разведка выкарыстоўвала ў час Другой сусветнай вайны ў якасці гатовых шыфраў вуснае маўленне амеры-

Dканскіх індзейцаў, якія не мелі пісьменнасці. Два індзейцы – часцей за ўсё гэта былі індзейцы з племені наваха – адкрыта размаўлялі адзін з адным па палявым ваенным тэлефоне на сваёй мове. Ніхто – ні немцы, ні саюзнікі – не маглі зразумець іх размову.

Усе прывыклі да слоў «шыфр» і «код», але мала хто задумваўся, што на самай справе яны абазначаюць.

Международный валютный фонд

Усиление международной координации валютно-финансовой сферы во многом связано с деятельностью МВФ (Международного валютного фонда), который согласно своему уставу регулирует валютные курсы и платежные балансы стран-членов, контролирует систему многосторонних платежей и внешнюю задолженность развивающихся стран, представляет кредиты странам-членам для решения их валютно-финансовых проблем.

В период существования фиксированных валютных курсов деятельность МВФ была направлена на поддержание валютных паритетов, предотвращение неоправданного манипулирования валютными курсами. С переходом к плавающим курсам валют был

179

пересмотрен Устав МВФ, и хотя необходимость поддержания паритетов отпала, сфера деятельности МВФ отнюдь не сократилась. Так, было предусмотрено усиление контрольных функций МВФ как основы межгосударственного валютного регулирования, расширение инструментариев воздействия на несбалансированные международные расчеты и «необоснованные» курсовые соотношения.

Важным направлением деятельности МВФ является кредитование стран для урегулирования платежных балансов и внешней задолженности. Следует отметить, что МВФ связывает предоставление кредитов странам-членам с условием проведения теми определенных изменений в экономической политике. Такие изменения в виде программ финансово-экономической стабилизации сроком от 1 года до 3 лет согласовываются с фондом и рассматриваются как своего рода международное свидетельство платежеспособности страны. Кредитые ресурсы предоставляются стране в зависимости от хода выполнения такой программы. Такие программы являются условием получения кредитов для стран Восточной Европы и России (В.Д. Камаев).

Міжнародны валютны фонд

Узмацненне міжнароднай каардынацыі валютна-фінансавй сферы ў многім звязана з дзейнасцю МВФ, які згодна са сваім статутам рэгулюе валютныя курсы і плацежныя балансы краін-чле- наў, кантралюе сістэму разнастайных плацяжоў і знешнюю запазычанасць краін, якія развіваюцца, прадстаўляе крэдыты краінам-чле- нам для вырашэння іх валютна-фінансавых праблем.

У перыяд існавання фіксаваных валютных курсаў дзейнасць МВФ была накіравана на падтрымку валютных парытэтаў, прадухілення неапраўданага маніпуліравання валютнымі курсамі. З пераходам да плаваючых курсаў валют быў перагледжаны Статут МВФ, і, нягледзячы на тое, што неабходнасць падтрымкі парытэтаў знікла, сфера дзейнасці МВФ ні ў якім разе не скарацілася. Так, было прадугледжана ўзмацненне кантрольных функцый МВФ як асновы міждзяржаўнага валютнага рэгулявання, расшырэнне інструментарыя ўздзеяння на незбалансаваныя міжнародныя разлікі і «неабгрунтаваныя» курсавыя суадносіны.

Важным накірункам дзейнасці МВФ з’яўляецца крэдытаванне краін з мэтай рэгулявання плацежных балансаў і знешняй запазычанасці. Неабходна адзначыць, што МВФ звязвае прадстаўленне крэдытаў краінам-членам з умовай правядзення тымі пэўных зме-

180

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]