Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы. Напрыклад, пераасэнсаванне значэння слова кубак – 1) ‘невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая, гліняная ці іншая пасудзіна для піцця’, 2) ‘ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз’; слова барометр – 1) ‘прылада для вымярэння атмасфернага ціску’, 2) ‘паказчык, які адлюстроўвае стан рынку, паказчык дзелавой актыўнасці’ [6]. Параўнаем таксама уцёкі ка-

піталаў, дрэва мэт, парасон цэн, нажніцы цэн, рай банкаўскі, партфель абмежаванняў, лячыць інфляцыю, уцёкі ад грошай, партфельная інвестыцыя, плавальны валютны курс, партфель актываў, інвестыцыйны клімат, жывы мяч, мёртвы вугал, утопліванне іграка, эластычныя ногі, чараўнік мяча, бетонная абарона, выключыць саперніка з гульні, зборная зорак і інш.

Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую з поўным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім атрымаў назву транстэрміналагізацыя [7, с. 27]. Напрыклад: лаўка – ‘прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе нешырокай дошкі на слупках або ножках’ (лаў-

ка для запасных, лаўка для штрафнікоў) і лаўка – ‘невялікая ган-

длёвая ўстанова, невялікі магазін’; бык – ‘самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай, бугай’ [6] і бык – ‘удзельнік таргоў, які чакае павышэння цаны і іграе на павышэнне цаны на біржы’ [5].

Не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з лексіка-семантычным спосабам словаўтварэння: абапіраючыся на той факт, што гэтым спосабам фармальна новыя словы не ўзнікаюць, яны адносяць яго да лексікалогіі, дзе разглядаюцца з’явы мнагазначнасці і аманіміі.

Агульныя рысы з тэрміналагізацыяй (фанетычна новае слова не ўзнікае) мае канверсія – пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую, у прыватнасці, пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі (пераход любой часціны мовы ў назоўнікі называецца субстан-

тывацыяй). Напрыклад, дадзеныя, асуджаны, ваеннаабавязаны, зняволены, непаўналетнія, накладная, павераны, падабаронны, падазроны, беспрацоўныя, суправаджальная, двайны, бакавы, дапаможны блакіруючы, дапаможны нападаючы, асноўны блакіруючы і пад. Некаторыя даследчыкі (у прыватнасці, Л.А. Антанюк) субстантывацыюадносяцьдамарфалагічнагаспосабуіўключаюць у асобны разрад нульсуфіксальных тэрмінаў [1]. Думаецца ўсё ж, што тэрміны тыпу дадзеныя ўтварыліся шляхам канверсіі і адносяцца да марфолага-сінтаксічнага спосабу: гэтыя тэрміны змянілі сваё значэнне, паколькі сталі абазначаць канкрэтныя прадметы, а не іх прыметы, і ў сказе гэтыя адзінкі выступаюць у ролі дзейніка або дапаўнення.

71

Найбольш прадукцыйным спосабам з’яўляецца тэрмі-

наўтварэнне (марфалагічны спосаб), якое адрозніваецца ад звы-

чайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей. На думку Л.М. Шакуна, марфалагічны спосаб словаўтварэння больш правільна падзяляць на дзве разнавіднасці: афіксальнае словаўтварэнне, бязафікснае словаўтварэнне (складанне асноў і слоў) [8, с. 95]. Некаторыя даследчыкі складанне асноў і слоў уключаюць у марфалагічны спосаб толькі з пэўнымі агаворкамі, а некаторыя адносяць да сінтаксічнага спосабу словаўтварэння.

Пры афіксацыі тэрмінаў да ўтваральнай асновы (слова) далучаецца дэрывацыйны афікс (або афіксы). У залежнасці ад іх віду адрозніваюць суфіксальнае (вынослівасць), прэфіксальнае (невялікі), прэфіксальна-суфіксальнае (адваротны), прэфіксальна-нуль- суфіксальнае (бясконцы) словаўтварэнне і нулявую суфіксацыю

(адказ, бег, выпуск, выкуп, вывад, выбар і пад.).

Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінаў-назоўнікаў:

1) -нн-, -енн- (-энн-) са значэннем апрадмечанага дзеяння:

абагульненне, абазначэнне, абгрунтаванне, абстрагаванне, папярэджанне, распараджэнне, раскраданне, дарэнне, дазнанне, памілаванне, абарачэнне, аб’яднанне, адхіленне, планаванне, пагашэнне, размеркаванне, пагадненне, страхаванне, пераключэнне, перагульванне, паражэнне, перакідванне, папярэджванне, расціранне і інш.;

2)-асць- з адцягненым значэннем: злачыннасць, акалічнасць, суб’ектнасць, калегіяльнасць, халатнасць, ліквіднасць, адказнасць, карыснасць, схільнасць, вартасць, транзітыўнасць, бесперапыннасць, настойлівасць, няздольнасць, скакучасць, выніковасць і пад.;

3)-ацыj- (-цыj-): індэксацыя, асацыяцыя, дэпартацыя, ідэнтыфікацыя, інвестыцыя, верыфікацыя, дэкларацыя, канфіскацыя, нацыяналізацыя, аперацыя, інкасацыя, каардынацыя, квалі-

фікацыя і інш. Тэрміны з суфіксамі –ацыj- (-цыj-), якія маюць значэнне выніку дзеяння без працэсуальнай прыкметы, трэба адрозніваць ад тэрмінаў са значэннем адцягненага дзеяння з суфіксам -нн-:

кампіляцыя і кампіляванне, індэксацыя і індэксаванне і г.д.;

4)-льнік- (-нік-) са значэннем актыўнай часткі абсталявання:

пераўтваральнік (преобразователь), паглынальнік (поглощатель), размеркавальнік (распределитель), паказнік (показатель), кідальнік (метатель), уладальнік (обладатель), аглядальнік спартыўны (обозреватель спортивный), назіральнік (наблюда-

72

тель), парушальнік (нарушитель) і інш. Такія тэрміны адпавяда-

юць рускім лексемам з суфіксам -тель-. У беларускай мове ў сферы функцыянавання часам сустракаюцца адзінкі з суфіксам -цель-, але лінгвісты лічаць такія ўтварэнні (тыпу разбавіцель, праявіцель, арэндадацель) адхіленнем ад уласна беларускай мадэлі ўтварэн-

ня [7]; 5) -ент- (-энт-), -ант-; -ар- (-яр-), -іст (-ыст) у найменнях

асоб: камерсант, камітэнт, канкурэнт, контрагент, кансультант, рэквірэнт, рэмітэнт, трасант, эмітэнт, жырант, арэндатар, аўдытар, дэпазітар, дыстыб’ютар, інвестар, кансігнатар, ліцэнзіяр, спонсар, хэйджар, тэнісіст, футбаліст, хранаметрыст, чвэрцьфіналіст, бадмінтаніст, баскетбаліст, хакеіст і пад.

Для прыметнікаў прадукцыйнымі з’яўляюцца суфіксы -н-, -ов-

(-ав-): (акрэдытыў) адзыўны, пераводны, пацверджаны, рэзервовы; (акцэпт) чэкавы; (баланс) плацёжны, актыўны, разліковы; (вэксаль) бланкавы, камерцыйны, пераводны, фінансавы; (даход) валавы, гарантаваны, працэнтны, рэнтавы; (блок) зон-

ны, актыўны, групавы і інш. Трэба адзначыць, што ў сферы фіксацыі таксама назіраецца варыянтнасць адзінак з адзначанымі суфік-

самі. Напрыклад, выбарачны і выбаркавы, блочны і блокавы, па-

сылачны і пасылкавы (гандаль) і інш. У такіх выпадках рэкамендуецца пераважна выкарыстоўваць суфікс -ав-.

Выкарыстанне ў дзеясловах суфікса -ірава- (-ырава-) у тэарэтычнай літаратуры выклікала вострую палеміку. Адны даследчыкі (Г.У. Арашонкава, А.М. Булыка, У.В. Люшцік, А.І. Падлужны) не адмаўляюць выкарыстанне суфікса, яны згаджаюцца з думкай М.С. Васілеўскага, што ўжыванне або неўжыванне суфікса -ір- у беларускай мове «залежыць як ад крыніцы запазычанняў, так і ад шляхоў іх пранікнення ў беларускую мову. Калі крыніцай запазычанняў з’яўляецца нямецкая мова і слова прыйшло ў беларускую мову непасрэдна з яе або не праз польскую мову, то звычайна гэта слова захоўвае -ір-. Калі ж крыніцай запазычання з’яўляецца французская мова і яно адбылося праз польскую мову, то часцей за ўсё суфікс -ір- выпадае» [7, с. 163].

Іншы пункт погляду знаходзім у І.І. Бубновіч, Т.А. Сухой, П.А. Міхайлава, якія цалкам адмаўляюць выкарыстанне названага суфікса [3].

Думаецца, што мэтазгодна прытрымлівацца трэцяга пункту погляду даследчыкаў, якія лічаць, што суфікс -ір- (-ыр-) мэтазгодна выкарыстоўваць, калі:

73

1) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): суміраваць – сумаваць (адчуваць сум, смутак), газіраваць – газаваць (уключаць матор аўтамашыны);

2)дзеяслоў без суфікса -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: фарміраваць – асацыіруецца са значэннем адзінкі, фармаваць – з наданнем пэўнай формы;

3)дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць (‘дакладна падагнаць, адрэгуляваць, выверыць механізм, прыбор і пад.’ – юсціраваць мікраскоп).

Пры прэфіксацыі найбольш прадукцыйнымі з’яўляюцца прыстаўкі не- (ня-) няпэўнасць, нярэшта, няздольнасць, непрацаздольнасць, неданясенне, неасцярожнасць, невыкананне, неплацёжаздольнасць, няроўнасць, (інвестыцыі) незапланаваныя, (інфляцыя) непрадбачаная, невыкананне, (сетка) ненацягнутая, (гол) нечаканы, (падача) няправільная і інш.; пера- перабудова, пераразмеркаванне, перастрахаванне, перавышэнне (улады, службовых паўнамоцтваў), пераадрасаваць (мяч), перабіць (штрафны ўдар), перахапіць (перадачу) і г.д.; пад- падгрупа, падкатэгорыя, падбухторванне, падведамнасць, падследнасць, падсуднасць, паднаём; без- (бяз-) беззмястоўны, безвынікова (аб рахунку) і інш.

Ужыванне прыставак супраць- і проці- застаецца нявырашаным пытаннем. У сферы функцыянавання сустракаюцца супраць-

дзеянне і процідзеянне, супрацьфаза і проціфаза, супрацьлег-

ласць і процілегласць. Калі прымаць пад увагу той факт, што тэрміналогія імкнецца да лаканічнасці, кароткасці, то тэрміны з прыстаўкай проці- больш зручныя для вымаўлення, карацейшыя, і таму гэтай прыстаўцы варта аддаваць перавагу.

Значнае пашырэнне ў працэсе прэфіксальнага тэрмінаўтварэння знаходзяць іншамоўныя прэфіксы а-, анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, ды-

іінш. (з грэч.); бі-, дыс- (дыз-), дэ-, ін-, інтэр-, контр-, рэ-, суб-, супер-, ультра-, экстра- і інш. (з лац.): асіметрыя, асінхронны, алагізм, антырух, дэзінфляцыя, дэцэнтралізацыя, дэнамінацыя, дэканцэнтрацыя, дэмаркетынг, дэманапалізацыя, дэнацыяналізацыя, дэвальвацыя, контрагент, гіперінфляцыя, гіпермаркет, супермаркет, рэвальвацыя, рэімпарт, рэінвестыцыя, рэмаркетынг, рэпрыватызацыя, рэтрата, рэфінансаванне, контратака, суперкубак і інш.

Да бязафіксных утварэнняў адносяцца тэрміны, якія ўтвараюцца шляхам складання без выкарыстання афіксаў. Складанне (ці кампазіцыя) аб’ядноўвае ў адну лексічную адзінку дзве або больш

74

асноў паўназначных слоў (асноваскладанне) ці асобныя словы цалкам (словаскладанне).

Пры асноваскладанні першым звязаным кампанентам часта выступаюць усечаныя асновы грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў і лацінскія тэрмінаэлементы. Напрыклад, мікрамаркетынг, мікра-

эканоміка, квазіперыяд, мультыграф, мікрацыкл, цэнтрфорвард, секундаметрыст і інш.

Утварэнне адзінак шляхам асноваскладання можа суправаджацца суфіксацыяй апорнай асновы: вэксалетрымальнік, залогада-

вальнік, залогатрымальнік, фондатрымальнік, акцыятрымальнік, працаздольнасць, крэдытаздольнасць, працаўладкаванне, сама-

валоданне, аднаклубнік і інш. Такі спосаб называюць складана-

суфіксальным.

Тэрміны, утвораныя шляхам словаскладання, падзяляюцца на раздзельнааформленыя (у іх скланяюцца абодва кампаненты) і цэласнааформленыя (у такіх тэрмінах скланяецца толькі апошні кампанент).

Прыкладам раздзельнааформленых складаных тэрмінаў могуць служыць такія адзінкі, як банк-эмітэнт, банк-гарант, банк-

акцэптант, купля-продаж, краіны-донары, краіна-дэбітор, фірма-партызан, каманда-пераможца, спартсмен-аматар, суддзя-пратакаліст, матч-турнір і інш. Цэласнааформленымі з’яўляюцца тэрміны тыпу франка-вагон, франка-ўмова, форсмажор, пут-апцыён, бізнес-статыстыка, міні-валейбол, прэсцэнтр, тайм-аўт, віцэ-чэмпіён, экс-чэмпіён і пад.

Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна трэба лічыць абрэвіяцыю. Тэрмін «абрэвіяцыя» абазначае працэс утварэння назоўнікаў шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае слова часткамі, у скарочаным выглядзе. Такія словы называюцца абрэвіятурамі або скарочанымі словамі. Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання.

Гэты прыём з’яўляецца даволі простым, эканомным і эфектыўным спосабам структурнай рацыяналізацыі спецыяльнага наймення. Пры гэтым абрэвіятурнае скарачэнне, як зазначае В.П. Даніленка, «не мяняе, як правіла, ні зместавай структуры тэрмінуемага паняцця, ні граматычнай структуры разгорнутага варыянта тэрміна. Скарачаецца толькі прастора, якую займае разгорнуты шматслоўны тэрмін у тэксце, і час, неабходны для яго агучвання ў маўленні» [4].

Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца ініцыяльныя абрэвіятуры, сярод якіх пашыраны двух-, трох- і чатырохлітарныя скарачэнні,

75

утвораныя з рознага роду словазлучэнняў: двухкампанентных – ВТ

(вылічальная тэхніка), трохкампанентных – ЛПК (лікавае праграмнае кіраванне), КПУ каэфіцыет працоўнага ўдзелу, КПК Крымінальна-працэсуальны кодэкс, ЕВС Еўрапейская валютная сістэма, МАК – Міжнародны алімпійскі камітэт, чатырохкампанентных – СКБД (сістэма кіравання базамі даных), ЕВФП Еўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне, КЗаП Кодэкс законаў аб працы.

У радзе выпадкаў назіраецца колькаснае несупадзенне літарных і слоўных кампанентаў у варыянтных парах: ОРЕС – аргані-

зацыя краін-экспарцёраў нафты (Organisation of Petroleum exporting countries), СДР спецыяльныя правы запазычання (Special Drawing Rigts), ІГФ – Міжнародная федэрацыя ручнога мяча, ФІБН – Міжнародная федэрацыя баскетбола і інш.

Такое несупадзенне назіраецца ў тых выпадках, калі ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў прысутнічаюць складанааформленыя дапаможныя кампаненты; несупадзенне назіраецца таксама ў беларускамоўным перакладзе з рускай ці з англійскай моваў.

Пры сінтаксічным спосабе ўтварэнне новых тэрмінаадзінак адбываецца шляхам спалучэння слоў у шматкампанентныя тэрміналагічныя словазлучэнні. Выкарыстанне шматслоўных тэрміналагічных адзінак дыктуецца неабходнасцю мець строгія адназначныя абазначэнні. Як заўважана многімі тэрмінолагамі, шматкампанентныя тэрміны займаюць значнае месца ў любой рэальнай тэрміналогіі. Яны служаць для абазначэння новых паняццяў, якія абапіраюцца на ўжо існуючыя. Зыходны тэрмін уваходзіць у новы як састаўная частка. Таму працэс утварэння новай тэрміналагічнай адзінкі можна разглядаць як дэрывацыйны, аналагічны словаўтваральнаму. Тэрмін-словазлучэнне (або тэрміналагічнае словазлучэнне) абазначае адзінае складанае, падзельнае прафесійнае паняцце, больш вузкае, канкрэтнае, чым адпаведнае родавае паняцце, што абазначаецца тэрмінам-словам: права сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных і забяспечаных дзяржавай агульнаабавязковых норм (правіл паводзін), якія выражаюць дзяржаўную, абумоўленую эканамічным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў; факультэт права – навука аб гэтых правілах, аб правах; права на працу – паўнамоцтва, якое належыць пэўнай асобе; актыўнае выбарчае права – права грамадзян удзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады; дзяржаўнае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўваюць асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу краіны; прыгоннае права – права па-

76

мешчыка распараджацца прыгоннымі сялянамі, якія належалі яму, іх жыццём і маёмасцю; рымскае права – сукупнасць прававых норм, выпрацаваных у Старажытным Рыме, якія выражалі волю пануючага класа рабаўладальнікаў і былі засвоены многімі еўрапейскімі дзяржавамі; рэчавае права – частка грамадзянскага права, якая вызначае нормы валодання рэчамі [9] і г.д.

Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў сінтаксічным спосабам аддаецца двух- і трохкампанентным спалучэнням слоў з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, напрыклад: рынак – ры-

нак «бычыны», рынак валютны, рынак валютны з падвойным рэжымам, рынак унутраны, рынак грашовы, рынак еўравалют, рынак золата, рынак капіталаў, рынак капіталаў пазыковых, рынак машын і абсталявання, рынак сусветны, рынак нацыянальны, рынак нармальны, рынак агульны, рынак перавернуты, рынак пакупніка, рынак пробны, рынак прадаўца, рынак вытворцы, рынак працоўнай сілы, рынак рэальнага тавару, рынак рэгіянальны, рынак цалкам канкурэнтны, рынак сродкаў вытворчасці, рынак фінансавы, рынак фрахтавы, рынак ф’ючарсны, рынак каштоўных папер, рынак «чорны»; перадача – перадача ў скачку, перадача высокая, перадача галавою, перадача дзвюма рукамі, перадача адной рукою, перадача з-за галавы, перадача з-за спіны, перадача нізам, перадача кісцю, перадача крукам, перадача пяткай, перадача на выхад, перадача на ўдар, перадача з адскокам, перадача дыяганальная, перадача папярочная, перадача падоўжаная, перадача ў адзін дотык, перадача ў разрэз і інш.

Такім чынам, навуковыя тэрміны ў большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоў і каранёў агульналітаратурнай лексікі. Утварэнне тэрмінаадзінак адбываецца па тых жа спосабах і мадэлях, што і дэрывацыя агульнаўжывальных слоў, але адрозніваецца рознай ступенню прадукцыйнасці. Найбольш прадукцыйным спосабам утварэння тэрмінаў з’яўляецца марфалагічны. Значнае пашырэнне ў прэфіксальным утварэннітэрмінаў дакладныхнавук, эканомікі і права знаходзяць іншамоўныя прыстаўкі. Асобы пласт складае запазычаная лексіка. Аналіз фактычнага матэрыялу, змешчанага ў тэрміналагічных слоўніках, сведчыць аб вялікай прадукцыйнасці сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрмінаў-словазлучэнняў. Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў аддаецца двухкампанентным комплексным найменням з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, якія найбольш поўна адпавядаюць патрабаванням аптымальнай даўжыні тэрміна і сэнсавай кампактнасці выказвання.

77

Праверачны тэст

1. Тэрмін крэдытаздольнасць утвораны:

1) суфіксальным спосабам;

2)прыставачным спосабам;

3)шляхам асноваскладання;

4)шляхам словаскладання;

5)складана-суфіксальным спосабам.

2. Устанавіце адпаведнасць

А. Тэрміналагізацыя. 1. Утварэнне тэрмінаў з дапамогай афіксаўішляхамскладанняасноўіслоў.

Б. Канверсія. 2. Пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую.

В. Тэрмінаўтварэнне. 3. Утварэнне тэрмінаў з дапамогай афіксаў (прыставак, суфіксаў, постфіксаў і інш.).

4.Пераносзначэнняўвынікупрыпадабненняпаформе, функцыі, становішчы.

3. У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны:

1) абрэвіяцыя;

2)калькаванне;

3)транстэрміналагізацыя;

4)кампазіцыя;

5)сінтаксічны спосаб.

Лекцыя 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ

Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы.

Задачы:

ахарактарызаваць асаблівасці функцыянальных стыляў;

прааналізаваць функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі навуковага стылю (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць);

акрэсліць сістэму моўных сродкаў навуковага стылю;

выявіць марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

78

Пытанні

1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў.

2.Навуковы стыль, яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі.

3.Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

4.Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

5.Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю.

Праблемныя пытанні

1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія?

2.У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу?

3.Ці заўсёды агульнаўжывальныя словы стылістычна нейтральныя ў навуковых тэкстах? Чаму?

4.Якія правілы маўленчага этыкету можна сфармуляваць адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах?

5.Ці можна згадзіцца з думкай, што клічныя і пытальныя сказы амаль не ўласцівы навуковаму выкладу? Якую спецыфічную стылістычную функцыю выконваюць клічныя, пытальныя і пабуджальныя сказы ў навуковым тэксце?

6.Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пераважае складаназалежны сказ? У чым спецыфіка яго выкарыстання?

7.Чым тлумачыцца функцыя «актывізатара ўвагі» абзаца ў навуковых тэкстах?

Рэкамендаваная літаратура

1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М. Лариохина. – М., 1988.

2.Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф. Вештарт // Беларуская лінгвістыка. – Мінск, 1989. – Вып. 36.

3.Виноградов, В.В. Итоги обсуждения вопросов стилистики / В.В. Виноградов // Вопросы языкознания. – 1955. – № 1.

4.Галкина-Федорук, Е.М. Об экспрессивности и эмоциональности в языке / Е.М. Галкина-Федорук // Сборник статей по языкознанию. Профессору Московского университета академику В.В. Виноградову в день его 60-летия. – М., 1958.

5.Каўрус, А.А. Культура слова / А.А. Каўрус. – Мінск, 1963.

79

6.Каўрус, А.А. Навуковы стыль / А.А. Каўрус // Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

7.Кожина, Н.М. О речевой системности научного стиля сравнительно с некоторыми другими / Н.М. Кожина. – Пермь, 1972.

8.Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

9.Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка ў сінтаксічным і стылістычным аспектах / В.В. Маршэўскаыя. – Грод-

на, 2002.

10.Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў

Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае наступныя значэнні: 1) сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль); 2) моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку, сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Коласа); 3) метад, характар якойнебудзь работы, дзейнасці (стыль «брас»); 4) разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення) (ТСБМ).

У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога [3].

Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.

Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непас-

80

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]